Халодная вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Reagan and Gorbachev hold discussions.jpg|міні|220пкс|справа|[[Рональд Рэйган]] і [[Міхаіл Гарбачоў]] на сустрэчы ў [[Жэнэва|Жэнэве]] (1985)]]
[[Файл:President Ronald Reagan and Soviet General Secretary Mikhail Gorbachev at the first Summit in Geneva, Switzerland.jpg|міні|220пкс|справа|[[Рональд Рэйган]] і [[Міхаіл Гарбачоў]] на сустрэчы ў [[Жэнэва|Жэнэве]] (1985)]]
'''Хало́дная вайна́''' — тэрмін, што азначае геапалітычную і ідэалягічную барацьбу паміж [[СССР]] і ейнымі сатэлітамі з аднаго боку і [[ЗША]] з краінамі блёку НАТО з другога пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. Яна пачалася прыблізна ў 1945—1948 гадох пасьля часовага ваеннага саюзу краінаў у барацьбе супраць [[Трэці Райх|нацыскай Нямеччыны]], трывала (з усё меншай актыўнасьцю) на працягу наступных сарака гадоў і ў рэшце рэшт скончылася распадам савецкага блёку ў 1989 годзе. У 1949 годзе была створана арганізацыя [[НАТО]], як ваенны альянс па стрымліваньні [[камунізм]]у ў якасьці асноўнай стратэгіі ў рамках [[дактрына Трумэна|дактрыны Трумэна]], у той час як савецкі блёк сфармаваўся дзякуючы [[Варшаўская дамова|Варшаўскай дамовы]] ў 1955 годзе. Некаторыя краіны сьвету вырашылі падрымаць адзін з блёкаў, у той час як іншыя аддалі перавагу застацца нэўтральнымі.

Вэрсія ад 09:44, 12 кастрычніка 2020

Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў на сустрэчы ў Жэнэве (1985)

Хало́дная вайна́ — тэрмін, што азначае геапалітычную і ідэалягічную барацьбу паміж СССР і ейнымі сатэлітамі з аднаго боку і ЗША з краінамі блёку НАТО з другога пасьля Другой сусьветнай вайны. Яна пачалася прыблізна ў 1945—1948 гадох пасьля часовага ваеннага саюзу краінаў у барацьбе супраць нацыскай Нямеччыны, трывала (з усё меншай актыўнасьцю) на працягу наступных сарака гадоў і ў рэшце рэшт скончылася распадам савецкага блёку ў 1989 годзе. У 1949 годзе была створана арганізацыя НАТО, як ваенны альянс па стрымліваньні камунізму ў якасьці асноўнай стратэгіі ў рамках дактрыны Трумэна, у той час як савецкі блёк сфармаваўся дзякуючы Варшаўскай дамовы ў 1955 годзе. Некаторыя краіны сьвету вырашылі падрымаць адзін з блёкаў, у той час як іншыя аддалі перавагу застацца нэўтральнымі.

Халодная вайна была названая так, бо ў часе ейнага ходу не назіраліся прамыя ваенныя дзеяньні, паколькі абодва бакі валодалі ядзернай зброяй, бо іхняе выкарыстаньне амаль цалкам гарантуе ўзаемнае зьнішчэньне. Цыклі адноснага спакою суправаджаліся высокай напружанасьцю, якая магла б прывесьці да вайны. Найбольш напружанымі падзеямі гэтага супрацьстаяньня сталі Блякада Бэрліна (1948—1949), вайна ў Карэі (1950—1953), Бэрлінскі крызіс 1961 году, вайна ў Віетнаме (1959—1975), Кубінскі крызіс (1962), аўганска-савецкая вайна (1979—1989), а таксама вайсковае вучэньне НАТО Able Archer 83, якое праходзіла ў лістападзе 1983 году. Канфлікт выяўляўся праз ваенныя кааліцыі, стратэгічнае разгортваньне звычайных сіл, шырокую дапамогу дзяржавам, шпіянаж, прапаганду, звычайныя і ядзерныя ўзбраеньні, заклікі да нэўтральных краінаў, суперніцтва падчас спартовых мерапрыемстваў і тэхналягічных спаборніцтваў, як то касьмічная гонка. Для таго каб зьменшыць рызыку патэнцыйнай ядзернай вайны, абодва бакі праводзілі палітыку разрадкі палітычнай напружанасьці ў 1970-я гады.

У 1980-я гады ЗША павялічыла дыпляматычны, ваенны і эканамічны ціск на Савецкі Саюз, у той час, як савецкая эканоміка ўжо пакутвала ад стагнацыі. У канцы 1980-х гадоў савецкі прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў увёў лібэральныя рэформы перабудовы і ўвядзеньня галоснасьці. Гэта спрыяла руху мірных рэвалюцыі ў дзяржавах-сатэлітах Савецкага Саюза, у той час як сам Савецкі Саюз быў скасаваны ў 1991 годзе, у выніку чаго Злучаныя Штаты сталі дамінуючай ваеннай дзяржавай сьвету. Халодная вайна і ейныя падзеі не пакінулі значную спадчыну, аднак яны знайшлі адбітак у папулярнай культуры, асабліва ў сродках масавай інфармацыі ў тэмах пра шпіянаж і пагрозу ядзернай вайны.

Упершыню тэрмін «халодная вайна» дастасаваў для апісаньня супрацьстаяньня Злучаных Штатаў і Савецкага Саюзу Джордж Орўэл у артыкуле «Ты і атамная бомба», які зьявіўся ў 1945 годзе.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Халодная вайнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў