Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
д выпраўленьне спасылак, артаграфія |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Дзяржа́ўны жыдо́ўскі тэа́тар БССР''' — тэатар, які дзейнічаў у [[Менск]]у ў 1926—1949 роках |
'''Дзяржа́ўны жыдо́ўскі тэа́тар БССР''' — тэатар, які дзейнічаў у [[Менск]]у ў 1926—1949 роках. |
||
У 1921 року ў Маскве была створаная жыдоўская сэкцыя пры {{Не перакладзена|Беларуская драматычная студыя|Беларускай драматычнай студыі|d|Q19833093}}, куды былі накіраваныя навучацца будучыя акторы, сабраныя акторам і пастаноўшчыкам [[Міхаіл Рафальскі|Міхаілам Рафальскім]]. 21 кастрычніка 1926 року тэатар дэбютаваў у Менску спэктаклем «На ланцугу пакутаў» Іцхока Перэца<ref name="зЕрне">{{Спасылка|аўтар = Тацяна Арцімовіч.|імя = Тацяна|прозьвішча = Арцімовіч|аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 12 красавіка 2014|url = http://ziernie-performa.net/blog/2014/04/12/z-gistoryi-gabrejskaga-teatru-u-belarusi/|загаловак = З гісторыі габрэйскага тэатру ў Беларусі|фармат = |назва праекту = зЕрне|выдавец = |дата доступу = 7 кастрычніка 2018|мова = |копія = |дата копіі = |камэнтар = }}</ref>. Уласнага памяшканьня ня меў, спэктаклі дэманстраваліся на сцэне [[БДТ-1|Першага Беларускага драматычнага тэатру]]. |

Радок 5: | Радок 5: | ||
У 1932 тэатру перададзены будынак былой [[Харальная сынагога (Менск)|Харальнай сынагогі]] (цяпер — [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага]]). Да 1937 року ў рэпэртуары тэатру налічвалася 26 спэктакляў. 9 жніўня 1937 року па абвінавачваньні ў «шпіянажы на карысьць Польшчы» быў арыштаваны заснавальнік і кіраўнік Міхаіл Рафальскі. У 1938 року новым кіраўніком стаў Віктар Галаўчынер. |

28 чэрвеня тэатар, які ў той час знаходзіўся на гастролях у Віцебску, быў эвакуяваны ў |
28 чэрвеня тэатар, які ў той час знаходзіўся на гастролях у Віцебску, быў эвакуяваны ў {{Не перакладзена|Шахунья (гарадзкая акруга)|Шахуньскі раён|ru|Городской округ город Шахунья}} [[Горкаўская вобласьць|Горкаўскай вобласьці]]. Атрымаўшы загад з БССР на расфармаваньне тэатру, акторы зьвярнуліся да першага сакратара Новасыбірскага абкаму ВКП(б) [[Міхаіл Кулагін|Міхаіла Кулагіна]], якога ведалі з часоў ягонай працы ў Менску. У кастрычніку 1941 року Дзяржаўны жыдоўскі тэатар пераехаў у [[Новасыбірск]], выступаў на пляцоўцы {{Не перакладзена|Глёбус (тэатар, Новасыбірск)|Тэатру юнага гледача|ru|Глобус (театр, Новосибирск)}}. За гады вайны даў каля 300 спэктакляў, канцэртаваў у шпіталях, на прадпрыемствах, на фронце. |
||
У 1946 року Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР вярнуўся ў Менск. Ня маючы ўласнага памяшканьня, трупа грала спэктаклі на сцэне [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|тэатру імя Янкі Купалы]] па панядзелках і аўторках, у выходныя дні. Тэатру быў прысвоены статус перасоўнага. Аднак неўзабаве тэатар трапіў пад крытыку, яго абвінавачвалі ў адсутнасьці ў рэпэртуары актуальных сучасных твораў, рабалепстве перад Захадам, у фармалізьме і касмапалітызьме. 16 сакавіка 1948 року тэатар пазбаўлены дзяржаўнага фінансаваньня, але працягваў існаваньне<ref name="зЕрне" />. 30 сакавіка 1949{{Зноска|Пошукі2|2018|Арлоў|2}} на загад [[Савет міністраў БССР|Саўміна БССР]] тэатар расфармаваны. |

Вэрсія ад 13:58, 5 жніўня 2020
Дзяржа́ўны жыдо́ўскі тэа́тар БССР — тэатар, які дзейнічаў у Менску ў 1926—1949 роках.
У 1921 року ў Маскве была створаная жыдоўская сэкцыя пры Беларускай драматычнай студыі(d), куды былі накіраваныя навучацца будучыя акторы, сабраныя акторам і пастаноўшчыкам Міхаілам Рафальскім. 21 кастрычніка 1926 року тэатар дэбютаваў у Менску спэктаклем «На ланцугу пакутаў» Іцхока Перэца[1]. Уласнага памяшканьня ня меў, спэктаклі дэманстраваліся на сцэне Першага Беларускага драматычнага тэатру.
У 1932 тэатру перададзены будынак былой Харальнай сынагогі (цяпер — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага). Да 1937 року ў рэпэртуары тэатру налічвалася 26 спэктакляў. 9 жніўня 1937 року па абвінавачваньні ў «шпіянажы на карысьць Польшчы» быў арыштаваны заснавальнік і кіраўнік Міхаіл Рафальскі. У 1938 року новым кіраўніком стаў Віктар Галаўчынер.
28 чэрвеня тэатар, які ў той час знаходзіўся на гастролях у Віцебску, быў эвакуяваны ў Шахуньскі раён(ru) Горкаўскай вобласьці. Атрымаўшы загад з БССР на расфармаваньне тэатру, акторы зьвярнуліся да першага сакратара Новасыбірскага абкаму ВКП(б) Міхаіла Кулагіна, якога ведалі з часоў ягонай працы ў Менску. У кастрычніку 1941 року Дзяржаўны жыдоўскі тэатар пераехаў у Новасыбірск, выступаў на пляцоўцы Тэатру юнага гледача(ru). За гады вайны даў каля 300 спэктакляў, канцэртаваў у шпіталях, на прадпрыемствах, на фронце.
У 1946 року Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР вярнуўся ў Менск. Ня маючы ўласнага памяшканьня, трупа грала спэктаклі на сцэне тэатру імя Янкі Купалы па панядзелках і аўторках, у выходныя дні. Тэатру быў прысвоены статус перасоўнага. Аднак неўзабаве тэатар трапіў пад крытыку, яго абвінавачвалі ў адсутнасьці ў рэпэртуары актуальных сучасных твораў, рабалепстве перад Захадам, у фармалізьме і касмапалітызьме. 16 сакавіка 1948 року тэатар пазбаўлены дзяржаўнага фінансаваньня, але працягваў існаваньне[1]. 30 сакавіка 1949[2] на загад Саўміна БССР тэатар расфармаваны.
Мастацкімі кіраўнікамі былі Міхаіл Рафальскі (1926—1937, рэпрэсаваны), Віктар Галаўчынер (1938—1946). У розныя гады ў тэатры працавалі рэжысэры Леў Літвінаў, А. Айзенберг, Васіль Фёдараў[3], дырэктар Адам Левітэ, народны артыст УССР Б. Норд, мастак Аляксандар Тышлер. Сярод найлепшых пастановак — «Пігмаліён» Бэрнарда Шоў (1946, рэжысэр Віктар Галаўчынер).
Акторы тэатра
- Юдзіф Арончык[2]
- Арон Бродкін
- Іда Бяркоўская
- Мацьвей Бярозкін
- Песя Вольпіна
- Іда Высоцкая
- Эма Дрэйзіна
- Нэхама Зальцман
- Цфанія Кіпніс
- Кузьма Кулакоў (Рутштэйн)[3]
- Соф’я Лемберг
- Ісар Левін
- Вэніямін Лімон[1]
- Аляксандар Магілёўскі
- Марк Моін — заслужаны артыст БССР[3]
- Лія Нэльсан
- Рэбэка Рубанава
- Майсей Сокал
- Абрам Трэпель
- Фаня Цыпкіна
- Б. З. Ямпольскі
Крыніцы
- ^ а б в Арцімовіч, Тацяна (12 красавіка 2014) З гісторыі габрэйскага тэатру ў Беларусі зЕрне Праверана 7 кастрычніка 2018 г.
- ^ а б Арлоў 2018. С. 2.
- ^ а б в Арлоў 2018. С. 2.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР // Тэатральная Беларусь у 2-х тамах: Энцыклапедыя / Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1: А-К. — 565 с. — ISBN 985-11-0255-5 (т. 1), 978-9851102545
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — С. 329. — 9500 ас.
- Уладзімер Арлоў. На пошукі зніклага тэатра. Ч. 1 // Культура : Штотыднёвая грамадзка-асьветніцкая газэта. — 9—16 чэрвеня 2018. — № 23 (1358). — С. 2.
- Уладзімер Арлоў. На пошукі зніклага тэатра. Ч. 2 // Культура : Штотыднёвая грамадзка-асьветніцкая газэта. — 16—22 чэрвеня 2018. — № 24 (1359). — С. 2.