Расейская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 58: Радок 58:
== Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага ==
== Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага ==
{{Асноўны артыкул|Русіфікацыя Беларусі}}
{{Асноўны артыкул|Русіфікацыя Беларусі}}
28 траўня 1772 году адразу па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] маскоўская гаспадыня [[Кацярына II]] падпісала Наказ, згодна зь якім ўсе губэрнатары на чале губэрняў, утвораных на землях колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады [[Моўнае плянаваньне|толькі на расейскай мове]] замест ранейшай [[Польская мова|польскай]] (мова афіцыйных дакумэнтаў Рэчы Паспалітай з 1696 году). Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі, толькі калі гэта не датычыла сфэры ўлады. 8 траўня 1773 году Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаваньні ў Беларускіх губэрнях губэрнскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстаньне ў справаводзтве выняткова расейскай мовы<ref>Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. — Менск, 1940.</ref>. Тым часам прызначаны кіраваць новаўтворанай [[Менская япархія|Менскай япархіяй]] [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі]] [[Віктар Садоўскі]] ў час свайго выступу ў [[Слуцак|Слуцку]] пагражаў мясцовым праваслаўным сьвятарам за выкарыстаньне [[Беларуская мова|беларускай мовы]] замест [[Расейская мова|расейскай]]<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 5.</ref>:
Палітыка ўладаў Расейскай імпэрыі на [[анэксія|анэксаваных]] землях [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] мела выразны [[Каляніялізм|каляніяльны]] характар<ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 330.</ref>. 28 траўня 1772 году адразу па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] маскоўская гаспадыня [[Кацярына II]] падпісала Наказ, згодна зь якім ўсе губэрнатары на чале губэрняў, утвораных на анэксаваных землях, абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады [[Моўнае плянаваньне|толькі на расейскай мове]] замест ранейшай [[Польская мова|польскай]] (мова афіцыйных дакумэнтаў Рэчы Паспалітай з 1696 году). Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі, толькі калі гэта не датычыла сфэры ўлады. 8 траўня 1773 году Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаваньні ў Беларускіх губэрнях губэрнскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстаньне ў справаводзтве выняткова расейскай мовы<ref>Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. — Менск, 1940.</ref>. Тым часам прызначаны кіраваць новаўтворанай [[Менская япархія|Менскай япархіяй]] [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі]] [[Віктар Садоўскі]] ў час свайго выступу ў [[Слуцак|Слуцку]] пагражаў мясцовым праваслаўным сьвятарам за выкарыстаньне [[Беларуская мова|беларускай мовы]] замест [[Расейская мова|расейскай]]<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 5.</ref>:
{{Цытата|Я вас выкараню, вынішчу, каб і мовы не было вашай праклятай літоўскай і вас саміх. Я вас у высылкі павысылаю або ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону панаваджу.
{{Цытата|Я вас выкараню, вынішчу, каб і мовы не было вашай праклятай літоўскай і вас саміх. Я вас у высылкі павысылаю або ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону панаваджу.
{{арыгінал|ru|Я вас скореню, уничтожу, чтоб и языка не было вашего проклятого Литовского и вас самих. Я вас в ссылки порассылаю или в солдаты поотдаю, а своих из-за кордона понавожу!}}|
{{арыгінал|ru|Я вас скореню, уничтожу, чтоб и языка не было вашего проклятого Литовского и вас самих. Я вас в ссылки порассылаю или в солдаты поотдаю, а своих из-за кордона понавожу!}}|

Вэрсія ад 22:24, 6 чэрвеня 2021

Расейская імпэрыя
Россійская имперія

 

1721—1917
Сьцяг Расейскай імпэрыі Герб Расейскай імпэрыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Съ нами Богъ!
Дзяржаўны гімн: «Боже, Царя храни!»
Месцазнаходжаньне Расейскай імпэрыі
Афіцыйная мова Расейская мова
Сталіца Санкт-Пецярбург (1721—1728, 1730—1917[1]), Масква (1728—1730)
Найбуйнейшы горад Санкт-Пецярбург, Масква, Кіеў, Адэса, Лодзь, Рыга, Варшава
Форма кіраваньня Абсалютная манархія
Сьпіс расейскіх імпэратараў
Плошча
 • агульная

21 799 825 (1914) км²
Насельніцтва
 • агульнае (1916)
 • шчыльнасьць

181 537 800
8,1/км²
Этнічны склад Расейцы (44,3%),
Украінцы (17,8%),
Палякі (6,3%),
Беларусы (4,7%),
Жыды (4,5%)
Валюта Расейскі рубель
Незалежнасьць 1721—1917
  1. ^ У 1914—1917 — Петраград

Расе́йская імпэ́рыя (рас. Российская империя) — афіцыйная назва Расеі ў 1721—1917 гадох. Сталіцай у 1721—1728 і 1730—1917 гадох быў Санкт-Пецярбург, у 1728—1730 гадох Масква. Трэцяя паводле плошчы імпэрыя ў сусьветнай гісторыі (пасьля Брытанскай і Мангольскай). На захадзе амывалася Балтыйскім морам, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам, на ўсходзе — Ціхім акіянам, на поўдні — Чорным морам. Ачольвалася гаспадарамі Маскоўскай дзяржавы, якія абвясьцілі сябе «Імпэратарамі Ўсерасейскімі» і валодалі неабмежаванай абсалютнай уладай да 1905 году. Спыніла сваё існаваньне ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі і абвяшчэньня рэспублікі ў 1917 годзе Часовым урадам.

Расейская імпэрыя, у адрозьненьне ад іншых каляніяльных імпэрыяў таго часу, была не заморскай, а кантынэнтальнай. Геаграфічна калёніі знаходзіліся побач з мэтраполіяй, а часам мелі этнічную блізкасьць зь ёй. Гэта дазваляла ня толькі прыхоўваць каляніяльны прыгнёт, але і накідваць паняволеным народам чужую гісторыю, культуру і мову[1].

Гісторыя

Па перамозе ў Вялікай Паўночнай вайне і складаньня Ніштацкай дамовы ў верасьні 1721 году Ўрадавыя сэнат і сынод Маскоўскай дзяржавы пастанавілі надаць гаспадару Пятру I тытул «Імпэратара Ўсерасейскага»[2]. Прусія і Галяндыя неадкладна прызналі новы тытул маскоўскага гаспадара, Швэцыя ў 1723, Турцыя ў 1739, Ангельшчына і Аўстрыя ў 1742, Францыя і Гішпанія ў 1745 і, нарэшце, Рэч Паспалітая ў 1764 годзе[2].

Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага

Асноўны артыкул: Русіфікацыя Беларусі

Палітыка ўладаў Расейскай імпэрыі на анэксаваных землях Вялікага Княства Літоўскага мела выразны каляніяльны характар[3]. 28 траўня 1772 году адразу па першым падзеле Рэчы Паспалітай маскоўская гаспадыня Кацярына II падпісала Наказ, згодна зь якім ўсе губэрнатары на чале губэрняў, утвораных на анэксаваных землях, абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады толькі на расейскай мове замест ранейшай польскай (мова афіцыйных дакумэнтаў Рэчы Паспалітай з 1696 году). Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі, толькі калі гэта не датычыла сфэры ўлады. 8 траўня 1773 году Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаваньні ў Беларускіх губэрнях губэрнскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстаньне ў справаводзтве выняткова расейскай мовы[4]. Тым часам прызначаны кіраваць новаўтворанай Менскай япархіяй Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі Віктар Садоўскі ў час свайго выступу ў Слуцку пагражаў мясцовым праваслаўным сьвятарам за выкарыстаньне беларускай мовы замест расейскай[5]:

« Я вас выкараню, вынішчу, каб і мовы не было вашай праклятай літоўскай і вас саміх. Я вас у высылкі павысылаю або ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону панаваджу. »
Касьцёл Сьвятога Крыжа ў Бярозе Картускай да (налева) і па (направа) руйнаваньні расейскімі ўладамі

Кацярына II імкнулася да аб’яднаньня анэксаваных земляў зь іншымі часткамі імпэрыі, але рабіла гэта асьцярожна і паступова. Па здушэньні паўстаньня 1794 году гэтая палітыка праводзілася больш упарта і настойліва з ужываньнем карных захадаў[6]. Сярод іншага пачалося масавае звальненьне ўраднікаў мясцовага паходжаньня зь дзяржаўных установаў з заменай іх выхадцамі з Расеі[7].

Маскоўскія гаспадары Павал I і Аляксандар I не прымалі значных захадаў супраць пашырэньня польскай мовы, таму гэты ўплыў на беларускіх землях па ягоным вынішчэньні ў часы Кацярыны II дастаткова хутка аднавіўся і да канца першай чвэрці XIX ст. перавышаў расейскі. Па прыходзе да ўлады ў сьнежні 1825 году Мікалая I наступ на беларускую і польскую культуру аднавіўся і асабліва ўзмацніўся па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў. Палітыка Мікалая I скіроўвалася на вяртаньне больш узмоцненай русіфікацыі і ўніфікацыі земляў[6]. 16 верасьня 1831 году ўтварыўся адмысловы «Заходні камітэт», задачай якога зьяўлялася «зраўняць Заходні край ува ўсіх адносінах з унутранымі вялікарускімі губэрнямі»[6]. Міністар унутраных справаў Расейскай імпэрыі Пётар Валуеў падрыхтаваў для Камітэту адмысловы «Нарыс пра сродкі абмаскаленьня Заходняга краю» (рас. «Очерк о средствах обрусения Западного края»[8]).

