Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Jarash (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак
Радок 16: Радок 16:
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 116-е
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 116-е
|АдсотакВады = нязначны
|АдсотакВады = нязначны
|ГодАцэнкіНасельніцтва = 2009
|ГодАцэнкіНасельніцтва = 2016
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва = 120
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва = 89
|Насельніцтва = 9 856 000<ref name="trivia">{{Спасылка|url=https://trivia-about.com/united-arab-emirates-facts/|загаловак=United Arab Emirates amazing facts|мова=en|дата=20 верасьня 2020}}</ref>
|Насельніцтва = 6 000 000
|ШчыльнасьцьНасельніцтва = 55
|ШчыльнасьцьНасельніцтва = 55
|ГодАцэнкіСУП = 2008
|ГодАцэнкіСУП = 2008
Радок 57: Радок 57:
Насельніцтва краіны мае ненатуральную будову па палавой прыкмеце: колькасьць [[мужчына|мужчын]] болей чым удвая перавышае колькасьць [[жанчына|жанчын]]. Ва ўзросьце 15—65 гадоў, суадносіны мужчын да жанчын складаюць 1/2,743. Такі дысбалянс амаль самы вялікі сярод усіх краінаў сьвету (ЗАЭ у гэтым сьпісе пасьля Катару, Кувэйту, Бахрэйну, Аману і Саудаўскай Арабіі).
Насельніцтва краіны мае ненатуральную будову па палавой прыкмеце: колькасьць [[мужчына|мужчын]] болей чым удвая перавышае колькасьць [[жанчына|жанчын]]. Ва ўзросьце 15—65 гадоў, суадносіны мужчын да жанчын складаюць 1/2,743. Такі дысбалянс амаль самы вялікі сярод усіх краінаў сьвету (ЗАЭ у гэтым сьпісе пасьля Катару, Кувэйту, Бахрэйну, Аману і Саудаўскай Арабіі).


ЗАЭ мае таксама і вельмі цікавую будову насельніцтва. Пачынаючы зь сярэдзіны 1980-х гадоў, людзі з усёй [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]] імігравалі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Цяпер, каля 85% насельніцтва краіны складаецца зь імігрантаў, гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў у сьвеце.
ЗАЭ мае таксама і цікавую будову насельніцтва. Пачынаючы зь сярэдзіны 1980-х гадоў, людзі з усёй [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]] імігравалі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Цяпер, каля 85% насельніцтва краіны складаецца зь імігрантаў, гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў у сьвеце.


Высокі ўзровень жыцьця ў краіне прыцягвае вялікую колькасьць індыйцаў і пакістанцаў, банглядэшцаў і шры-ланкійцаў. У [[2006]] годзе 1,2 млн індыйцаў і 700 тыс. пакістанцаў склалі самыя вялікія іншаземныя супольнасьці ў краіне. Таксама сюды едуць працаваць і людзі з дваццаці арабскіх краінаў, уключаючы тысячы палестынцаў.
Высокі ўзровень жыцьця ў краіне прыцягвае вялікую колькасьць індыйцаў і пакістанцаў, банглядэшцаў і шры-ланкійцаў. У [[2006]] годзе 1,2 млн індыйцаў і 700 тыс. пакістанцаў склалі самыя вялікія іншаземныя супольнасьці ў краіне. Таксама сюды едуць працаваць і людзі з дваццаці арабскіх краінаў, уключаючы тысячы палестынцаў.
Радок 66: Радок 66:
* Заходнія і ўсходнія азіяты — 11%
* Заходнія і ўсходнія азіяты — 11%


Самы вялікі горад — [[Дубай]], з насельніцтвам 1,5 млн чалавек. Пасьля яго самымі вялікімі гарадамі сталі: [[Абу Дабі]], [[Аль Аін]], [[Шарьях]] і [[Фуджайрах]]. Каля 88% насельніцтва краіны — гарадзкія жыхары. Яны жывуць у невялікіх гарадах па ўсёй краіне і вялікай колькасьці пустэльных гарадкоў дзе здабываюць нафту.
Самы вялікі горад — [[Дубай]], з насельніцтвам 1,85 млн чалавек<ref name="trivia"/>. Пасьля яго самымі вялікімі гарадамі сталі: [[Абу Дабі]], [[Аль Аін]], [[Шарьях]] і [[Фуджайрах]]. Каля 88% насельніцтва краіны — гарадзкія жыхары. Яны жывуць у невялікіх гарадах па ўсёй краіне і вялікай колькасьці пустэльных гарадкоў дзе здабываюць нафту.


Існуюць нешматлікія групы эмігрантаў зь іншых краінаў [[Афрыка|Афрыкі]], [[Эўропа|Эўропы]], [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыкі]] і постсавецкіх краінаў.
Існуюць нешматлікія групы эмігрантаў зь іншых краінаў [[Афрыка|Афрыкі]], [[Эўропа|Эўропы]], [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыкі]] і постсавецкіх краінаў.

Вэрсія ад 19:45, 20 верасьня 2020

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
الإمارات العربية المتحدة
Сьцяг Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Герб Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Ishy Bilady»
Месцазнаходжаньне Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Афіцыйная мова арабская, ангельская, гіндзі, урду
Сталіца Абу Дабі
Найбуйнейшы горад Дубай
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Халіфа бін Саід Аль-Нахаян
Махамэд бэн Рашыд аль Мактум
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
116-е месца ў сьвеце
83 600 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
89-е месца ў сьвеце
9 856 000[1]
55/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
54 месца ў сьвеце
$185,287 млрд
$38 893
Валюта Дырхам ААЭ (AED)
Часавы пас GMT (UTC+4)
Незалежнасьць
абвяшчэньне фэдэрацыі

2 сьнежня 1971
Аўтамабільны знак UAE
Дамэн верхняга ўзроўню .ae
Тэлефонны код +971
Мапа Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Мапа Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў

Аб’ядна́ныя Ара́бскія Эміра́ты (па-арабску: الإمارات العربيّة المتّحدة‎) — арабская краіна на Блізкім Усходзе, разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай і Аманскай затокаў, складаецца зь сямі эміратаў: Абу Дабі, Дубай, Шраджа, Айман, Ум аль-Каівэін, Рас аль-Кхайма і Фаджарах. Мяжуе з Саудаўскай Арабіяй, Катарам і Аманам.

Гісторыя

У VII стагодзьдзі на тэрыторыі, якую цяпер займаюць Аб’яднаныя Арабіскія Эміраты, распаўсюдзіўся іслам. У XVI стагодзьдзі былі заснаваны некалькі партугальскіх калёніяў. У другой палове XVIII стагодзьдзя мясцовае арабскае насельніцтва завязала гандлёвыя кантакты з брытанскай Остіндзкай кампаніяй. У 1892 годзе брытанцы, занепакоеныя ростам цікаўнасьці да Пэрсыдзкай затокі іншых эўрапейскіх краінаў падпісалі з кожным эміратам пратэкцыянісцкія дамовы, паводле якіх замежная палітыка гэтых краінаў (так зв. Трактатным Аманам), кантралявалася Брытаніяй. Была ўсталявана Трактатная рада, якая складалася зь сямі ўладароў. Паступова зьмены ўлады вялі да фэдэратыўнай формы кіраваньня. У 60-х гадах ХХ ст. Трактатны Аман атрымаў значныя грашовыя сродкі дзякуючы распрацоўцы радовішчаў нафты. У 1968 годзе Брытанія пачала вывад сваіх войскаў з гэтага рэгіёну, які доўжыўся на працягу трох гадоў, а краіны Трактатнага Амана, разам з Бахрэйнам і Катарам утварылі Фэдэрацыю Арабскіх Эміратаў. У 1971 годзе Бахрэйн, Рас аль-Кхайма і Катар выйшлі з фэдэрацыі і ўтварылі незалежныя краіны. Астатнія эміраты былога Трактатнага Аману ўтварылі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а Саід ібн Султан ан-Нахаян, уладар Абу Дабі, быў першым прэзыдэнтам. Рас аль-Кхайма далучыўся да фэдэрацыі ў 1972 годзе. У 1979 годзе былі прыпынены дыпляматычныя стасункі з Эгіптам, з-за яго кантактаў з Ізраілем. У 1985 годзе былі ўсталяваны дыпляматычныя стасункі з СССР і Кітаем, а ў 1987 годзе адноўлены стасункі з Эгіптам. У 1990 годзе ААЭ падтрымалі інтэрвэнцыю ў Ірак, і пагадзіліся на разьмяшчэньне францускіх і брытанскіх войскаў на сваёй тэрыторыі. У 1994 годзе ААЭ падпісалі абарончую дамову з ЗША. У 2004 годзе пасьля сьмерці прэзыдэнта яго месца заняў Халіф бін Саід ан-Нахаян.

Палітыка

3 лістапада 2004 году было абвешчана імя новага прэзыдэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — ім стаў старэйшы сын папярэдняга прэзыдэнта.

Такім чынам працягваецца 250 гадовае кіраваньне эміратам Абу Дабі дынастыяй Аль Нахаян.

Шэйх Саід заняў трон эміра ў 1966 годзе ў выніку палацавага перавароту, зьвергнуўшы свайго роднага брата — шэйха Шахбута. Пасьля вываду ангельскіх войскаў у 1971 годзе эмір змог аб’яднаць варожыя кланы ў адну краіну, і на палітычнай мапе зьявіліся Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — дзяржава з адным з самых высокіх у сьвеце даходаў на чалавека (запасы нафты складаюць 9% ад сусьветных, краіна займае 5-е месца сярод краінаў ОПЭК, здабываючы 2,29 млн баррэляў у дзень). Шэйха Саіда 7 разоў выбіралі прэзыдэнтам краіны.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйная мапа Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў

Краіна дзеліцца на сем эміратаў, якія кіруюцца эмірамі. Самым вялікім эміратам зьяўляецца Абу Дабі.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны мае ненатуральную будову па палавой прыкмеце: колькасьць мужчын болей чым удвая перавышае колькасьць жанчын. Ва ўзросьце 15—65 гадоў, суадносіны мужчын да жанчын складаюць 1/2,743. Такі дысбалянс амаль самы вялікі сярод усіх краінаў сьвету (ЗАЭ у гэтым сьпісе пасьля Катару, Кувэйту, Бахрэйну, Аману і Саудаўскай Арабіі).

ЗАЭ мае таксама і цікавую будову насельніцтва. Пачынаючы зь сярэдзіны 1980-х гадоў, людзі з усёй Паўднёвай Азіі імігравалі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Цяпер, каля 85% насельніцтва краіны складаецца зь імігрантаў, гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў у сьвеце.

Высокі ўзровень жыцьця ў краіне прыцягвае вялікую колькасьць індыйцаў і пакістанцаў, банглядэшцаў і шры-ланкійцаў. У 2006 годзе 1,2 млн індыйцаў і 700 тыс. пакістанцаў склалі самыя вялікія іншаземныя супольнасьці ў краіне. Таксама сюды едуць працаваць і людзі з дваццаці арабскіх краінаў, уключаючы тысячы палестынцаў.

  • Эміратцы (мясцовыя арабы) — 11%
  • Іншыя арабы — 21%
  • Паўднёвыя азіяты — 57%
  • Заходнія і ўсходнія азіяты — 11%

Самы вялікі горад — Дубай, з насельніцтвам 1,85 млн чалавек[1]. Пасьля яго самымі вялікімі гарадамі сталі: Абу Дабі, Аль Аін, Шарьях і Фуджайрах. Каля 88% насельніцтва краіны — гарадзкія жыхары. Яны жывуць у невялікіх гарадах па ўсёй краіне і вялікай колькасьці пустэльных гарадкоў дзе здабываюць нафту.

Існуюць нешматлікія групы эмігрантаў зь іншых краінаў Афрыкі, Эўропы, Паўночнай Амэрыкі і постсавецкіх краінаў.

Вонкавыя спасылкі

Аб’яднаныя Арабскія Эміратысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б United Arab Emirates amazing facts (анг.) Праверана 20 верасьня 2020 г.