Прадпрымальніцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 13: Радок 13:
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Эканоміка прадпрыемства|спасылка=http://www.padruchniki.by/1584072012771/ekonomika/ekonomika_pidpriyemstva.htm|выдавец=Навучальныя матэрыялы анлайн|дата публікацыі=2010|дата доступу=19 студзеня 2015}}

* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Эканоміка прадпрыемстваў|спасылка=http://www.padruchniki.by/1584072036215/ekonomika/ekonomika_pidpriyemstv.htm|выдавец=Навучальныя матэрыялы анлайн|дата публікацыі=2010|дата доступу=19 студзеня 2015}}

* [http://www.theorymodernbusiness.com/by/ Тэорыя і практыка сучаснага бізнэсу]
* [https://web.archive.org/web/20141110062117/http://www.theorymodernbusiness.com/by/ Тэорыя і практыка сучаснага бізнэсу]
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Стварэньне прадпрыемства ў Беларусі|спасылка=http://www.belarus.by/by/business/companies|выдавец=Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь|дата публікацыі=2009|дата доступу=19 студзеня 2015}}

* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Прадпрымальніцтва, фінансы|спасылка=http://pradprymalnictva-finansy.hyperabjavy.by/rehklamnyja-ab-javy-pradprymalnictva-finansy/|выдавец=Гіпэраб'явы|дата публікацыі=27 сьнежня 2014|дата доступу=19 студзеня 2015}}

Вэрсія ад 16:35, 23 студзеня 2021

Андрэй Мельнічэнка, найбагацейшы прадпрымальнік зь Беларусі за мяжой (2012)

Прадпрымальніцтва — гаспадарчая дзейнасьць асобаў і іх аб’яднаньняў ад уласнага імя на ўласную рызыку і за кошт сваёй маёмасьці дзеля ўстойлівага атрыманьня даходу. Паўнавартасна ажыцьцяўляецца пры рынкавым ладзе. Уласьціва ўсім відам уласнасьці, у тым ліку дзяржаўнай. Яго разьвіцьцю спрыяюць заахвочваньне спаборніцтва, прыватызацыя прадпрыемстваў і разьдзяржаўленьне ўласнасьці. Можа ажыцьцяўляцца ў выглядзе пасярэдніцтва, гандлёвага закупу, кансультацыяў і гандлю каштоўнымі паперамі. Дазваляецца пры ўмове дзяржаўнага ўліку прадпрымальніка. Паводле віду бывае прыватным і супольным. Можа суправаджацца выкарыстаньнем наёмнай працы і стварэньнем юрыдычнай асобы. Заканадаўства вызначае правы прадпрымальніка: 1) ствараць прадпрыемствы; 2) набываць маёмасьць і маёмасныя правы прадпрыемстваў і асобаў; 3) наймаць і звальняць работнікаў на ўмовах кантрактаў; 4) устанаўліваць від, парадак і памер аплаты працы нанятых асобаў; 5) складаць распарадак гаспадарчай дзейнасьці; 6) выбіраць пастаўнікоў і спажыўцоў; 7) устанаўліваць цэны і расцэнкі; 8) адчыняць рахункі ў банках ды ажыцьцяўляць разьлікі і пазычаньні; 9) распараджацца прыбыткам пасьля выплаты падаткаў; 10) карыстацца страхаваньнем маёмасьці і работнікаў; 11) браць удзел у зьнешнегаспадарчых зносінах; 12) ажыцьцяўляць валютны абмен[1].

Беларусь

У Беларусі аднаўленьне прадпрымальніцтва пачалося з 2-ой паловы 1980-х гадоў. Прадпрымальніцкая дзейнасьць зазнала тры ступені разьвіцьця: 1) каапэратывы (1988—1991), калі асноўнай крыніцай даходаў была розьніца між дзяржаўнымі і свабоднымі цэнамі; 2) свабоднае цэнаўтварэньне (1992—1995), калі адбыўся бурны рост прадпрымальнасьці і ўсьведамленьне прадпрымальнікамі сябе ў якасьці грамадзкага слою з уласнымі гаспадарчымі зацікаўленасьцямі; 3) цэнтралізаванае дзяржаўнае рэгуляваньне (з 1996 г.)[1]. На 2011 г. у краіне налічвалася каля 600 тыс. прадпрымальнікаў (заснавальнікаў прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў; звыш 6,3% насельніцтва Беларусі)[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі