Юлія Цімафеева: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 47: Радок 47:


[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брагінскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брагінскім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратаркі]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]

Вэрсія ад 11:36, 5 жніўня 2020

Юлія Цімафеева
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 12 студзеня 1982(1982-01-12) (42 гады)
Сужэнец Альгерд Бахарэвіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтэса, перакладчыца
Жанр верш, пераклад
Мова беларуская мова[1] і ангельская мова[1]
Прэміі Узнагарода ГА “СБП” «Экслібрыс» (2012)
Узнагароды

Юлія Цімафеева (нар. 12 студзеня 1982, в. Сьпярыжжа, Брагінскі раён) — беларуская літаратарка, перакладчыца.

Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвала Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальніц і рэдактарак інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Жыве ў Менску.

Аўтарка зборніка "Кніга памылак" ("Галіяфы", 2014), у які ўвайшлі ня толькі вершы, але і пераклады замежнай паэзіі, пераважна ангельскамоўнай (Ўолт Ўітмэн, Стывэн Крэйн, Чарлз Букоўскі, Эдрыен Рыч). Перакладала таксама з партугальскай (Албэрту Каэйру) і гішпанскай (Актавіё Пас) моваў.

У 2014 годзе ў выдавецтве Зьмітра Коласа выйшла яе другая кніга паэзіі "Цырк", якая трапіла ў кароткі сьпіс прэміі Натальлі Арсеньневай.

Яе паасобныя вершы перакладаліся на ангельскую, нямецкую, чэскую, славенскую, швэдзкую і іншыя мовы. У 2018 годзе люблінскае выдавецтва "Warsztaty Kultury" выдала першую паэтычную кнігу Юлі Цімафеевай па-польску "Cyrk i inne wiersze" у перакладзе Богдана Задуры.

Яе ўласныя пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў зьяўляліся ў часопісах «pARTizan», «ПрайдзіСвет», «Паміж», «ARCHE», «Дзеяслоў», газэце «Літаратурная Беларусь».

У 2018 разам з Ганнай Комар і Натальляй Бінкевіч стала лаўрэаткай прэміі «Дэбют» за паэтычныя пераклады з кнігі Чарлза Букоўскі "сьвятло, і паветра, і месца, і час".

Удзельніца міжнароднага літаратурнага фэстывалю ў г. Біржы (Летува), фэстывалю "Вершы на асфальце" ў Менску, выступала на міжнародным кніжным кірмашы ў Гётэборгу (Швэцыя). Пераможца ў прозе конкурсу для маладых пісьменьнікаў «Экслібрыс», арганізаванага ГА «СБП» у 2012 г.

Былая вядоўцай культурніцкай тэлеперадачы "Рэмарка" на тэлеканале Белсат (разам зь Сяргеем Харэўскі і Аляксеем Стрэльнікавым).

Жонка пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча.

Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Вонкавыя спасылкі