Аральская шамая: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q4676138
Mastul (гутаркі | унёсак)
Радок 37: Радок 37:


[[Катэгорыя:Касьцявыя рыбы]]
[[Катэгорыя:Касьцявыя рыбы]]
[[Катэгорыя:Жывёлы паводле алфавіта]]

Вэрсія ад 14:21, 15 верасьня 2020

Аральская шамая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
НадклясаКасьцявыя рыбы
АтрадКарпападобныя
СямействаКарпавыя
РодШамаі
ВідChalcalburnus chalcoides
ПадвідАральская шамая
Бінамінальная намэнклятура
Chalcalburnus chalcoides aralensis

Аральская шамая (Chalcalburnus chalcoides aralensis) — рыба сямейства карпавых.

Характэрныя прыкметы

Рот у выглядзе касой шчыліны, накіраванай угару, ніжняя сківіца троху выдаецца наперад. Паміж брушным і анальным плаўніком кіль, не пакрыты луской толькі блізу анальнай адтуліны. Анальны плаўнік складаецца мінімум з 13 промняў. Бакавая лінія ніжэй за сярэднюю лінію цела. Жабравыя тычынкі доўгія і густыя. Лоб і сьпіна цёмныя зь зеленаватым адценьнем, бакі і бруха срэбрыстыя. Плаўнікі (акрамя хваставога) ля падставы ружовыя, па краях шэрыя. Ад касьпійскай шамаі адрозьнівацца ніжэйшым целам. Даўжыня да 29 см.

Распаўсюджанасьць

Раней — Аральскае мора, цяпер сустракаецца ў нізоўях ракі Сырдар’і, у раўнінных вадаёмах ніжняга і сярэдняга цячэньняў Амудар’і, Зарафшану. У апошнія гады пранікла праз каналы ў сярэдняе цячэньне Сырдар’і і Кашкадар’і.[1]

Лад жыцьця

Жыве і нерастуе ў моры. Палавой сталасьці самцы дасягаюць ва ўзросьце 2—5 гадоў пры даўжыні цела 15 см, а саміцы — ад 2 да 6 гадоў пры даўжыні 17 см. Нераст у прыбярэжных зонах, звычайна на камяністым грунце, радзей на пясчаным, часам ікры прыклейваецца да каранёў плывучых курцін трысьнёга. Асобіны, якія скончылі нераст, заходзяць у адкрытае мора і інтэнсіўна харчуюцца бакаплавамі і кукалкамі матыля. Ноччу шамая прабывае ў верхніх пластах вады, днём спускаецца на глыбіню.

Гаспадарчае значэньне

Раней — невялікае, лавілі шамаю невадамі, сеткамі. Пазьней стала каштоўнай прамысловай рыбай. У раўнінных вадасховішчах мае мясцовае прамысловае значэньне.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі