Вінцэнт Жук-Грышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне Бібліяграфія
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Радок 46: Радок 46:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 10 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 10 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1903 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1903 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Будславе]]
[[Катэгорыя:Навучэнцы Будслаўскай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Навучэнцы Будслаўскай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі]]

Вэрсія ад 18:58, 29 траўня 2021

Вінцэнт Жук-Грышкевіч
Прэзыдэнт БНР
1970 — 1982
Папярэднік: Мікола Абрамчык
Наступнік: Язэп Сажыч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 лютага 1903(1903-02-10)
Будслаў, Вялейскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 14 лютага 1989(1989-02-14) (86 гадоў)
Бэры (Barrie), правінцыя Антарыё, Канада
Сужэнец: Раіса Жук-Грышкевіч
Адукацыя: Праскі ўнівэрсытэт
Узнагароды: Мэдаль абароны(en)
Зорка 1939—1945 гадоў(en)
Італьянская зорка(en)
Крыж Монтэ Касына[1]

Вінцэнт Жук-Грышке́віч (23 лютага [ст. ст. 10 лютага] [2][3] 1903, в. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён — 14 лютага 1989, Бэры (Barrie), Канада) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст.

Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасьля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У 19271939 быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У верасьні 1939 г., пасьля пачатку савецкай акупацыі, быў прызначаны рэдактарам-стылістам у газэце Віленская праўда, але ўжо 30 верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лягерах.

У 1942 як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў Старшынём Рады БНР у 19711982 гг.

14 верасьня 1953 ажаніўся зь беларускай дзяячкай Раісай Жукоўскай. Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.

Бібліяграфія

Крыніцы

  1. ^ Раіса Жук-Грышкевіч. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча, Таронта, 1993, с. 69
  2. ^ Жук-Грышкевіч Вінцэнт Антонавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003.
  3. ^ Лыч, Л. Змагаўся за айчыну – спачывае на чужыне // Філаматы. — 2003. — № 1 (4). Лыч, Л. Змагаўся за айчыну – спачывае на чужыне Архіўная копія ад 12 сьнежня 2008 г.

Літаратура