Жыве Беларусь!: розьніца паміж вэрсіямі
(імя ўдзельніка выдаленае) д →Глядзіце таксама: артаграфія |
(імя ўдзельніка выдаленае) д →Глядзіце таксама: дапаўненьне |
||
Радок 27: | Радок 27: | ||
* [[Слава Ўкраіне!]] |
* [[Слава Ўкраіне!]] |
||
* [[Жыве Беларусь (фільм)]] |
* [[Жыве Беларусь (фільм)]] |
||
* [[Беларускае нацыянальнае адраджэньне]] |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 19:36, 3 кастрычніка 2020
Жыве Беларусь! — патрыятычны заклік-дэвіз, скіраваны на абуджэньне нацыянальна-грамадзянскіх пачуцьцяў, кансалідацыю народу Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасьці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры[1].
Гісторыя
Бярэ вытокі ад паўстанцкага руху 1863—1864 гадоў, дзейнасьці яго кіраўніка Кастуся Каліноўскага, нелегальнага паролю віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі: «Люблю Беларусь. — Так узаемна»[1]. Канчатковую ідэйна-мастацкую ляпідарную завершанасьць набывае ў вершы Янкі Купалы «Гэта крык, што жыве Беларусь» (1905—1907), вар’юецца і замацоўваецца ў паэтычных і публіцыстычных творах многіх іншых пісьменьнікаў-нашаніўцаў, ідэолягаў нацыянальнага руху[1].
У рэдакцыйнай нататцы «Нашай Нівы» (1911, № 9—10) зазначалася:
Расьце беларускі нацыянальны рух, будзяцца да новага, уласнага жыцьця забытыя ўсімі ўбогія беларускія вёскі; будзяцца і пачынаюць пазнаваць свае нацыянальнае імя нашы мястэчкі і месты. Будзіцца аграмадны крывіцкі абшар родных гоняў, лугоў і лясоў, і ў песьнях народных песьняроў грымне, што «Жыве Беларусь!» | ||
Гэты ж заклік-дэвіз у мадыфікаваным, разгорнутым выглядзе — «Няхай жыве вольная Беларусь!» — прагучаў на Ўсебеларускім зьезьдзе 1917 году, атрымаў пашырэньне ў грамадзка-палітычным жыцьці Беларускай Народнай Рэспублікі, потым, у саветызаванай форме, у БССР («Няхай жыве Савецкая Беларусь!» і інш.)[2][1].
Менавіта «Жыве Беларусь!» упершыню загучала як палітычны нацыянальны заклік у 1918 годзе (выступленьне А. Баліцкага ў Кіеўскім унівэрсытэце, што А. Баліцкаму ставіў у віну С. Вальфсон — «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», 1931, С. 45), кліч ужываўся на сходах студэнтаў у 1920-х у Празе, пазьней на грамадзкіх сходах у Парыжы, Вільні[3].
Па Другой сусьветнай вайне зрабіўся прыкметным, неад’емным элемэнтам палітычнага і духоўнага жыцьця беларускай эміграцыі. Пад назовам «Жыве Беларусь» выходзілі часапісы, а пазьней так зваўся пэрыёдык Беларускага вызвольнага руху (1957—1962, Ангельшчына — ЗША), бюлетэнь БЦР (1976—1986, Нямеччына — ЗША). Спрыяла пашырэньню клічу «Жыве Беларусь!» у Заходняй Эўропе дзейнасьць тэатральнае беларускае трупы такога ж назову. Гэтая трупа езьдзіла па Нямеччыне ў 1944—1948 гадах і сотні разоў выступала як для беларусаў, гэтак і для небеларусаў. Кліч «Жыве Беларусь!» зрабіўся стандартным для беларускіх скаўтаў пры абавязковым характары афіцыйнага скаўцкага клічу «Напагатове!». Арганізацыі моладзі, студэнцкія й грамадзкія суполкі выдалі дзясяткі жэтонаў, плякатаў, паштовак з надпісамі «Жыве Беларусь». Арганізацыя беларуска-амэрыканскае моладзі аздобіла летнія саколкі з надпісам «Жыве Беларусь»[3].
На Беларусі аднаўленне, грамадзкая легітымнасьць гэтага выразу абумовілася разьвіцьцём руху Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», іншых грамадзкіх арганізацыяў[1].
Пад дэвізам «Жыве Беларусь!» выходзіць «Народная газета» — афіцыйнае друкаванае выданьне парлямэнту Беларусі.
«Антыдзяржаўны лёзунг»
У некаторых афіцыйных пратаколах Рэспублікі Беларусь заклік «Жыве Беларусь» фігуруе пад азначэньнем «антыдзяржаўны лёзунг»[4].
Глядзіце таксама
- Бел-чырвона-белы сьцяг
- Пагоня
- Слава Ўкраіне!
- Жыве Беларусь (фільм)
- Беларускае нацыянальнае адраджэньне
Крыніцы
- ^ а б в г д Аляксей Каўка. Жыве Беларусь! // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 377.
- ^ Виктор Корбут. Жыве Беларусь! // «Советская Белоруссия» № 126 (22781), 11 ліпеня 2007.
- ^ а б Вітаўт Кіпель. Жыве Беларусь! // «Наша Ніва» № 8 (270), 22 лютага 2002.
- ^ Турэмны дзёньнік Артура Раманчука — пляменьніка былога кандыдата ў прэзыдэнты Гарадзеншчына. Радыё «Свабода» (24 сьнежня 2010). — …выкрыкваў антыдзяржаўныя лёзунгі «Жыве Беларусь!» і «Сыходзь!». Праверана 28 сьнежня 2010 г.