Францішкане: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 5: Радок 5:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{commons|Category:Franciscans}}
{{commons|Category:Franciscans}}
* [http://www.tau.by Францішканская старонка на Беларусі]
* [https://web.archive.org/web/20140904224856/http://www.tau.by/ Францішканская старонка на Беларусі]


{{Каталіцкія ордэны}}
{{Каталіцкія ордэны}}

Вэрсія ад 01:30, 24 студзеня 2021

Францішкане — манахі каталіцкага жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў Італіі ў 1209 і названага імем заснавальніка Францішка Азіскага (1182—1226). Францішкане былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місіянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў.

Каля 1237 зьявіліся ў Польшчы, адкуль пазьней як місіянэры праніклі на Беларусь. У час княжаньня Гедзіміна (1316—1341) францішкане пабудавалі свае касьцёлы ў Наваградку і Вільні. Шырокую дзейнасьць на Беларусі вялі ў XVII ст. Кляштары францішканаў існавалі ў Вільні, Гальшанах, Горадні, Дзісьне, Дарагічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Менску, Наваградку, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Воршы, Сяньне і інш. Касьцёлы і кляштары францішканаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля інкарпарацыі Беларусі да Расеі ўплыў францішканаў пачаў слабець, у сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены. Цяпер ордэн дзейнічае ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. чальцоў.

Вонкавыя спасылкі

Францішканесховішча мультымэдыйных матэрыялаў