Уладзімер Астапенка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 6 sources and tagging 2 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 107: Радок 107:
==Вонкавыя спасылкі==
==Вонкавыя спасылкі==
* [http://www.dissercat.com/content/evolyutsiya-evropeiskogo-soyuza-v-svete-polozhenii-amsterdamskogo-dogovora-1999-goda Аўтарэфэрат дысэртацыі «Эвалюцыя Эўрапейскага Зьвязу ў сьвятле палажэньняў Амстэрдамскае дамовы 1999 году»]
* [http://www.dissercat.com/content/evolyutsiya-evropeiskogo-soyuza-v-svete-polozhenii-amsterdamskogo-dogovora-1999-goda Аўтарэфэрат дысэртацыі «Эвалюцыя Эўрапейскага Зьвязу ў сьвятле палажэньняў Амстэрдамскае дамовы 1999 году»]
* [http://argentina.mfa.gov.by/be/embassy/ambassador/ Профіль] на бачыне [[Амбасада Беларусі ў Аргентыне|Амбасады Беларусі ў Аргентыне]]
* [http://argentina.mfa.gov.by/be/embassy/ambassador/ Профіль]{{Недаступная спасылка|date=March 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }} на бачыне [[Амбасада Беларусі ў Аргентыне|Амбасады Беларусі ў Аргентыне]]


{{Амбасадары Беларусі ў Пэру}}
{{Амбасадары Беларусі ў Пэру}}

Вэрсія ад 12:43, 11 сакавіка 2021

Уладзімер Астапенка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусі ў Парагваі і Пэру
31 жніўня 2018 — 3 лістапада 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Віктар Козінцаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусі ў Рэспубліцы Чылі
22 траўня 2018 — 3 лістапада 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусі ў Аргентыне і Ўругваі
7 сьнежня 2017 — 3 лістапада 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Віктар Козінцаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусі ў Рэспубліцы Кубе
18 красавіка 2008 — 25 чэрвеня 2015
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Ігар Палуян
Наступнік: Аляксандар Аляксандраў
Генэральны консул Рэспублікі Беларусі ў Нідэрляндах
6 ліпеня 1993 — 18 кастрычніка 1994
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі
1992 — 19 траўня 1993
Прэзыдэнт: ---
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 лістапада 1962 (61 год)
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астапенка.

Уладзі́мер Арка́дзевіч Астапенка (нар. 13 лістапада 1962, Менск, БССР) — беларускі палітык і дыплямат. Кандыдат юрыдычных навук (2000)[1]. Мае дыпляматычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланьніка другое клясы[2].

Жыцьцяпіс

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін МЗС СССР (1985), асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і МГІМО-Ўнівэрсытэту МЗС РФ.

Дыпляматычную службу пачаў на пасадзе трэцяга сакратара МЗС БССР (1985—1990). У 1990—1992 — начальнік консульскага аддзелу міністэрства замежных справаў БССР[3].

З 1992 году па 19 траўня 1993 году — намесьнік міністра замежных справаў Беларусі[4]. З 6 ліпеня 1993 году да 18 кастрычніка 1994 году — генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Гаазе[5][5]. У гэты ж дзень быў прызначаны дарадцам-пасланцам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльгія [6]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 27 ліпеня 1996 году[7].

Пасьля вяртаньня з-за мяжы працаваў у міністэрстве замежных справаў начальнікам упраўленьня міжнародных эканамічных адносінаў[8].

У 1997—2005 роках працаваў прарэктарам па міжнародных сувязях, а ў 2000—2008 — і загадчыкам катэдры міжнароднага прыватнага і эўрапейскага права Беларускага дзяржаўнага ўніэрсытэту[9].

18 красавіка 2008 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кубе[10].

У 2015—2017 роках — начальнік Управы каардынацыі і плянаваньня МЗС Беларусі.

7 сьнежня 2017 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусі ў Аргентынскай рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ва Ўсходняй Рэспубліцы Ўругвай[11]. З 22 траўня 2018 року — па сумяшчальніцтве Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Рэспубліцы Чылі[12]; з 31 жніўня таго ж року па сумяшчальніцтве стаў таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Рэспубліцы Парагвай і Рэспубліцы Пэру[13].

У складзе дзяржаўнае дэлегацыі прымаў удзел у шматлікіх сэсіях Генэральнае Асамблеі ААН. Валодае ангельскай, гішпанскай і польскай мовамі.

23 верасьня 2020 году падаў заяву аб вызваленьні ад займаемай пасады па пагадненьні бакоў[14]. 27 кастрычніка накіраваў ліст у Адміністрацыю прэзыдэнта, а таксама Міністэрства замежных спраў Беларусі, дзе заявіў пра шматлікія парушэньні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Прасіў вызваліць яго ад пасады ў сувязі з парушэньнямі наймальнікам заканадаўства, якое перашкаджае выкананьню працы па працоўнай дамове[15]. У свой апошні дзень працы ў якасьці пасла Ўладзімер Астапенка запісаў відэазварот, у якім выказаў надзею, што над усімі амбасадамі Беларусі ўздымецца бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама апрануў бел-чырвона-белую футболку аргентынскага футбольнага клюбу «Рывер Плэйт».

3 лістапада 2020 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў загад, якім вызваліў ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Аргентыне і па сумяшчальніцтве ў Уругваі, Чылі, Парагваі і Пэру ў сувязі са зьдзяйсьненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дыпляматычнай службе[16][17]. Таксама ў адпаведнасьці з загадам, Уладзімер Астапенка быў пазбаўлены дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара[18][19].

Як распавёў Астапенка ў інтэрвію аднаму з навінавых парталаў, «навіну аб прыняцьці указа аб звальненьні ён сустрэў з палёгкай»[20]. У той жа час ён абвясьціў аб плянях аспрэчыць у судзе сваё рашэньне аб звальненьні. Астапенка лічыць, што звальненьне ў такім выглядзе незаконна. У інтэрвію ён дадаў, што не зьдзяйсьняў ніякага грубага парушэньня службовых абавязкаў або правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дыпляматычнай службе[21].

На запрашэньне Паўла Латушкі ўвайшоў у Народную антыкрызісную ўправу[22].

Сям’я

Жанаты, мае дачку і двух сыноў.

Крыніцы

  1. ^ Аўтарэферат дысэртацыі «Эвалюцыя Эўрапейскага Зьвязу ў сьвятле палажэньняў Амстэрдамскай дамовы 1999 року»
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. №222 «О назначении В. А. Астапенко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Куба и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»  (рас.)
  3. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 сентября 1991 г. №341 «О делегации Белорусской ССР на 46-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН» (рас.)
  4. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 мая 1993 г. №330 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей заместителя Министра иностранных дел»  (рас.)
  5. ^ а б Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 июля 1993 г. №438 «О Генеральном консульстве Республики Беларусь в г. Гааге (Королевство Нидерландов)»  (рас.)
  6. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 18 ноября 1994 г. №185 «О назначении В. А. Астапенко Советником-Посланником Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» (рас.)
  7. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 июня 1996 г. №423 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей Советника-Посланника Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» (рас.)
  8. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 19 сентября 1996 г. №617 «О направлении делегации Республики Беларусь на 51-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН»(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ Уладзімір Астапенка назначаны паслом Беларусі ў Кубе(недаступная спасылка)
  10. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. №222 «О назначении В. А. Астапенко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Куба и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»  (рас.)
  11. ^ Кадровый четверг: президент назначил новых замминистров и ректоров (рас.) Навіна дня. TUT.BY (7 сьнежня 2017). Праверана 29 верасьня 2020 г.
  12. ^ Кадровый вторник. Президент назначил новых послов, ректоров и председателей (рас.) Навіна дня. TUT.BY (22 траўня 2018). Праверана 29 верасьня 2020 г.
  13. ^ Президент назначил министра финансов и министра энергетики (рас.) Навіна дня. TUT.BY (31 жніўня 2018). Праверана 29 верасьня 2020 г.
  14. ^ Толкачева, Елена (2020-09-29) «Верю в лучшее будущее для белорусского народа». Посол в Аргентине подал в отставку в день инаугурации Лукашенко TUT.BY Праверана 2020-09-30 г.
  15. ^ Пасол Беларусі ў Аргенціне накіраваў рэзкі ліст Лукашэнку, дзе ўспомніў фальсіфікацыю выбараў і збіццё людзей
  16. ^ Владимир Астапенко освобожден от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Беларуси в Аргентине | Новости | Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь. president.gov.by. Праверана 2020-11-04 г.
  17. ^ Владимир Астапенко освобожден от должности посла Беларуси в Аргентине. БЕЛТА (2020-11-03). Праверана 2020-11-04 г.
  18. ^ «В связи с совершением яроступка». Посол Беларуси в Аргентине снят с должности и лишен дипломатического ранга TUT.BY Праверана 2020-11-04 г.
  19. ^ Лукашенко уволил посла в Аргентине, который раскритиковал действия властей Наша Ніва Праверана 2020-11-04 г.
  20. ^ Экс-посол Беларуси в Аргентине: Я имел серьезные основания опасаться за свою свободу Брестская газета Праверана 2020-11-05 г.
  21. ^ Экс-посол Астапенко о своем увольнении: Новость встретил с облегчением, но пойду в суд TUT.BY Праверана 2020-11-05 г.
  22. ^ REFORM.by (2020-11-05) Бывший посол Беларуси в Аргентине Астапенко вошел в состав Народного антикризисного управления REFORM.by Праверана 2020-11-05 г.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Амбасадары Беларусі ў Парагваі