Алесь Пісьмянкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{пісьменьнік}} '''Алесь Уладзімеравіч Пісьмянкоў''' (25 лютага 1957, в. Бялы...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:24, 27 студзеня 2021

Алесь Пісьмянкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 лютага 1957(1957-02-25)
Памёр 23 красавіка 2004(2004-04-23) (47 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці эсэіст, пісьменьнік, паэт, журналіст, перакладнік
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды

Алесь Уладзімеравіч Пісьмянкоў (25 лютага 1957, в. Бялынкавічы (паводле іншых зьвестак в. Іванаўка), Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць — 23 красавіка 2004, Менск) — беларускі паэт, эсэіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 лютага 1957 году ў в. Бялынкавічы (паводле іншых зьвестак у в. Іванаўка) Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці ў рабочай сям’і. Бацька паэта, Уладзімер Сямёнавіч, працаваў шафёрам, маці, Марыя Сямёнаўна, — медсястрой у бальніцы. На выхаванне і сталеньне Алеся ды яго малодшага брата Міколы ў значнай ступені паўплывалі родныя бацькоў: апавядальнікі і надзвычай гасьцінныя дзед Сямён Варфаламеевіч і бабуля Анісся Васільеўна.

Вучыўся ў Бялынкавіцкай сярэдняй школе, асаблівы ўплыў на Алеся зрабіў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які падчас вучобы ў Смаленску неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. Пасьля школы, у 1974—1975 гадох працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газэты «Сцяг камунізму». У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якое скончыў у 1980 годзе.

У 1980—1982 гадох працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзелу навукі і мастацтва. Член Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1984 году, у 1990 годзе абраны сакратаром саюзу. Пазьней вярнуўся ў часопіс «Полымя» намесьнікам галоўнага рэдактара, але потым ізноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999—2002). У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопісу «Вожык» (2002—2004).

Памёр 23 красавіка 2004 году ў Менску на працоўным месцы ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Менску на Кальварыйскіх могілках[2].

Узнагароды

  • ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры»,
  • ляўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы»,
  • ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасьмяротна).

Крыніцы