Згодна з указамі ад 29 лістапада 1830 і 18 лютага 1831 году ў Віцебскай і Магілёўскай губэрнях спынялася дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 і 11 студзеня 1832 году ўсім дзяржаўным установам і пасадам на анэксаваных тэрыторыях надаваліся расейскія назвы[9]. 25 чэрвеня 1840 году Мікалай I выдаў указ, згодна зь якім усе справы як ува ўрадавай, так і ў судовай частцы, не вылучаючы справаў дваранскіх і дэпутацкіх сходаў, а таксама ўвогуле ўсе акты, якога б роду і найменьня яны не былі, трэба было пісаць толькі на расейскай мове. У афіцыйнай дакумэнтацыі колішняе Вялікае Княства Літоўскае атрымала назву «Паўночна-Заходні край», адначасна поўнасьцю скасоўвалася дзеяньне Літоўскага Статуту[7].

Расстрэл ксяндза Зямацкага расейскімі карнікамі на загад Мураўёва, 5.06.1863 г.

Апроч таго, Мікалай I зацьвердзіў пастанову аб перасяленьні ў Беларусь «выхадцаў з унутраных губэрніяў, якія прынясуць з сабой у гэты край, чужы Расеі, нашу мову, звычаі, прыхільнасьць расейцаў да стальцу»[10].

За Аляксандрам II назіраліся пэўныя паслабленьні ў русіфікацыйных працэсах, але палітыка ўніфікацыі і інтэграцыі заходніх губэрняў зь іншымі тэрыторыямі Расейскай імпэрыі ўсё яшчэ працягвалася[6].

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў працэс маскалізацыі ўзначаліў генэрал-губэрнатар М. Мураўёў, названы сучасьнікамі Вешальнікам і Людаедам[11]. Асаблівую ўвагу начальнік «Паўночна-заходняга краю» надаваў маскалізацыі адукацыі, шырока вядомым зьяўляецца ягоны дэвіз[12]:

«

Што не дарабіў расейскі штык — даробіць расейскі чыноўнік, расейская школа і расейская царква

»
Характэрная мураўёўка з купаламі-цыбулінамі, шатрамі, какошнікамі і інш.

Мураўёў запрасіў у Вільню прадстаўніка кансэрватыўнага кірунку ў «западно-руссизме» Ксенафонта Гаворскага і спрыяў пераносу яго кіеўскага выданьня «Вестник Юго-Западной и Западной России» пад новай назвай «Вестник Западной России». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзеньне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс ня меў папулярнасьці, і ў 1871 годзе яго закрылі[13].

Зьвяртаючыся да шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага Мураўёў казаў[10]:

«

Забудзьцеся пра наіўныя летуценьні і мары, панове, і помніце, што калі вы ня станеце тут сваімі думкамі і пачуцьцямі расейцамі, вы будзеце іншаземцамі і мусіце тады пакінуць гэты край

»
Расейскі помнік г.зв. «Айчыннай вайне» ў Полацку з двухгаловымі арламі, купалам-цыбулінай і расейскім крыжам

Істотнымі фактарамі маскалізацыі ў «Паўночна-заходнім краі» зьяўляліся падвышаныя (параўнальна з мэтраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расеі, а таксама расейскае войска, шматлікія гарнізоны якога бесьперапынна разьмяшчаліся ў беларускіх местах і мястэчках[14].

Асаблівасьцю русіфікацыйных захадаў уладаў Расейскай імпэрыі ў Беларусі была агрэсіўная прапаганда сярод беларусаў фактычна акупацыйнай расейскай мовы і культуры (мовы і культуры Маскоўскай дзяржавы) як «сваіх уласных», якімі тыя нібыта карысталіся раней[15].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 320.
  2. ^ а б Шубинский С. Н. Исторические очерки и рассказы. — 6-е изд. — СПб., 1911. С. 44—51.
  3. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 330.
  4. ^ Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. — Менск, 1940.
  5. ^ Лыч Л. Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзідэнцкая. — Львоў, 2010. С. 5.
  6. ^ а б в г Швед В. Эвалюцыя расейскай урадавай палітыкі адносна земляў Беларусі (1772—1863 г.) // Гістарычны Альманах. Том 7, 2002.
  7. ^ а б Крыжаноўскі М. Жывая крыніца ты, родная мова // Народная Воля. № 65—66, 1 траўня 2008 г.
  8. ^ Миллер А. И. Планы властей по усилению русского ассимиляторского потенциала в Западном крае // «Украинский вопрос» в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина XIХ века). — СПб: Алетейя, 2000.
  9. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 228.
  10. ^ а б Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
  11. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 257.
  12. ^ У менскім праваслаўным храме маліліся за Мураўёва-вешальніка — упершыню за сто гадоў, Радыё Свабода, 23 лістапада 2016 г.
  13. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 133.
  14. ^ Арлоў У. Калі пасяліліся на беларусі расейцы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 49.
  15. ^ Лыч Л. Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзідэнцкая. — Львоў, 2010. С. 21—22.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі