Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Падляшша: пунктуацыя
Радок 1222: Радок 1222:
| Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі.
| Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі.
|
|
| [[Файл:Lachavičy. Ляхавічы (1928).jpg|цэнтар|150px]]
| [[Файл:Lachavičy, Uzvyšeńnia Śviatoha Kryža. Ляхавічы, Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1928).jpg|цэнтар|150px]]
|
|
|- style="background:#EEEEEE" align="left"
|- style="background:#EEEEEE" align="left"

Вэрсія ад 13:32, 31 ліпеня 2020

Русіфікацыя Беларусі, дакладней[1] маскалізацыя[2][3][4][5] або расеізацыя[6][7][8] — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры[9].

У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі пачалі масава зьнішчаць старажытныя праваслаўныя цэрквы Вялікага Княства Літоўскага[10], а таксама перабудоўваць у стылі архітэктуры Маскоўскай дзяржавы колішнія рымска-каталіцкія, уніяцкія і нават спрадвеку праваслаўныя (Канстантынопальскі патрыярхат) сьвятыні. Падобным чынам Маскоўскі патрыярхат (Урадавы сынод Расейскай імпэрыі) імкнуўся абазначыць «кананічную» тэрыторыю[11]. Фінансавалася гэтая справа з сродкаў, сабраных з удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў выглядзе штрафаў і кантрыбуцыяў[12][13]. Так, яшчэ ў 1863 годзе па аглядзе цэркваў Менскай губэрні падпалкоўнік генэральнага штабу архітэктар Зяленскі зацьвердзіў праекты на перабудову каля 100 будынкаў[14]. У выніку падобных рэканструкцыяў адбывалася зьнявечаньне кампазыцыяў і стылёвага разьвязку помнікаў архітэктуры, зьнішчаліся высокамастацкія фрэскі, алтары, амбоны і інш.[15]

У сьпісе прыводзяцца помнікі архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, поўнасьцю або часткова (у выніку перабудоваў) зруйнаваныя ўладамі Расейскай імпэрыі.

Вільня

Назва Адрас Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
1 Брама Вялейская Вуліца Вялейская 1 верасьня 1799 году расейскі імпэратар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе.
2 Брама Рудніцкая Вуліца Рудніцкая 1 верасьня 1799 году расейскі імпэратар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе.
3 Брама Субацкая Вуліца Субацкая 1 верасьня 1799 году расейскі імпэратар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе.
4 Брама Троцкая Вуліца Троцкая 1 верасьня 1799 году расейскі імпэратар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе.
5 Вежа Рудніцкая Вуліца Рудніцкая 1 верасьня 1799 году расейскі імпэратар Павал I падпісаў загад аб разбурэньні абарончых муроў Вільні, дэмантаваньне якіх завяршылася ў 1805 годзе.
6 Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў Трынапаль Помнік архітэктуры барока. Касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
7 Касьцёл Пана Езуса і кляштар трынітарыяў Антокаль, вуліца Антокальская Помнік архітэктуры барока. Касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычнае аблічча.
8 Касьцёл Сьвятога Казімера Старое Места, вуліца Вялікая Помнік архітэктуры барока. Касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычнае аблічча.
9 Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка Старое Места, вуліца Конская Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак разабралі на загад расейскіх уладаў у 1877 годзе.
10 Касьцёл Сэрца Езуса і кляштар візытак Росы, вуліца Росы Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
11 Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў. Званіца Старое Места, вуліца Троцкая Помнік архітэктуры готыкі. Мураваную званіцу зруйнавалі ў 1872 годзе.
12 Палац вялікіх князёў літоўскіх (Дольны замак) Старое Места Мураваны палац разабралі ў 1801 годзе. У наш час будынак адбудавалі з захаваньнем старых падмуркаў.
13 Царква Сьвятой Тройцы Старое Места, вуліца Астрабрамская Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
14 Царква Прачыстай Багародзіцы Старое Места, вуліца Сьвятой Ганны Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
15 Царква Сьвятога Міколы Старое Места, вуліца Вялікая Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
16 Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы Старое Места, вуліца Вялікая Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

Амсьціслаўшчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
17 Амсьціслаў Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла перабудавалі на загад расейскіх уладаў пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі па 1870 годзе, мураваны будынак кляштару разабралі
18 Клімавічы Касьцёл і кляштар дамініканаў Мураваныя будынкі зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці дзеля перабудовы пад вязьніцу. Да нашага часу захаваліся падмуркі, над якімі за савецкім часам збудавалі будынак адміністрацыі Клімавіцкага раёну.
19 Пацкава Касьцёл і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (1825 год).

Аршаншчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
20 Ворша Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1832 годзе). У перабудаваным выглядзе захаваўся мураваны кляштарны корпус
21 Ворша Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зруйнаваны ў 1950-я гады. Захаваўся кляштарны корпус, якому ў наш час вярнулі аўтэнтычнае аблічча.
22 Ворша Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1832 годзе), мураваны калегіюм — зьнявечылі перабудоваю пад вязьніцу. У наш час колішняму калегіюму вярнулі аўтэнтычны выгляд.
23 Ворша Царква Сьвятой Тройцы пры Куцеінскім манастыры Яўленьня Гасподняга Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У наш час сьвятыні вярнулі аўтэнтычнае аблічча
24 Галоўчын Касьцёл і кляштар дамініканаў Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1832 годзе)
25 Княжыцы Касьцёл Сьвятога Мікалая Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
26 Магілёў Брама Алейная Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
27 Магілёў Брама Ветраная Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
28 Магілёў Брама Дубровенская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
29 Магілёў Брама Каралеўская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
30 Магілёў Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1870 годзе), канчаткова зьнішчылі разам з будынкам кляштару ў 1950-я гады.
31 Магілёў Царква Сьвятога Міколы Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы. У наш час сьвятыні вярнулі аўтэнтычны выгляд
32 Магілёў Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
33 Смаляны Замак У XIX ст. расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў замак на цэглу[16].
34 Чавусы Касьцёл і кляштар кармэлітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы па 1870 годзе, канчаткова зруйнаваны да 1945 году.
35 Чавусы Ратуша Мураваны будынак разабралі па 1830 годзе
36 Шклоў Касьцёл і кляштар дамініканаў Мураваныя будынакі зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці кляштару (1833 год)

Ашмяншчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
37 Беніца Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, мураваны кляштар разабралі ў канцы XIX ст.
38 Баруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, у 1920-я гады сьвятыні вярнулі аўтэнтычнае аблічча.
39 Вялейка Стары касьцёл Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Па Другой сусьветнай вайне помнік зруйнавалі савецкія ўлады.
40 Гальшаны Замак У 1880 годзе расейскі стацкі саветнік Гарбанёў пачаў узрываць вежы і муры дзеля будаваньня корчмаў[17].
41 Геранёны Замак У сярэдзіне ХІХ ст. замак разабралі дзеля ўзьвядзеньня ў Ліпнішках розных гаспадарчых пабудоваў[18]
42 Дунілавічы Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ў 1866 годзе, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычны выгляд. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1850 годзе).
43 Крэва Замак 21 ліпеня 1917 году ў ходзе артылерыйскай атакі на нямецкія пазыцыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт разбурылі муры замка[19].
44 Іўе Кальвінскі збор («Сынодзік») Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя.
45 Смаргонь Касьцёл Сьвятога Міхала Помнік архітэктуры рэнэсансу. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ў 1866 годзе, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычны выгляд.

Берасьцейшчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
46 Берасьце Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваныя касьцёл і кляштар часткова зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. Да нашага часу захаваліся руіны. Існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры.
47 Берасьце Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі.
48 Берасьце Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі.
49 Берасьце Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў Помнік архітэктуры барока. У 2-й палове XIX ст. мураваныя касьцёл і кляштар зьнішчылі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. Паводле некаторых зьвестак, у 1856—1879 гады касьцёл перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
50 Берасьце Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя касьцёл і кляштар часткова зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі. Да нашага часу захаваліся руіны. Існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры.
51 Берасьце Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі.
52 Берасьце Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі.
53 Берасьце Ратуша Мураваны будынак зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі.
54 Берасьце Царква Сьвятога Міколы Помнік архітэктуры барока. Мураваную царкву зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі.
55 Берасьце Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя царкву і манастыр зруйнавалі ў зьвязку з будаваньнем расейскай фартэцыі.
56 Белая Палац Радзівілаў Помнік архітэктуры рэнэсансу. Мураваны палац разабралі ў 1883 годзе
57 Белая Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар рэфарматаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
58 Белая Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянаў Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, мураваны манастыр — зруйнавалі.
59 Бухавічы Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
60 Бяроза Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў Помнік архітэктуры барока. Па гвалтоўным закрыцьці ў 1866 годзе гарадзенскі губэрнатар выдаў пастанову перадаць пабудовы кляштару Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі «да злому і скарыстаньня годнага матэрыялу на ўладкаваньне званіцы і царквы ў Бярозе, а мядзяны дах скарыстаць на пабудову царквы Аляксандра Неўскага ў Горадні»[20], у 1868 годзе будынак касьцёла разабралі. Захаваліся фрагмэнты касьцельнай вежы і руіны кляштару.
61 Бяроза Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла Помнік архітэктуры барока. У 1867 годзе з ініцыятывы Мураўёва-вешальніка царкву перабудавалі ў маскоўскім стылі[21]. У 2003 годзе царква зноў пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
Файл:Biaroza Kartuskaja, Carkoŭnaja. Бяроза Картуская, Царкоўная (1915).jpg
62 Вістычы Касьцёл Сьвятой Соф'і і кляштар цыстэрыянаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці ў 2-й палове XIX ст., мураваны касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (захаваўся).
63 Высокае Кляштар баніфратаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці кляштару.
64 Гарадзец Касьцёл Зьвеставаньня Панны Марыі Помнік архітэктуры эклектыкі. Мураваны будынак перабудавалі ў маскоўскім стылі
65 Кодань Касьцёл Сьвятой Ганны Помнік архітэктуры барока. У выніку перабудовы над касьцёлам замест фігурнай бані паставілі вялізны купал-цыбуліну.
66 Кобрынь Царква Сьвятога Мікалая Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку перабудовы ў 2-й палове XIX ст. зруйнавалі дзьве бакавыя вежы, а над царквой паставілі вялізны купал-цыбуліну.
67 Крупчыцы Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1866 годзе)
68 Міжрэчча Царква Сьвятога Мікалая Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
69 Тэрэспаль Царква Сьвятога Яна Багаслова Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку перабудовы ў 2-й палове XIX ст. над царквой паставілі вялізны купал-цыбуліну.
70 Уладава Царква Раства Багародзіцы Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
71 Янаў Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Браслаўшчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
72 Друя Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці
73 Шкунцікі Касьцёл Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы

Ваўкавышчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
74 Вердамічы Палац Талочкаў Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак 15 верасьня 1915 году спалілі расейскія войскі[22].
75 Зэльва Тэатар Мураваны будынак пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. У 2000-я гады будынак зноў пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
76 Лапеніца Вялікая (Грынявічы) Касьцёл і кляштар францішканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці.
77 Лыскаў Царква Раства Багародзіцы Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Царкву разабралі ў 1897 годзе.

Віленшчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
78 Быстрыца Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я яму вярнулі аўтэнтычны выгляд.

Віцебшчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
79 Віцебск Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
80 Віцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі пры перабудове пад архіў, у 1950-я сьвятыню канчаткова зьнішчылі.
81 Віцебск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці (па 1832)
82 Віцебск Касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, калегіюм — часткова зруйнавалі (вежу). Канчаткова комплекс зьнішчылі ў 1956.
83 Віцебск Царква Зьвеставаньня Багародзіцы Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, пазьней узарваная савецкімі ўладамі.
84 Віцебск Царква Раства Хрыстова Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі
85 Віцебск Царква Сьвятога Духа Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі
86 Віцебск Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі.
87 Віцебск Царква Сьвятых Барыса і Глеба Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы зьнішчылі ў 2-й палове XIX ст.
88 Астроўна Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
89 Мікулін Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
90 Лёзна Царква Ўваскрасеньня Хрыстова Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, пазьней зьнішчаны савецкімі ўладамі.
91 Тадулін (Янавічы) Царква Прачыстай Багародзіцы Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, пазьней зьнішчаны савецкімі ўладамі

Гарадзеншчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
92 Горадня Касьцёл Маці Божай Ружанцовай Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зьнішчылі ў 2-й палове XIX ст., захаваўся мураваны кляштар


93 Горадня Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фара Вітаўта) Помнік архітэктуры рэнэсансу. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаны ў 1961


94 Горадня Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі.


95 Горадня Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла зьнішчылі ў 1903 годзе дзеля будаваньня расейскіх кашараў. Захаваўся мураваны кляштар.


96 Капцёўка Царква Прачыстай Багародзіцы Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Царкву зруйнавалі дзеля пабудовы мураванай мураўёўкі


97 Масаляны Царква Раства Багародзіцы Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
98 Ружанасток Касьцёл Ахвяраваньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму часткова вярнулі аўтэнтычны выгляд.

Лідчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
99 Ліда Замак Па 1891 годзе ўлады пачалі разборку і распродаж замкавых муроў, з адхонаў замкавага пагорка сталі браць пясок. У гэты час амаль цалкам зьнішчылі рэшткі паўднёва-заходняй вежы і разабралі частку заходняй сьцяны.
100 Ліда Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці, мураваны кляштар страчаны да 1945 году.
101 Ліда Ратуша Помнік архітэктуры барока. Мураваную ратушу зьнішчылі ў XIX ст.
102 Астрына Царква Сьвятога Спаса Помнік архітэктуры готыкі (?), зруйнаваны да канца XIX ст.[23]
103 Беліца Касьцёл Сьвятога Юрыя Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
104 Васілішкі Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычны выгляд.
105 Дэмбрава Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я гады яму вярнулі аўтэнтычны выгляд.

Мазыршчына (Усходняе Палесьсе)

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
106 Мазыр Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад маскоўскай перабудовы


107 Мазыр, Кімбараўка Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у наш час яму вярнулі аўтэнтычны выгляд.


108 Юравічы Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у наш час яму вярнулі аўтэнтычны выгляд.

Меншчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
109 Менск Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова комплекс зруйнавалі ў 1950-я
110 Менск Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці, канчаткова комплекс зьнішчылі ў 1950.
111 Менск Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл часткова зруйнавалі пры перабудове пад расейскі архіў, у наш час фасаду будынка вярнулі аўтэнтычны выгляд.
112 Менск Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл зруйнавалі ў 1860-я[24].
113 Менск Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл зруйнавалі ў 2-й палове XIX ст.
114 Менск Ратуша Помнік архітэктуры клясыцызму. У 1851 расейскі цар Мікалай І пастанавіў зруйнаваць будынак, што было зроблена ў 1857. У наш час ратушу адбудавалі на старым месцы.
115 Менск Царква Сьвятога Духа Помнік архітэктуры готыкі і паўночнага рэнэсансу. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, канчаткова яе зьнішчылі ў 1936. У наш час будынак адбудавалі з захаваньнем старых падмуркаў.
116 Менск Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, у наш час будынку вярнулі аўтэнтычны выгляд.
117 Заслаўе Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у наш час будынку вярнулі аўтэнтычны выгляд.
118 Івянец Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл зьнішчылі па гвалтоўным закрыцьці.
119 Івянец Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у наш час будынку вярнулі аўтэнтычны выгляд.
120 Лагойск Царква Яўленьня Гасподняга і манастыр базылянаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы зруйнавалі ў 1841, неўзабаве на яе месцы збудавалі мураўёўку
121 Смалявічы Царква Сьвятога Мікалая Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Царкву зруйнавалі па сакавіку 1909 году, нягледзячы на просьбу прыхаджанаў захаваць помнік[25].
122 Стоўпцы Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, пазьней яго зьнішчылі савецкія ўлады. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці.
123 Стоўпцы Царква Сьвятой Ганны Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Наваградчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
124 Наваградак Замак У 1802 гарадзенскі губэрнатар Бэнігсан даў дазвол наваградзкаму гараднічаму Скалову разабраць рэшткі замкавых вежаў. У канцы XIX ст. на тэрыторыю Замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго места сьмецьце, якое пакрыла больш як 2-мэтровых плястам руіны пабудоваў. У 1906 рухнула Касьцельная вежа[26].
125 Наваградак Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па 1802
126 Наваградак Касьцёл і кляштар баніфратаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі касьцёла і кляштару зруйнавалі па 1800
127 Наваградак Касьцёл і кляштар дамініканак Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі да 1916 году, кляштару — па 1944 годзе.
128 Наваградак Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі
129 Наваградак Ратуша Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак зруйнавалі ў 1870-я
130 Наваградак Царква Прачыстай Багародзіцы Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак царквы зруйнавалі ў 1870-я.
131 Наваградак Царква Сьвятых Барыса і Глеба Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
132 Ваўковічы Касьцёл (царква?) Мураваны будынак зруйнавалі ў 2-й палове XIX ст.
133 Гавязна Царква Сьвятога Яна Прадцечы Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
134 Гарадзішча Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
135 Крывошын Касьцёл езуітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
136 Ляхавічы Замак У 1-й палове XIX ст. замак прадалі гандлярам, якія разабралі абмуроўку замка і замкавыя пабудовы[27].
137 Ляхавічы Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі.
138 Мікалаеўшчына[b] Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, збудаваны з фундацыі маршалка вялікага літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла ў 1652 годзе. Драўляны будынак касьцёла зруйнавалі па адабраньні ў каталікоў у 1866 годзе, хоць паводле сьведчаньня мясцовага сьвятара, ён быў прыдатным да перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі[28]. Неўзабаве на месцы касьцёла збудавалі новую драўляную царкву.
139 Мір Брама Віленская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
140 Мір Брама Менская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
141 Мір Брама Нясьвіская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
142 Мір Брама Слонімская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
143 Мір Касьцёл Сьвятога Мікалая Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, пазьней часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. У наш час сьвятыні вярнулі аўтэнтычны выгляд.
144 Мір Царква Сьвятой Тройцы Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
145 Нясьвіж Брама Віленская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
146 Нясьвіж Брама Клецкая Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
147 Нясьвіж Калегіюм езуітаў Помнік архітэктуры рэнэсансу. Мураваныя будынкі зруйнавалі па 1800 дзеля пабудовы расейскіх кашараў
148 Нясьвіж Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя касьцёл і кляштар зьнішчылі па гвалтоўным закрыцьці
149 Нясьвіж Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці. Канчаткова комплекс зьнішчылі ў 1950-я
150 Нясьвіж Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова яго зьнішчылі ў 1950-я. Кляштар захаваўся
151 Нясьвіж Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл часткова зруйнавалі (вежа-званіца) у выніку перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Кляштар захаваўся
152 Нясьвіж Палац Альба Мураваны будынак зьнішчылі ў XIX ст.
153 Нясьвіж Ратуша Помнік архітэктуры барока. У XIX ст. будынак часткова зруйнавалі (верхнія ярусы вежы), у наш час ратушы вярнулі аўтэнтычны выгляд
154 Сноў Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у 1920-я сьвятыні вярнулі аўтэнтычны выгляд
155 Сталовічы Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў Помнік архітэктуры віленскага барока. У 1866 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці.
156 Цялядавічы Касьцёл і кляштар бэнэдыктынак Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У 1866 годзе касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
157 Шчорсы Царква Сьвятога Дзьмітрыя Салунскага Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Падляшша

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
158 Высокае Царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
159 Бельск Падляскі Касьцёл Маці Божай з Гары Кармэль і кляштар кармэлітаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
160 Бельск Падляскі Царква Раства Багародзіцы Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Па гвалтоўным пераводзе ў юрысдыкцыю Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі над драўлянай царквой паставілі купал-цыбуліну.
161 Мельнік Царква Прачыстай Багародзіцы Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваную царкву перабудавалі ў маскоўскім стылі ў 1910 годзе.

Панізоўе (Рэчыччына)

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
162 Бабруйск Касьцёл і калегіюм езуітаў Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі дзеля будаваньня расейскай фартэцыі.
163 Бабруйск Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Фарны) Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі дзеля будаваньня расейскай фартэцыі.
164 Вялікія Нямкі Касьцёл Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, зачынены і зруйнаваны па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня.
165 Радага Касьцёл Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пры місіі езуітаў Помнік архітэктуры клясыцызму, зачынены і часткова зруйнаваны ў выніку маскоўскай перабудовы па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня.

Піншчына (Заходняе Палесьсе)

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
166 Пінск Замак Вішнявецкіх Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
167 Пінск Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
Файл:Pinsk, Bernardynskaja. Пінск, Бэрнардынская (1918-39) (2).jpg
168 Гарадзішча Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэнэдыктынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. Захаваўся мураваны кляштар.
169 Любяшоў Касьцёл піяраў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла часткова зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці, канчаткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. Захаваўся мураваны кляштар.
170 Моладава Царква Ўшэсьця Гасподняга Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку перабудовы ў 2-й палове XIX ст. зруйнавалі дзьве бакавыя вежы, а над царквой паставілі купал-цыбуліну.
171 Пагост Загародзкі Касьцёл Сьвятога Язэпа Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
172 Столін Касьцёл Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, канчаткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
173 Тураў Вежа Фартыфікацыя Тураўскага замка, збудаваная ў 2-й палове XIII ст., пазьней узнаўлялася. Мураваную вежу зруйнавалі ў 1830 годзе.

Полаччына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
174 Полацак Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, пазьней узарваны савецкімі ўладамі. Захаваліся руіны касьцёла і кляштару.
175 Полацак Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла зруйнавалі неўзабаве па гвалтоўным закрыцьці.
176 Полацак Манастыр базылянаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі зруйнавалі ў пачатку XX ст.
177 Полацак Ратуша Мураваны будынак зруйнавалі па 1772 годзе. У 1780 годзе на месцы ратушы збудавалі дом генэрал-губэрнатара.
178 Полацак Царква Сьвятога Спаса Помнік архітэктуры полацкай школы дойлідзтва з элемэнтамі клясыцызму. Мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
179 Валынцы Царква Сьвятых Барыса і Глеба Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Драўляны будынак пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
180 Глыбокае Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў Помнік архітэктуры віленскага барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў пры перабудове пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Большую частку мураванага кляштару зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці.
181 Кублічы Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, зруйнаваны да 1945 году.
182 Невель Царква Прачыстай Багародзіцы Помнік архітэктуры барока. Мураваная царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зьнішчаная савецкімі ўладамі.

Слонімшчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
183 Слонім Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, канчаткова зруйнаваны ў 1950-я. Мураваны кляштар зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці.
184 Слонім Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
185 Слонім Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі зруйнавалі ў 1856.
186 Слонім Палац Агінскіх Мураваны палац зруйнавалі ў XIX ст.
187 Слонім Ратуша Мураваны будынак часткова зруйнавалі ў XIX ст.
188 Слонім Тэатар Агінскіх Мураваны тэатар зруйнавалі ў XIX ст.
189 Быцень Царква Сьвятога Язафата Помнік архітэктуры віленскага барока. У 1914 годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву[29], канчаткова помнік зьнішчылі за савецкім часам.
190 Дзярэчын Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваныя будынкі зруйнавалі па гвалтоўным закрыцьці кляштару (1866).
191 Дзявяткавічы Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла Помнік архітэктуры барока. Мураваны касьцёл пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
192 Дзявяткавічы Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Званіца Помнік архітэктуры барока. Мураваная званіца пацярпела ад перабудовы касьцёла пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
193 Зьдзецел Палац Радзівілаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак часткова зруйнавалі па канфікацыі маёнткаў Солтанаў дзеля прыстасаваньня пад кашары.
194 Раготна Касьцёл Анёлаў-Ахоўнікаў Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны будынак часткова пацярпеў ад перабудовы касьцёла пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
195 Ружаны Ратуша Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
196 Ружаны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў Помнік архітэктуры барока. У XIX ст. мураваны будынак царквы пацярпеў ад маскоўскай перабудовы

Случчына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
197 Слуцак Брама Віленская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
198 Слуцак Брама Востраўская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
199 Слуцак Брама Капыльская Мураваны будынак зруйнавалі ў XIX ст.
200 Раманаў Царква Сьвятога Юрыя Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Канчаткова зруйнаваны за савецкім часам
201 Цімкавічы Царква Сьвятога Міколы Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Канчаткова зруйнаваны за савецкім часам

Троччына

Месца Назва Камэнтар Выгляд да руйнаваньня Выгляд па руйнаваньні[a] Сучасны стан
202 Трокі Касцёл Сьвятога Мікалая і кляштар бэрнардынаў Помнік архітэктуры барока. Па ліквідацыі кляштару ў 1865 годзе расейскія ўлады зруйнавалі вежы касьцёла, а каля 1880 году — рэшту будынка.
203 Алькенікі Касцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
204 Высокі Двор Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак касьцёла пацярпеў ад перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.
205 Мерач Ратуша Помнік архітэктуры барока. Мураваны будынак ратушы зьнішчылі дзеля пабудовы царквы-мураўёўкі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф або ў час руйнаваньня
  2. ^ Касьцёл належаў да Наваградзкага дэканату, хоць само мястэчка ўваходзіла ў склад Менскага павету

Крыніцы

  1. ^ Агіевіч У. Ідэалы і сімвалы беларускага шляху // Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Навук. збор. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Менск, 2000. — 224 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13). С. 72.
  2. ^ Касяк І. Канстанца // «З гісторыяй на „Вы“» (артыкулы, дакументы, успаміны). Выпуск трэці. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1994.
  3. ^ Буйвал В., Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Прэс-рэліз за жнівень 2005 г.
  4. ^ Савік Л. Рыцарам Айчыны прысвячаецца… // Народная Воля. № 17—18, 3 лютага 2009 г.
  5. ^ Баршчэўская Н. Суадносіны паміж мовай і нацыянальнай тоеснасьцю — 2, Беларуская рэдакцыя Польскага радыё, 13 траўня 2009 г.
  6. ^ Пацюпа Ю. Занядбаная старонка правапісу: прапановы пісаньня прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснай // Arche. № 6 (29), 2003 г.
  7. ^ Бекус Н. Тэрапія альтэрнатывай, або Беларусь, уяўленая інакш // Arche. № 2 (31), 2004.
  8. ^ Клімчук Ф. Старадаўняя пісьменнасць і палескія гаворкі // Беларускя лінгвістыка. Вып. 50, 2001. С. 19—24.
  9. ^ Лыч Л. Русіфікацыя // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 630.
  10. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 54.
  11. ^ Архітэктар Папруга: Хочуць цыбуліны на царкве — няхай будуюць новы храм // Наша Ніва, 1 ліпеня 2010 г.
  12. ^ Кулагін А. Эклектыка. — Менск, 2000. С. 18.
  13. ^ Чарановіч С. Ляхавіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа // Наша Вера. № 3 (21), 2002 г.
  14. ^ Кулагін А. Эклектыка. — Менск, 2000. С. 40—41.
  15. ^ Кулагін А. Эклектыка. — Менск, 2000. С. 65.
  16. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 23.
  17. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 24.
  18. ^ Ткачоў М. Геранёнскі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 527.
  19. ^ Цуба М. Аперацыя пад Крэвам як адна з буйнейшых ваенных бітваў на беларускіх землях падчас Першай сусветнай вайны // Веснік Палескага дзяржаўнага універсітэта. Серыя грамадскіх і гуманітарных навук. №1. 2012. С. 24—31.
  20. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 136.
  21. ^ Описания церквей и приходов. Гродненский православно-церковный календарь. Том 1. — Воронеж, 1899. С. 92.
  22. ^ Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Cz. 1 [Wielkie Księstwo Litewskie, Inflanty, Kurlandia]. T. 2, Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1992. S. 398.
  23. ^ Трусаў І. Гродзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 31 (76), 5 жніўня 1999.
  24. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар баніфратаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 291
  25. ^ Флікоп-Світа Г. Алтары з уніяцкіх часоў у царкве Св. Мікалая ў Смалявічах у пачатку ХХ ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 20 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. Лакотка. — Менск: Права і эканоміка, 2016. С. 555.
  26. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 13—14.
  27. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 22.
  28. ^ Янушкевіч Я. Зямля волатаў // Наша вера. №3, 2002 г.
  29. ^ Старая Бытенская церковь, Большой Русский Альбом

Літаратура

Вонкавыя спасылкі