Уладава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
пунктуацыя
Радок 53: Радок 53:
'''Уладава''' ({{мова-pl|Włodawa|скарочана}}) — [[места]] ў [[Польшча|Польшчы]], на сутоках рэк [[Заходні Буг|Бугу]] і [[Уладаўка|Ўладаўкі]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Гміна Ўладава|сельскай гміны]] і [[Уладаўскі павет|Ўладаўскага павету]] [[Люблінскае ваяводзтва|Люблінскага ваяводзтва]]. Насельніцтва на 2009 год — 13 918 чалавек. Знаходзіцца каля [[беларуска-польская граніца|беларуска-польскай граніцы]], вузел аўтамабільных дарог на [[Люблін]], [[Белая (горад)|Белую]], [[Тэрэспаль]], [[Зосін]] і інш.
'''Уладава''' ({{мова-pl|Włodawa|скарочана}}) — [[места]] ў [[Польшча|Польшчы]], на сутоках рэк [[Заходні Буг|Бугу]] і [[Уладаўка|Ўладаўкі]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Гміна Ўладава|сельскай гміны]] і [[Уладаўскі павет|Ўладаўскага павету]] [[Люблінскае ваяводзтва|Люблінскага ваяводзтва]]. Насельніцтва на 2009 год — 13 918 чалавек. Знаходзіцца каля [[беларуска-польская граніца|беларуска-польскай граніцы]], вузел аўтамабільных дарог на [[Люблін]], [[Белая (горад)|Белую]], [[Тэрэспаль]], [[Зосін]] і інш.


Уладава — [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[места]] гістарычнай [[Берасьцейскі павет|Берасьцейшчыны]], старажытны [[Бельскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]]. Да нашага часу тут захаваліся фундаваны [[Людвік Пацей|Людвікам Пацеем]] комплекс кляштару паўлінаў з касьцёлам Сьвятога Людвіка, царква Раства Багародзіцы, мастацкае аблічча якой пацярпела ад [[мураўёўкі|маскоўскай перабудовы]], а таксама Вялікая і Малая сынагогі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Уладава — [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[места]] гістарычнай [[Берасьцейскі павет|Берасьцейшчыны]], старажытны [[Бельскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]]. Да нашага часу тут захаваліся фундаваны [[Людвік Пацей|Людвікам Пацеем]] комплекс кляштару паўлінаў з касьцёлам Сьвятога Людвіка, царква Раства Багародзіцы, мастацкае аблічча якой пацярпела ад [[мураўёўкі|маскоўскай перабудовы]], а таксама Вялікая і Малая сынагогі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 21:55, 31 ліпеня 2020

Уладава
польск. Włodawa
Вуліца Касьцельная
Вуліца Касьцельная
Герб Уладава Сьцяг Уладава
Першыя згадкі: 1242
Магдэбурскае права: 1534
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Уладаўскі
Прэзыдэнт места: мэр[1]
Плошча: 17,97 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 13 918 чал.
шчыльнасьць: 774,51 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 48-82
Паштовы індэкс: 22-200
Геаграфічныя каардынаты: 51°33′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.55° пн. ш. 23.55° у. д. / 51.55; 23.55Каардынаты: 51°33′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.55° пн. ш. 23.55° у. д. / 51.55; 23.55
Уладава на мапе Польшчы
Уладава
Уладава
Уладава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Уладава (польск. Włodawa) — места ў Польшчы, на сутоках рэк Бугу і Ўладаўкі. Адміністрацыйны цэнтар сельскай гміны і Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2009 год — 13 918 чалавек. Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Белую, Тэрэспаль, Зосін і інш.

Уладава — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся фундаваны Людвікам Пацеем комплекс кляштару паўлінаў з касьцёлам Сьвятога Людвіка, царква Раства Багародзіцы, мастацкае аблічча якой пацярпела ад маскоўскай перабудовы, а таксама Вялікая і Малая сынагогі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Ўладава (Валодава[2]) ўпамінаецца ў XIII ст. У 1534 годзе яна атрымала Магдэбурскае права.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Уладава ўвайшла ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У 1624—1698 гадох тут дзейнічаў кальвінскі збор. У 1648 годзе места пацярпела ад войскаў Б. Хмяльніцкага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Уладава апынулася ў Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Седлецкай губэрні. На 1827 год ў месьце было 489 будынкаў, на 1857 год — 600, у тым ліку 27 мураваных.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ўладава занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ўладава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Люблінскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ўладава занялі войскі Трэцяга Райху. У 1944 годзе Ўладава занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3263 чал.; 1857 год — 6026 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1913 год — 15 220 чал.; 1937 год — 9084 чал.; 1950 год — 3754 чал.; 1970 год — 7401 чал.; 1990 год — 15 264 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 14 203 чал.

Культура

З 1998 году ў месьце рэгулярна праводзіцца Фэстываль трох культур. Мерапрыемства прысьвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і юдаізму. Фэстываль праходзіць ува Ўладаве, бо да вайны мясьціна мела шматнацыянальны характар[4]

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Людвіка і кляштар паўлінаў (1741—1752)
  • Могілкі юдэйскія старыя (XVIII ст.) і новыя (XIX ст.).
  • Сынагога Вялікая (1764)
  • Сынагога Малая (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (1840—1842; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні ПАПЦ)

Страчаная спадчына

  • Замак

Галерэя

Асобы

Крыніцы

  1. ^ а б Wiesław Muszyński
  2. ^ Іпацеўскі сьпіс, Галіцка-Валынскі летапіс, 6751 [1243]
  3. ^ Chlebowski B. Włodawa // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 711.
  4. ^ Валера Саўко. Фэстываль трох культур, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 верасьня 2008 г.

Вонкавыя спасылкі

Уладавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў