Паўзуны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
 
Радок 50: Радок 50:
|NCBI = 4658568
|NCBI = 4658568
}}
}}
'''Паўзуны''' ({{мова-la|Reptilia}}) — кляса наземных [[хрыбетныя|хрыбетных]] жывёлаў, якая ўключае сучасных [[чарапаха]]ў, [[кракадыла]]ў, [[дзюбагаловыя|дзюбагаловых]], [[яшчары|яшчараў]] і [[зьмеі|зьмеяў]]. У сьвеце вядома 8734 віды паўзуноў.
'''Паўзуны''', '''гады'''<ref>{{Кніга |аўтар= |загаловак=Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл |месца=Менск |выдавецтва=Інстытут Беларускае Культуры |год=1927 |старонкі=33 |старонак=71 |isbn= |спасылка=http://slounik.org/bnt12/l18 |адказны=Смоліч Ар.}}</ref> ({{мова-la|Reptilia}}) — кляса наземных [[хрыбетныя|хрыбетных]] жывёлаў, якая ўключае сучасных [[чарапаха]]ў, [[кракадыла]]ў, [[дзюбагаловыя|дзюбагаловых]], [[яшчары|яшчараў]] і [[зьмеі|зьмеяў]]. У сьвеце вядома 8734 віды паўзуноў.


Найбуйнейшыя наземныя жывёлы належалі да [[дыназаўр]]аў — прадстаўнікоў старажытных паўзуноў. Паўзуны перажылі росквіт у эпоху [[мэзазой|мэзазою]], калі яны дамінавалі на зямлі, у моры й у паветры. Напрыканцы [[крэйдавы пэрыяд|крэйдавага]] пэрыяду большая частка паўзуноў вымерла. Сучасныя паўзуны — толькі рэшткі ад таго сьвету.
Найбуйнейшыя наземныя жывёлы належалі да [[дыназаўр]]аў — прадстаўнікоў старажытных паўзуноў. Паўзуны перажылі росквіт у эпоху [[мэзазой|мэзазою]], калі яны дамінавалі на зямлі, у моры й у паветры. Напрыканцы [[крэйдавы пэрыяд|крэйдавага]] пэрыяду большая частка паўзуноў вымерла. Сучасныя паўзуны — толькі рэшткі ад таго сьвету.
Радок 60: Радок 60:
Асобныя віды — аб’екты промыслу. Прэпараты зьмяінай атруты выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне. Вывучае паўзуноў [[герпэталёгія]].
Асобныя віды — аб’екты промыслу. Прэпараты зьмяінай атруты выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне. Вывучае паўзуноў [[герпэталёгія]].


== Крыніцы ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Крыніцы}}
{{Commons|Category:Reptilia}}


{{Накід}}
{{Накід}}

Цяперашняя вэрсія на 14:37, 23 кастрычніка 2020

Паўзуны
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПаўзуны
Бінамінальная намэнклятура
Laurenti

Паўзуны, гады[1] (па-лацінску: Reptilia) — кляса наземных хрыбетных жывёлаў, якая ўключае сучасных чарапахаў, кракадылаў, дзюбагаловых, яшчараў і зьмеяў. У сьвеце вядома 8734 віды паўзуноў.

Найбуйнейшыя наземныя жывёлы належалі да дыназаўраў — прадстаўнікоў старажытных паўзуноў. Паўзуны перажылі росквіт у эпоху мэзазою, калі яны дамінавалі на зямлі, у моры й у паветры. Напрыканцы крэйдавага пэрыяду большая частка паўзуноў вымерла. Сучасныя паўзуны — толькі рэшткі ад таго сьвету.

Пашыраны ўсюды, акрамя палярных вобласьцей, найбольш у тропіках і субтропіках. Жывуць у розных біятопах: ад сухіх адкрытых месцаў да рознага тыпу лясоў, балотаў і вадаёмаў. Некаторыя ўпадаюць у зімовую або летнюю сьпячку. Каля 150 відаў і падвідаў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе. На Беларусі сустракаюцца 7 відаў: вераценьніца ломкая, гадзюка звычайная, мядзянка, вуж звычайны, чарапаха балотная, яшчарка жывародная й яшчарка порсткая.

Даўжыня ад некалькіх сантымэтраў (некаторыя яшчаркі) да 10 мэтраў (некаторыя зьмеі), маса ад некалькіх грамаў да 500 кіляграмаў і болей (некаторыя кракадзілы, чарапахі). Цела ўкрыта рагавой лускай, плястынкамі або панцырам. Канечнасьці пяціпальцыя, у некаторых відазьмененыя (марскія чарапахі, хамелеоны) або рэдукаваныя (зьмеі, некаторыя яшчаркі). Паўзуны — пайкілятэрмныя жывёлы. Сэрца трохкамэрнае (у кракадзілаў чатырохкамэрнае). У галаўным мозгу — зачаткавая кара (неапалеўм). Сярод зьмеяў і яшчарак сустракаюцца ядавітыя. Пераважна драпежнікі, некаторыя чарапахі й яшчаркі расьліннаедныя. Разьдзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, многім уласьціва яйцажыванараджэньне й жыванараджэньне; некаторым зьмеям і яшчаркам уласьцівы партэнагенэз.

Асобныя віды — аб’екты промыслу. Прэпараты зьмяінай атруты выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне. Вывучае паўзуноў герпэталёгія.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — С. 33. — 71 с.