Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎top: выпраўленьне спасылак
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 13: Радок 13:
Акінчыц таксама намагаўся дапамагаць вызваляць беларусаў зь нямецкага палону, беспасьпяхова прасіў Розэнбэрґа, да якога меў дачыненьне, вярнуць калгасную зямлю сялянам. Ваеннапалонных спрабаваў вэрбаваць у прапаґандысты, якія потым адпраўляліся ў Беларусь і вялі антыкамуністычную прапаґанду сярод насельніцтва (усяго былі адпраўленыя 4 выпускі, каля 70 чалавек). Так быў вызвалены з палону [[Міхась Ганько]], будучы кіраўнік [[Саюз Беларускай Моладзі|Саюзу Беларускай Моладзі]].
Акінчыц таксама намагаўся дапамагаць вызваляць беларусаў зь нямецкага палону, беспасьпяхова прасіў Розэнбэрґа, да якога меў дачыненьне, вярнуць калгасную зямлю сялянам. Ваеннапалонных спрабаваў вэрбаваць у прапаґандысты, якія потым адпраўляліся ў Беларусь і вялі антыкамуністычную прапаґанду сярод насельніцтва (усяго былі адпраўленыя 4 выпускі, каля 70 чалавек). Так быў вызвалены з палону [[Міхась Ганько]], будучы кіраўнік [[Саюз Беларускай Моладзі|Саюзу Беларускай Моладзі]].


У сакавіку 1943 году Акінчыц быў забіты тэрарыстычнай ґрупай. Паводле некаторых зьвестак, гэта было зроблена па загадзе ЦК БНП за данос Акінчыца на [[Вінцэнт Гадлеўскі|айца Гадлеўскага]] немцам. У [[лістапад]]зе таго ж году бальшавікамі быў забіты Казлоўскі, а Ганько ўступіў у [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускую Незалежніцкую Партыю]], і БНСП спыніла сваё існаваньне.
У сакавіку 1943 году Акінчыц быў забіты тэрарыстычнай ґрупай. Паводле некаторых зьвестак, гэта было зроблена на загад ЦК [[Беларуская незалежніцкая партыя|БНП]] за данос Акінчыца на [[Вінцэнт Гадлеўскі|айца Гадлеўскага]] немцам. У [[лістапад]]зе таго ж году бальшавікамі быў забіты Казлоўскі, а Ганько ўступіў у [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускую Незалежніцкую Партыю]], і БНСП спыніла сваё існаваньне.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 19: Радок 19:
* [http://www.bielarus.org/open.php?n=493&a=3 «Я быў намесьнікам АКІНЧЫЦА»]
* [http://www.bielarus.org/open.php?n=493&a=3 «Я быў намесьнікам АКІНЧЫЦА»]
* [http://slounik.org/32035.html Артыкул на Slounik.org]
* [http://slounik.org/32035.html Артыкул на Slounik.org]

[[Катэгорыя:Калябарацыя на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1933 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьніклі ў 1943 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьніклі ў 1943 годзе]]
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1933 годзе]]
[[Катэгорыя:Нацыстоўскія партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нацыстоўскія партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Ультраправыя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Ультраправыя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларускіх калябарантаў]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)]]

Вэрсія ад 12:59, 7 лютага 2021

Белару́ская нацыяна́л-сацыялісты́чная па́ртыя (БНСП) — беларуская нацыяналістычная арґанізацыя, якая існавала з 1933 па 1943 год.

БНСП была створаная ў 1933 годзе. Старшынём быў абраны Фабіян Акінчыц, у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі Ўладзіслаў Казлоўскі, Альбін Стэповіч, Павал Арцішэўскі, Лявон Дубейкаўскі, Кастусь Юхневіч, Алёйзы Пецюкевіч і Антон Сапко. Партыяй выдавалася ґазэта «Новы шлях», якая рэдагаваўся Ўладзіславам Казлоўскім.

Напачатку партыя арыентавалася на гітлераўскую Нямеччыну і зьвязвала зь ёй свае палітычныя надзеі. Галоўным ворагам сябры партыі бачылі жыдоў і бальшавікоў, кіруючых Савецкім Саюзам. У сваім артыкуле «Жыды ў Беларусі» Фабіян Акінчыц пісаў, што жыды доўга прыгняталі эўрапейскія народы, аднак цяпер гэтыя народы паўстаюць усьлед за Нямеччынай, закладаючы пачатак «новай Эўропы». Яшчэ ў адным з артыкулаў ён пры дапамозе цытатаў з Талмуду спрабаваў паказаць, што габрэі варожа ставяцца да астатніх людзей. «Па нашым глыбокім перакананьні, абапёртым на абсэрвацыі жыдоўскага народу, гэты апошні імкнецца да сусьветнага панаваньня, каторае ён спадзяецца дасягнуць шляхам разбурэньня сучаснага грамадзкага ладу з адначасным маральным аслабленьнем усіх народаў», — пісаў С. Булат у «Новым Шляху».

Кіраўніцтва партыі актыўна распрацоўвала ідэалёґію і намагалася пашырыць сетку партыйных суполак. Партыя мела моцныя пазыцыі на Стаўпеччыне. Кіраўніцтва БНСП жадала, каб у будучыні беларускі народ аб’яднаўся вакол гэтай партыі.

У 1937 годзе БНСП была забароненая польскімі ўладамі, і частка сяброў на чале з Акінчыцам у 1938 годзе выехалі ў Нямеччыну, дзе Акінчыц узначаліў беларускае бюро ў нямецкім Міністэрстве прапаґанды. У 1940 годзе БНСП на чале з Казлоўскім нелеґальна дзейнічала на Віленшчыне.

Адразу пасьля нападу Нямеччыны на СССР, у ліпені 1941 году, Казлоўскі паспрабаваў леґальна аднавіць дзейнасьць партыі, аднак Альфрэд Розэнбэрг, галава акупаваных усходніх вобласьцяў, забараніў яе, адказаўшы, што толькі Нямецкая Нацыянал-Сацыялістычная Рабочая Партыя мае права на існаваньне. Такім чынам, БНСП засталася ў падпольлі. Акінчыц і сябры Партыі хутка расчараваліся ў немцах, бо ўбачылі, што яны не нясуць абяцанай «новай Эўропы», а славян хочуць зьнішчыць і зрабіць рабамі. У той жа час астатні беларускі нацыянальны актыў не давяраў ім і лічыў людзьмі немцаў.

Акінчыц таксама намагаўся дапамагаць вызваляць беларусаў зь нямецкага палону, беспасьпяхова прасіў Розэнбэрґа, да якога меў дачыненьне, вярнуць калгасную зямлю сялянам. Ваеннапалонных спрабаваў вэрбаваць у прапаґандысты, якія потым адпраўляліся ў Беларусь і вялі антыкамуністычную прапаґанду сярод насельніцтва (усяго былі адпраўленыя 4 выпускі, каля 70 чалавек). Так быў вызвалены з палону Міхась Ганько, будучы кіраўнік Саюзу Беларускай Моладзі.

У сакавіку 1943 году Акінчыц быў забіты тэрарыстычнай ґрупай. Паводле некаторых зьвестак, гэта было зроблена на загад ЦК БНП за данос Акінчыца на айца Гадлеўскага немцам. У лістападзе таго ж году бальшавікамі быў забіты Казлоўскі, а Ганько ўступіў у Беларускую Незалежніцкую Партыю, і БНСП спыніла сваё існаваньне.

Вонкавыя спасылкі