Густынскі летапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
 
Радок 30: Радок 30:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
<references />

== Літаратура ==
== Літаратура ==


Радок 47: Радок 48:
{{Накід:Гісторыя}}
{{Накід:Гісторыя}}


[[Катэгорыя:Летапісы]]
[[Катэгорыя:Беларуска-літоўскія летапісы]]
[[Катэгорыя:Культура Палтаўскай вобласьці]]
[[Катэгорыя:Культура Палтаўскай вобласьці]]
[[Катэгорыя:Творы XVII стагодзьдзя]]
[[Катэгорыя:Творы XVII стагодзьдзя]]
[[Катэгорыя:Старажытнарускія летапісы]]
[[Катэгорыя:Старажытнарускія летапісы]]
[[Катэгорыя:Украінскія летапісы]]
[[Катэгорыя:Старабеларуская літаратура]]

Цяперашняя вэрсія на 00:21, 30 студзеня 2021

Густынскі летапіс
Жанр: летапіс
Аўтар: House of Korybut[d]
Мова арыгіналу: стараўкраінская мова
Год напісаньня: ХVІІ ст.
Публікацыя: XVII стагодзьдзе

Густынскі альбо Густыньскі летапіс — летапісны звод, створаны на ўкраінскіх землях ў XVI — XVII стагодзьдзі. Названы па Густынскім манастары на Палтаўшчыне. Сярод крыніцаў, як лічыцца, — Іпацьеўскі летапіс і Васкрасенскі летапіс.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арыгінал Густынскага летапісу не захаваўся. Аўтарства і час напісаньня дакладна неўстаноўленыя. Адзін з дасьледчыкаў летапісу А. Яршоў выказаў думку, што летапіс склаў у 1623—1627 гг. культурны і царкоўны дзеяч Захарыя Капысьценскі. Захаваўся сьпіс, перапісаны ў 1670 годзе гіераманахам Густынскага манастыра Міхаілам Ласіцкім.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У прадмове да Густынскага летапісу перапісчык падкрэслівае значэньне для чалавека гістарычных традыцыяў яго народу, заклікае распаўсюджваць гістарычныя веды. Найбольш вядомыя сьпісы XVII ст.: Густынскі, Мгарскі й Архіўскі. Першая частка летапісу блізкая паводле зьместу да Іпацьеўскага летапісу, 2-я (самастойная) частка, якая ахоплівае падзеі 1300—1597 гг., адрозьніваецца кароткасьцю[1].

Летапіс утрымлівае выкладанне ўсходнеславянскай гісторыі з часоў Кіеўскай Русі да 1597 года ўключна і мае назву «Кройники». Аўтар карыстаўся старажытнарускімі, польскімі, літоўскімі, бізантыйскімі й іншымі вядомымі яму летапісамі і хронікамі, зрабіўшы на палях спасылкі на крыніцы, зь якіх ён узяў фактычны матэрыял. Летапіс напісаны мовай, блізкай да тагачасных жывых усходнеславянскіх гаворак. Апісаньне раньніх падзеяў адзначана недакладнасьцямі і скажэньнямі; у гістарыяграфіі гэтая частка летапісу характарызуецца як «няпэўная паводле крыніцаў кампіляцыя»[2] й «даволі позьняя кампіляцыя з прэтэнзiямi на вучонасьць»[3].

Аднак Густынскі летапіс не зьяўляецца простай кампіляцыяй з розных крыніцаў. Гэта арыгінальная гістарычная праца пра старажытнарускую гісторыю, палітыку Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы й Асманскай імпэрыі, пра рабаўніцкія напады крымскіх татараў і туркаў на ўсходнеславянскія землі.

Заканчваецца Густынскі летапіс трыма самастойнымі часткамі: «Аб пачатку казакоў», «Аб укараненьні новага календара», «Аб пачатку уніі». У апошнім разьдзеле летапісец гнеўна крытыкуе вярхі праваслаўнага духавенства за тое, што яны заключылі з Ватыканам Берасьцейскую царкоўную унію у 1596 годзе. Аўтар рашуча асуджае захопніцкую палітыку польскае шляхты і выступае супраць ворагаў сваёй Айчыны.

Друкаваныя выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаваўся ў 1843 годзе ў дадатку да Іпацьеўскага летапісу і ў 2003 годзе Інстытутам расейскай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расейскай акадэміі навук у Пецярбурскім выдавецкім доме «Дмитрий Буланин» у томе 40 Поўнага збору рускіх летапісаў[4].

Некаторыя цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «Ўкраіна» згадваецца толькі ў двух фрагмэнтах у архаічнай форме «Ўкрайна»:

О началѣ козаковъ. В лѣто 7024. 1516… В сие лѣто начашася на Украйнѣ козаки, о них же откуду и како начало свое прияша нѣчто речемъ «Аще и от начала своего сей нашъ народ руский бранми всегда употребляшеся… якоже в семъ лѣтописци естъ видѣти, донелѣ же през Батиа, татарского царя, иже землю нашу Рускую пусту сотвори, а народ нашъ умали и смири…» (л.164 об.)

Заўвагі да выданьня т. 40 «Полное собрание русских летописей»

Жигмонтъ король… посла Прецлава Лянцкорунского на Украйну собрати люду и такожде Татаром пакостити. (л.165.)

Заўвагі да выданьня т. 40 «Полное собрание русских летописей»

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Исторические источники XVII века
  2. ^ А. Е. Пресняков. Лекции по русской истории, том 1. ГСЭИ, 1938. Стр. 94.
  3. ^ Византийский временник. 1953. Стр. 213.
  4. ^ Полное собрание русских летописей: Том 40. Густынская летопись. — СПб.: Дмитрий Буланин, 2003. (в пер.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Полное собрание русских летописей. Т. 2. СПб., 1843.
  • Полное собрание русских летописей: Том 40. Густынская летопись / Подг. текста Ю. В. Анхимюка, С. В. Завадской и др.; Ред. тома: В. А. Кучкин (отв. ред.), Л. Л. Муравьёва, А. М. Панченко(†). — СПб.: Дмитрий Буланин, 2003. — 202 с. — ISBN 5-86007-200-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]