Уладзімер Ліпскі: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{пісьменьнік}} '''Уладзімер Сьцяпанавіч Ліпскі''' (6 траўня 1940, в. Шоўкавічы, ...' |
дапаўненьне |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
З 1978 году — галоўны рэдактар часопісу «[[Вясёлка (часопіс)|Вясёлка]]». З 1988 году — старшыня праўленьня Беларускага аддзяленьня Савецкага дзіцячага фонду, пасьля — прэзыдэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня I [[Аўцюкі (фэстываль)|Усебеларускага фестывалю народнага гумару]] ў Аўцюках [[Каленкавіцкі раён|Калінкавіцкага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]] (1995). |
З 1978 году — галоўны рэдактар часопісу «[[Вясёлка (часопіс)|Вясёлка]]». З 1988 году — старшыня праўленьня Беларускага аддзяленьня Савецкага дзіцячага фонду, пасьля — прэзыдэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня I [[Аўцюкі (фэстываль)|Усебеларускага фестывалю народнага гумару]] ў Аўцюках [[Каленкавіцкі раён|Калінкавіцкага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]] (1995). |
||
== Узнагароды == |
|||
* [[Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра]] (1993) за кнігу «Падкідыш». |
|||
* Літаратурная прэмія імя В. Віткі (1997) за аповесьць «Загадкавы чалавечак». |
|||
* Міжнародная прэмія А. Швейцара (1998) за дабрачынныя справы на карысьць дзяцей, заложнікаў чарнобыльскай трагедыі. |
|||
* Дзяржаўная прэмія Беларусі (2001). |
|||
* Прэмія Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў (2005). |
|||
* [[Ордэн Францішка Скарыны]] (2007)<ref>за нумарам 109</ref>. |
|||
* Спэцыяльная ўзнагарода «За асабісты ўклад у развіцьцё дзіцячай прэсы» па выніках ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «[[Залатая Ліцера]]» (2015)<ref>{{артыкул|аўтар=Палуян Ч. |загаловак=Узнагароды, якія натхняюць |арыгінал= |спасылка= |аўтар выдання= |выданне=[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]] |тып=газ. |месца= Мн.|выдавецтва=[[Саюз пісьменнікаў Беларусі|СПБ]], [[Выдавецкі дом «Звязда»|РВУ «Звязда»]] |год= 8 мая 2015|выпуск= 4818|том= |нумар= 18|старонкі= 2|isbn= |issn= }}</ref>. |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 13:16, 11 лютага 2021
Уладзімер Ліпскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 траўня 1940 (83 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, журналіст |
Жанр | казка |
Мова | беларуская мова і расейская мова[1] |
Узнагароды | |
Уладзімер Сьцяпанавіч Ліпскі (6 траўня 1940, в. Шоўкавічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі пісьменьнік, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 траўня 1940 году ў в. Шоўкавічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1960 годзе скончыў Менскі тэхнікум харчовай прамысловасьці.
Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960—1964), у нясвіскай раённай газэце «Чырвоны сцяг» (1964—1967). У 1966 годзе завочна скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1967—1968 гадох — першы сакратар Нясвіскага райкаму камсамолу, у 1968—1976 — у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976—1978 — адказны сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
З 1978 году — галоўны рэдактар часопісу «Вясёлка». З 1988 году — старшыня праўленьня Беларускага аддзяленьня Савецкага дзіцячага фонду, пасьля — прэзыдэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня I Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці (1995).
Узнагароды
- Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра (1993) за кнігу «Падкідыш».
- Літаратурная прэмія імя В. Віткі (1997) за аповесьць «Загадкавы чалавечак».
- Міжнародная прэмія А. Швейцара (1998) за дабрачынныя справы на карысьць дзяцей, заложнікаў чарнобыльскай трагедыі.
- Дзяржаўная прэмія Беларусі (2001).
- Прэмія Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў (2005).
- Ордэн Францішка Скарыны (2007)[2].
- Спэцыяльная ўзнагарода «За асабісты ўклад у развіцьцё дзіцячай прэсы» па выніках ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» (2015)[3].
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Менск, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Крыніцы
- ^ Lìpskì, Uladzìmìr Scjapanavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ за нумарам 109
- ^ Палуян Ч. Узнагароды, якія натхняюць : газ.. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 8 мая 2015. — В. 4818. — № 18. — С. 2.
- Нарадзіліся 6 траўня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Узнагароджаныя мэдалём «За працоўныя адзнакі»
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія літаратары і літаратаркі
- Беларускія дзіцячыя літаратары