Астафей Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выява Image:Astafiej_Vałovič._Астафей_Валовіч.jpg замененая на Image:Astafiej_Vałovič._Астафей_Валовіч_(XVI)_(2).jpg карыстальнікам CommonsDelinker. Прычына: File renamed: name unification by uploader
Радок 3: Радок 3:
|Поўнае імя =
|Поўнае імя =
|Арыгінальнае імя =
|Арыгінальнае імя =
|Партрэт = Astafiej Vałovič. Астафей Валовіч.jpg
|Партрэт = Astafiej Vałovič. Астафей Валовіч (XVI) (2).jpg
|Шырыня партрэту =
|Шырыня партрэту =
|Подпіс партрэту = Астафей Валовіч
|Подпіс партрэту = Астафей Валовіч

Вэрсія ад 23:19, 1 лістапада 2020

Астафей Валовіч
Астафей Валовіч
Астафей Валовіч

Герб «Багорыя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1520
Памёр 20 лістапада 1587
Пахаваны
Род Валовічы
Бацькі Багдан Валовіч
Таміла з Міцутаў[d][2]
Жонка Фядора з Сапегаў
Дзеці Рэгіна
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.

Астафей Валовіч (каля 1520, Гарадзенскі павет — 20 лістапада 1587) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1551—1566), маршалак гаспадарскі (1553—1561) і дворны літоўскі (1561—1569), падскарбі земскі (1561—1566), падканцлер вялікі літоўскі (1566—1579), кашталян троцкі (1569—1579), канцлер вялікі літоўскі і кашталян віленскі (з 1579).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Багдана. Меў брата Рыгора.

Атрымаў хатнюю адукацыю, імаверна, навучаўся ў адным зь нямецкіх пратэстанцкіх унівэрсытэтаў. У 1540-я служыў сакратаром ваяводы віленскага Яна Глябовіча. Пасада маршалка дворнага (1552) дала яму права ўвайсьці ў склад Паноў-Рады.

Быў падстаростам берасьцейскім з 1550, дзяржаўцам медніцкім у 1552—1561, старостам магілёўскім у 1554—1556, азярышчанскім у 1563, берасьцейскім у 1565—1587, кобрынскім у 1567—1587 і рэчыцкім з 1576[3].

Колькі разоў езьдзіў паслом у Маскву, у тым ліку ў 1553 для складаньня мірнага пагадненьня, калі адмовіўся назваць Івана IV «царом усяе Русі». Перамір’е падпісалі 12 верасьня 1553, ва ўзнагароду атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста Магілёўскае староства.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне. Камандаваў харугвай пры вызваленьні Полацку (1579), у 1580 з уласным аддзелам узяў Усьвяты.

Адзін з арганізатараў падрыхтоўкі Статуту ВКЛ 1566 году. Спрыяў улучэньню ў яго прагрэсіўных нормаў. З ініцыятывы А. Валовіча, у Статуце зьявіўся артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Браў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550—1560-х гадоў, за гэтую службу атрымаў ад Боны Сфорцы Ўсьвяцкае і Азярышчанскае староствы.

Адзін зь лідэраў апазыцыі пры складаньні Люблінскай уніі. Разам зь ваяводам віленскім і канцлерам Мікалаем Радзівілам «Рудым», старостам жамойцкім Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Вялікаму Княству Літоўскаму адносную незалежнасьць, аднак праект адхілілі. Разам зь іншымі магнатамі — супраціўнікамі аб’яднаньня Вялікага Княства з Каронаю пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі. За гэта яго пазбавілі каралеўшчынаў на Падляшшы. Аднак пазьней, па прыняцьці уніі, падпісаў яе, у выніку чаго вярнуў канфіскаванае.

Разам зь Янам Геранімам Хадкевічам быў супраціўнікам абраньня вялікім князем Стэфана Баторыя, падтрымліваў Эрнэста Габсбурга, але пасьля абраньня С. Баторыя перайшоў на ягоны бок. У 1587 пратэставаў супраць абраньня Жыгімонта Вазы без удзелу прадстаўнікоў ад ВКЛ.

Паводле веры спачатку быў праваслаўным, але перайшоў у кальвінізм, напрыканцы жыцьця прыхільна ставіўся да антытрынітарызму. Падтрымліваў Васіля Цяпінскага, Якуба з Калінаўкі, Сымона Буднага. Апошні прысьвяціў яму кнігу «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясьвіж, 1562)[4].

На сродкі А. Валовіча ў 1559 зьявіўся пераклад твору швайцарскага тэоляга-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцьце цела і крыві Ісуса Хрыста».

У тэстамэнце наказаў вызваліць усіх сваіх нявольных і залежных людзей і перадаць іх пад дзяржаўную юрысдыкцыю[5].

У шлюбе зь Фядорай Сапяжанкай меў дачку Рэгіну.

Крыніцы

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 183. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. ^ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. (белар.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 34–35. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  3. ^ Грыцкевіч А. Валовіч Астафій Багданавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 382.
  4. ^ Грыцкевіч А. Валовіч Астафій Багданавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 383.
  5. ^ Грыцкевіч А. Валовіч Астафі Багданавіч // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 209.

Літаратура