Беларускі навукова-дасьледчы інстытут дакумэнтазнаўства і архіўнай справы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 52: Радок 52:
* Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел;
* Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел;
* Навуковая бібліятэка;
* Навуковая бібліятэка;
* Адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел<ref>[http://www.belniidad.by/institut/struktura Структура]</ref>.
* Адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел<ref>[https://web.archive.org/web/20160127193611/http://www.belniidad.by/institut/struktura Структура]</ref>.


== Кірункі дзейнасьці ==
== Кірункі дзейнасьці ==

Вэрсія ад 05:23, 23 студзеня 2021

Беларускі навукова-дасьледчы інстытут дакумэнтазнаўства і архіўнай справы
Абрэвіятура БелНДІДАС
Папярэднік Інстытут гісторыка-палітычных дасьледаваньняў Камуністычнай партыі Беларусі
Дата ўтварэньня 11 сьнежня 1991 (32 гады таму)
Тып Дасьледніцкая
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Мэта Разьвіцьцё крыніцазнаўства
Штаб-кватэра Менск, вул. Крапоткіна, д. 55
Каардынаты Каардынаты: 53°55′9″ пн. ш. 27°33′25″ у. д. / 53.91917° пн. ш. 27.55694° у. д. / 53.91917; 27.55694
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Кіраўнік Андрэй Рыбакоў
Матчына кампанія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
Колькасьць супрацоўнікаў 45
Сайт belniidad.by
Колішняя назва Беларускі навукова-дасьледчы цэнтар дакумэнтазнаўства і рэтраінфармацыі (да студзеня 1994 г.), Беларускі навукова-дасьледчы цэнтар дакумэнтазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы (да студзеня 1996 г.)

Белару́скі навукова-дасьле́дчы інстыту́т дакумэнтазна́ўства і архі́ўнай спра́вы — першая ў Рэспубліцы Беларусь навукова-дасьледчая ўстанова, якая ажыцьцяўляе навуковыя распрацоўкі ў галіне дакумэнтазнаўства і архівазнаўства. Інстытут быў заснаваны 11 сьнежня 1991 року на базе інстытуту гісторыка-палітычных дасьледаваньняў камуністычнай партыі Беларусі. У 1994 у сувязі з пашырэньнем навукова-дасьледчай дзейнасьці інстытут быў перайменаваны ў «Беларускі навукова-дасьледчы цэнтар дакумэнтазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы», у 1996 атрымаў сучасную назву. З 20 чэрвеня 2000 афіцыйнае найменьне «БелНДІДАС». Са сьнежня 1999 у інстытуце працуе асьпірантура паводле дзьвюх спэцыяльнасьцяў: «Дакумэнталістыка, дакумэнтазнаўства, архівазнаўства» і «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і мэтады гістарычнага дасьледаваньня»[1].

Структура інстытуту

БелНДІДАС у сваёй дзейнасьці падпарадкоўваецца рэспубліканскаму органу кіраваньня архіўнай галіной — Дэпартамэнту па архівах і справаводзтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Дырэктарам інстытуту зьяўляецца Андрэй Рыбакоў, ягоны намесьнік Сяргей Жумар. Інстытут уключае ў сябе наступныя аддзелы:

  • Аддзел дакумэнтазнаўства;
  • Аддзел архівазнаўства;
  • Аддзел археаграфіі;
  • Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел;
  • Навуковая бібліятэка;
  • Адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел[2].

Кірункі дзейнасьці

Кірункі дзейнасьці БелНДІДАС наступныя:

  • разьвіцьцё тэорыі дакумэнтазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі і крыніцазнаўства;
  • комплексны аналіз дакумэнтацыі ў органах кіраваньня і іншых арганізацыях;
  • вызначэньне шляхоў скарачэньня патокаў справавых папераў, уключаючы стварэньне сыстэмы ўніфікацыі дакумэнтаў;
  • распрацоўка навуковых прынцыпаў публікацыі дакумэнтаў і матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;
  • дасьледаваньне праблем гісторыі Беларусі, яе дзяржаўнасьці і культуры;
  • аналіз эканомікі архіўнай справы;
  • арганізацыйнае забесьпячэньне дзейнасьці Археаграфічнай камісіі Дэпартамэнту па архівах і справаводзтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
  • выданьне «Беларускага археаграфічнага штогодніка»;
  • арганізацыйнае і навуковае забесьпячэньне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі паводле спэцыяльнасьцяў «Дакумэнталістыка, дакумэнтазнаўства, архівазнаўства» і «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і мэтады гістарычнага дасьледаваньня» праз асьпірантуру[3].

Выдавецкая дзейнасьць

Выдаў кнігі «І верш і эпас тэлеграфным радком…» А. М. Міхальчанкі, «Рассакрэчаныя архівы» (абедзьве 1993), «Расстраляныя, замучаныя, павешаныя: Аб фашысцкім генацыдзе ў Брэсце» У. П. Самовіча, «Агнём і мячом: Хроніка польскага нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939—1953)» В. І. Ермаловіча і С. У. Жумара (абедзьве 1994), «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944)», «Бібліяграфія акупацыйных перыядычных выданняў, якія выходзілі на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944» С. У. Жумара, «У фонд Перамогі: патрыятычны рух працоўных Беларусі ў гады ВАВ (1941—1945 гг.)» А. Ф. Макарэвіча, «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 — люты 1917)» Э. М. Савіцкага, «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» І. М. Ігнаценкі, «Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы і музеях сістэмы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь: Даведнік» (усе 1995), «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921—1995)», «Альбом формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў» (абедзьве 1996) і іншыя.

Крыніцы