Архангельская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 68: Радок 68:


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
Паводле зьвестак за [[2002]], у Архангельскай вобласьці жыло 9986 беларусаў (3-е месца). Усяго ў вобласьці пражывае 1 294 993 чалавек паводле зьвестак на [[2010]] год<ref>[http://www.perepis-2010.ru/results_of_the_census/svod.xls Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года]</ref>, без уліку насельніцтва Ненецкай аўтаномнай акругі.
Паводле зьвестак за [[2002]], у Архангельскай вобласьці жыло 9986 беларусаў (3-е месца). Усяго ў вобласьці пражывае 1 294 993 чалавек паводле зьвестак на [[2010]] год<ref>[https://www.webcitation.org/616eYmUyG?url=http://www.perepis-2010.ru/results_of_the_census/svod.xls Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года]</ref>, без уліку насельніцтва Ненецкай аўтаномнай акругі.


== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==

Вэрсія ад 03:05, 5 красавіка 2021

Архангельская вобласьць
Архангельская область

Сьцяг
Гімн Anthem of Arkhangelsk Oblast[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Паўночна-заходняя фэдэральная акруга
Паўночная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Архангельск
Дата ўтварэньня 23 верасьня 1937
Губэрнатар Ігар Арлоў
Насельніцтва (2015)
1 183 501 (41-е месца)
Шчыльнасьць 2,01 чал./км²
Плошча 589 913 км² (8-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 77 м
Месцазнаходжаньне Архангельскай вобласьці
Архангельская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-ARK
Код аўтам. нумароў 29
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Арха́нгельская во́бласьць (па-расейску: Архангельская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Архангельск. У склад вобласьці ўваходзіць Ненецкая аўтаномная акруга. Створана 23 верасьня 1937 годзе пры падзеле Паўночнай вобласьці РСФСР.

Геаграфічныя зьвесткі

Вобласьць разьмешчана на поўначы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Абмываецца Белым, Баранцавым, Пячорскім і Карскі морамі. Архангельская вобласьць разьмяшчаецца блізка да арктычных мораў і выдаленая ад цёплага Паўночна-Атлянтычнага цячэньня, адгалінаваньня Гальфстрыму, клімат тут умерана-кантынэнтальны, на паўночным-захадзе — марскі, на паўночным усходзе — субарктычны, гэта значыць прахалоднае лета й працяглая халодная зіма. На архіпэлягу Новая Зямля, які ўваходзіць у склад вобласьці, маецца ​​арктычны клімат.

Рэльеф

Тэрыторыя вобласьці ўяўляе сабой шырокую раўніну са слаба выяўленым ухілам да Белага й Баранцавага мораў, дзе раўнінна месцамі парушаецца ўзгоркамі, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасьці старажытнага ледавіка.

Карысныя выкапні

Карысныя выкапні на тэрыторыі вобласьці маюць галоўным чынам ападкавае паходжаньне. За 100 км на поўнач ад Архангельску на тэрыторыі Прыморскага й Мезенскага раёнаў знаходзяцца найбуйнейшыя ў Эўропе радовішча алмазаў.

У вобласьці знаходзяцца значныя радовішчы нафты й газу, асабліва яны значныя ў паўночнай частцы вобласьці — у Вяліказямельскай тундры, маюцца таксама радовішчы каменнага вугалю й велізарныя запасы торфу.

Гісторыя

У эпоху вікінгаў зямлі, якія ўваходзяць цяпер у склад тэрыторыі вобласьці былі вядомыя ў Скандынавіі як Біярмія, аднак дакладнага меркаваньня гэтага няма. У XII стагодзьдзі яна ўвайшла ў склад Наўгародзкай зямлі. Спрадвеку, акрамя абарыгенных народнасьцяў, тутэйшыя месцы засялялі паморы.

Насельніцтва

Паводле зьвестак за 2002, у Архангельскай вобласьці жыло 9986 беларусаў (3-е месца). Усяго ў вобласьці пражывае 1 294 993 чалавек паводле зьвестак на 2010 год[1], без уліку насельніцтва Ненецкай аўтаномнай акругі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

На тэрыторыі вобласьці існуе 19 муніцыпальных утварэньняў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Архангельская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў