Вэзувіё: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак |
→Вонкавыя спасылкі: Commons |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
== Іншыя зьвесткі == |
== Іншыя зьвесткі == |
||
На вулькане Вэзувіё [[Спартак]] нагалаву разьбіў войска аднаго зь [[легат]]аў [[прэтор]]а Варынія, зьнішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасьля гэтага і войска самаго прэтора ў час [[Войны рабоў|Трэцяй вайны рабоў]]. |
На вулькане Вэзувіё [[Спартак]] нагалаву разьбіў войска аднаго зь [[легат]]аў [[прэтор]]а Варынія, зьнішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасьля гэтага і войска самаго прэтора ў час [[Войны рабоў|Трэцяй вайны рабоў]]. |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
|||
{{Commons}} |
|||
[[Катэгорыя:Стратавульканы Італіі]] |
[[Катэгорыя:Стратавульканы Італіі]] |
Вэрсія ад 19:24, 14 лютага 2021
Вэзувіё (таксама Вэзувіюс, па-італьянску: Vesuvio, па-лацінску: Vesuvius) — дзейны вулькан на поўдні Італіі ў рэгіёне Кампанія непадалёку ад Нэапалю. Вышыня — 1281 мэтар (1944). Адзін з трох дзейных вульканаў Італіі, адзіны дзейны вулькан на Эўрапейскім кантынэнце. Вядомы тым, што зьнішчыў рымскі горад Пампеі ў 79 годзе. Лічыцца аднім з самых небясьпечных вульканаў сьвету.
У кратэры і на сьвежых лявавых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпэратурай да 400 °C. Лява і туфы ў працэсе вывятрэньня стварылі пладародны грунт схілаў Вэзувіё. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 мэтраў — сасновы гай.
Першае дакумэнтальна зафіксаванае вывяржэньне вулькана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.
Авэлінскае вывяржэньне каля 1740 году да н. э.
Шэраг новых археалягічных знаходак на сёньняшні дзень несумненна сьцьвярджае факт існаваньня Авэлінскага вывяржэньня Вэзувіё. Яно адбылося прыкладна ў 1740 годзе да н. э. (± 150 гадоў), дзесьці паміж 1890 і 1590 гадамі да н. э., і праходзіла ў паўночна-заходнім напрамку празь сёньняшнія мястэчкі Авэліна, Ноля і вёску Сан-Паолё-Бэль-Сыта. Навакольле Авэліна ў адлегласьці 35 кілямэтраў ад вулькана было пакрыта 50-сантымэтравам слоем попелу. У непасрэднай блізасьці вулькана таўшчыня попелавага слою дасягала нават некалькі мэтраў. У час закладкі фундамэнта новага аўтабана непадалёку ад Авэліна ў 1972 годзе былі знойдзеныя прадметы керамікі бронзавага пэрыяду пад узьнікшымі ў выніку вывяржэньня вулькана старымі слаямі попелу.
Іншыя зьвесткі
На вулькане Вэзувіё Спартак нагалаву разьбіў войска аднаго зь легатаў прэтора Варынія, зьнішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасьля гэтага і войска самаго прэтора ў час Трэцяй вайны рабоў.