Ісьляндыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Jarash (гутаркі | унёсак)
Радок 12: Радок 12:
|ТыпУраду = [[Рэспубліка]]
|ТыпУраду = [[Рэспубліка]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
|ІмёныКіраўнікоў = [[Гудні Ёўганэсан]]<br />[[Б’ярні Бэнэдыктсан]]
|ІмёныКіраўнікоў = [[Гудні Ёўганэсан]]<br />Катрын Ёкабсдуотыр
|Плошча = {{лік|102775}}
|Плошча = {{лік|102775}}
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 106-е
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 106-е
Радок 54: Радок 54:
[[Файл:Regions of Iceland.png|міні|зьлева|Адміністрацыйны падзел Ісьляндыі]]
[[Файл:Regions of Iceland.png|міні|зьлева|Адміністрацыйны падзел Ісьляндыі]]
Ісьляндыя падзяляецца на 8 рэгіёнаў ({{мова-is|landsvæði}}):
Ісьляндыя падзяляецца на 8 рэгіёнаў ({{мова-is|landsvæði}}):
{|class=wikitable
# [[Хёвудборгаршвайдыд]] (''Höfuðborgarsvæðið''; адміністрацыйны цэнтар — [[Рэйк’явік]])
|-
# [[Судурнэс]] (''Suðurnes''; [[Кефлавік]])
| 1. || [[Хёвудборгаршвайдыд]] (''Höfuðborgarsvæðið''; адміністрацыйны цэнтар — [[Рэйк’явік]])
# [[Вэстурлянд]] (''Vesturland''; [[Боргарнэс]])
|-
# [[Вэстфірдыр]] (''Vestfirðir''; [[Ісаф'ёрдур]])
| 2. || [[Судурнэс]] (''Suðurnes''; [[Кефлавік]])
# [[Нордурлянд Вэстра]] (''Norðurland Vestra''; [[Блёндуоўс]])
|-
# [[Нордурлянд Эйстра]] (''Norðurland Eystra''; [[Акюрэйры]])
# [[Ёйстурлянд]] (''Austurland''; [[Эгільсстадыр]])
| 3. || [[Вэстурлянд]] (''Vesturland''; [[Боргарнэс]])
|-
# [[Судурлянд]] (''Suðurland''; [[Сэльфос]])
| 4. || [[Вэстфірдыр]] (''Vestfirðir''; [[Ісаф'ёрдур]])

|-
| 5. || [[Нордурлянд Вэстра]] (''Norðurland Vestra''; [[Блёндуоўс]])
|-
| 6. || [[Нордурлянд Эйстра]] (''Norðurland Eystra''; [[Акюрэйры]])
|-
| 7. || [[Ёйстурлянд]] (''Austurland''; [[Эгільсстадыр]])
|-
| 8. || [[Судурлянд]] (''Suðurland''; [[Сэльфос]])
|}
== Палітыка ==
== Палітыка ==
{{Асноўны артыкул|Палітыка Ісьляндыі}}
{{Асноўны артыкул|Палітыка Ісьляндыі}}

Вэрсія ад 21:06, 16 лістапада 2020

Ісьляндыя
Lýðveldið Ísland
Сьцяг Ісьляндыі Герб Ісьляндыі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Lofsöngur»
Месцазнаходжаньне Ісьляндыі
Афіцыйная мова Ісьляндзкая
Сталіца Рэйк’явік
Найбуйнейшы горад Рэйк’явік
Форма кіраваньня Рэспубліка
Гудні Ёўганэсан
Катрын Ёкабсдуотыр
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
106-е месца ў сьвеце
102 775 км²
2,7%
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
179-е месца ў сьвеце
335 878[1]
3,2/км²
СУП
 • агульны (2017)
 • на душу насельніцтва
142-е месца ў сьвеце
$17 мільярдаў
$63 000
Валюта Ісьляндзкая крона (ISK)
Часавы пас GMT
Незалежнасьць
канстытуцыя
каралеўства
— ад Даніі

5 студзеня 1874
1 сьнежня 1918
17 чэрвеня 1944
Аўтамабільны знак IS
Дамэн верхняга ўзроўню .is
Тэлефонны код +354

Ісьля́ндыя ці Рэспу́бліка Ісьля́ндыя (па-ісьляндзку: Ísland ці Lýðveldið Ísland) — астраўная краіна на поўначы Атлянтычнага акіяна, паміж Грэнляндыяй, Нарвэгіяй, Ірляндыяй, Шатляндыяй і Фарэрскімі выспамі.

Этымалёгія

Як абвяшчаюць ісьляндзкія сагі, востраў быў адкрыты вікінгамі ў 60-х гадах IX стагодзьдзя і быў названы адным з першаадкрывальцаў, флёксы, Island - «ледзяная краіна» (ад is - «лёд», land - «краіна») за багацьце льдоў, якія пакрываюць востраў, у той час як іншы вікінг, нейкі высадзіўся на процілеглым беразе, назваў яго Snjoland - «снежная краіна». Паводле іншай гіпотэзе, востраў быў названы «Гардарсгольм» («востраў Гардара»), імя швэдзкага вікінга Гардара Сваварсона, якога лічаць першым скандынавам, які жыў ў Ісьляндыі, але за востравам замацавалася назва Island.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Ісьляндыі
  • Ісьляндыя была адкрытая і заселеная вікінгамі ў другой палове IX стагодзьдзя. Магчыма, раней там сяліліся ірляндзкія манахі. У 930 годзе вікінгі ўпершыню правялі агульны сход — Альтынг. У 1000 годзе агульнапрынятай рэлігіяй на высьпе стала хрысьціянства.
  • З XIII стагодзьдзя — пад уладаю Нарвэгіі, затым — Даніі.
  • З 1918 — асобная дзяржава пад уладаю дацкіх манархаў.
  • У 1944 годзе Ісьляндыя была абвешчаная незалежнай рэспублікай.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Ісьляндыі
Адміністрацыйны падзел Ісьляндыі

Ісьляндыя падзяляецца на 8 рэгіёнаў (па-ісьляндзку: landsvæði):

1. Хёвудборгаршвайдыд (Höfuðborgarsvæðið; адміністрацыйны цэнтар — Рэйк’явік)
2. Судурнэс (Suðurnes; Кефлавік)
3. Вэстурлянд (Vesturland; Боргарнэс)
4. Вэстфірдыр (Vestfirðir; Ісаф'ёрдур)
5. Нордурлянд Вэстра (Norðurland Vestra; Блёндуоўс)
6. Нордурлянд Эйстра (Norðurland Eystra; Акюрэйры)
7. Ёйстурлянд (Austurland; Эгільсстадыр)
8. Судурлянд (Suðurland; Сэльфос)

Палітыка

Асноўны артыкул: Палітыка Ісьляндыі

Ісьляндыя — парлямэнцка-прэзыдэнцкая рэспубліка. Члены парлямэнту, які называецца Альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi) абіраюцца прамым галасаваньнем кожныя 4 гады. На чале ўраду стаіць прэм’ер, якога прызначае прэзыдэнт. Прэзыдэнцкія выбары адбываюцца праз 4 гады.

Дэмаграфія

Асноўны артыкул: Насельніцтва Ісьляндыі

Аддаленасьць Ісьляндыі ад рэшты мацерыка ўскладняла засяленьне выспы. Сёньняшняя Ісьляндыя — маланаселеная краіна з этнічна аднародным насельніцтвам. Дзякуючы багатай вуснай і пісьмовай традыцыі шмат сямей можа назваць сваіх продкаў у многіх пакаленьнях.

Насельніцтва карыстаецца ісьляндзкай мовай, адной са скандынаўскіх моваў. Афіцыйнай канфэсіяй у краіне зьяўляецца лютэранства (каля 73% насельніцтва адносяць сябе да лютэранаў).

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Ісьляндыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы

  1. ^ Iceland (анг.) The World Factbook (ацэнка)