Антыхрыст: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 14: Радок 14:
* [http://www.newadvent.org/cathen/01559a.htm Антыхрыст]. Каталіцкая энцыкляпэдыя {{ref-en}}
* [http://www.newadvent.org/cathen/01559a.htm Антыхрыст]. Каталіцкая энцыкляпэдыя {{ref-en}}
* [http://www.orthodoxwiki.org/Antichrist Антыхрыст]. OrthodoxWiki {{ref-en}}
* [http://www.orthodoxwiki.org/Antichrist Антыхрыст]. OrthodoxWiki {{ref-en}}
* [http://www.wlsessays.net/subject/A/Antichrist Лютэранскія працы наконт антыхрыста]. {{ref-en}}
* [https://web.archive.org/web/20150909102602/http://www.wlsessays.net/subject/A/Antichrist Лютэранскія працы наконт антыхрыста]. {{ref-en}}
* [http://jewishencyclopedia.com/view.jsp?artid=1577&letter=A&search=antichrist Антыхрыст]. Габрэйская энцыкляпэдыя {{ref-en}}
* [http://jewishencyclopedia.com/view.jsp?artid=1577&letter=A&search=antichrist Антыхрыст]. Габрэйская энцыкляпэдыя {{ref-en}}
* [http://www.1911encyclopedia.org/Antichrist Антыхрыст]. Britannica {{ref-en}}
* [http://www.1911encyclopedia.org/Antichrist Антыхрыст]. Britannica {{ref-en}}

Цяперашняя вэрсія на 04:22, 23 студзеня 2021

Антыхрыст на фрэсцы ў Асагоўскім манастыры, Паўночная Македонія

Анты́хрыст — пэрсанаж хрысьціянскай эсхаталёгіі, біблейскіх, царкоўных і іншых прароцтваў пра апошнія дні сьвету. Згодна зь імі ён будзе чалавекам незвычайных здольнасьцяў, ведаў і ўменьняў, які будзе мець усю сілу сатаны (ня будучы апантаным) і дзейнічаць цалкам вольна супраць Царквы, хрысьціянаў і ўсяго чалавецтва. Большасьць людзей прыме яго за мэсію, і ён стане ўсясьветным дзяржаўным кіраўніком.

У шырокім сэнсе антыхрыстам называюць усіх, хто пярэчыць Хрысту або сьцьвярджае, што зьяўляецца мэсіяй (збавіцелем чалавецтва) або прадаўжальнікам справы Хрыста.

Антыхрыстам называлі імпэратара Нэрона, прарока Мухамада[1], заваёўніка Тамэрлана[2], расейскага цара Пятра I, імпэратара Напалеона Банапарта[1], важакоў Францускай рэвалюцыі, расейскіх бальшавікоў і мэксыканскіх рэвалюцыянэраў[1]. Гэта значыць тых хто выкарыстоўваў гвалт дзяржавы ў веравызнаўчай сфэры, у прыватнасьці ў барацьбе з хрысьціянствам.

Таксама часьцяком такім тэрмінам карысталіся ў палітычнай і міжканфэсійнай барацьбе з мэтай ачарненьня сваіх апанэнтаў. У чыста філязофскім сэнсе антыхрыст ёсьць вышэйшая праява чалавечага сябелюбства[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Шпіраго Ф. Антихрист. — Львів, 1995, с. 77
  2. ^ Всемирная история. СОЦЭКГИЗ, М, 1959, т. 3, с. 584
  3. ^ Мацейна А. Тайна беззакония СПг, 1999, с. 64

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]