Паўліна Мядзёлка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48: Радок 48:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мядзёлка, Паўліна Вінцэнтаўна}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мядзёлка, Паўліна Вінцэнтаўна}}
[[Катэгорыя:Беларускія настаўнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускія настаўнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратаркі]]
[[Катэгорыя:Беларускія мэмуарысты]]
[[Катэгорыя:Беларускія мэмуарысты]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]

Вэрсія ад 18:49, 4 жніўня 2020

Паўліна Мядзёлка
Род дзейнасьці акторка, пэдагог, мэмуарыстка
Дата нараджэньня 12 (24) верасьня 1893
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 лютага 1974(1974-02-13) (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьніца, тэатральная акторка, пэдагог
Месца працы
Псэўданімы Паўлінка
Узнагароды
мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР

Паўлі́на Вінцэ́нтаўна Мядзё́лка (24 верасьня [ст. ст. 12 верасьня] 1893, мястэчка Будслаў Вілейскага павету Віленскай губэрні (цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці) — 13 лютага 1974, Будслаў) — беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. Псэўданім: Паўлінка; крыптанім: М..

Біяграфія

Нарадзілася Паўліна Мядзёлка 24 верасьня [ст. ст. 12 верасьня] 1893 у мястэчку Будслаў Віленскага павета. Бацька Вінцэнт Мядзёлка касьцёльны арганіст. У 1898 сям’я пераехала ў Глыбокае. Тут Паўліна Мядзёлка скончыла Глыбоцкую царкоўнапрыходскую вучэльню. З 1907 у Рызе, вучылася на вечаровых курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Нязьдзюравай і Райсьмілер. Пазнаёмілася зь Янкам Купалам, А. Бурбісам, Ядвігіным Ш., Цёткай, З. Бядулем, К. Каганцом, стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень 1912, пасьля сканчэньня гімназіі, накіравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914.

У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры п’есы Я. Купалы.

Падчас 1-ай сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе, сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 працавала ў Кіеве ў «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 па дамоўленасьці з княгіняй Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў вёсцы Жорнаўка Ігуменскага павету. Пасьля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрытая, перабралася ў Менск.

Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камэдыі. Наведвала Вільню і Гародню. З 1918 выступала ў друку зь вершамі. Зь вясны 1919 інспэктар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртку ў Гародні. 20 ліпеня 1919 арыштаваная польскімі ўладамі за ўдзел у выданьні газэты «Родны край» (Гародня), дзе, дарэчы, і друкавалася.

З пачатку 1920 у Менску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам Т. Грыбам польскімі ўладамі ў траўні 1920. Перад наступленьнем Чырвонай Арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкі на Пазнаншчыне. Пасьля вызваленьня накіравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай пераяжджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробных дакумэнтах выехала ў Вільню, потым (у лютым 1921) трапіла ў Летуву.

У Коўне займалася выданьнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газэце «Сялянская доля». З восені 1921 па прапанове Ц. Гартнага працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Бэрліне. У 1922 пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс). У траўні 1924 арыштаваная латыскімі ўладамі разам зь іншымі выкладчыкамі. Апраўданая судом у красавіку 1925.

22 траўня 1925 разам з братам Зыгмусем прыехала ў БССР. Працавала ў сэктары мастацтва Інбелкульту. У 19271930 выкладала беларускую мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

Арыштаваная ГПУ БССР 18 ліпеня 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»; высланая ў Казань. З восені 1932 выкладала расейскую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ.

Улетку 1947 пераехала ў Будслаў. Да 1958 працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мэмуары «Сьцежкамі жыцьця», якія ў фрагмэнтах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданьнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993).

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).

Творы

  • Сялянская доля: Паэма. Б.м., 1921;
  • Сьцежкамі жыцьця. Мн., 1974.
  • Сьцежкамі жыцьця. — Мн .: Лімарыус, 2018. — 610 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-69-6.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі