Дапаможнік да разуменьня (сэрыя): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 16: Радок 16:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Артыкул|загаловак=ГІСТОРЫЯ НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XX-XXI стст.|аўтар=[[Кацярына Любецкая]].|год=2010|спасылка=http://nebelex.ru/compress.php?fl=9|мова=be}}
{{Артыкул|загаловак=ГІСТОРЫЯ НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XX-XXI стст.|аўтар=[[Кацярына Любецкая]].|год=2010|спасылка=http://nebelex.ru/compress.php?fl=9|мова=be}}
[[Катэгорыя:Сэрыі кніг]]
[[Катэгорыя:1940 год у Нямеччыне]]
[[Катэгорыя:Нямецкія слоўнікі]]
[[Катэгорыя:Кнігі 1940 году]]

Вэрсія ад 20:19, 11 чэрвеня 2021

Дапаможнік да разуменьня
па-нямецку: Sprachhelfer für die Verständigung
Жанр: размоўнікі, слоўнікі
Аўтар: Ганс Лёе (Zur Loye Hans)
Мова арыгіналу: нямецкая
Публікацыя: 1940 – 1942
Колькасьць старонак: 36 – 50

«Дапаможнік да разуменьня» (па-нямецку: Sprachhelfer für die Verständigung) — сэрыя нямецкіх размоўнікаў.

Гісторыя

Ініцыятарамі ўкладаньня першага слоўніка былі нямецкія студэнты, якія падчас сваіх вакацыяў накіроўваліся ў сельскую мясцовасьць на збор уроду. Разам зь імі працавалі францускія ваеннапалонныя. Дзеля таго каб спрасьціць моўныя зносіны паміж нямецкіх сялянаў і французаў, было вырашана скласьці картатэку перакладаў найбольш ужывальных у сельскай гаспадарцы словаў і выразаў, якая пазьней была пакладзеная ў аснову перакладнога слоўніка.

Выданьне першага нямецка-францускага слоўніка сэрыі, паводле словаў аўтара перакладных даведнікаў, «было ўхваленае грамадзкасьцю і атрымала статус вядомага ва ўсіх колах перакладнога дапаможніка. Практычная каштоўнасьць укладзенай распрацоўкі не выклікала сумненьняў», што і падштурхнула да стварэньня аналягічных слоўнікаў для ангельскіх і расейскіх ваеннапалонных. Перакладныя даведнікі з уключэньнем украінскай і беларускай моваў распрацоўваліся пазьней як дапаможнікі для ажыцьцяўленьня моўных зносінаў зь сельскімі працаўнікамі. Тыраж кожнага перакладнога выданьня складаў каля 10000 паасобнікаў.

Кнігі сэрыі

  • Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verkehr der deutschen Bauern mit den französischen und belgischen Kriegsgefangenen. – Neuburg: J.Prechter, 1940. – 36 S.;
  • Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit russischen Kriegsgefangenen. – Berlin: Radetzki, 1942. – 40 S.;
  • Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit englischen Kriegsgefangenen. – Berlin: Radetzki, 1942. – 38 S.;
  • Zur Loye H. Ukrainischer Sprachhelfer. – Berlin: Radetzki, 1942. – 48 S.;
  • Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit weißruthenischen Landarbeitern. – Berlin: Radetzki, 1942. – 50 S.

Вонкавыя спасылкі

Кацярына Любецкая. ГІСТОРЫЯ НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XX-XXI стст.  (бел.). — 2010.