Рэйнджарз Глазга: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 7: Радок 7:
|Стадыён = [[Айбракс]]
|Стадыён = [[Айбракс]]
|Умяшчальнасьць = 50 817
|Умяшчальнасьць = 50 817
|Чэмпіянат = {{Папярэдні футбольны сэзон Шатляндыі|РэйнджарзГ-Ліга}}
|Прэзыдэнт = Дэйв Кінг
|Сэзон = {{Папярэдні футбольны сэзон Шатляндыі|ПапярэдніСэзон}}
|Чэмпіянат = [[Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе|Прэм’ер-ліга]]
|Месца = {{Папярэдні футбольны сэзон Шатляндыі|РэйнджарзГ}}
|Сэзон = [[Чэмпіянат Шатляндыі па футболе 2018—2019гадоў|2018—2019]]
|Месца = 2 месца
|Сайт = http://www.rangers.co.uk/
|Прыналежнасьць = Шатляндзкія
|Прыналежнасьць = Шатляндзкія



Вэрсія ад 09:04, 31 ліпеня 2020

Рэйнджарз
Поўная назва Rangers Football Club
Заснаваны люты 1872
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Айбракс
Умяшчальнасьць: 50 817
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rangers.co.uk (анг.)

«Рэ́йнджарз» (па-ангельску: Rangers Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з Глазга. Клюб мае мянушкі the Gers, Teddy Bears і, акрамя таго, Light Blues. Часам клюб называюць «Глазга Рэйнджарз», але слова Глазга ніколі не прысутнічала ў афіцыйным назове клюбу[1]. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Айбракс», які зьмяшчае 50 817 гледачоў, стадыён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Глазга.

«Рэйнджарз» 54 разы перамагаў у нацянальным чэмпіянаце: больш, чым хто-небудзь зь іншых клюбаў у сьвеце. 27 разоў станавіўся ўладальнікам Кубку лігі Шатляндыі, больш чым хто-небудзь у Шатляндыі, і 33 разы перамагаў у Кубку Шатляндыі. У 1961 годзе «Джарз» дайшоў да фіналу Кубку ўладальнікаў кубкаў, стаўшы такім чынам першым брытанскім клюбам дасягнуўшым фіналу эўрапейскіх кубкаў. У 1967 годзе клюб зноўку трапіў у фінал таго ж самага кубка, але таксама атрымаў паразу. І толькі ў 1972 годзе гэты трафэй знайшоў сваё месца ў клюбнай калекцыі. Акрамя таго ў 2008 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА.

Клюб традыцыйна падтрымліваецца пратэстантамі й прыхільнікамі уніі з Ангельшчынай (юніяністы). Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Сэлтык», тандэм двух клюбаў вядомы як Старая Фірма (Old Firm), гульні паміж гэтымі камандымі маюць назоў ― дэрбі Глазга.

Гісторыя

Чацьвёра заснавальнікаў клюбу ― браты Мойзэс і Пітэр Макнэйл, Пітэр Кэмпбэл і Ўіліям Макбіт ― стварылі футбольную каманду й далі ёй назоў па першым ўбачаным назове ў кніжцы[2]. У траўні таго ж году прайшла першая гульня клюбу супраць каманды Callander F.C. на грамадзкім пляцы Glasgow Green, гульня скончылася зь лікам 0:0. Афіцыйнай датай заснаваньня клюбу лічыцца 15 ліпеня 1873 году, калі клюб правёў свой першы штогадовы сход. У 1877 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка Шатляндыі. Першае ў гісторыі дэрбі Старой Фірмы сталася ў 1888 годзе, у год заснаваньня «Сэлтыку». «Рэйнжарз» атрымалі паразу зь лікам 5:2. У сэзоне 1890―1891 гадоў «Джарз» стаў адным зь дзесяці ўдзельнікаў сфармаванай шатляндзкай футбольнай лігі. К гэтаму часу «Рэйнджарз» ужо гуляў на «Айбракс».

Ня здолеўшы атрымаць пагадненьня з крэдыторамі 14 чэрвеня 2012 году клюб быў вымушаны пачаць працэс банкруцтва[3]. Ягоныя актывы былі прададзеныя новай кампаніі, Sevco Scotland Ltd, якая ў далейшым была перайменаваная ў Rangers Football Club Limited[4]. Пасьля клюб быў зноўку далучаны да Шатляндзкай футбольнай асацыяцыі, прыняўшы шэраг ўмоваў, як то аднагадовую забарону на трансфэры. Заяўка на ўдзел у шатляндзкай Прэм’ер-лізе была адхіленая[5], у дадатак да гэтага было вырашына разьмясьціць «Рэйнджарз» у ніжэйшым дывізіёне на пачатку сэзону 2012―2013 гадоў, а ня ў першы дывізіён, як спачатку плянавался[6].

Дасягненьні

  • Чэмпіён Шатляндыі: 54
    • 1891, 1899, 1900, 1901, 1902, 1911, 1912, 1913, 1918, 1920
    • 1921, 1923, 1924, 1925, 1927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1933
    • 1934, 1935, 1937, 1939, 1947, 1949, 1950, 1953, 1956, 1957
    • 1959, 1961, 1963, 1964, 1975, 1976, 1978, 1987, 1989, 1990
    • 1991, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1999, 2000, 2003
    • 2005, 2009, 2010, 2011
  • Уладальнікі' Кубка Шатляндыі: 33
    • 1894, 1897, 1898, 1903, 1928, 1930, 1932, 1934, 1935, 1936
    • 1948, 1949, 1950, 1953, 1960, 1962, 1963, 1964, 1966, 1973
    • 1976, 1978, 1979, 1981, 1992, 1993, 1996, 1999, 2000, 2002
    • 2003, 2008, 2009
  • Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 27
    • 1947, 1949, 1961, 1962, 1964, 1965, 1971, 1976, 1978, 1979
    • 1982, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1991, 1993, 1994, 1997
    • 1999, 2002, 2003, 2005, 2008, 2010, 2011
  • Уладальнікі Кубка ўладальнікаў кубкаў: 1
    • 1972

Склад

Актуальны на 23 чэрвеня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Шатляндыі Бр Алан Макгрэгар 1982
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Тавэрньер (капітан) 1991
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джордж Эдмундсан 1997
5 Сьцяг Швэцыі Аб Філіп Гэляндэр 1993
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Конар Голдсан 1992
8 Сьцяг Шатляндыі ПА Раян Джэк 1992
10 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Стывэн Дэвіс 1985
12 Сьцяг Ангельшчыны Бр Эндзі Фэрт 1996
14 Сьцяг Ангельшчыны Нап Раян Кент 1996
17 Сьцяг Нігерыі ПА Джо Арыба 1996
18 Сьцяг Фінляндыі ПА Глен Камара 1995
19 Сьцяг Харватыі Аб Нікала Каціч 1996
20 Сьцяг Калюмбіі Нап Альфрэда Марэляс 1996
21 Сьцяг Ангельшчыны Нап Брэндан Баркер 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Нап Джордан Джонз 1994
23 Сьцяг Шатляндыі ПА Грэг Докерці 1996
24 Сьцяг Шатляндыі Нап Грэг Ст’юарт 1990
25 Сьцяг ЗША Аб Мэт Полстэр 1993
31 Сьцяг Харватыі Аб Борна Барышыч 1992
32 Сьцяг Шатляндыі Нап Джэйк Гэйсьці 1998
37 Сьцяг Канады ПА Скот Арфілд 1988
40 Сьцяг Шатляндыі Нап Глен Мідлтан 2000
Сьцяг Ангельшчыны Аб Кэлвін Бэйсі 1999
Сьцяг Шатляндыі Бр Джон Маклафлін 1987
Сьцяг Румыніі ПА Яніс Хаджы (ар. Генк) 1998
Сьцяг Шатляндыі Нап Джэймі Мэрфі 1989
Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэрмэйн Дэфо 1982

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рэйнджарз Глазгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў