Югася Каляда: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён-картка
Радок 18: Радок 18:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомлі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомлі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратаркі]]

Вэрсія ад 18:41, 4 жніўня 2020

Югася Каляда
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 10 лютага 1981(1981-02-10) (43 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца

Юга́ся Каляда́ (сапраўднае імя Яўге́нія Стрыжак[1], у дзявоцтве — Пара́шчанка; нар. 10 лютага 1981) — беларуская пісьменьніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў Гомелі. Навучалася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (Менск). У 2006 годзе вучылася на юрыдычным факультэце менскага Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.

Творчасьць

Піша прозу і вершы. Друкавалася ў газэтах «Наша Ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным літаратурным зборніку «Формула каханьня». У 2004 годзе стала адной зь пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Пэтраркі, які ладзіўся Беларускім ПЭН-цэнтрам. У 2005 годзе выйшла першая кніжка ейнай прозы «Галоўная памылка Афанасія», якую філёзаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантравэрсійным літаратурным дэбютам дзесяцігодзьдзя». Творы Югасі Каляды выразна эгацэнтрычныя. Аўтабіяграфічныя пасажы пісьменьніца шчыльна пераплятае з ірэальнасьцю сноў, фантазіяў ды канспэктаў ненапісаных раманаў. У пачатку 2007 году «Галоўная памылка Афанасія» зьявілася ў перакладзе на польскую мову. Кніга атрымала назву «Traktor».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі