Малая Азія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 4: Радок 4:


[[Клімат]] рэгіёну субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае [[Туз (возера)|Туз]]. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цьвёрдалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На нутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустэльні і стэпы.
[[Клімат]] рэгіёну субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае [[Туз (возера)|Туз]]. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цьвёрдалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На нутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустэльні і стэпы.

== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Anatolia}}


{{Накід:Геаграфія}}
{{Накід:Геаграфія}}

Цяперашняя вэрсія на 17:43, 25 студзеня 2021

Мала́я А́зія, Анато́лія — паўвостраў на захадзе Азіі, складае большую частку тэрыторыі Турэччыны. Даўжыня з захаду на ўсход складае каля 1000 км, шырыня — 400—600 км. Плошча каля 400 тысяч км². Паўвостраў Малая Азія абмываецца Чорным, Мармуровым, Эгейскім і Міжземным морамі, пралівамі Басфор і Дарданэлы. Паўночныя і паўднёвыя берагі стромкія, малапарэзаныя, заходнія — са шматлікімі бухтамі і залівамі.

Амаль уся паўвыспа занятая Малаазіяцкім нагор’ем, у сярэдзіне якога знаходзіцца Анаталійскае пласкагор’е з вульканічнымі конусамі (гара Эрджыяс, 3770 м). Па ўскраінах паўночнай часкі Малой Азіі цягнуцца Пантыйскія горы, паўднёвай — горы Таўр. Па берагах мораў знаходзяцца ўчасткі нізінаў зь міжземнаморскай расьліннасьцю. Характэрны частыя землятрусы. Карысныя выкапні: вугаль, нафта, храміты, жалезныя руды, серка, каменная соль.

Клімат рэгіёну субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае Туз. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цьвёрдалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На нутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустэльні і стэпы.