Гісторыя Ліды: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 19: Радок 19:
* [[1797]]: у [[Літоўская губэрня|Літоўскай губэрні]], з [[1801]] — у [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], а ў [[1842]] увайшла ў склад [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]].
* [[1797]]: у [[Літоўская губэрня|Літоўскай губэрні]], з [[1801]] — у [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], а ў [[1842]] увайшла ў склад [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]].


[[Файл:Lidzki_zamak._Лідзкі_замак_(1874).jpg|міні|200пкс|Лідзкі замак, XIX ст.]]
[[Файл:Lidzki zamak. Лідзкі замак (V. Griaznov, 1874).jpg|міні|200пкс|Лідзкі замак, XIX ст.]]


* кан. [[19 стагодзьдзе|XІХ ст.]]: у месьце дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзеная першая чыгуначная лінія.
* кан. [[19 стагодзьдзе|XІХ ст.]]: у месьце дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзеная першая чыгуначная лінія.

Вэрсія ад 19:04, 26 ліпеня 2020

Ліда на літаграфіі з малюнку Н. Орды
Лідзкі замак, XIX ст.
  • кан. XІХ ст.: у месьце дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзеная першая чыгуначная лінія.
  • восень 1918: у горадзе сфармавалася Самаабарона Лідзкай зямлі — польская вайсковая арганізацыя, якой мэтай была абарона гораду ад бальшавікоў. Арганізаваў яе лейтэнант Вацлаў Шукевіч[4]. Пасьля выходу нямецкіх войскаў Самаабарона кіравала горадам.
  • студзень 1919: атрады Самаабароны выйшлі зь Ліды, каб ратаваць Вільню, якая патрапіла пад бальшавіцкую аблогу. Ліда засталася бяз абароны, у наступстве бальшавікі занялі яе бяз барацьбы.
  • 16—17 красавіка 1919: рэгулярныя атрады Войска Польскага пад кіроўніцтвам ген. Юзэфа Ласоцкага, пасьля дня і ночы цяжкіх змаганьняў, адбілі Ліду з рук бальшавікоў. Чырвоная Армія, якая моцна змагалася за кантроль над горадам, пацярпела паразу — палякі здабылі панцэрны цягнік, шмат зброі і ўзялі ў палон каля 350 салдатаў. Частка бальшавіцкіх войскаў справабала зьбегчы зь Ліды на ўсход, аднак польская кавалерыя дагнала іх у Ліпнішках і таксама ўзяла ў палон. У часе змаганьняў за Ліду, жыдоўская частка насельніцтва гораду актыўна падтрымоўвала бальшавікоў[5].
  • 7 чэрвеня 1919: горад разам з усім лідзкім паветам увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Ўсходніх Земляў — часовай польскай адмініцтрацыйнай адзінкі[6]
  • лета 1920: горад занялі бальшавікі.
  • 30 верасьня 1920: Ліду зноў занялі часткі польскага войска.
  • 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар павету ў Наваградзкім ваяводзтве. Найбольшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, вядомым вытворцай гумовага абутку ў рэспубліцы, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў 1929. Працавалі таксама іншыя прадпрыемствы: па вытворчасьці сельскагаспадарчых прыладаў, вырабаў з дроту, гумы, вытворчасьці піва і алею, дзейнічалі кафлярні, тартакі, пякарні.
  • 1926: браты Чарткі збудавалі ў Лідзе цьвіковы завод.
  • 1929: Лідзкая фабрыка гумовага абутку «Ардаль» вырабіла першую прадукцыю.
  • 1930: на прамысловых прадпрыемствах Ліды працавалі каля 800 чал., зь іх трэцюю частку складалі працаўнікі «Ардалю».
Лідзкі кірмаш, 1916 рок

Крыніцы

  1. ^ История на Лидский районный исполнительный комитет
  2. ^ а б в г д Расьціслаў Баравы. Ліда // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 197
  3. ^ Ліда // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  4. ^ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.
  5. ^ Lech Wyszczelski: Wyprawa wileńska. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 87-90. ISBN 978-83-11-11934-5.
  6. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  7. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 21 marca 1938 r. o rozszerzeniu granic miasta Lidy w powiecie lidzkim województwie nowogródzkim, Dz. U. Nr 21, poz. 183 (пол.)

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гісторыя Лідысховішча мультымэдыйных матэрыялаў