Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі
д →Гісторыя: стыль |
д →Гісторыя: стыль |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
{{Асноўны артыкул|Гісторыя БССР|Утварэньне БССР}} |
{{Асноўны артыкул|Гісторыя БССР|Утварэньне БССР}} |
||
[[Файл:BSSR 1939-1944.jpg|200пкс|рамка|Тэрыторыя БССР у 1939—1944 гадох]] |
[[Файл:BSSR 1939-1944.jpg|200пкс|рамка|Тэрыторыя БССР у 1939—1944 гадох]] |
||
Афіцыйнае абвяшчэньне БССР адбылося 1 студзеня 1919 году. Сталіцай БССР абралі [[Менск]], хоць першапачатковай сядзібай [[ЛітБел]]у была [[Вільня]], перанесеная ў пазьнейшым часе ў [[Смаленск]] (з прычыны [[бальшавіцка-польская вайна|бальшавіцка-польскай вайны]]). Утварэньне БССР адбылося |
Афіцыйнае абвяшчэньне БССР адбылося 1 студзеня 1919 году. Сталіцай БССР абралі [[Менск]], хоць першапачатковай сядзібай [[ЛітБел]]у была [[Вільня]], перанесеная ў пазьнейшым часе ў [[Смаленск]] (з прычыны [[бальшавіцка-польская вайна|бальшавіцка-польскай вайны]]). Утварэньне БССР адбылося ў адказ на абвяшчэньне незалежнасьці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], што ад пачатку прызнавалася на афіцыйным узроўні — як зазначаў першы савецкі камісар фінансаў Беларусі [[Ісак Рэйнгольд]] на паседжаньні Цэнтральнага Бюро [[Камуністычная партыя Беларусі|КП(б)Б]] 22 студзеня 1919 году<ref>[[Дзьмітры Гурневіч|Гурневіч Д.]] [https://www.svaboda.org/a/31168020.html «Былі крыкі ў экстазе». (Не)прыдуманае інтэрвію з прэм’ерам БНР Луцкевічам пра 25 сакавіка 1918 году], [[Радыё Свабода]], 25 сакавіка 2021 г.</ref>: |
||
{{Цытата| |
{{Цытата| |
||
Існаваньне Беларускай Рады змусіла вылучыць Беларускую [Савецкую] Рэспубліку |
Існаваньне Беларускай Рады змусіла вылучыць Беларускую [Савецкую] Рэспубліку |
Вэрсія ад 23:33, 31 сакавіка 2021
Беларуская ССР Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Пралетары ўсіх краін, яднайцеся! (да 1950 году — «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн БССР» | |||||
Афіцыйная мова | У 1920-х — 1930-х афіцыйнымі былі прынятыя чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, расейская, польская і ідыш. Пазьней, паводле канстытуцыі, усе мовы СССР былі прызнаныя роўнымі. | ||||
Сталіца | Смаленск (1919), Менск | ||||
Плошча • агульная |
207 600 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1989) • шчыльнасьць |
10 151 806 48,9/км² | ||||
Валюта | рубель | ||||
Часавы пас • улетку |
+3 +3 |
Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, БССР (па-расейску: Белорусская Советская Социалистическая Республика, па-польску: Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka) — адна з чатырох рэспублік, якія ў сьнежні 1922 году ўтварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Гісторыя
- Асноўныя артыкулы: Гісторыя БССР і Утварэньне БССР
Афіцыйнае абвяшчэньне БССР адбылося 1 студзеня 1919 году. Сталіцай БССР абралі Менск, хоць першапачатковай сядзібай ЛітБелу была Вільня, перанесеная ў пазьнейшым часе ў Смаленск (з прычыны бальшавіцка-польскай вайны). Утварэньне БССР адбылося ў адказ на абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, што ад пачатку прызнавалася на афіцыйным узроўні — як зазначаў першы савецкі камісар фінансаў Беларусі Ісак Рэйнгольд на паседжаньні Цэнтральнага Бюро КП(б)Б 22 студзеня 1919 году[1]:
Існаваньне Беларускай Рады змусіла вылучыць Беларускую [Савецкую] Рэспубліку Арыгінальны тэкст (рас.)
Существование Белорусской Рады заставило выдвинуть Белорусскую [Советскую] Республику |
||
Па Другой сусьветнай вайне БССР стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
27 ліпеня 1990 году парлямэнт БССР абвясьціў пра дзяржаўны сувэрэнітэт рэспублікі, а 25 жніўня 1991 году — пра незалежнасьць Беларусі. 19 верасьня 1991 году назву БССР зьмянілі на Рэспубліку Беларусь[2]. 8 сьнежня 1991 году ў вёсцы Віскулях каля Берасьця на падставе Белавескіх пагадненьняў адбылося падпісаньне пастановы аб ліквідацыі СССР. У гэты ж дзень Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка спыніла сваё існаваньне, яе наступнікам стала незалежная Рэспубліка Беларусь.
Плошча і насельніцтва
Год | Плошча (тыс. км²) |
Насельніцтва (млн ч.) |
---|---|---|
1921 | 52,4 | 1,544 |
1924 | 110,6 | 4,2 |
1926 | 126,3 | 4,9 |
1939 | 223 | 10,2 |
1959 | 207,6 | 8,06 |
1970 | 207,6 | 9,002 |
1979 | 207,6 | 9,53 |
1989 | 207,6 | 10,15 |
1991 | 207,6 | 10,3 |
Буйныя гарады
Дзяржаўны лад
Афіцыйна БССР была створаная як дзяржава дыктатуры пралетарыяту, у якой уся ўлада належала выключна Радзе працоўных дэпутатаў. Але цалкам улада была засяроджана ў партыі — КПБ. Найвышэйшымі органамі ўлады ў 1919—1937 гадах былі Зьезды Радаў, у 1937—1991 — Вярхоўная Рада. Выканаўчая ўлада належала спачатку Вялікаму прэзыдыюму ЦВК, затым — саўнаркому, і ў рэшце рэшт Саўміну. У БССР на працягу ўсяго яе існаваньня не прызнавалі падзел уладаў.
Этнічны склад
Этнічны склад (1959):
Сьцяг БССР
- Асноўны артыкул: Сьцяг Беларускай ССР
Крыніцы
- ^ Гурневіч Д. «Былі крыкі ў экстазе». (Не)прыдуманае інтэрвію з прэм’ерам БНР Луцкевічам пра 25 сакавіка 1918 году, Радыё Свабода, 25 сакавіка 2021 г.
- ^ 19 верасьня 1991 году, Радыё Свабода, 19 верасьня 2013 г.
Партал «Гісторыя» | |
---|---|
Партал «Беларусь» |
|