Віетнамская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
Са старонкі прыбраны файл Percentage_Vietnamese.png, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам JuTa. Прычына: Source of derivative work not specified since 29 August 2020.
Радок 32: Радок 32:
<center><gallery caption="" widths=300 heights=300 perrow="4">
<center><gallery caption="" widths=300 heights=300 perrow="4">
Файл:Tu thuan Viet + Tu Han Viet.svg|Прыклад адной зь віетнамскіх фразаў пісьмовасьцю т’ы-ном. Зялёным вылучаныя герогліфы, што пазначаюць кітайскія запазычаньні.
Файл:Tu thuan Viet + Tu Han Viet.svg|Прыклад адной зь віетнамскіх фразаў пісьмовасьцю т’ы-ном. Зялёным вылучаныя герогліфы, што пазначаюць кітайскія запазычаньні.
Файл:Percentage Vietnamese.png|Адсоткавая дзеля носьбітаў віетнамскае мовы па правінцыях Віетнаму{{Заўвага|Сьветла-жоўты — менш за 20%, жоўты — 20-40%, ружовы — 40-60%, малінавы — 60-80%, чырвоны — 80-95%, бардовы — больш за 95%.}}<ref>[http://www.gso.gov.vn/Modules/Doc_Download.aspx?DocID=12724 Вынікі перапісу насельніцтва Віетнаму за 2009 г.]</ref>
|Адсоткавая дзеля носьбітаў віетнамскае мовы па правінцыях Віетнаму{{Заўвага|Сьветла-жоўты — менш за 20%, жоўты — 20-40%, ружовы — 40-60%, малінавы — 60-80%, чырвоны — 80-95%, бардовы — больш за 95%.}}<ref>[http://www.gso.gov.vn/Modules/Doc_Download.aspx?DocID=12724 Вынікі перапісу насельніцтва Віетнаму за 2009 г.]</ref>
</gallery></center>
</gallery></center>



Вэрсія ад 19:10, 7 верасьня 2020

Віетнамская мова
Tiếng Việt
Першапачатковы арэал распаўсюджаньня віетнамскае мовы
Ужываецца ў Віетнаме
Рэгіён усход Індакітаю
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Аўстраазіяцкая сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Віетнаме[2]
Дапаможная мова ў Чэхіі[3]
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо Vietnamese alphabet[d], Vietnamese Braille[d], chữ Nôm[d] і лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 vi
ISO 639-2(Б) vie
ISO 639-2(Т) vie
ISO 639-3 vie

Віетна́мская мова (саманазва: Tiếng Việt, вымаўл. [tĭəŋ vìəˀt]~[tǐəŋ jìək][a]) — афіцыйная мова Віетнаму, нацыянальная мова віетаў ды каля 3 млн прадстаўнікоў віецкае дыяспары. У якасьці першай або другой мовы таксама мае ўжытак серад іншых народаў Віетнаму. Колькасьць носьбітаў — каля 75 млн чал.[4]

У лінгвістычным дачыненьні — адна з моваў аўстраазіяцкай сям’і моваў, зьяўляючыся найбуйнейшай аўстраазіяцкай мовай паводле колькасьці носьбітаў. Віетнамская лексыка мае значныя плясты запазычваньняў зь няроднаснай кітайскай мовы (паводле некаторых падлікаў — да 60% ад лексычнага складу), гістарычны кітайскі ўплыў таксама спрычыніўся да пэрыяду выкарыстаньня ў мове адаптаванага варыянту кітайскіх герогліфаў, вядомага як т’ы-ном. У выніку францускай калянізацыі віетнамцамі быў успрыняты лацінскі альфабэт, які палёг у аснову сучаснай віетнамскай пісьмовасьці. Цяперашні віетнамскі альфабэт (куокнгы) мае шэраг літараў з дыякрытычнымі знакамі, якія пазначаюць тоны, а таксама некаторыя адметныя гукі.

Лінгвагеаграфія

Зьяўляючыся афіцыйнай мовай Віетнаму, віетнамская мова распаўсюджаная па ўсёй краіне серад віетнамцаў і нацыянальных меншасьцяў. Некалкьі тысячаў носьбітаў пражываюць у памежных зь Віетнамам раёнах Кітаю. Мова зьяўляецца пашыранай серад супольнасьцяў віетнамскае дыяспары. Так, на віетнамскай мове размаўляе каля 1 млн жыхароў ЗША; мова ёсьць сёмай паводле распаўсюджанасьці ў краіне[5]. Мова займае шостае месца паводле распаўсюджанасьці ў Аўстраліі[6].

Клясыфікацыя

У ХІХ ст. было выяўлена ўваходжаньне віетнамскае мовы ў мон-кхмэрскую галіну аўстраазіяцкай моўнай сям’і, у якую, акрамя віетнамскай, уваходзіць кхмэрская мова, а таксама вялікая колькасьць малаколькасных пляменных моваў Індакітаю. Пазьней была даведзена шчыльнейшая роднасьць віетнамскай мовы з моваю мыонг, што такім чынам стала падставай для вылучэньня віет-мыонскай групы ў складзе мон-кхмэрскай галіны аўстраазіяцкіх моваў. З пашырэньнем колькасьці дасьледаваньняў і атрыманьня новых зьвестак было ўсталявана, што ў віет-мыонскую групу ўваходзяць іншыя, драбнейшыя мовы. У сувязі з гэтым віет-мыонская група была пераназваная ў віецкую, а прыметнік віет-мыонскія стаў адносіцца толькі да віетнамскай ды мыонскай, такім чынам у складзе віецкай групы стала вылучацца віет-мыонская падгрупа. У гэтую падгрупу, апрача ўласна віетнамскай ды мыонскай, уваходзіць і нгуонская мова, распаўсюджаная ў цэнтральным Віетнаме. Тэрмін віецкая група ня варта блытаць з народам віетаў (які размаўляе на віетнамскай) з прычыны таго, што ў склад віецкай групы моваў уваходзяць мовы, на якіх размаўляюць іншыя этнасы.

Беларусь

Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засьведчыў у краіне наяўнасьць 588 асобаў, нацыянальнасьць якіх вызначаная як віетнамцы, зь іх 526 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасьці ў якасьці роднай[7].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Апошні варыянт — у паўднёвых дыялектах.
  1. ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ CIA. The World Factbook.
  3. ^ zpravy.idnes.cz. Česko má nové oficiální národnostní menšiny. Vietnamce a Bělorusy.
  4. ^ Nationalencyklopedin. Världens 100 största språk 2007. — Nationalencyklopedin.
  5. ^ Detailed List of Languages Spoken at Home for the Population 5 Years and Over by State: 2000 (анг.). Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 лютага 2014 г.
  6. ^ CIA. The World Factbook.
  7. ^ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года (рас.). Белстат (2009). Праверана 12 лістапада 2013 г.