Антон Францішак Брыль: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8 |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
| відэа1 = [http://www.youtube.com/watch?v=uZ2Tw2Tzk5k Бэўвульф у арыгінале і перакладзе А. Ф. Брыля] — [[YouTube]] |
| відэа1 = [http://www.youtube.com/watch?v=uZ2Tw2Tzk5k Бэўвульф у арыгінале і перакладзе А. Ф. Брыля] — [[YouTube]] |
||
}} |
}} |
||
* [ |
* [https://web.archive.org/web/20121104022301/http://prajdzisvet.org/translators/28-bryl-anton-frantsishak-.html Антон Францішак Брыль] на [[ПрайдзіСвет|ПрайдзіСвеце]] |
||
* {{артыкул|аўтар=Брыль, А. Ф.|загаловак=Уславім годна гаспадара горняга: духоўная паэзія англасаксаў|арыгінал=|спасылка=http://media.catholic.by/nv/n46/art11.htm|аўтар выданьня=|выданьне=[[Наша Вера]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2008|выпуск=46|том=|нумар=4|старонкі=|isbn=}} |
* {{артыкул|аўтар=Брыль, А. Ф.|загаловак=Уславім годна гаспадара горняга: духоўная паэзія англасаксаў|арыгінал=|спасылка=http://media.catholic.by/nv/n46/art11.htm|аўтар выданьня=|выданьне=[[Наша Вера]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2008|выпуск=46|том=|нумар=4|старонкі=|isbn=}} |
||
* [http://prajdzisvet.org/interview/15-dobraja-brytanskaja-knizhka.html Антон Францішак Брыль: Добрая брытанская кніжка] // [[ПрайдзіСвет]], 21 красавіка 2010 |
* [http://prajdzisvet.org/interview/15-dobraja-brytanskaja-knizhka.html Антон Францішак Брыль: Добрая брытанская кніжка] // [[ПрайдзіСвет]], 21 красавіка 2010 |
Цяперашняя вэрсія на 12:50, 24 студзеня 2021
Антон Францішак Брыль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 жніўня 1982 (41 год) Менск |
Бацькі | Андрэй Брыль[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладчык, паэт |
Прэміі | «Дэбют» (2012) |
Узнагароды |
Анто́н Франці́шак Брыль (нар. 18 жніўня 1982, Менск) — беларускі перакладчык і паэт. Унук Янкі Брыля[1].
Перакладаў творчасьць Ўільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыюса Катула, Джона Толкіна, Сюзаны Кларк і інш. Сярод найбуйнейшых перакладзеных твораў — стараангельская паэма «Бэўвульф».
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 18 жніўня 1982 году ў Менску. У 1999 годзе скончыў матэматычную клясу Ліцэю БДУ. У 2004 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ па спэцыяльнасьці «матэматык-праграміст». Увесну 2008 году атрымаў ступень PhD ў Трэнцкім Унівэрсытэце ў Італіі па спэцыяльнасьці «machine learning». Жыў ў Дубліне, працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадзкога ўнівэрсытэту. Цяпер пражывае ў Цюрыху[2]. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Ўладзімера Караткевіча ў 2005 годзе[1]. Першым на беларускую мову пераклаў гімн Кэдмана — найранейшы помнік стараангельскай паэзіі.
21 чэрвеня 2011 году ў Менску быў прэзэнтаваны дэбютны зборнік аўтара «Не ўпаў жолуд», які зьмяшчае вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003—2011 гады[1]. Зборнік заняў другое месца сярод дзесяці найбольш значных літаратурна-мастацкіх выданьняў 2011 году паводле вэрсіі часопіса «Маладосць»[3] і дзясятае месца паводле вэрсіі газэты «Наша Ніва»[4]. Зборнік прызнаны найлепшай дэбютнай кнігай паэзіі 2011 году паводле Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].
Ляўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за 2011 год за пераклады з польскай і лаціны[5] (Ф. Д. Князьнін, А. Э. Адынец, Ю. У. Нямцэвіч, Г. В. Катул). Пераклад стараангельскай паэмы «Бэўвульф» (апублікаваны асобным выданьнем у 2013 годзе) газэта «Звязда» назвала «галоўнай беларускай кнігай 2013 году»[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля — 21 ліпеня. Наша Ніва (21 ліпеня 2011). Праверана 22 ліпеня 2011 г.
- ^ а б Найлепшай дэбютнай кнігай — 2011 стала…. Радыё Свабода (14 сакавіка 2012). Праверана 15 сакавіка 2012 г.
- ^ Чарнякевіч, Ц. Кніга года-2011 па версіі часопіса «Маладосць» // Маладосць. — 2011. — № 12.
- ^ Макарэвіч, С. Найлепшыя кнігі 2011. Наша Ніва. Праверана 5 лютага 2012 г.
- ^ Лаўрэаты прэміі «ПрайдзіСвета» за 2011 год – Башарымава, Мартысевіч і Брыль. ПрайдзіСвет (27 чэрвеня 2012). Праверана 28 чэрвеня 2012 г.
- ^ Ціхан Чарнякевіч І наш "Бэўвульф" // Звязда. — М.: 2013.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бэўвульф / пер. са стараанглійскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 130 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Бэўвульф у арыгінале і перакладзе А. Ф. Брыля — YouTube |
- Антон Францішак Брыль на ПрайдзіСвеце
- Брыль, А. Ф. Уславім годна гаспадара горняга: духоўная паэзія англасаксаў // Наша Вера. — 2008. — В. 46. — № 4.
- Антон Францішак Брыль: Добрая брытанская кніжка // ПрайдзіСвет, 21 красавіка 2010
- Антон Францішак Брыль: Я спрабую напісаць верш, які сам стаў бы чытаць // ПрайдзіСвет, 09 жніўня 2011
- Антон Францішак Брыль: Пра ўсё і пра ўсіх // ПрайдзіСвет, 14 лістапада 2011