Ала Сямёнава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24: Радок 24:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сямёнава, Ала}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сямёнава, Ала}}
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратаркі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1938 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1938 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 9 жніўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 9 жніўня]]

Вэрсія ад 11:35, 5 жніўня 2020

Ала Сямёнава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 9 жніўня 1938(1938-08-09)
Памерла 18 лютага 2022(2022-02-18)[1] (83 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, літаратурны крытык, публіцыстка

Альбіна (Ала) Іванаўна Сямёнава (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласьць, РСФСР, СССР) — пісьменьніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 30-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Ўладзівасток, пазьней у Хабараўск, удзельнік ВАВ. У 1944 г. сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вялейцы ды Наваградку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў БДУ. Пасьля заканчэньня філялягічнага факультэту БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гг. літсупрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гг. — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. — літсупрацоўнік, з 1987 г. — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Сябра СП СССР з 1982 г., потым Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджана мэдалём. З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступае з 1966 г.

Творы

  • Ішлі ў паходы партызаны. — Мінск. 1968. 55 с.
  • Гарачы след таленту. Літаратурна-крытычныя эцюды. Мінск. 1979. 188 с.
  • Слова сапраўднага лад. Літаратурныя эцюды. Мінск. 1986. 206 с.
  • Святло загадкі. Імпрэсіі і адлюстраванні. Мінск. 1995. 235 с.
  • Таямніцы пакутны колер. Эсэ. Апавяданні. Мінск. 2004. 103 с.
  • Перад геніем лёсу. Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага. Мінск. 2006. 357 с.

Крыніцы

Літаратура

  • Савік Л. С. Сямёнава Ала. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск 1995. С. 476—477.
  • Козіч В. І. Сямёнава Ала. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск 1995. С. 477.