Герб рэжыму Лукашэнкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Einimi (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Герб Беларусі}}
{{Іншыя значэньні|Герб Беларусі}}
[[Файл:Official_coat_of_arms_of_the_Republic_of_Belarus_(v).svg|міні|180пкс|Афіцыйны герб Беларусі]]
[[Файл:Coat_of_arms_of_Belarus_(2020).svg|міні|180пкс|Афіцыйны герб Беларусі]]
[[Файл:Coat of Arms of Belarus (1991).svg|міні|180пкс|Беларускі нацыянальны герб [[Пагоня]]]]
[[Файл:Coat of Arms of Belarus (1991).svg|міні|180пкс|Беларускі нацыянальны герб [[Пагоня]]]]
'''Герб Беларусі''' — [[De facto|фактычны]] афіцыйны сымбаль [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]. Гэта зялёны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямною куляй. Над контурам знаходзіцца чырвоная зорка, зьлева і справа контур абкружае вянок з залатых каласоў, пераплеценых кветкамі [[канюшына|канюшыны]] і [[лён|льну]]. Каласы абвіваюць стужкі колераў [[Сьцяг Беларусі (афіцыйны)|афіцыйнага сьцягу Беларусі]], унізе на стужцы разьмяшчаецца залаты надпіс «[[Рэспубліка Беларусь]]». Ужываецца як дзяржаўны герб на падставе ўказу [[Русіфікацыя Беларусі#Рэспубліка Беларусь пад кіраваньнем Аляксандра Лукашэнкі|прарасейскага]] аўтарытарнага кіраўніка краіны [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] ад 12 чэрвеня 1995 году<ref name="latysonak">[[Алег Латышонак|Латышонак А.]] [http://arche.by/by/10/30/360/ Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі] // Жаўнеры БНР. — Беласток-Вільня, 2009.</ref>. Шэраг аўтараў (праўнікі, гісторыкі і інш.) паказваюць на незаконнасьць дзяржаўнага статусу гэтай сымболікі з прычыны парушэньня [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі]] і заканадаўства Беларусі пры прызначэньні і правядзеньні [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|рэфэрэндуму]] 14 траўня 1995 году<ref name="latysonak"/><ref>[[Міхаіл Пастухоў]]. Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове? // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. {{ISBN|998-6951-82-7}}.</ref><ref name="zapr">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудзкі С.]] [http://jivebelarus.net/language/language-defeat-06.html Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей] // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. {{ISBN|998-6951-82-7}}.</ref><ref name="zapr1">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудзкі С.]] [http://arche.bymedia.net/2002-1/zapr102.html Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады] // [[Архэ Пачатак]]. № 1 (21), 2002.</ref><ref name="lalkou">[[Ігар Лялькоў|Лялькоў І.]] [http://arche.bymedia.net/2002-1/lalk102.html Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан] // [[ARCHE]] № 1 (21), 2002.</ref><ref>[http://www.levonevski.net/pravo/razdel6/num7/6d72.html Заключение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11 октября 1995 г. №З-17/95 «О соответствии Конституции Республики Беларусь статьи 7 Закона „О Верховном Совете Республики Беларусь“, статьи 10, части четвертой статьи 63 Временного регламента Верховного Совета Республики Беларусь»]</ref>. На гэтай падставе апазыцыйныя да ўлады А. Лукашэнкі грамадзкія, культурніцкія і палітычныя арганізацыі [[Дваістасьць сымболікі Беларусі|працягваюць выкарыстоўваць]] беларускі нацыянальны герб [[Пагоня|Пагоню]], які быў афіцыйным дзяржаўным сымбалем Беларусі ў 1991—1995 гадох.

Вэрсія ад 01:20, 18 сьнежня 2020

Афіцыйны герб Беларусі
Беларускі нацыянальны герб Пагоня

Герб Беларусі — фактычны афіцыйны сымбаль Рэспублікі Беларусь. Гэта зялёны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямною куляй. Над контурам знаходзіцца чырвоная зорка, зьлева і справа контур абкружае вянок з залатых каласоў, пераплеценых кветкамі канюшыны і льну. Каласы абвіваюць стужкі колераў афіцыйнага сьцягу Беларусі, унізе на стужцы разьмяшчаецца залаты надпіс «Рэспубліка Беларусь». Ужываецца як дзяржаўны герб на падставе ўказу прарасейскага аўтарытарнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году[1]. Шэраг аўтараў (праўнікі, гісторыкі і інш.) паказваюць на незаконнасьць дзяржаўнага статусу гэтай сымболікі з прычыны парушэньня Канстытуцыі і заканадаўства Беларусі пры прызначэньні і правядзеньні рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году[1][2][3][4][5][6]. На гэтай падставе апазыцыйныя да ўлады А. Лукашэнкі грамадзкія, культурніцкія і палітычныя арганізацыі працягваюць выкарыстоўваць беларускі нацыянальны герб Пагоню, які быў афіцыйным дзяржаўным сымбалем Беларусі ў 1991—1995 гадох.

Цяперашні афіцыйны герб ёсьць мадыфікацыяй гербу БССР, распрацаванага і зацьверджанага ў час кульмінацыі Сталінскіх рэпрэсіяў у 1938 годзе[7]. Разам зь цяперашнім афіцыйным сьцягам ён не супадае з нацыянальнымі сымбалямі беларусаў і асацыюецца найперш з асобай Аляксандра Лукашэнкі і той палітычнай і сацыяльна-эканамічнай мадэльлю, якую ён увасабляе[8]. Апрача Беларусі, гербамі савецкіх часоў дагэтуль карыстаюцца Таджыкістан, Узбэкістан, а таксама непрызнаная Прыднястроўская малдаўская рэспубліка.

Гісторыя

БССР

Асноўны артыкул: Герб Беларускай ССР

Фармаваньне сымболікі БССР адбывалася цэнтралізавана і рэгулявалася ідэалягічнымі патрабаваньнямі[9]. Першы герб ССРБ узору 1919 году нічым не адрозьніваўся ад гербу РСФСР, акрамя надпісаў. Прыняты ў 1927 годзе герб рэспублікі аўтарства В. Волкава згодна з 2-й канстытуцыяй БССР меў наступнае апісаньне (разьдзел XIII, артыкул 74):

Дзяржаўны герб Беларускае Сацыялістычнае Савецкае рэспублікі складаецца з малюнку ў праменях узыходзячага сонца сярпа і молата, якія зьмешчаны крыж на крыж ручкамі ўніз і абкружаны вянком; гэты вянок складаецца зьлева з жытніх каласоў, пераплеценых канюшынаю, а справа з дубовае галінкі; унізе паміж абедзьвюма палавінамі вянка перавіты чырвонаю стужкаю, на якой зьмешчаны надпісы на беларускай, габрэйскай, расейскай і польскай мовах: «Пралятарыі ўсіх краін, злучайцеся!» і ніжэй — ініцыялы БССР. Уверсе гербу знаходзіцца пяціканцовая зорка.

Варта адзначыць, што ў зыходным праекце гэтага гербу прапаноўвалася выкарыстоўваць бел-чырвона-белую стужку[10], аднак Саўнаркам пастанавіў замяніць яе на чырвоную.

Згодна з афіцыйным тлумачэньнем, жытнія каласы на гербе адлюстроўвалі сельскую гаспадарку, а дубовая галінка — лясныя багацьці рэспублікі; пяціканцовая зорка — шлях да сацыялізму; колькасьць моваў — чатыры — адпавядала, з аднаго боку, асноўным этнічным групам, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, а з другога — не стварала палітычных падставаў для ўціску беларускай мовы на тэрыторыі Заходняй Беларусі, перададзенай Леніным Польшчай[11].

Нягледзячы на адсутнасьць у гербе БССР якіх-кольвек беларускіх нацыянальных адметнасьцяў, разгорнуты ў 1930-я гады наступ на «нацдэмаў» закрануў і прынятую ў часе беларусізацыі сымболіку. 28 ліпеня 1938 году на паседжаньні Вярхоўнага Савету БССР дэпутат Захараў І. А. выступіў з прамовай, дзе азначалася, што:

Беларусь зьяўляецца індустрыяльна-калгаснай краінай. У сельскай гаспадарцы пераважаюць большасьцю пасевы зернавых і тэхнічных культур — жыта, лён, канюшына. Усё гэта зьяўляецца асноўным багацьцем сельскай гаспадаркі, што і павінна быць адлюстравана ў дзяржаўным гербе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі.

На гэтай падставе ён унёс прапанову пра зьмяненьне гербу БССР: «замяніць вянок з дубовымі лісьцямі вянком з жытніх каласоў, пераплеценых клеверам і льном».

Такім чынам быў створаны прэцэдэнт, калі разьвіцьцё народнай гаспадаркі аўтаматычна вымагала ўнясеньня дадатковых зьменаў у дзяржаўную сымболіку. Адпаведна, герб пераўтварыўся з сымбалічнай, ляканічнай і ўстойлівай выявы, якая мусіць адлюстроўваць гістарычныя карані, традыцыю, альбо час і галоўныя ідэі грамадзка-палітычнага ладу, у рухомую мінівыставу мясцовых дасягненьняў прамысловасьці і сельскай гаспадаркі[12].

Рэфэрэндум 1995 году

Асноўны артыкул: Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году

Ініцыяванае А. Лукашэнкам зьмяненьне нацыянальнай гістарычнай сымболікі Беларусі на штучную савецкую разьлічвалася як мэтанакіраваны удар па галоўных палітычных апанэнтах (Апазыцыя БНФ) і мусіла ўмацаваць яго асабістую ўладу[13]. Аднак напраўду яно выявілася моцным ударам па нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў[14].

Новы герб намаляваў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Леанід Сініцын[15][13], інжынэр-будаўнік паводле адукацыі і расеец паводле нацыянальнасьці, які лічыў, што Беларусь павінна далучыцца да Расеі на правах «асацыяванага сабра»[14]. Пазьней ён апавядаў беларускаму дэпутату Валянціну Голубеву[14]:

Справа ж не ў геральдыцы. Таму што калі прыгадаць, навошта ўвогуле трэба было мяняць сымболіку, дык зразумела, што чым яна горш атрымалася, тым лепей. Бо яе замена была толькі правакуючым выпадам, прычым толькі адным — у камбінацыі зь некалькіх удараў.

За аснову новага гербу ўзялі герб БССР, зь якога прыбралі серп і молат, надпіс «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» на беларускай і расейскай мовах. Колер стужак зьмянілі з чырвонага на чырвона-зялёны, а надпіс «БССР» — на «Рэспубліка Беларусь», замест серпу і молату зьявіўся контур сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

14 траўня 1995 году з ініцыятывы Лукашэнкі прайшоў агульнанацыянальны рэфэрэндум па пытаньні нацыянальнай сымболікі. Паводле афіцыйных зьвестак, за прапанаваныя ім варыянты гербу і сьцяга прагаласавала 75,1% выбарцаў (або 49,7% тых, хто меў права голасу[5]). Пры гэтым выбары ў Парлямэнт Беларусі, што праводзіліся адначасна з рэфэрэндумам у адных і тых жа памяшканьнях не адбыліся ў 141 акругах з 260 празь нізкую яўку (прыйшло менш за палову выбарнікаў), пры гэтым паводле афіцыйных зьвестак, ува ўсіх гэтых акругах у рэфэрэндуме прыняла ўдзел больш за палову выбарнікаў[13]. Ужо 16 траўня новыя сымбалі вывесілі над будынкам Вярхоўнага Савету Беларусі і іншымі афіцыйнымі ўстановамі.

Зьмены

Паводле былога дэпутата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня, сябра Канстытуцыйнай Камісіі і парлямэнцкай камісіі па пытаньнях СМІ і правоў чалавека Сяргея Навумчыка, зробленыя ў 2012 і 2020 гадох зьмены ў выглядзе афіцыйнага гербу (больш натуральны выгляд канюшыны, іншыя абрысы кантынэнтаў) ёсьць парушэньнем законаў, усталяваных рэжымам Лукашэнкі, з боку самога рэжыму[16].

Гісторыя дзяржаўнага гербу Беларусі

Дзяржаўныя гербы Беларусі ў XIV—XXI стагодзьдзях
Выява Назва дзяржавы Час Назва гербу
Вялікае Княства Літоўскае XIV—XVII Пагоня
XVII—XVIII Пагоня
Княства і вобласьці беларускія і літоўскія на Вялікім гербе Расейскай імпэрыі. 1918—1919 Коньнік зь мячом
Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1919 Пагоня
ССРБ 1919—1927
БССР 1927—1937
1937—1938
1958—1981
1981—1991
Рэспубліка Беларусь 1991—1995 Пагоня

Падобныя гербы

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Латышонак А. Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток-Вільня, 2009.
  2. ^ Міхаіл Пастухоў. Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове? // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  3. ^ Запрудзкі С. Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  4. ^ Запрудзкі С. Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады // Архэ Пачатак. № 1 (21), 2002.
  5. ^ а б Лялькоў І. Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан // ARCHE № 1 (21), 2002.
  6. ^ Заключение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11 октября 1995 г. №З-17/95 «О соответствии Конституции Республики Беларусь статьи 7 Закона „О Верховном Совете Республики Беларусь“, статьи 10, части четвертой статьи 63 Временного регламента Верховного Совета Республики Беларусь»
  7. ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
  8. ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 10.
  9. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 136.
  10. ^ Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 22.
  11. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 134.
  12. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 135.
  13. ^ а б в Мартинович Д. Без исторической символики, но с русским языком. Как 25 лет назад в Беларуси прошел референдум, TUT.BY, 14.05.2020 г.
  14. ^ а б в Навумчык С. «Маўр» Лукашэнкі, або той, хто зьмяніў герб і сьцяг, Радыё Свабода, 18 красавіка 2014 г.
  15. ^ Толкачева Е. «Сел и нарисовал». Как в 1995 году БЧБ-флаг сменили на красно-зеленый, а «Пагоню» — на герб БССР, TUT.BY, 12.05.2019 г.
  16. ^ Навумчык С.Кактус на гербе, або Паважайце свой «рэфэрэндум», Радыё Свабода, 21 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

Герб рэжыму Лукашэнкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў