Бруге (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Club_Brugge_KV?oldid=970843089
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 7: Радок 7:
|Стадыён = [[Ян Брэйдэль (стадыён)|Ян Брэйдэль]]
|Стадыён = [[Ян Брэйдэль (стадыён)|Ян Брэйдэль]]
|Умяшчальнасьць = 29 062
|Умяшчальнасьць = 29 062
|Чэмпіянат = {{Папярэдні футбольны сэзон Бэльгіі|Бруге-Ліга}}
|Прэзыдэнт =
|Сэзон = {{Папярэдні футбольны сэзон Бэльгіі|ПапярэдніСэзон}}
|Трэнэр =
|Месца = {{Папярэдні футбольны сэзон Бэльгіі|Бруге}}
|Чэмпіянат = [[Першы дывізіён А чэмпіянату Бэльгіі па футболе|Першы дывізіён А]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 2018—2019 гадоў|2018—2019]]
|Месца = 2 месца
|Сайт =
|Прыналежнасьць = Бэльгійскія
|Прыналежнасьць = Бэльгійскія



Вэрсія ад 12:35, 9 жніўня 2020

Бруге
Поўная назва Club Brugge Koninklijke Voetbalvereniging
Заснаваны 1891
Горад Бруге, Бэльгія
Стадыён Ян Брэйдэль
Умяшчальнасьць: 29 062
Прэзыдэнт Барт Вэргаге[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
clubbrugge.be (нід.)​ (анг.)​ (фр.)

«Бру́ге» (па-нідэрляндзку: Club Brugge Koninklijke Voetbalvereniging) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Бруге. 16-разовы чэмпіён Бэльгіі (1920, 1973, 1976, 1977, 1978, 1980, 1988, 1990, 1992, 1996, 1998, 2003, 2005, 2016, 2018, 2020). 11-разовы ўладальнік кубка Бэльгіі (1968, 1970, 1977, 1986, 1991, 1995, 1996, 2002, 2004, 2007, 2015). Клюб быў заснаваны ў 1891 годзе, зьяўляецца адным з найстарэйшых футбольных клюбаў Бэльгіі, а таксама адным з двух агульнапрызнаных грандаў нацыянальнага першынства. «Бруге» ёсьць адзіным бэльгійскі клюбам, які ўдзельнічаў у фінале самага прэстыжнага эўрапейскага клюбнага турніру, то бок Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

Акрамя гэтага клюбу ў горадзе Бруге ёсьць яшчэ адзін футбольны клюб «Сэркль Бруге», аднак сусед не настолькі знакаміты й тытулаваны. Сваёй першай перамогі ў нацыянальным першынстве «Бруге» дамогся толькі ў сэзоне 1919—1920 гадоў, у першым чэмпіянаце пасьля Першай сусьветнай вайны, а да гэтага клюб пяць разоў станавіўся срэбраным прызэрам бэльгійскага чэмпіянату. Аднак залатыя годы для клюбу надыйшлі толькі праз 50 гадоў. У сярэдзіне 1970-х гадоў «Бруге» ўзначаліў Эрнст Гапэль, які на працягу 3 сэзонаў запар прыводзіў клюб да чэмпіёнства. Пад кіраўніцтвам таго ж трэнэра клюб праводзіў самыя ўдалыя эўрапейскія кампаніі ў сваёй гісторыі. Менавіта тады «Бруге» выйшаў у фіналы Кубка чэмпіёнаў і Кубка УЭФА, але да расчараваньня сваіх прыхільнікаў абодва разы саступаў аднаму й таму ж суперніку — «Лівэрпулу».

Гісторыя

Першы клюб у Бруге быў створаны студэнтамі каталіцкай і нэўтральнай школамі. Дэвізам новаствораннага клюбу сталася выслоўе «mens sana in corpore sano», што перакладецца з лацінскае мовы як «здаровы розум у здаровым целе». Аднак 13 лістапада 1891 году клюб быў перайменаваны ў «Бругшэ», і менавіта гэтая дата лічыцца асноўнай датай стварэньня клюбу.

У 1892 годзе ў клюбе была ўсталяваная афіцыйная дошка дзеля кантролю за ўсімі апэрацыямі і рашэньнямі каманды. У 1895 годзе быў заснаваны нацыянальны спартовы зьвяз лёгкай атлетыцы, папярэднік пазьнейшай нацыянальнай футбольнай асацыяцыі. «Бруге» стаў адным з заснавальнікам гэтае арганізацыі, і, такім чынам, удзельнічаў у першым у гісторыі чэмпіянаце, зарганізаваным у сэзоне 1895—1896 гадоў[1]. Матэрыяльныя цяжкасьці ў наступным годзе прымусілі клюб пакінуць арганізацыю, аднак, неўзабаве пасьля гэтага футбольны клюб пад францускім назовам «Бружуа» быў створаны самастойнымі чальцамі клюбу. Абодва клюбы ўз’ядналіся ў 1897 годзе пад францускай назвай, а нідэрляндзкая назва, якая выкарыстоўваецца на сёньня, не выкарыстоўвался клюбам да 1972 году[2].

У 1914 годзе «Бружуа» выйшаў у свой першы фінал кубка Бэльгіі, але саступіў тамака зь лікам 2:1 клюбу «Юніён Сэн-Жылюаз». Праз шэсьць гадоў клюб здабыў свой першы ў гісторыі трафэй, атрымаўшы перамогу ў першым дывізіёне краіны ў сэзоне 1919—1920 гадоў[3]. Менавіта дзякуючы гэтае перамоге клюбу было дазволена дадаць на назвы пазнаку каралеўскага клюбу, які захоўваецца ў клюбе да сёньняшніх часоў[2]. Аднак, праз восем гадоў клюб апусьціўся ў другі бэльгійскі дывізіён упершыню ў сваёй гісторыі пасьля плэй-оф на вылет з эліты[3]. Наступныя часы пасьля паніжэньня ў 1928 годзе складваліся ня вельмі ўдала для клюбу. Большуюю частку 1940-х і 1950-х гадоў клюб правёў у другім дывізіёне айчыннага першынства[2].

Паводле вынікаў сэзону 1958—1959 гадоў «Бружуа» зарабіў павышэньне ў першы дывізіён і з гэтага часу больш з эліты не выбываў[2]. У 1968 годзе клюб здабыў свой першы кубак Бэльгіі, згудяўшы ў фінале ўнічыю з клюбам «Бээрсхат», але перагуляўшы суперніка ў сэрыі пасьляматчавых панальці зь лікам 7:6.

Найбольшы посьпех у клюбе пазьней атрымаў легендарны аўстрыйскі трэнэр Эрнст Гапэль, калі ён прывёў клюб да трох чэмпіёнскіх тытулаў з 1975 па 1978 гады, а таксама атрымаўшы перамогу ў кубку краіны ў 1977 годзе[4]. Гапэль, таксама, прасунуў «Бруге» ў першы ў гісторыі клюбу фінал эўрапейскага клюбнага спаборніцтва, дайшоўшы да фіналу Кубка УЭФА 1976 году. На той час фіналу гэтага эўракубка праходзілі ў фармаце дзьвюх гульняў, паводле вынікаў якіх, бэльгійскі клюб саступіў ангельскаму гранду «Лівэрпулу» з сукупным лікам 3:4[5]. Праз два гады «Бруге» зноўку сустрэўся зь «Лівэрпулам» у фінале эўрапейскага кубку, але гэтым разам у фінале Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1978 году, які праходзіўся на лёнданскіх стадыёне «Ўэмблі». «Бруге», такім чынам, стаў першым бэльгійскім клюбам, які дасягняў фіналу самага элітнага клюбнага першынства Эўропы. «Бруге» зноўку саступіў ангельскаму клюбу, які атрымаў перамогу дзякуючы адзінаму трапнаму стрэлу зоркі лівэрпульскага клюбу Кені Далгліша. «Лівэрпул» у выніку здабыў свой другі Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў і трэці эўрапейскі трафэй запар[6]. Пасьля гэтага фіналу Гапэль пакінуў «Бруге» і ачоліў зборную Нідэрляндаў[7].

25 лістапада 1992 году гулец Бруге Даніель Амакачы стаў першым аўтарам голу клюбу ў Лізе чэмпіёнаў, дзякуючы чаму бэльгійскі клюб атрымаў перамогу над маскоўскім ЦСКА зь лікам 1:0[8].

Сувязі з «Гвадаляхарай»

«Бруге» зьяўляецца адным з клюбаў, якія натхнілі да стварэньня найбуйнейшага футбольнага клюбу Мэксыкі «Гвадаляхара». Лягатыпы абодвух клюбаў маюць падабенства, першымі гульцамі мэксыканскага клюбу былі францускія й бэльгійскія эмігранты.

Склад

Актуальны на 10 траўня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Украіны Аб Эдуард Собаль (ар. Шахтар) 1995
3 Сьцяг Калюмбіі ПА Эдэр Балянта 1993
5 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Адылён Касуну 2001
9 Сьцяг Чэхіі Нап Міхаэль Крмэнчык 1993
10 Сьцяг Сэнэгалу Нап Мбай Дыянь (ар. Галатасарай) 1991
11 Сьцяг Сэнэгалу Нап Крэпэн Дыята 1999
14 Сьцяг Нігерыі Нап Дэйвід Акерэке 1997
15 Сьцяг Харватыі Аб Матэй Мітравіч 1993
16 Сьцяг Бэльгіі Нап Сыбэ Схрэйвэрс 1996
17 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Сымон Дэлі 1991
18 Сьцяг Уругваю Аб Фэдэрыка Рыка 1994
19 Сьцяг Бэльгіі Нап Тыбо Ўлітынк 1997
20 Сьцяг Бэльгіі ПА Ганс Ванакен 1992
22 Сьцяг ЗША Бр Ітан Горват 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Руўд Вормэр (капітан) 1988
26 Сьцяг Бэльгіі ПА Матс Рытс 1993
27 Сьцяг Сэнэгалу Нап Юсуф Баджы 2001
33 Сьцяг Бэльгіі Бр Нік Шынтан 2001
35 Сьцяг ПАР Нап Пэрсі Таў (ар. Брайтан) 1994
42 Сьцяг Нігерыі Нап Эмануэл Дэніс 1997
44 Сьцяг Бэльгіі Аб Брандан Мэхэле 1993
77 Сьцяг Анголы Аб Клінтан Мата 1992
80 Сьцяг Бэльгіі Нап Ляі Апэнда 2000
88 Сьцяг Бэльгіі Бр Сымон Міньяле 1988
90 Сьцяг Бэльгіі ПА Шарль дэ Кэтэлярэ 2001
92 Сьцяг Бэльгіі Аб Ігнас ван дэр Брэмпт 2002
95 Сьцяг Бэльгіі Аб Максім Дэ Кёйпэр 2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Бруге (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў