Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Папраўлена і ўдакладнена інфа аб ARCHE Пачатак непасрэдна ў галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва
→‎Інтэрнэт і СМІ: БС ПР - у ліпені 2019. дадаў пасаж пра РС.
Радок 228: Радок 228:
Найбольш істотнай асаблівасьцю беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсаў зьяўляецца пераважнае выкарыстаньне ў іх інавацыйнага варыянту сучаснай літаратурнай беларускай мовы і тарашкевіцы ў якасьці артаграфіі. Паводле меркаваньня кандыдата філялягічных навук Сяргея Важніка, афіцыйная артаграфія беларускай мовы ўспрымаецца карыстальнікамі [[байнэт]]у як старая, нягнуткая, ненатуральная сыстэма, а тарашкевіца — наадварот: як гнуткі, адкрыты, свабодны ад «умоўнасьцяў» асяродак<ref>{{артыкул|аўтар=Важнік С.|загаловак=Беларуская мова ў Інтэрнэце|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Acta Neophilologica VIII|тып=|месца=Olsztyn|выдавецтва=|год=2006|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=}}</ref>.
Найбольш істотнай асаблівасьцю беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсаў зьяўляецца пераважнае выкарыстаньне ў іх інавацыйнага варыянту сучаснай літаратурнай беларускай мовы і тарашкевіцы ў якасьці артаграфіі. Паводле меркаваньня кандыдата філялягічных навук Сяргея Важніка, афіцыйная артаграфія беларускай мовы ўспрымаецца карыстальнікамі [[байнэт]]у як старая, нягнуткая, ненатуральная сыстэма, а тарашкевіца — наадварот: як гнуткі, адкрыты, свабодны ад «умоўнасьцяў» асяродак<ref>{{артыкул|аўтар=Важнік С.|загаловак=Беларуская мова ў Інтэрнэце|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Acta Neophilologica VIII|тып=|месца=Olsztyn|выдавецтва=|год=2006|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=}}</ref>.


Нягледзячы на тое, што ў беларускім сэгмэнце Інтэрнэту адпачатку даволі вялікая колькасьць інтэрнэт-СМІ і вэб-сайтаў прытрымліваліся якой-небудзь з варыяцый клясычнага правапісу, зь цягам часу з шэрагу прычын адбываўся пераход на афіцыйны правапіс. Так у 2007 годзе на наркамаўку перайшлі «[[Беларускае Радыё Рацыя|Беларускае радыё Рацыя]]»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=9657 Пазьняк перавёў Радыё Рацыя на «наркамаўку»]</ref> і «[[Белсат|БелСАТ]]», у 2008 — «[[Наша Ніва]]»<ref>[https://www.svaboda.org/a/1355996.html “Наша ніва” пераходзіць на наркамаўку]</ref>, у 2013 — [[ARCHE Пачатак|ARCHE Пачатак (часопіс і выдавецтва)]], выдаючы публікацыі тарашкевіцай толькі тады, калі яны былі раней падрыхтаваныя ў гэтым правапісе, у 2019 — [http://www.radyjo.net/4 Беларуская служба Padio Polonia (Беларуская служба Польскага радыё)], у 2020 — [[Тузін гітоў]]. Цікава, што нават [[Спадчына (часопіс)|часопіс «Спадчына»]], намесьнікам рэдактара якога працаваў кадыфікатар клясычнага правапісу [[Вінцук Вячорка]], перайшоў на афіцыйны правапіс (па чым ціха прыпыніў сваё існаваньне)<ref>https://nn.by/?c=ar&i=11574</ref>.
Нягледзячы на тое, што ў беларускім сэгмэнце Інтэрнэту адпачатку даволі вялікая колькасьць інтэрнэт-СМІ і вэб-сайтаў прытрымліваліся якой-небудзь з варыяцый клясычнага правапісу, зь цягам часу з шэрагу прычын адбываўся пераход на афіцыйны правапіс. Так у 2007 годзе на наркамаўку перайшлі «[[Беларускае Радыё Рацыя|Беларускае радыё Рацыя]]»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=9657 Пазьняк перавёў Радыё Рацыя на «наркамаўку»]</ref> і «[[Белсат|БелСАТ]]», у 2008 — «[[Наша Ніва]]»<ref>[https://www.svaboda.org/a/1355996.html “Наша ніва” пераходзіць на наркамаўку]</ref>, у 2013 — [[ARCHE Пачатак|ARCHE Пачатак (часопіс і выдавецтва)]], выдаючы публікацыі тарашкевіцай толькі тады, калі яны былі раней падрыхтаваныя ў гэтым правапісе, у ліпені 2019 — [http://www.radyjo.net/4 Беларуская служба Padio Polonia (Беларуская служба Польскага радыё)], у 2020 — [[Тузін гітоў]]. Цікава, што нават [[Спадчына (часопіс)|часопіс «Спадчына»]], намесьнікам рэдактара якога працаваў кадыфікатар клясычнага правапісу [[Вінцук Вячорка]], перайшоў на афіцыйны правапіс (па чым ціха прыпыніў сваё існаваньне)<ref>https://nn.by/?c=ar&i=11574</ref>.


На пачатак 2021 года з больш-менш значных інтэрнэт-рэсурсаў выкарыстоўваюць БКП-2005 [[Радыё Свабода]] і сайт [http://narodny.org/ БНФ]; свае варыяцыі тарашкевіцы ўжываюць сайты [http://www.narodnaja-partyja.org/ КХП-БНФ] і [https://bymetal.org BY METAL]. У пэўнай ступені гэта сьведчыць пра тое, што ўнармаваньне клясычнага правапісу ў 2005 годзе не апраўдала надзей і не вырашыла праблем і пытаньняў, якія мелася вырашыць.
На пачатак 2021 года з больш-менш значных інтэрнэт-рэсурсаў выкарыстоўваюць БКП-2005 [[Радыё Свабода]] і сайт [http://narodny.org/ БНФ]; свае варыяцыі тарашкевіцы ўжываюць сайты [http://www.narodnaja-partyja.org/ КХП-БНФ] і [https://bymetal.org BY METAL]. Такім чынам, сайт "Радыё Свабода" застаецца апошнім інфармацыйным, грамадзка-палітычным парталам, які функцыянуе ў клясычным правапісе. У пэўнай ступені гэта сьведчыць пра тое, што ўнармаваньне клясычнага правапісу ў 2005 годзе не апраўдала надзей і не вырашыла праблем і пытаньняў, якія мелася вырашыць.


=== Граматыка і мовазнаўчыя працы ===
=== Граматыка і мовазнаўчыя працы ===

Вэрсія ад 21:51, 11 студзеня 2021

Вокладка пятага выданьня «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, Вільня, 1929

Белару́скі клясы́чны пра́вапіс[1][2][3][4][5][6], або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма[7][8]), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Зьяўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы[9] і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні.

Першая нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была зробленая Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе і знаходзілася ў афіцыйным ужытку да рэформы беларускага правапісу 1933 году[9][10][11][12][13][14][15][16][17][18][19][20].

Назва «тарашкевіца» падкрэсьлівае большую блізкасьць правапісу да працы Б. Тарашкевіча 1918 году і была ўведзеная ў моўны ўжытак пад канец 1980-х гадоў беларускім мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам паводле аналёгіі з сэрбскай «вукавіцай» — кірылічным сэрбскім альфабэтам, названым у гонар рэфарматара сэрбскай мовы Вука Караджыча[21]. Прыблізна з 1994 году як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва «клясычны правапіс».

У 2005 годзе з выхадам кнігі «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў» была зьдзейсьненая сучасная нармалізацыя клясычнага правапісу. У 2007 годзе IANA надала тарашкевіцы ўласны моўны падтэг «tarask» (поўнае пазначэньне: be-tarask)[22].

Гісторыя

Браніслаў Тарашкевіч

У 1918 годзе, напярэдадні абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, сасьпела неабходнасьць кадыфікацыі беларускай мовы. Вядучыя мовазнаўцы краіны прадставілі некалькі праектаў:

У канкурэнтнай барацьбе перамагла Тарашкевічава кадыфікацыя, што было абумоўлена наступнымі чыньнікамі: Граматыка Тарашкевіча была найбольш ґрунтоўнай; яна ахоплівала бальшыню артаграфічных калізіяў; у большай ступені працягвала практыку беларускага друку папярэдняга пэрыяду; зьмяшчала практыкаваньні, што было карысным для выкарыстаньня ў дыдактычных мэтах; зьявілася на замову беларускай палітычнай эліты[9].

Бясспрэчным зьяўляецца той факт, што праца Тарашкевіча зьявілася вельмі ўдалым досьведам вылучэньня асноўных заканамернасьцяў беларускай мовы. Усе пазьнейшыя праекты і рэформы беларускай мовы бралі за аснову менавіта дадзеную кадыфікацыю[24].

Акадэмічны праект 1930 году

Асноўны артыкул: Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году
Прыклад выкарыстаньня клясычнага правапісу беларускай мовы паводле нормаў пачатку 20 стагодзьдзя ў перакладчыцкай дзейнасьці Макара Краўцова (М. Лермантаў «Дэмон») і Вацлава Ластоўскага (Э. Ажэшка «У зімовы вечар»). Паводле гэтых узораў ярка заўважна адсутнасьць аканьня ў запазычаных словах: «Дэмон», «Эліза Ожэшко». У сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу 2005 году гэтая моўная ўласьцівасьць была скасаваная.

У 1926 годзе ў Менску адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі, якая выявіла пэўныя правапісныя пытаньні. Увосень 1927 году была ўтвораная Правапісная Камісія ў складзе акадэмікаў Сьцяпана Некрашэвіча (старшыня), Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Яна Луцэвіча (Купала), дацэнта БДУ Анатоля Багдановіча (сакратар), доктара навук Пятра Бузука, навуковых працаўнікоў Інбелкульту Янкі Бялькевіча і Ўладзіслава Чаржынскага.

У 1929 годзе з прыходам да ўлады ў СССР Сталіна і наступным згортваньнем палітыкі беларусізацыі, Саўнаркам БССР звольніў Некрашэвіча з пасады віцэ-прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук, адначасова была спыненая праца Правапіснай камісіі. Аднак нягледзячы на неспрыяльную палітычную каньюнктуру, вынікі яе дзейнасьці былі надрукаваныя ў 1930 годзе.

Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’ежчык; парыскі, чэскі; гарадзкі, людзкі; бяз нас, ня руш і г. д[25].

У друкаванай рэдакцыі праекту прысутнічала прапанова па скасаваньні асыміляцыйнай мяккасьці. Аднак дадзенае рашэньне зьявілася ў ім толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гг., калі пачала раскручвацца антынацдэмаўская кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выключна ў падоўжаных ньн, льл, зьз, сьс, дзьдз, цьц (насенне, сьмецце, суддзя або судздзя). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтае скасаваньне і Янка Купала[9].

Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу ў 2005 годзе — гэта:

  • пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць.
  • адмова ад правядзеньня яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: невысокі, беспрытульны.
  • увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: маналёг, каапэрацыя, фанэтыка.

Акадэмічны праект 1933 году

Асноўны артыкул: Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
Файл:Bdu szylda idysh.jpg
Дзьвюхмоўная шыльда Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (беларуская і ідыш) у пачатку 1920-х гг.

У 1930 годзе група навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства пачала працу над новым, пазбаўленым «нацдэмаўскага ўплыву», праектам рэформы беларускага правапісу. У наступным годзе кіраўніком Інстытуту быў прызначаны Пётар Бузук — раней арыштаваны, але ў адрозьненьне ад іншых беларускіх мовазнаўцаў, адпушчаны праз сваё небеларускае паходжаньне. Пры гэтым існуюць зьвесткі, што прафэсар лічыў існы правапіс найлепшым адлюстраваньнем жывой народнай гаворкі, таму выступаў супраць ягоных рэформаў[26].

Нягледзячы на тое, што праца ішла ў моцна палітызаванай атмасфэры эскаляцыі русіфікатарскіх тэндэнцыяў, барацьбы з «нацдэмаўшчынай», сталінскіх рэпрэсіяў і гвалтоўнай калектывізацыі, праект аказаўся надзвычай супярэчлівым і рознавэктарным. Так, разам са зьменамі, скіраванымі на відавочнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай, у ім прысутнічалі дыямэтральна супрацьлеглыя прапановы, у прыватнасьці: падпарадкаваньне лічэбнікаў яканьню (дзявяты, дзясяты, пяцьдзясят); правядзеньне аканьня ў пазычаньнях (маналёг, каапэрацыя, фанэтыка, Арджанікідзэ, Афэнбах; але нэто, інкогніто, солё, Лёкарно); сьцягненае напісаньне падоўжаных ньн, льл, зьз, сьс, дзьдз, цьц, жж, шш, чч — н, л, з, с, дз, ц, ж, ш, а таксама ў лічэбніках цц — ц (насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё, збожа, заціша, ночу; адзінацаць, трыцаць); увядзеньне асобных літараў для гукаў [дз], [дж][27].

Такім чынам, у галіне правапісу ўласнабеларускіх словаў дакумэнт прапаноўваў глыбокую рэвізію ранейшай практыкі, у афармленьні іншамоўнае лексыкі — захоўваў тарашкевіцкую аснову і амаль паўтараў праект 1930 году, нягледзячы на абвешчаную яго стваральнікамі вайну «нацдэмаўскім устаноўкам»[9].

Пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу ў 2005 годзе былі ўлічаныя наступныя прапановы Праекту-1933:

  • пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць.
  • адмова ад правядзеньне яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: невысокі, беспрытульны.
  • увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: маналёг, каапэрацыя, фанэтыка.
  • перадача іншаземнага «f» ува ўсіх выпадках праз «ф»: форма, фабрыка, торф (замест хворма, хвабрыка, торп).

Палітычны праект 1933 году, расеізацыя беларускай мовы

Асноўны артыкул: Рэформа беларускага правапісу 1933 году

Нягледзячы на заўважны русіфікатарскі ўхіл акадэмічнага праекту 1933 году, ён не задаволіў кіраўніцтва СССР праз занадтую памяркоўнасьць у справе набліжэньня беларускай мовы да расейскай[13][28]. Да таго ж, новы этап барацьбы зь беларускім нацыяналізмам задаў артыкул «Под фальшиво-национальным флагом», надрукаваны 3 лютага 1933 году ў маскоўскай газэце «Правда». Спэцыяльны карэспандэнт выданьня А. Давідзюк паведаміў зь Менску:


« Размова ідзе аб актывізацыі буржуазных нацыяналістаў у Беларусі, аб палітычнай сутнасьці іх выступаў, якія адлюстроўваюць супраціў мерапрыемствам пралетарскай дзяржавы з боку кулацтва, якое гіне. »

Адразу пасьля дадзенай публікацыі Акадэмічны праект пасьпешліва разгледзелі і абмеркавалі ў Наркамаце асьветы пад кіраўніцтвам новапрызначанага (замест рэпрэсаванага) народнага камісара, Аляксандра Чарнушэвіча, Пэдагагічным інстытуце, розных савецкіх і партыйных арганізацыях. У выніку чаго да дакумэнту былі дададзеныя выразна русіфікацыйныя прапановы, што мела сьведчыць пра ляяльнасьць, «правільную ідэалягічную арыентацыю» і стваральнікаў, і абмеркавальнікаў Праекту. Але нягледзячы на гэта, дакумэнт быў цалкам перапрацаваны[28].

5 траўня ЦК КП(б)Б стварыла адмысловую «Палітычную камісію для перагляду руска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы»[29]. Паказальна, што ў склад камісіі не ўвайшоў ніводны лінгвіст, а ейнымі чальцамі сталі пераважна палітыкі.

Ужо да 21 ліпеня выйшла пастанова Бюро ЦК КП(б)Б, якая сьведчыла пра сканчэньне працы над праектам рэформы: «Згадзіцца з прапановай т. Чарнушэвіча аб перасылцы проэктаў новага беларускага правапісу на разгляд культпропа ЦК УсеКП(б)»[30]. 26 жніўня дакумэнт зацьверджаны пастановаю Саўнаркаму БССР, а 27 жніўня — рашэньнем беларускага ЦК. Такім чынам, праект быў прыняты без аніякага грамадзкага абмеркаваньня.

Пастанова мела назву — «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», аднак у сапраўднасьці артаграфічныя зьмены не прынесьлі спрашчэньня. Некаторыя з уведзеных рэформаю правілаў прапаноўвалася зьмяніць ужо ў наступных правапісных праектах (1939 і 1951 гг.), і гэта зрабілі практычна адразу ж у выніку зьмены палітычнага рэжыму — пасьля «разьвянчаньня культу асобы» (1956).

Дакумэнт пераняў усе прапановы Акадэмічнага праекту 1933 году, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскаю моваю. Пры гэтым дадзеная частка дакумэнту тэхнічна падрыхтаваная значна лепей за наваствораныя разьдзелы, у якіх сустракаюцца шматлікія супярэчнасьці, фактычныя й мэтадалягічныя памылкі ды недагляды[28].

Правапісная рэформа 1933 году закранула ня толькі фанэтычныя і марфалягічныя асаблівасьці, але таксама і лексыку беларускае мовы. Так, напрыклад, калі дарэформавы «Расейска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928) для перакладу расейскага слова «государство» прапаноўваў сынонімы «дзяржава», «гаспадарства», «панства», то пасьлярэформавы «Руска-беларускі слоўнік» А. Александровіча (1937) — толькі «дзяржава», тым жа словам перакладалася і расейскае «держава», эквівалентам расейскага «город» у першым слоўніку былі «места», «горад», а ў другім — толькі «горад»[31]. У гэтым жа слоўніку прысутнічаюць такія неўласьцівыя для беларускай мовы дзеепрыметнікавыя формы, як «забыўчывы», «неўстрашымы», «брадзячы».

Тым часам рукапісы раней падрыхтаваных акадэмічных слоўнікаў было загадана зьнішчыць, сярод іх — шматтомны «Слоўнік жывой беларускай мовы», двухтомныя расейска-беларускі і беларуска-расейскі слоўнікі, польска-беларускі і беларуска-польскі, эспэранцка-беларускі і беларуска-эспэранцкі, латыска-беларускі, гістарычны, артаграфічны[32].

Беспрынцыпнасьць рэфарматараў, а таксама іх тагачасную рыторыку добра адлюстроўвае наступная цытата[28]:


« Шмат нацдэмы нашкодзілі ў пытаннях «окання» ў словах іншамоўнага паходжання. Такія словы, як «кааперацыя, калгас, трактар» і іншыя, пісалі праз «о», матывуючы гэта правіла тым, што слова «калгас, кааперацыя» і другія не прыняты беларускай мовай, не ўвашлі ў быт, што яны па сваёй прыродзе чужыя беларускай мове. Што словы «калгас» і падобныя ім чужыя і варожыя нацдэмам, гэта зразумела, як і зразумела буржуазна-класавая «апрацоўка» правапіса нацдэмаўскімі «слупамі мовазнаўства».

Улічваючы працэс асваення шырокімі працоўнымі масамі слоў іншамоўнага паходжання, мы абавязаны гэтыя словы перадаваць згодна іх вымаўлення, г. зн. праз «аканне», што ў пастанове СНК аб зменах у правапісе і праведзена.

Інтэрнацыянальна-рэволюцыйныя словы, словы, якія народжаны пролетарскай рэволюцыяй і якія ва ўсіх мовах сусвета пашырыліся вымаўленнем праз «о», і ў нашым новым правапісе гэтая рэволюцыйная якасць захована. Словы «комуна»… [далей — фактычна цытата з Дадаткаў да Пастановы-1933, пра які гл. ніжэй] — пішуцца і ў нас праз «о», г. зн. захоўваецца ў корані іх перша­крыніца і гэтым мова ўздымаецца на новую вышэйшую ступень развіцця па шляху пролетарскага інтэрнацыяналізма

»

Андрэй Александровіч Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце і рэформа правапіса беларускай мовы // Пісьменнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы. — Менск: Выд-ва БАН, 1934. — С. 21.

Праз тры месяцы пасьля прыняцьця першай «правапіснай» пастановы 3 сьнежня 1933 году, старшыня Саўнаркаму БССР Мікалай Галадзед падпісаў новую пастанову СНК "Дадаткі да пастановы СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапіса», якая выпраўляла памылкі ў жнівеньскім дакумэнце. На гэтым скончыўся першы этап правапіснай рэформы 1933 году.

Скрайняя непасьлядоўнасьць, і русіфікацыйныя мэты рэформы прызнаваліся за відавочныя яшчэ за часамі г.зв. «Хрушчоўскай адлігі»:

« ...не ўрэгуляваным засталося правіла аб перадачы акання і якання. Шматлікія неабгрунтаваныя выключэнні з гэтага правіла не ўносілі жаданай палёгкі пры напісанні іншамоўнай лексікі, вельмі складаным і неўпарадкаваным было правіла напісання складаных слоў. Выклікала цяжкасці і арфаграфічны разнабой правіла аб пераходзе д і т у дз’ і ц’. Блытана і супярэчліва былі сфармуляваны правілы напісання імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў…

Тым не менш, нягледзячы на недахопы, пастанова СНК БССР увогуле выканала сваю задачу…

…наколькі гэта магчыма, наблізіць беларускі правапіс да рускага.[33]

»

—Я. М. Камароўскі, Беларускі правапіс. Мінск, 1965. С. 31—32. С. 25

Параўнаўчы аналіз праектаў

Зьмены ў беларускім правапісе
(пасьля перагляду праекту 1933 году адмысловай Палітычнай камісіяй)
Акадэмічны праект 1930 году Акадэмічны праект 1933 году
(да перагляду Палітычнай камісіяй)
Зьмены ў перадачы пазычаньняў
1. Перадача складоў [л’а], [л’о], [л’у]) празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг) Захоўваліся існыя правілы. Аўтары праекту характаразуюць дадзеныя прапановы, як «вялікадзяржаўніцкія», «уласьцівыя расейскаму вымаўленьню»[27].
2. Зьмякчэньне зычных [з], [с], [б], [п], [в], [ф], [м], [н] перад галосным [е] (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка)
3. Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар) Захоўваліся існыя правілы.
4. Перадача літары «θ» у грэцызмах праз «ф» або «т» у залежнасьці ад правілаў расейскай мовы (міф, кафедра замест міт, катэдра) Гэты захад мусіў адпавядаць агучанаму партыйным кіраўніцтвам патрабаваньню «па замацаваньні расейскай мовы як пасярэдніка для пазычаньняў з трэціх моваў»[9]
Зьмены ў артаграфіі ўласнабеларускіх словаў
1. Скасаваньне пазначэньня асыміляцыйнага зьмякчэньня зычных [з], [с], [ц] (напрыклад: (свет, след замест сьвет, сьлед) Дадзеная прапанова зьявілася толькі ў карэктуры (г. зн. пасьля згортваньня палітыкі беларусізацыі — і гвалтоўнага адхіленьня ад кіраваньня праектам акадэміка Сьцяпана Некрашэвіча, які выступаў катэгарычна супраць яе прыняцьця. Таксама супраць гэтай прапановы быў Янка Купала[9] Аўтары абгрунтоўваюць прыняцьцё гэтай прапановы «палягчэньнем і эканоміяй для паліграфічнай справы»[27].
2. Скасаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі [з], [с], [ц], [н], [л] (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё) Камісія прыняла гэтую прапанову як кампрамісны варыянт — пры ўмове захаваньня пазначэньня мяккасьці ўва ўсіх астатніх выпадках[9]. Прапаноўвалася сьцягненьне падвоеных зычных на манер заходнебеларускіх гаворак (напрыклад: насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё)
3. Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш) Захоўваліся існыя правілы[9][34] Захоўваліся існыя правілы.

Увогуле, у выніку рэформы паводле палітычнага праекту 1933 году ў беларускую мову было ўведзена больш за 30 фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове[35].

Наступствы рэформы беларускага правапісу

Беларуская газэта «Зьвязда» (цяпер «Звязда») 1928 году выданьня з назвай, запісанай на тарашкевіцы

Рэформа беларускага правапісу 1933 году не была прынятая за межамі БССР, у першую чаргу ў Заходняй Беларусі, а таксама беларускімі цэнтрамі ў Латвіі, Празе і Бэрліне[13] з шэрагу прычынаў. У прыватнасьці, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні на сваім надзвычайным паседжаньні 31 кастрычніка 1933 году прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе зазначыла ейную русіфікацыйную скіраванасьць і кволы навуковы фундамэнт. Гэта і зьявілася прычынай зьяўленьня двух варыянтаў беларускага правапісу, адзін зь якіх выкарыстоўваўся ў БССР, а іншы — за яе межамі.

Сярод прычынаў непрыняцьця рэформы беларускага правапісу 1933 году былі наступныя:

« Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай „любой цаной“[37]. »
  • беларускія філёлягі і гісторыкі зазначаюць, што рэформа штучна [36][38][39][40] наблізіла беларускую мову да расейскай. Зьміцер Саўка адзначае, што палітычная камісія, якая праводзіла рэформу, узяла з акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу 1933 году, які папярэднічаў ёй, усе пункты, што прадугледжвалі менавіта збліжэньне з расейскай мовай, а астатнія альбо кардынальна перапрацавала ў бок набліжэньня да нормаў расейскай мовы, альбо ўвогуле не ўзяла да разгляду[28]. Кандыдат філялягічных навук І. Клімаў піша:
« Бальшавіцкая дзяржава, якая ўпершыню ў гісторыі ажыцьцяўляла экспэрымэнт па стварэньні новага грамадзтва і новага чалавека, разглядала і мову як аб’ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненьне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 году было замацаваньне расейскага ўплыву ў нормах літаратурных моваў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасьць сярод народаў савецкай імпэрыі, прыглушала іх памкненьні да сэпаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асыміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае разьвіцьцё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасьці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай каньюнктурай савецкай дзяржавы[13]. »
Прыклад выкарыстаньня клясычнага правапісу беларускай мовы паводле нормаў пачатку 20 стагодзьдзя. Верш «Слуцкіе ткачыхі» клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў арыгінальнай артаграфіі

Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што новыя правілы, уведзеныя рэформай 1933 году, скажалі нормы беларускай літаратурнай мовы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы[36].

Пасьля рэформы 1933 году тарашкевіца працягвала выкарыстоўвацца, разьвівацца і ўдасканальвацца па-за межамі СССР і, а таксама ў Беларусі падчас Другой сусьветнай вайны[6]. Як адзначае газэта «Беларус», ніводнае беларускамоўнае выданьне, якое зьявілася за межамі БССР, не карысталася афіцыйным варыянтам правапісу беларускай мовы[3]. У 1942 годзе ў Менску адбылася мовазнаўчая канфэрэнцыя, вынікам якой стаў новы правапісны збор «Biełaruski pravapis» аўтарства Антона Лёсіка, выпушчаны ў 1943 годзе лацінкай і крыху пазьней у тым жа годзе — кірыліцай: «Беларускі правапіс»[6].

Зь сярэдзіны 1940-х гадоў пачынаецца новы этап разьвіцьця беларускага клясычнага правапісу, зьвязаны з узьнікненьнем беларускай палітычнай эміграцыі. Правапісныя пошукі рэалізоўваліся ў мове мэдыйных выданьнях, у публікацыях кнігаў і асьветы. Найбольшым чынам на працэс разьвіцьця беларускага правапісу за мяжой паўплывалі такія асобы, як Ян Станкевіч і Антон Адамовіч[6].

У той самы час, адкінуўшы ўсё акадэмічнае разьвіцьцё пасьля 1933 году (якое, аднак, характарызавалася непастаянствам афіцыйных нарматываў і адсутнасьцю пасьлядоўнасьці ў пісьмовай практыцы[13]), беларуская эміграцыйная супольнасьць таксама захавала і ўсе праблемы граматыкі, якія існавалі да 1933 году, не прытрымліваючыся пры гэтым адзінага зводу правілаў[41].

Канец 1980-х — 2000-я гады

У 1980-х гадох падчас Перабудовы быў ініцыяваны рух за вяртаньне клясычнага правапісу ў Беларусь разам зь пераглядам вынікаў рэформы 1933 году.

У 1988 годзе ў газэце «Літаратура і мастацтва» быў апублікаваны адкрыты ліст маладых беларускіх літаратараў пад назвай «Рэпрэсаваны правапіс» з заклікам да рэдактараў літаратурных выданьняў не зьмяняць правапіс у тэкстах аўтараў. Зварот падпісалі Алесь Асташонак, Адам Глёбус, Уладзімер Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Анатоль Сыс і іншыя[42]. У 1990-х гадох першымі на клясычным правапісе беларускай мове пачалі пісаць Вячаслаў Адамчык і Васіль Быкаў[42].

Спробы ўнармаваньня правапісу

З мэтай разьвязаньня правапіснага пытаньня была створаная Камісія па ўдасканаленьні правапісу (старшыня Генадзь Цыхун) Таварыства беларускай мовы, у якую ўвайшлі Вінцук Вячорка й Зьміцер Санько. Камісія актыўна працавала ў 1991—1992 гадах, а ў 1993-м апублікавала свае прапановы.

Сярод рэдактараў выданьняў на тарашкевіцы не існавала адзінага падыходу да таго, якой менавіта сукупнасьцю папярэдніх правілаў граматыкі і лексыкі варта прытрымлівацца. Неўнармаванасьць клясычнага правапісу выклікала неабходнасьць у стандартызацыі мовы аўтараў, рэдакцыяў і выдавецтваў, якія перайшлі на тарашкевіцу. У той жа час рабіліся заклікі да ўніфікацыі: у прыватнасьці Вінцуком Вячоркам у часопісе «Спадчына» ў 1991 і 1994 гадох; у 1995 годзе Вячоркам быў апублікаваны праект мадэрнізацыі клясычнага правапісу. Апроч іншага, з мэтай унармаванасьці правапісу 14 чэрвеня 1992 году ў Вільні адбылася нарада журналістаў і выдаўцоў — карыстальнікаў клясычнага правапісу. У сьнежні 1998 году ў Празе прайшла канфэрэнцыя па ўпарадкаваньні тарашкевіцы, у якой узялі ўдзел два дзясяткі беларускіх мовазнаўцаў, пісьменьнікаў, журналістаў і іншых карыстальнікаў клясычнага правапісу беларускай мовы[43].

Пасьля 1994 году прыхільнікі клясычнага правапісу беларускай мовы працягвалі сваю выдавецкую дзейнасьць і працавалі над унутранай кадыфікацыяй на аснове праекту, прапанаванага Вінцуком Вячоркам.

У той жа час пытаньне існаваньня двух правапісаў беларускай мовы выклікала раскол у беларускамоўным грамадзтве, з поглядамі, якія вагаліся ад поўнай падтрымкі да такога ж поўнага адмаўленьня, якія мелі месца, напрыклад, у дыскусіях на старонках газэты «Наша слова», якая тады выдавалася Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны (1992—1993) або ў анкеце часопіса «ARCHE Пачатак» (2003).

Тарашкевіца ў мэдыях

Ужо на пачатак 1990-х тарашкевіца зрабілася канкурэнтнаю наркамаўцы[6]. У пачатку 1990-х гадоў пэўныя пэрыядычныя выданьні, напрыклад, «Свабода», «Пагоня», «Наша Ніва», часопіс «Мастацтва»[44] пачалі карыстацца правапісам, у якім частка пытаньняў беларускага правапісу і граматыкі вырашалася ў іхным выглядзе да 1933 году, у першую чаргу «пытаньне мяккага знаку», «лацінізмы», «грэцызмы на заходні лад». Забарона на публікацыю ў альтэрнатыўным правапісе тады была зьнятая. У 1996 годзе газэта «Свабода» выдавалася тарашкевіцай і мела пры гэтым наклад у 100 тысячаў асобнікаў[42]. Напрыканцы 1990-х гадоў пэўныя выданьні, прызначаныя для масавага чытача, такія як «Свабода» і «Пагоня», перайшлі на выпуск у афіцыйным варыянце артаграфіі. Пры гэтым, у прыватнасьці, наклад газэты «Свабода» паступова зьмяншаўся, дасягнуўшы скарачэньня ў 20 разоў, і ў выніку выданьне перастала існаваць[42].

Асноўныя выданьні беларусаў ва ўсходняй Польшчы, напрыклад, газэта «Ніва», не займалі вызначанай пазыцыі ў гэтым пытаньні і працягвалі карыстацца афіцыйным правапісам.

Рымска-каталіцкі касьцёл ў Беларусі ў 1990-х гадох таксама прытрымліваўся тарашкевіцы пры выданьні рэлігійнай літаратуры.

29 траўня 1998 году Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку вынес папярэджаньне газэце «Наша Ніва», якая выкарыстоўвала клясычны правапіс беларускай мовы, за парушэньне афіцыйных нормаў мовы. 22 сьнежня 1998 году Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь скасаваў гэтае папярэджаньне на падставе таго, што ў беларускім заканадаўстве ня ўтрымліваецца патрабаваньняў абавязковага ўжываньня менавіта афіцыйных правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі, замацаваўшы за газэтай «Наша Ніва» права выдавацца на тарашкевіцы[2].

У 2008 годзе друкаваная вэрсія газэты «Наша Ніва» перайшла на выпуск у афіцыйным варыянце артаграфіі. У тым жа годзе расейскамоўная газэта «Советская Белоруссия», орган друку Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, у перадачы адказаў у адным з інтэрвію выкарыстоўвала тарашкевіцу[45][46].

У 2019 годзе інтэрнэт-старонка Беларускай Службы Польскага Радыё перайшла на афіцыйны правапіс.

Афіцыйная пазыцыя

Сьведчаньнем афіцыйнага прызнаньня неабходнасьці ўдакладненьняў у правапісе сталася ўнясеньне адпаведнага пункту ў «Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР» і наступныя лягічныя крокі: правядзеньне ў Акадэміі навук 19—20 лістапада 1992 году Рэспубліканскай навуковай канфэрэнцыі «Праблемы беларускага правапісу», прыняцьцё ў 1993 годзе Саветам Міністраў пастановы №556 «Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы» і, дзеля рэалізацыі пастановы, стварэньне Дзяржаўнае камісіі па ўдакладненьні правапісу (старшыня Ніл Гілевіч), у якую ўвайшлі пераважна прадстаўнікі афіцыйных структураў. Камісія вынесла на грамадзкае абмеркаваньне шэраг прапановаў, але кардынальная трансфармацыя агульнае сытуацыі ў краіне зрабіла далейшую дзейнасьць камісіі немэтазгоднаю, таму яна спыніла сваё існаваньне праз год пасьля стварэньня, даручыўшы Акадэміі навук і Міністэрству адукацыі «да канца 1995 года падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю „Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ (з дадаткам правілаў беларускай артаэпіі)».

У 1992—1993 гадох была створаная Дзяржаўная камісія па артаграфіі, задачай якой зьяўлялася распрацоўка рэкамэндацыяў па пытаньні вяртаньня да дарэформавых правілаў у афіцыйную моўную норму. У выніковых рэкамэндацыях, апублікаваных 13 верасьня 1994 году, адзначалася, што хоць вяртаньне пэўных дарэформавых нормаў і магло б быць пажаданым, але час для такіх зьменаў пакуль неадпаведны[47].

З другой паловы 1990-х гадоў група навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства НАН Беларусі і выкладнікаў шэрагу менскіх унівэрсытэтаў на чале з акадэмікам Аляксандрам Падлужным падрыхтавала тры варыянты праекту зьменаў у правапісе, у якіх прапаноўвалася вярнуць ў афіцыйны беларускі правапіс некаторыя нормы тарашкевіцы. Аднак у 2006 годзе, пры распрацоўцы міністэрскага праекту новых правілаў беларускай мовы (прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі як Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 24 кастрычніка 2007 году) была ўлічаная толькі частка гэтых прапановаў[48].

Разам з тым пачынаючы з 1957 году афіцыйны правапіс беларускай мовы паступова набывае рысы тарашкевіцы і эвалюцыянуе ў бок клясычнага стандарту[6].

Нармалізацыя тарашкевіцы 2005 году

Напрыканцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў з прычыны варыятыўнасьці пэўных моўных правілаў у выданьнях і СМІ, якія выкарыстоўвалі тарашкевіцу, насьпела неабходнасьць упарадкаваньня правапісу. У зьвязку з гэтым працоўная група ў складзе Юрася Бушлякова, Вінцука Вячоркі, Зьмітра Санько і Зьмітра Саўкі на працягу некалькіх гадоў працавала над падрыхтоўкай і ўдасканаленьнем збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, у выніку чаго ў 2005 годзе была выдадзеная кніга «Беларускі клясычны правапіс. Сучасная нармалізацыя»[6] (БКП-2005), дзе была зробленая спроба нармалізацыі тарашкевіцы.

Мэтай працоўнай групы было стварэньне выданьня для шырокай чытацкай аўдыторыі: як для журналістаў, рэдактараў, пісьменьнікаў і навукоўцаў, так і для паспалітых карыстальнікаў. Асноўная ўвага была скіраваная на складаныя праблемы беларускага правапісу, а моманты, якія звычайна не выклікаюць пытаньняў у карыстальнікаў, былі згаданыя без падрабязнага разгляду.

Збор правілаў грунтуецца на апублікаваным у 1995 годзе праекце правапісу аўтарства Вінцука Вячоркі, а таксама на выніках яго грамадзкага абмеркаваньня на Праскай канфэрэнцыі (5—6 сьнежня 1998 г.). Група ўдзельнікаў канфэрэнцыі зьбіралася на паседжаньні рэгулярна зь вясны 2000 году, а група са сталым складам удзельнікаў сфармавалася ўвосень 2002 году. Агулам цягам пяці гадоў былі праведзеныя больш да 200 паседжаньняў. У канцы жніўня — пачатку верасьня 2004 году было праведзенае адкрытае анкетаваньне па найбольш супярэчлівых пытаньнях правапісу, вынікі якога былі ўлічаныя ў праекце Збору правілаў. Праект Збору быў разасланы 27-мі адмыслоўцам — мовазнаўцам, літаратарам, у зацікаўленыя інстытуцыі — на водгук. Зацьверджаньне канчатковай рэдакцыі адбылося на пачатку сакавіка 2005 году[6].

Нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была прынятая асноўнымі выданьнямі, якія на той час прытрымліваліся тарашкевіцы — газэтай «Наша Ніва», часопісам «Arche», беларускімі рэдакцыямі Радыё «Свабода» і Польскага Радыё і некаторымі іншымі мэдыямі. Таксама гэты правапіс выкарыстоўвае беларуская Вікіпэдыя.

Разам з тым, адсутнасьць дэкляратыўных зьвестак пра канкрэтны варыянт артаграфіі беларускай мовы, які выкарыстоўваецца ў СМІ і выданьнях літаратурных твораў на тарашкевіцы, звычайна не дае магчымасьці адназначна меркаваць пра прыняцьцё альбо адхіленьне варыянту сыстэматызацыі правапісу 2005 году, аднак аналіз такіх выданьняў дазваляе меркаваць пра тое, што нормы клясычнага правапісу, якія цяпер выкарыстоўваюцца ў выданьнях на тарашкевіцы, у сваёй сутнасьці адпавядаюць альбо зьяўляюцца блізкімі да правілаў нармалізацыі тарашкевіцы 2005 году.

27 красавіка 2007 году IANA надала нармалізаванаму варыянту тарашкевіцы ўласны моўны падтэг «tarask» (поўнае абазначэньне: be-tarask)[22].

Тарашкевіца сёньня

Файл:Čyrvony kaścioł - šylda - Miensk.jpg
Шыльда перад уваходам у Чырвоны касьцёл у Менску, выкананая на тарашкевіцы

Нягледзячы на афіцыйнае непрызнаньне ў Беларусі клясычнага правапісу, усё большая колькасьць мастацкіх літаратурных твораў выдаецца на тарашкевіцы, якая значна лепей за афіцыйны правапіс адлюстроўвае асаблівасьці беларускай мовы. Шматлікія беларусы, пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі, асуджаюць рэформу беларускага правапісу 1933 году і крытычна ставяцца да замацаваных ёю артаграфічных нормаў, якія нэгатыўна ўплываюць на беларускае вымаўленьне, што асабліва выразна заўважна падчас працы зь дзецьмі ў пачатковай школе[3].

Увосень 2012 году амэрыканскі славяназнавец Курт Вулхайзэр правёў дасьледаваньне выкарыстаньня беларускай мовы яе носьбітамі ў Беларусі, у ходзе якога прыйшоў да наступнай высновы: «У Беларусі я заўважыў, што асабліва сярод новых беларускамоўных ёсьць тэндэнцыя ўжываньня элемэнтаў тарашкевіцы». Вулхайзэр адзначыў: "ніхто з маіх інфармантаў ня кажа «долар», але кажуць «даляр». Празь нейкі час гэта можна будзе ўвесьці як норму. У слоўніках ёсьць слова «маладзёжны». Але вельмі часта ўжываецца іншы варыянт — «моладзевы», альбо маладзёвы[49].

Літаратура

Сёньня на тарашкевіцы выдаецца значная частка беларускамоўных мастацкіх твораў, публікуецца навуковая і дзіцячая літаратура, выдаюцца пераклады замежнай літаратуры, аздабляюцца музычныя творы і пераклады на беларускую мову замежных мастацкіх фільмаў і мультфільмаў. У прыватнасьці, на тарашкевіцы былі выдадзеныя пераклады твораў Курта Вонэгута, Юрыя Андруховіча і іншых. У 2008—2009 гадох выйшла трылёгія Джона Толкіна «Уладар Пярсьцёнкаў»[50]. У 2002 годзе ў перакладзе Васіля Сёмухі ў Менску была выдадзеная Біблія[51]. З 1973 да 2012 году Стары Запавет Бібліі на беларускай мове існаваў толькі на тарашкевіцы[42].

У 1993 годзе ў Беластоку была выдадзеная першая частка перакладу раману Джэймза Джойса «Уліс». Поўны пераклад раману на беларускую мову быў скончаны праз паўтара дзесяцігодзьдзя і быў выкананы на клясычным правапісе беларускай мовы. Як зазначае перакладчык раману Ян Максімюк, калі ён з галавой акунуўся ў пераклад «Улісу», ён шукаў адэкватную «моўную прастору», якая б дазволіла выразіць лінгвістыка-стылістычныя асаблівасьці раману. Як адзначае Максімюк, тарашкевіца аказалася разьняволенай моўнай сыстэмай, якая дала шырокую прастору і моцны імпульс для перакладчыцкіх пошукаў новага слова і фразы[52].

Інтэрнэт і СМІ

Найбольш істотнай асаблівасьцю беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсаў зьяўляецца пераважнае выкарыстаньне ў іх інавацыйнага варыянту сучаснай літаратурнай беларускай мовы і тарашкевіцы ў якасьці артаграфіі. Паводле меркаваньня кандыдата філялягічных навук Сяргея Важніка, афіцыйная артаграфія беларускай мовы ўспрымаецца карыстальнікамі байнэту як старая, нягнуткая, ненатуральная сыстэма, а тарашкевіца — наадварот: як гнуткі, адкрыты, свабодны ад «умоўнасьцяў» асяродак[53].

Нягледзячы на тое, што ў беларускім сэгмэнце Інтэрнэту адпачатку даволі вялікая колькасьць інтэрнэт-СМІ і вэб-сайтаў прытрымліваліся якой-небудзь з варыяцый клясычнага правапісу, зь цягам часу з шэрагу прычын адбываўся пераход на афіцыйны правапіс. Так у 2007 годзе на наркамаўку перайшлі «Беларускае радыё Рацыя»[54] і «БелСАТ», у 2008 — «Наша Ніва»[55], у 2013 — ARCHE Пачатак (часопіс і выдавецтва), выдаючы публікацыі тарашкевіцай толькі тады, калі яны былі раней падрыхтаваныя ў гэтым правапісе, у ліпені 2019 — Беларуская служба Padio Polonia (Беларуская служба Польскага радыё), у 2020 — Тузін гітоў. Цікава, што нават часопіс «Спадчына», намесьнікам рэдактара якога працаваў кадыфікатар клясычнага правапісу Вінцук Вячорка, перайшоў на афіцыйны правапіс (па чым ціха прыпыніў сваё існаваньне)[56].

На пачатак 2021 года з больш-менш значных інтэрнэт-рэсурсаў выкарыстоўваюць БКП-2005 Радыё Свабода і сайт БНФ; свае варыяцыі тарашкевіцы ўжываюць сайты КХП-БНФ і BY METAL. Такім чынам, сайт "Радыё Свабода" застаецца апошнім інфармацыйным, грамадзка-палітычным парталам, які функцыянуе ў клясычным правапісе. У пэўнай ступені гэта сьведчыць пра тое, што ўнармаваньне клясычнага правапісу ў 2005 годзе не апраўдала надзей і не вырашыла праблем і пытаньняў, якія мелася вырашыць.

Граматыка і мовазнаўчыя працы

«Беларуская граматыка для школ» — школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Б. Тарашкевічам (1917—1918), упершыню выдадзеная ў 1918 годзе ў Вільні, пазьней неаднакратна перавыдавалася (1919, 1920, 1921, 1926, 1943), у тым ліку ў 1991 годзе факсымільным выданьнем ў рамках сэрыі «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць» дзяржаўнага выдавецтва «Народная асвета». Перавыданьня гэтай граматыкі, зробленага ў адпаведнасьці з БКП-2005, не існуе.

Граматыкі, якая сваёй грунтоўнасьцю і аб'ёмам адпавядавала б акадэмічным выданьням афіцыйнай нормы (як, напрыклад, «Беларуская граматыка: у 2 ч.» / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа (Менск : Навука і тэхніка, 1985―1986)) дагэтуль не існуе.

Падручнікі

«Гавары са мной па-беларуску. Гутарковая мова ў штодзённым ужытку» / Сяргей Аляксандраў, Галіна Мыцык (Масква : Вариант, 2008) — дапаможнік для самастойнага навучаньня беларускай мове: альфабэт, граматыка, тэматычныя заняткі, маўленчыя практыкаваньні, тэксты, слоўнік.

Слоўнікі

З 1933 году і да ўнармаваньня клясычнага правапісу ў 2005 годзе

У 1966 годзе Язэп Гладкі ў Нью-Ёрку і Мюнхэне выдаў зборнік прыказак Лагойшчыны на аснове тарашкевіцы. У 1989 годзе ў Нью-Ёрку быў выдадзены Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік (складальнік — Ян Станкевіч), даступны ў бібліятэцы Кангрэсу ЗША[57].

У 1991—1994 гадох у Менску ў рамках сэрыі «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць» дзяржаўнага выдавецтва «Народная асвета» былі выдадзеныя факсымільныя выданьні шэрагу навуковых выданьняў 1920-х гадоў, у ліку якіх быў «Беларуска-расейскі слоўнік» (1925) Байкова і Некрашэвіча[58].

У 1991—2005 гадох тарашкевіцай была выдадзена (як у выдавецтвах, так і саматужна) неакрэсьленая колькасьць слоўнікаў цалкам рознай якасьці (так, напрыклад, у 1993 г. выйшаў «Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік»[59]), некаторыя зь якіх прылічыць да тарашкевіцы можна толькі ўмоўна (як, напрыклад, «Расейска-беларускі хімічны слоўнік» / Укл. А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун (Менск։ Нац. выд. кампанія «Беларусь-Тэхналёгія», 1993)).

У 2001 годзе супрацоўнікамі газэты «Наша Ніва» быў падрыхтаваны электронны «Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс)», больш вядомы як «Слоўнік Нашай Нівы». Нягледзячы на тое, што часта яго называюць артаграфічным слоўнікам, яго ўкладальнікі падкрэсьлівалі, што гэты дакумэнт не зьяўляецца слоўнікам у звычайным сэнсе, бо ён згенэраваны аўтаматычным спосабам з наяўных тэкстаў газэты «Наша Ніва» выняткова з мэтай часова забясьпечыць сучасных карыстальнікаў тарашкевіцы хоць-якім даведачным матар'ялам да зьяўленьня ў будучыні ўнармаваньня правапісу і артаграфічных слоўнікаў.

Па 2005 годзе

Нягледзячы на нармалізацыю тарашкевіцы ў 2005 году, да сёньняшняга часу слоўнікаў, выдадзеных у адпаведнасьці правілам БКП-2005, выйшла няшмат:

  • «Ангельска-беларускі слоўнік» / Валянтына Пашкевіч (Менск: Зьміцер Колас, 2006) — стаў першым ангельска-беларускім слоўнікам сярэдняга памеру і ўлучае ў сябе каля 30 тысячаў словаў; у ангельскай частцы слоўніка выкарыстоўваецца амэрыканскі, а не брытанскі варыянт ангельскай мовы[60]. На думку Зьмітра Саўкі факт таго, што беларускія дзяржаўныя інстытуцыі не змаглі выдаць падобнага слоўніка (акадэмічны «Англійска-беларускі слоўнік», які зьмяшчае каля 60 000 словаў і словазлучэньняў і ўкладзены пад кіраўніцтвам кандыдата філялягічных навук Т.М. Сушы, пабачыў сьвет толькі ў 2013 г.), сьведчыць пра тое, што альтэрнатыўная культура, у тым ліку і лінгвістычная навука, мала што існуе, але й мае дасягненьні, якімі можа паспаборнічаць з афіцыйнай навукай[61].
  • Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі: [1000 артыкулаў] / Валерыя Ждановіч (Менск : Медисонт, 2006) — у 2007 і 2008 гадох былі надрукаваныя дадатковыя наклады гэтага слоўніка
  • Ідыш-беларускі слоўнік: з прыказкамі, прымаўкамі, прыгаворкамі, выслоўямі, фразэмамі, параўнаньнямі, зычаньнямі, вітаньнямі, дражнілкамі-кепікамі, праклёнамі, загадкамі, скарагаворкамі, каламбурамі, цытатамі з жыдоўскіх песень, анекдотаў і літаратурных твораў / сабраў і пераклаў на беларускую мову Аляксандар Астравух (Менск : Медисонт, 2008)
  • Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: беларускі класічны правапіс: больш за 3000 слоў / М. І. Савіцкі (2-е выд., дапоўненае і перапрацаванае) (Менск : Медыял, 2014) — нягледзячы на наяўнасьць на вокладцы 2-га выданьня падзагалоўка «Беларускі клясычны правапіс», слоўнік зьмяшчае вялікую колькасьць артаграфічных памылак, што ставіць пад сумнеў ці можна наагул прылічыць гэты слоўнік да адпаведных БКП-2005
  • Руска-беларускі юрыдычны слоўнік: больш за 11 тысяч словаў і ўстойлівых выразаў / Ігар Буяльскі (Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2016)

Артаграфічных слоўнікаў, якія адпавядаюць БКП-2005, не існуе.

Сродкі праверкі артаграфіі

У 2004 годзе ў МДЛУ Фёдар Піскуноў распрацаваў «Літара 1.0» — праграму праверкі артаграфіі для MS Word 2000, якая падтрымлівала як клясычны, так і афіцыйны правапісы беларускай мовы.

Створаны ў 2015 годзе Зьмітрам Саўкам разам з моўнай службай «Белсату» і пры дапамозе валянтэраў моўны онлайн-сэрвіс праверкі артаграфіі «Добрапіс» не адпавядае поўнасьцю БКП-2005 — шмат якія словы, пададзеныя ў кнізе «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў» у якасьці прыкладаў, апазнаюцца як памылкова напісаныя. Гэта можна вытлумачыць тым, што ў аснове «Добрапісу» ляжыць база зьвестак «Літары 1.0» Фёдара Піскунова, якая стваралася яшчэ да ўнармаваньня клясычнага правапісу ў 2005 годзе.

Ацэнкі

Беларуская мова на пачатку 20-га стагодзьдзя

На думку Яўхіма Карскага графіка беларускай мовы пачатку 20 стагодзьдзя, на якой базуецца клясычны правапіс, была сфармаваная пад уплывам польскай мовы. Гэты ўплыў Карскі бачыў найперш ва ўжываньні «і» і «шч» замест літараў «и» і «щ» адпаведна (як у старабеларускай мове), а таксама ў «празьмерным» выкарыстаньні мяккага знаку між зычнымі[62]. Як адзначалі Вацлаў Ластоўскі і Аляксандар Падлужны, практыка абазначэньня на пісьме мяккасьці зычных, якая мела месца ў беларускай мове сярэдзіны 19-га — пачатку 20-га стагодзьдзя, склалася пад уплывам графікі польскай мовы[63].

Яўхім Карскі і Аляксандар Падлужны лічылі, што паляталізаванае (мяккае) «л», цьвёрдыя губныя, адмова ад дзеканьня і цеканьня (склады «ды», «ты») у запазычаньнях узьніклі пад уплывам польскай мовы[64][65].

Рэформа 1933 году

Граматыку 1933 году часам называюць «наркамаўкай», што мусіць падкрэсьліваць распрацоўку гэтага збору правілаў адмысловай «Палітычнай камісіяй для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы»[30] і яго прыняцьцё Саветам народных камісараў БССР без грамадзкага абмеркаваньня[9]. Апроч таго, гэтая граматыка крытыкуецца за наўмыснае штучнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай[28][38]. Зазначаецца, што шляхам рэформы ў беларускую мову былі ўведзеныя больш за 30 фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове[3][66]. У той жа час тарашкевіца і яе папярэдніца, «мова Нашай Нівы», яшчэ ў 1910-х гадох крытыкавалася Яўхімам Карсім за неапраўданае ўвядзеньне ў беларускую мову элемэнтаў польскай графікі, фанэтыкі і граматыкі[67][68].

1990-я гады

На думку мовазнаўца Аляксандра Падлужнага, аднаўленьне дарэформавых нормаў у 1990-х гадох магло б прывесьці да ператварэньня ў непісьменных вялікай масы беларускамоўных і да ўтварэньня своеасаблівай «элітарнай» пісьменнасьці, якой валодала б невялікая колькасьць людзей. Таксама Падлужны адзначаў, што вяртаньне дарэформавых артаэпічных нормаў у запазычаных словах прывяло б да ненатуральнага, неадпаведнага народнаму, маўленьня, і таксама рэальна служыла б адзнакай групавой прыналежнасьці[65].

Сучасныя ацэнкі

Арсень Ліс (доктар філялягічных навук), дасьледнік жыцьцяпісу Б. Тарашкевіча, зазначае, што ў аснове афіцыйнай «наркамаўкі» ляжыць менавіта граматыка Тарашкевіча. Усе асноўныя лініі разьвіцьця беларускай мовы, усе ідэі (ад лінгва-граматычных тэрмінаў да фармулёвак правілаў) належаць Тарашкевічу[69].

Увогуле, крытыкі тарашкевіцы адзначаюць у ёй істотны ўплыў польскай мовы ў частках графікі і фанэтыкі (такі ўплыў катэгарычна адмаўляе В. Вячорка[13]), у прыватнасьці ў спосабе перадачы гучаньня запазычаных словаў[67].

У той жа час аўтары акадэмічнага праекту рэформы беларускай мовы 1933 году (праект быў цалкам перапрацаваны палітычнай камісіяй, у склад якой не ўвайшоў ні адзін лінгвіст[28]) называлі прыняты ў выніках рэформы беларускай мовы спосаб перадачы запазычаных словаў «вялікадзяржаўніцкімі тэндэнцыямі». Акадэмікі зазначалі, што гэтыя нормы былі ўласьцівыя расейскаму вымаўленьню і арыентаваныя на прывязку беларускай мовы да расейскай[70]. Папярэдняя акадэмічная камісія, большасьць сябраў якой да 1933 году былі рэпрэсаваныя, у сваім праекце 1930 году таксама прапаноўвалі захаваць нормы перадачы пазычаньняў, уласьцівых тарашкевіцы[9].

У сваім камэнтары датычна новага Законапраекту аб беларускай артаграфіі дырэктар Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксандар Лукашанец адзначыў, што тарашкевіца зьяўляецца беларускай гістарычнай культурнай, духоўнай традыцыяй[19].

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў на пытаньне, якім чынам ён ставіцца да праблемы канфлікту паміж прыхільнікамі тарашкевіцы і наркамаўкі, адказаў, што ён ня бачыць праблемы ці канфлікту, і што навукоўцы, на яго думку, ніколі ня будуць гаварыць «плян» або «філязофія»[71].

Адрозьненьні тарашкевіцы і афіцыйнай артаграфіі беларускай мовы

Фанэтыка і правапіс

Афіцыйны правапіс Тарашкевіца
Альфабэт
Варыянт 1918 году. У варыянце нармалізацыі тарашкевіцы 2005 году ўведзеная факультатыўная літара «ґ», якая абазначае выбухны гук [г].
Пазначэньне асыміляцыйнай мяккасьці зычных
Артаэпічная норма, дадаткова не вызначаецца.
Напрыклад: снег, з’ява, дзве
Вызначаецца з дапамогай мяккага знака.
Напрыклад: сьнег, зьява, дзьве
Правапісны фанэтычны прынцып
У асноўным абмежаваны ненаціскнымі галоснымі.
Напрыклад: стагоддзе, не толькі, тэатр
Распаўсюджаны, у тым ліку на зычныя і на сутыку марфэмаў.
Напрыклад: стагодзьдзе, ня толькі, тэатар
Трансьлітэрацыя пазычаных словаў
Склады [ла], [ло], [лу]
Трансьлітаруюцца ў асноўным цьвёрдым [л].
Напрыклад: план, логіка, Платон, клон

навукоўцы Інстытута мовазнаўства ў 1933 годзе называлі прапановы па ўвядзеньні дадзеных нормаў «вялікадзяржаўніцкімі тэндэнцыямі», паказвалі на іх уласьцівасьць да расейскага вымаўленьня[70].

Трансьлітаруюцца зь мяккім [л'] у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня акрамя большасьці англіцызмаў. Зь цьвёрдым [л] у большасьці англіцызмаў. У запазычаньнях зь іншых моваў трансьлітаруецца ў залежнасьці ад цьвёрдасьці ці мяккасьці гука ў зыходнай мове-крыніцы.
Напрыклад: плян, лёгіка, Плятон, клон

фанэтычная традыцыя асяродзьдзя, якая склалася вакол газэты «Наша ніва»[72].

аўтары акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гг. прапаноўвалі захаваць дадзеную норму[9].

мяккая перадача сярэднеэўрапейскага [л] зафіксаваная ў формах старабеларускай мовы 17—18 стст. (люнатык, лабиринт [л'а], капаланъ [л'а], каппеллѧ [л'а]), а таксама ў беларускіх формах 19 стагодзьдзя (ляўр(ы), кляс(а))[73]. Мяккая перадача арабскага [л] зафіксаваная ў старабеларускай мове 17 стагодзьдзя (корабеля < горад Kerbela)[73].

Паводле меркаваньня А. Пацехінай, цяпер складана з упэўненасьцю сьцьвярджаць, ці зьяўлялася такое вымаўленьне распаўсюджаным альбо мела характар своеасаблівага інтэлігенцкага арго»[74].

Зубныя зычныя [д], [т], [з], [с] перад пярэднімі галоснымі [е], [і]
У асноўным, захоўваецца цьвёрдасьць [д], [т], а [з], [с] вымаўляецца мякка.
Напрыклад: дыван, тыгр, сігнал, фізіка, казіно, апельсін

у 1957 годзе ў афіцыйную моўную норму было ўведзена мяккае вымаўленьне д, т перад суфіксамі -ін, -ір, -ёр, -еец, -ейскі: каранцін, камандзір, акцёр, гвардзеец, індзейскі, якія ў беларускай мове вымаўляюцца толькі цьвёрда[35].

У асноўным, захоўваецца цьвёрдасьць [д], [т]. Гукі [з], [с] застаюцца цьвёрдымі, калі знаходзяцца ў пачатку ці часам сярэдзіне слова; у астатніх выпадках [з], [с] перадаюцца пераважна мякка.
Напрыклад: дыван, тыгр, сыгнал, фізыка, казіно, апэльсін

аўтары акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гг. прапаноўвалі захаваць дадзеную норму[9].

захаваньне цьвёрдасьці зычных перад [е] зафіксавана ў старабеларускай мовы 16—17 стагодзьдзяў (сэнат, фэстъ; сындикъ, сындыкъ, сынодъ, визытовати, дыспозыцы(я)), а таксама ў беларускіх формах словаў у 19 стагодзьдзі (сэнат, маніфэст, пэнсія; сындыкат(ъ), сынод, дыспазыцы(я))[73].

наогул сама зьява ацьвярдзеньня [д] і [т] перад пярэднімі галоснымі ў словах іншамоўнага паходжаньня зьяўляецца яскравым прыкладам польскага ўплыву на беларускую пісьмовую мову, часам вельмі даўняга (XIV стагодзьдзе). Часткова гэта захоўваецца і ў сучаснай літаратурнай норме. У народна-дыялектнай мове такая асаблівасьць не замацавалася[75].
[п], [м], [б], [в], [н] перад пярэднімі галоснымі [е]
У асноўным мяккія варыянты.
Напрыклад: абанент, універсітэт, метрапалітэн, дэбет

навукоўцы Інстытута мовазнаўства ў 1933 годзе называлі прапановы па ўвядзеньні дадзеных нормаў «вялікадзяржаўніцкімі тэндэнцыямі», паказвалі на іх уласьцівасьць да расейскага вымаўленьня[70].

У асноўным цьвёрдыя варыянты.
Напрыклад: абанэнт, унівэрсытэт, мэтрапалітэн, дэбэт

аўтары акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гг. прапаноўвалі захаваць дадзеную норму[9].

А. Пацехіна сьцьвярджае, што ў беларускіх дыялектах такога не зафіксавана[17].

хоць вядома, што ў асноўным у дыялектах у запазычаных словах цьвёрдыя зубныя перад пярэднімі галоснымі зьмякчаюцца, дастатковай колькасьці дыялекталягічных зьвестак пра вымаўленьне ў такіх палажэньнях [с], [з], [н] няма, што ўскладняе выпрацоўку нарматыўных правілаў, якія не супярэчаць моўнай сыстэме[76].
Спалучэньні [j]/[й] з галоснымі
У асноўным перадаюцца з устаўным [j], у той жа час існуе мноства абмежаваньняў.
Напрыклад: маёр, Нью-Йорк, езуіт, маянэз, майя

Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі 2008 году замацавалі пасьлядоўную перадачу ўстаўнога [j].
Напрыклад: маёр, Нью-Ёрк, езуіт, маянэз, мая

абмежаваньні былі навязаныя канвэнцыямі расейскай мовы[13].

Пасьлядоўна перадаюцца з устаўным [j].
Напрыклад: маёр, Нью-Ёрк, езуіт, маянэз, мая
Трансьлітарацыя літараў β («бэта») і θ («фіта») у грэцызмах
Часткова паводле бізантыйскай традыцыі — «бэта» як [в], «фіта» як [ф] (г. зв. «ройхлінаўскае чытаньне»), — часткова як у лацінскай традыцыі — «бэта» як [б], «фіта» як [т] (г. зв. «эразмаўскае чытаньне»).
Напрыклад: абат, араб, сімвал, Візантыя; арфаграфія, міф, матэматыка, рытм
Пасьлядоўна перадаюцца паводле лацінскай традыцыі, «бэта» як [б], «фіта» як [т].
Напрыклад: абат, араб, сымбаль, Бізантыя; артаграфія, міт, матэматыка, рытм

аўтары акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гг. прапаноўвалі захаваць дадезную норму[9].

перадача «бэты» як [б], а «фіты» як [т] зафіксаваная ў старабеларускай мове 15—17 стагодзьдзяў (дьѧбл-, д'ѧбл-, барбар(ъ); аритметыка, ωртокграθеѧ), а таксама ў беларускіх формах словаў у 19 стагодзьдзі (дьябал(ъ), сымболь)[73].

з аднаго боку, гук [ф] у беларускай мове зьяўляецца хоць і з запазычанымі словамі, але даўно, і ўжо значна распаўсюджаны ў дыялектах; зь іншага боку, нельга ўпэўнена казаць пра тое ці іншае вымаўленьне ў старажытных мёртвых мовах, а сутнасьць праблемы наогул заключаецца не ў канкрэтным чытаньні, а ў выбары агульнай традыцыі пісьменства, якое на Беларусі складалася як пад уплывам бізантыйска-грэцкай (распаўсюджанай ва ўсіх усходніх славянаў), так і лацінскай (праз пасярэдніцтва польскай мовы) моўных традыцыяў[77].

у выдавецкай дзейнасьці заснавальніка ўсходнеэўрапейскага першадрукарства Францыска Скарыны «ройхлінаўскае чытаньне» і «эразмаўскае чытаньне» чаргуюцца[78] пры дамінаваньні «ройхлінаўскага».
Напрыклад: Ѳедосий, Ѳемианъ, МатѲеи, ЕсѲеръ, ІѲдиѲъ, РуѲь належыць чытаць з гукам [ф], але трапляюцца і напісаньні аритметика, темианъ, Їюдитъ, якія належыць чытаць з гукам [т].

Марфалёгія

Афіцыйны правапіс Тарашкевіца
Выкарыстаньне словаўтваральнага фарманта -ір-/-ыр- у дзеясловах з запазычанымі асновамі
Захоўваецца ў запазычаных праз расейскую мову словах.

Напрыклад: фарміраваць, санкцыяніраваць, замаскіраваць

Прысутнічае дыскусія наконт мэтазгоднасьці прымяненьня словаўтваральнага фарманта -ір-/-ыр-[17]. Пераважная большасьць запазычаных дзеясловаў выкарыстоўваецца без фарманта -ір-/-ыр-, нехарактэрнага для беларускай мовы і які выкарыстоўваецца ў першую чаргу ў тых выпадках, калі неабходна пазьбегнуць аманіміі[6].

Напрыклад: фармаваць, санкцыянаваць, замаскаваць; буксаваць — буксіраваць, камандаваць — камандзіраваць, касаваць — касіраваць

Пашырэньне безафікснай мадэлі ўтварэньня назоўнікаў.

Напрыклад: выступленне → выступ, наступленне → наступ, спадзяванне → спадзеў

Сыстэма словазьмяненьня
Для назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду меснага склону множнага ліку дапушчальны толькі флексіі -ах, -ях.

Напрыклад: у лясах, у палях

паводле меркаваньня С. Станкевіча, флексіі -ах, -ях зьяўляюцца характэрнымі для расейскай мовы і былі штучна ўведзеныя рэформай 1933 году замест характэрных для беларускай мовы флексіяў -ох, -ёх[79].

Флексіі -ах, -ях назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду меснага склону множнага ліку могуць зьмяняцца на -ох, -ёх, аднак, дапушчальныя абодва варыянты.

Напрыклад: у лясах — у лясох, у палях — у палёх

У родным склоне множнага ліку для назоўнікаў 3 скланеньня характэрны канчатак -ей.

Напрыклад: магчымасцей, цяжкасцей, сувязей

Але назоўнікі з націскам на аснове могуць ужывацца і з канчаткам -яў: сенажацей і сенажацяў, скроней і скроняў.

паводле меркаваньня С. Станкевіча, канчатак -ей зьяўляецца характэрнай асаблівасьцю расейскай мовы, у адрозьненьне ад уласьцівага беларускай мове канчатку -яў[79].

У родным склоне множнага ліку для назоўнікаў 3 скланеньня характэрны канчатак -яў.

Напрыклад: магчымасьцяў, цяжкасьцяў, сувязяў

Распаўсюджанае выкарыстаньне флексіі роднага склону адзіночнага ліку 2-га скланеньня (у назвах адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду).

Напрыклад: вожыка, вужа.

Неадушаўлёныя назоўнікі ў залежнасьці ад значэньня маюць канчатак -а(-я) ці -у(-ю):

Напрыклад: завода, інстытута, сацыялізму, абеду.

Геаграфічныя і астранамічныя назвы ўжываюцца з канчаткам -а(-я): Гомеля, Мінска.

як адзначае С. Станкевіч, флексія , характэрная для расейскай мовы, была ўведзеная рэформай 1933 году замест характэрнай для беларускай мовы флексіі [79].

Абмежаванае выкарыстаньне флексіі роднага склону адзіночнага ліку 2-га скланеньня на карысьць .

Напрыклад: заводу, інстытуту, сацыялізму

паводле меркаваньня А. Пацехінай, зьмяненьне арыентаванае на аналёгію з польскай мовай[17].

Выкарыстаньне толькі складанага будучага часу.

Напрыклад: буду рабіць, будзем рабіць

форма простага будучага часу была выключаная зь беларускай мовы рэформай 1933 году[80].

Дапушчальна пашырэньне формы будучага часу формай простага будучага часу, характэрнай для паўднёва-заходніх дыялектаў[17].

Напрыклад: буду рабіць — рабіцьму, будзем рабіць — рабіцьмем

У родным склоне множнага ліку назоўнікі 1 скланеньня маюць канчаткі -аў, — яў — з асновай на зьбег зычных або з падаўжэньнем зычных у аснове:

Напрыклад: адозва — адозв-аў, ванна — ванн-аў.

Некаторыя назоўнікі 2 скланеньня ў множным ліку ўжываюцца з варыянтнымі канчаткамі:

Напрыклад: туфель — туфляў, валёнак — валёнкаў, азёр — азёраў, дрэў — дрэваў.

Пашырэньне флексіі -аў роднага склону множнага ліку.

Напрыклад: словы — слоў → словаў, мовы — моў → моваў

Магчыма выкарыстаньне ў творным склоне адзіночнага ліку ў парадыгме 3-га скланеньня флексіі 2-га скланеньня.

Напрыклад: Беларусьсю — Беларусяй, з маці — з мацерай

Магчыма выкарыстаньне ў формах меснага склону адзіночнага ліку 1-га скланеньня флексіі -у.

Напрыклад: у цені — у ценю, у Фаўстусе — у Фаўстусу

Як лічыць А. Пацехіна, для тарашкевіцы магчымы агульныя зьмяненьні ў сыстэме скланеньня субстантываў (актыўная ліквідацыя граматычных чаргаваньняў і іх спэцыялізацыя як працяг працэсу ўніфікацыі тыпаў скланеньня паводле прыкметы роду). Таксама маюць месца асобныя факты зьмяненьня парадыгм асобных лексемаў. Пацехіна адзначае, што падставай для гэтага служыць пераарыентацыя нормаў літаратурнай мовы з маўленьняў цэнтральнай паласы на заходнебеларускія, у меншай ступені русіфікаваныя, то бок «у большай ступені беларускія». Паводле меркаваньня Пацехінай, пры гэтым не бярэцца ва ўвагу фактар моўных кантактаў на сумежжы[17].

Сынтаксіс

Існуюць пераважна адрозьненьні ў кіраваньні прыназоўнікаў.

Афіцыйны правапіс Тарашкевіца
Зьмена кіраваньня ў канструкцыях з прыназоўнікам па
Варыянтнае (па + давальны або месны склон).

Прыклады: па футболу — па футболе, па вызваленню — па вызваленні

Уніфікаванае (па + месны склон).

Прыклады: па футболе, па вызваленьні

Лексыкалёгія

Адрозьненьні ў галіне лексыкалёгіі маюць характар ацэнак канкрэтных варыянтаў выкарыстаньня ў прыватных выпадках, але ў агульным выпадку залежаць ад выбару лексыкі самімі носьбітамі мовы. Выбар артаграфіі грае тут дастаткова нязначную ролю і асаблівасьці, прыведзеныя ніжэй, у шырокім разуменьні, могуць выкарыстоўвацца носьбітамі мовы незалежна ад ужыванай артаграфіі.

Афіцыйны правапіс Тарашкевіца
Лексэмы іншамоўнага паходжаньня
С. Станкевіч адзначае, што з-за ўплыву расейскай мовы ў БССР у беларускую мову была ўведзеная значная колькасьць неўласьцівай для яе лексыкі,[79] якая выкарыстоўваецца ў афіцыйным варыянце правапісу.

Прыклады: асцерагацца → апасацца, гераізм → доблесць, угода → здзелка, цягнік → поезд

А. Пацехіна сьцьвярджае, што ў мэтах пазбаўленьня беларускай мовы ад русізмаў актывізуецца пазычаньне з польскай мовы, прычым неабавязкова польскіх лексэмаў[17].

Прыклады: пасол → амбасадар, фактар → чыньнік, карта → мапа, вадзіцель → кіроўца

Лексэмы гістарычна беларускага паходжаньня
Паводле меркаваньня С. Станкевіча, адбываецца ўвядзеньне ў беларускую мову словаў зь беларускімі каранямі, але структурай расейскай мовы, а таксама замена значэньняў беларускіх словаў на значэньні аналягічных па гучаньні словаў расейскай мовы[79].

Прыклады: скасаваць → адмяніць, скласці → саставіць, рабунак → грабеж, вайсковы → воінскі

у слоўніках, выпушчаных пасьля рэформы 1933 году, выдалены значны пласт беларускай лексыкі; у варыятыўных выпадках былі пакінутыя словы, якія прысутнічалі ў расейскай мове[13][31].

Паводле меркаваньня А. Пацехінай, адбываецца замена пэўных спрадвечна беларускіх лексэмаў.

Прыклады: адбывацца → тачыцца, умова → варунак, намаганьні → высілкі, іменна → менавіта[17][81]

Дадатковыя зьвесткі

  • Надпіс на гарэльефе помніка Леніну на Плошчы Незалежнасьці ў Менску зроблены на тарашкевіцы. Помнік быў створаны да рэформы беларускага правапісу 1933 году, таму ў надпісе выкарыстоўваецца варыянт артаграфіі, які быў ва афіцыйным ужытку ў час стварэньня помніка: «Уперад пад сьцягам Леніна да перамогі коммунізму».

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Cychun H. Weißrussisch [1] // Lexikon der Sprachen des europäischen Ostens / hrsg. von Miloš Okuka. Unter Mitw. von Gerald Krenn, 2002. — 1031 S. — ISBN 3-85129-510-2.
  2. ^ а б Решение Высшего Хозяйственного Суда Республики Беларусь от 22.12.98 г № 2—1/98 по иску редакции газеты «Наша Нива» (г. Минск) к ответчику — Государственному комитету Республики Беларусь по печати — о признании недействительным предупреждения от 29 мая 1998 г. № 26 Архіўная копія
  3. ^ а б в г Суіснаваньне ў Беларусі двух правапісаў // Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. [2]
  4. ^ Садоўскі П. Інавацыі 90-х гадоў у мове беларускіх недзяржаўных выданняў // Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — Мн.: Беларускі Кнігазбор, 2001. — С. 224. — ISBN 985-6638-33-Х
  5. ^ Мусорин А. Ю. Вариативность названий стран в современном белорусском языке // Иностранные языки в научном и учебно-методическом аспектах. — Новосибирск: 2008. — В. 7. — С. 31—35.
  6. ^ а б в г д е ё ж з Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
  7. ^ Плотнікаў Б., Антанюк Л. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Менск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003.
  8. ^ Шупа С. Слоўнік Свабоды: Тарашкевіца // Arche. — 2000. — № 7 (12).
  9. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Саўка З. Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону — 2008 (частка 1) // Arche. — 2009. — № 11—12. — С. 132—140.
  10. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 400.
  11. ^ Коряков Ю. Б. Языковая ситуация в Белоруссии и типология языковых ситуаций. Диссертация на соискание ученой степени кандидата филологических наук. — Московский Государственный Университет им. М. В. Ломоносова. Филологический факультет. — С. 49.
  12. ^ Гаўрыш В. Рэформы правапісу не будзе. Вяртання да тарашкевіцы таксама // Беларуская думка. — 2007. — № 11.
  13. ^ а б в г д е ё ж з і Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы. — 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама».
  14. ^ Ганна Кісьліцына. Новая літаратураная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы // Лекцыі, Беларускі калегіюм.
  15. ^ Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21—25 мая, 4—7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: У. Конан (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 364 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 20). ISBN 985-6638-34-8. — C. 26. [3]
  16. ^ Международная конференция «Судьбы языков: Вопросы внешней и внутренней истории» // Вестник ПСТГУ III: Филология 2007. Вып. 1 (7). С. 220.
  17. ^ а б в г д е ё ж з Потехина Е. А. Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.: Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова, 2003. — С. 170—173.
  18. ^ Темпер Е. Модели формирования нации в Беларуси после 1990 г. // Cesty k národnímu obrození: běloruský a český model, Sborník příspěvků z konference konané 4. — 6. 7. 2006 v Praze. — 2006. — С. 214. — ISBN 80-239-8444-6
  19. ^ а б Законопроект о белорусской орфографии сохраняет принцип преемственности с существующими правилами — А. Лукашанец // БЕЛТА, 28 чэрвеня 2008.
  20. ^ Мытько О. «Сьнег» не пойдет, но белорусское правописание ждут перемены // 7 дней. — 2002. — № 16.
  21. ^ Шакун Л. Гісторыя беларускага мовазнаўства. — Мн: Універсітэцкае, 1995. — С. 150.
  22. ^ а б IANA registry of language subtags
  23. ^ Varłyha A. [Язэп Гладкі] Praktyčnyja nazirańni nad našaj žyvoj movaj. — New York: 1966. — P. 26.
  24. ^ Крамко, І. І., Юрэвіч, А. К., Яновіч, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. / Акадэмія навук БССР, інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1968. — Т. 2. — С. 162—163. — 342 с.
  25. ^ Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930.
  26. ^ Язэп Гладкі. Чутае — перажытае — бачанае. Машынапіс. Архіў БІНІМу (Нью-Ёрк).
  27. ^ а б в Прадмова // Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
  28. ^ а б в г д е ё Саўка З. Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону — 2008 (частка 2) // Arche. — 2009. — № 11—12. — С. 132—140.
  29. ^ Запрудзкі С., Кулеш Г. Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918―1941: хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта: у 2 ч. — Менск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2008. — Т. 2. — С. 156. — 258 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-485-881-4
  30. ^ а б в Сяргей ЗапрудзкіЗапрудзкі С., Кулеш Г. Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918―1941: хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта: у 2 ч. — Менск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2008. — Т. 2. — С. 168. — 258 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-485-881-4
  31. ^ а б Шыманскі Д. Хто знішчыў беларускую мову? // Дзедзіч. — 2003. — № 5 (24).
  32. ^ 128. Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  33. ^ Камароўскі Я. М. Беларускі правапіс. — Мінск: 1965. — С. 31—32.
  34. ^ Беларускі правапіс (проект). Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. — Менск: 1930. — С. 12.
  35. ^ а б Русыфікацыя беларускае мовы // Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, 2004. С. 169
  36. ^ а б в Плотнікаў Б., Антанюк Л. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Менск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 88.
  37. ^ Запрудскі С. Беларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму // Lětopis. — 2003. — Т. 50. — № 1. — С. 81.
  38. ^ а б Паноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 254.
  39. ^ Лыч Л. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — ISBN 5-343-01453-4
  40. ^ Мова мяняецца, бо жывая! // «Звязда», 8 верасьня 2009.
  41. ^ Напрыклад, дыскусія Я. Станкевіча і М. Сяднёва ў пачатку 1950-х гадоў, палітыка выдавецтва «Бацькаўшчына» і інш.
  42. ^ а б в г д Наркамаўка і тарашкевіца: два правапісы, як два сьцягі // «Радыё Свабода», 31 кастрычніка 2005 г.
  43. ^ Упарадкавалі тарашкевіцу // «Ніва» № 1 (2225), 3 студзеня 1999 г.
  44. ^ Налівайка Л. Гарыць цяпельца паўночнага сябра // Мастацтва. — 1992. — № 1. — С. 27.
  45. ^ Попова В. (2 лютага 2008) Наследный принц богемы
  46. ^ Доўнар В. (4 лютага 2008) «Тарашкевіца» ў «СБ»: Вольскі здзіўлены. Здановіч дазваляе
  47. ^ Гл., напрыклад, Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. — Мн.: Выш.школа, 2006. — С. 100, 101.
  48. ^ Саўка З. Ф. Правілы левапісу // Arche. — 2007. — № 1—2 (53).
  49. ^ Ларыса Цімошык. «Найцікавейшыя размовы ў Менску — на беларускай мове» // Зьвязда : газэта. — 27 жніўня 2013. — № 159 (27524). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  50. ^ «Уладар Пярсьцёнкаў» па-беларуску. Наша Ніва (11 лістапада 2008). Праверана 6 траўня 2017 г.
  51. ^ Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. — Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. — 1536 с. — ISBN 1-58712-085-2
  52. ^ Апытаньне часапіса Arche: Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць «тарашкевіцы»? // ARCHE Пачатак. — 2003. — № 3 (26).
  53. ^ Важнік С. Беларуская мова ў Інтэрнэце // Acta Neophilologica VIII. — Olsztyn: 2006.
  54. ^ Пазьняк перавёў Радыё Рацыя на «наркамаўку»
  55. ^ “Наша ніва” пераходзіць на наркамаўку
  56. ^ https://nn.by/?c=ar&i=11574
  57. ^ Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь / Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік / Byelorussian-russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary. — New York: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, 1989. Library of Congress catalog card No. 89-092248.
  58. ^ Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  59. ^ Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік. — Менск: Тэхналогія, 1993.
  60. ^ Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік.
  61. ^ 1991-2006. Вынікі ад Зьмітра Саўкі, «Завтра твоей страны»
  62. ^ Карскі Я. Беларусы. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 1. — С. 379.
  63. ^ Падлужны А. Абазначэнне на пісьме мяккасці зычных па прыпадабненню // Беларуская лінгвістыка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — В. 41. — С. 79-84.
  64. ^ Яўхім Карскі. Беларусы. Т.1. Мн.: БелЭн, 2006. С.409.
  65. ^ а б Аляксандар Падлужны. Мяккія зычныя ў беларускай мове // Беларуская лінгвістыка. Вып. 45. Мн.: Навука і тэхніка, 1996. С. 3-9.
  66. ^ Традыцыя такой крытыкі была распачатая публікацыяй Я. Станкевіча «Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР», Вільня, 1936. Гл. таксама: Татьяна Амосова. Репрессивная политика Советской власти в Беларуси.
  67. ^ а б Карскі Я. Белорусы Т. 3.
  68. ^ Крамко, І. І., Юрэвіч, А. К., Яновіч, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. / Акадэмія навук БССР, інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1968. — Т. 2. — 342 с.
  69. ^ Шчаблоўскі Я. (21 студзеня 2009) Тарашкевіч forever Культура. Тут і цяпер. Праверана 9 лютага 2011 г.
  70. ^ а б в Прадмова да акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу 1933 году
  71. ^ TUTэйшыя. Алег Трусаў: У грамадстве змянілася стаўленне да беларускай мовы // TUT.BY, 19 лістапада 2007.
  72. ^ Гапоненка І. А. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове пачатку XX ст. і асаблівасці іх фармальнай адаптацыі // Беларуская лінгвістыка. Вып. 49 / НАН Беларусі. Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; Рэдкал.: І. А. Падлужны (адк. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — 95 с. ISBN 985-08-0311-8.
  73. ^ а б в г Паводле матэрыялаў з: А. М. Булыка. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мінск, 1972; ён жа. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XVI‑XVIII стст. Мінск, 1980; Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 1–24 (А-П). Мінск, 1982–2005; Канкарданс беларускай мовы XIX ст. У 11 т. Мінск, 1992. Захоўваецца ў Аддзеле агульнага й славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства НАНБ. // Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005.
  74. ^ Кіклевіч А., Пацехіна А. Беларуская літаратурная норма: дынаміка і інавацыі (па матэрыялах сучаснага беларускага друку)
  75. ^ Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі… С.134—136.
  76. ^ Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі… С.137—139.
  77. ^ Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі… С.132—134.
  78. ^ Жураўскі А. І. Графіка-арфаграфічныя асаблівасці тэкстаў «Бібліі» Ф. Скарыны // Біблія. Факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам у 1517-1519 гадах: у 3 тамах. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1990. — С. 15.
  79. ^ а б в г д Станкевіч С. Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу / Прадмова В. Вячоркі. — Менск: Навука і тэхніка, 1994. — 79 с. — 10 000 ас. — ISBN 5-343-01645-6
  80. ^ Будучы час (Futur Imperfect) у беларускай мове // Pravapis.org
  81. ^ У гэтым выпадку абедзьве лексэмы — калькі зь ням. nämlich.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Беларускі клясычны правапіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў