Раман Тармола-Мірскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 24: Радок 24:
[[Катэгорыя:Беларускія сцэнарысты]]
[[Катэгорыя:Беларускія сцэнарысты]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Асобы Беларусьфільма]]
[[Катэгорыя:Асобы Беларусьфільму]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова]]

Вэрсія ад 23:26, 29 студзеня 2021

Раман Тармола-Мірскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 красавіка 1936(1936-04-04)
Памёр 25 чэрвеня 2011(2011-06-25) (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Узнагароды

Раман Якубавіч Тармола-Мірскі (4 красавіка 1936, Мір, Карэліцкі раён25 чэрвеня 2011) — беларускі паэт, сцэнарыст.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям'і рамесьніка. У 1960 годзе скончыў гісторыка-філялагічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў старэйшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзелу, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, камэнтатарам па літаратуры і мастацтву Беларускага тэлебачаньня. З 1977 году сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з 1980 году — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачаньня.

Творчасьць

Першыя творы публікавалі у 1957 годзе («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленьне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное — зямному» (выбранае, 1979), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасьць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984).

Напісаў сцэнарыі дакумэнтальных фільмаў «Людзям сябе пакажы» (зьняты ў 1973 годзе), «Я не самотны… Максім Багдановіч» (зьняты ў 1982 годзе), тэлеспэктаклю «Зачараваны Валерка» (пастаўлены ў 1976 годзе).

У 2000-м годзе выйшаў у сьвет апошні зборнік паэзіі «Прычасьце».

Узнагароды

Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова У 1996 годзе за вершы ў "Полыме" і "ЛіМе" (з кнігі вершаў "Прычасьце").

Літаратура

  • Раман Якубавіч Тармола-Мірскі // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.