Алесь Пісьмянкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{пісьменьнік}} '''Алесь Уладзімеравіч Пісьмянкоў''' (25 лютага 1957, в. Бялы...'
 
дапаўненьне
Радок 10: Радок 10:


Памёр [[23 красавіка]] [[2004]] году ў [[Менск]]у на працоўным месцы ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Менску на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]]<ref>[https://news.tut.by/society/422070.html 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды]</ref>.
Памёр [[23 красавіка]] [[2004]] году ў [[Менск]]у на працоўным месцы ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Менску на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]]<ref>[https://news.tut.by/society/422070.html 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды]</ref>.

== Творчасьць ==
Дэбютаваў вершам у 1972 годзе ў касцюковіцкай раённай газэце «Сцяг камунізму».

Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983). Пасьля першага зборніка паэзіі выйшлі кнігі «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю…» (2000, выбранае). Зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасьмяротна. У 2012 годзе ў газэты „[[Звязда]]“ выдала зборнік выбраных твораў „Не зьнікай“ (укладальнік жонка паэта — Алена Пісьмянкова).

Пісаў творыі для дзяцей: «Заўзятары» (1993), «Ласуны — веселуны» (1997), «Мы з братам» (2003). Калі працаваў у часопісе «[[Вожык (часопіс)|Вожык]]» спрабаваў сябе ў сатыры. Пісаў таксама нарысы, эсэ, аўтар перакладаў. Асобныя вершы паэта пакладзены на музыку.

== Бібліяграфія ==

=== Зборнікі вершаў ===
* Белы камень: Вершы. — Менск, 1983. — 47 с.
* Чытаю зоры: Лірыка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1988. — 87 с.
* Планіда: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 110 с.
* Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1997.
* Журавель над студняй: Вершы. — Менск: 1998. — 134 с.
* Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. — Менск: Мастацкая літаратура, 2000. — 319 с.
* Думаць вершы: вершы, эсэ, успаміны. — Менск: Мастацкая літаратура, 2005. — 214 с.
* Любіць бы вечна…: вершы. — Менск: Дыксэнд, 2007. — 111 с.
* Не знікай: вершы, эсэ. — Менск: Мастацкая літаратура, 2012.-294с.
* Чаму вожык не стрыжэцца?: вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 2016. — 18с.

=== Творы для дзяцей ===
* Заўзятары: Вершы — Менск: Мастацкая літаратура, 1993.
* Ласуны — веселуны Вершы — Менск: Мастацкая літаратура, 1997.
* Мы з братам: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 2003.

=== Вершы ў зборніках ===
* Зборнік вершаў / Сяргей Законнікаў. — Мінск : Рэспубліканскі літаратурна-мастацкі фонд «Гронка», 1999. — 121, [3] с.
* Бяссонне Млечнага Шляху: выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2016. — 525, [2] с.
* Антология на беларуската поезия / [съставител и уводна студия: Румяна Евтимова]. — София : Панорама, 2000. — 703 с. (на баўгарскай мове)
* Беларуската моя тетрадка: избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск : Беллітфонд, 2000. — 279 с. (на баўгарскай мове)


== Узнагароды ==
== Узнагароды ==

Вэрсія ад 01:35, 27 студзеня 2021

Алесь Пісьмянкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 лютага 1957(1957-02-25)
Памёр 23 красавіка 2004(2004-04-23) (47 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці эсэіст, пісьменьнік, паэт, журналіст, перакладнік
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды

Алесь Уладзімеравіч Пісьмянкоў (25 лютага 1957, в. Бялынкавічы (паводле іншых зьвестак в. Іванаўка), Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць — 23 красавіка 2004, Менск) — беларускі паэт, эсэіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 лютага 1957 году ў в. Бялынкавічы (паводле іншых зьвестак у в. Іванаўка) Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці ў рабочай сям’і. Бацька паэта, Уладзімер Сямёнавіч, працаваў шафёрам, маці, Марыя Сямёнаўна, — медсястрой у бальніцы. На выхаванне і сталеньне Алеся ды яго малодшага брата Міколы ў значнай ступені паўплывалі родныя бацькоў: апавядальнікі і надзвычай гасьцінныя дзед Сямён Варфаламеевіч і бабуля Анісся Васільеўна.

Вучыўся ў Бялынкавіцкай сярэдняй школе, асаблівы ўплыў на Алеся зрабіў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які падчас вучобы ў Смаленску неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. Пасьля школы, у 1974—1975 гадох працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газэты «Сцяг камунізму». У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якое скончыў у 1980 годзе.

У 1980—1982 гадох працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзелу навукі і мастацтва. Член Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1984 году, у 1990 годзе абраны сакратаром саюзу. Пазьней вярнуўся ў часопіс «Полымя» намесьнікам галоўнага рэдактара, але потым ізноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999—2002). У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопісу «Вожык» (2002—2004).

Памёр 23 красавіка 2004 году ў Менску на працоўным месцы ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Менску на Кальварыйскіх могілках[2].

Творчасьць

Дэбютаваў вершам у 1972 годзе ў касцюковіцкай раённай газэце «Сцяг камунізму».

Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983). Пасьля першага зборніка паэзіі выйшлі кнігі «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю…» (2000, выбранае). Зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасьмяротна. У 2012 годзе ў газэты „Звязда“ выдала зборнік выбраных твораў „Не зьнікай“ (укладальнік жонка паэта — Алена Пісьмянкова).

Пісаў творыі для дзяцей: «Заўзятары» (1993), «Ласуны — веселуны» (1997), «Мы з братам» (2003). Калі працаваў у часопісе «Вожык» спрабаваў сябе ў сатыры. Пісаў таксама нарысы, эсэ, аўтар перакладаў. Асобныя вершы паэта пакладзены на музыку.

Бібліяграфія

Зборнікі вершаў

  • Белы камень: Вершы. — Менск, 1983. — 47 с.
  • Чытаю зоры: Лірыка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1988. — 87 с.
  • Планіда: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 110 с.
  • Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1997.
  • Журавель над студняй: Вершы. — Менск: 1998. — 134 с.
  • Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. — Менск: Мастацкая літаратура, 2000. — 319 с.
  • Думаць вершы: вершы, эсэ, успаміны. — Менск: Мастацкая літаратура, 2005. — 214 с.
  • Любіць бы вечна…: вершы. — Менск: Дыксэнд, 2007. — 111 с.
  • Не знікай: вершы, эсэ. — Менск: Мастацкая літаратура, 2012.-294с.
  • Чаму вожык не стрыжэцца?: вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 2016. — 18с.

Творы для дзяцей

  • Заўзятары: Вершы — Менск: Мастацкая літаратура, 1993.
  • Ласуны — веселуны Вершы — Менск: Мастацкая літаратура, 1997.
  • Мы з братам: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 2003.

Вершы ў зборніках

  • Зборнік вершаў / Сяргей Законнікаў. — Мінск : Рэспубліканскі літаратурна-мастацкі фонд «Гронка», 1999. — 121, [3] с.
  • Бяссонне Млечнага Шляху: выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2016. — 525, [2] с.
  • Антология на беларуската поезия / [съставител и уводна студия: Румяна Евтимова]. — София : Панорама, 2000. — 703 с. (на баўгарскай мове)
  • Беларуската моя тетрадка: избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск : Беллітфонд, 2000. — 279 с. (на баўгарскай мове)

Узнагароды

  • ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры»,
  • ляўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы»,
  • ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасьмяротна).

Крыніцы