Ліда: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Найноўшы час: дапаўненьне
Радок 88: Радок 88:
Lida. Ліда (N. Orda, 1873).jpg|«Ліда над ракой Лідзеяй».<br />[[Напалеон Орда|Н. Орда]], 1873 г.
Lida. Ліда (N. Orda, 1873).jpg|«Ліда над ракой Лідзеяй».<br />[[Напалеон Орда|Н. Орда]], 1873 г.
</gallery><gallery widths=150 heights=150 class="center">
</gallery><gallery widths=150 heights=150 class="center">
Lidzki zamak. Лідзкі замак (1874).jpg|Замак. В. Гразноў, 1874 г.
Lidzki zamak. Лідзкі замак (V. Griaznov, 1874).jpg|Замак. В. Гразноў, 1874 г.
Lidzki zamak. Лідзкі замак (V. Dmachoŭski, 1853, 1882).jpg|Замак. В. Дмахоўскі, 1882 г.
Lidzki zamak. Лідзкі замак (V. Dmachoŭski, 1853, 1882).jpg|Замак. В. Дмахоўскі, 1882 г.
Lida, Karmelickaja. Ліда, Кармэліцкая (1917).jpg|Кляштар кармэлітаў, 1917 г.
Lida, Karmelickaja. Ліда, Кармэліцкая (1917).jpg|Кляштар кармэлітаў, 1917 г.

Вэрсія ад 19:04, 26 ліпеня 2020

Ліда
трансьліт. Lida
Віды Ліды
Віды Ліды
Герб Ліды Сьцяг Ліды
Першыя згадкі: 14 верасьня 1323 (700 гадоў таму)[1]
Магдэбурскае права: 17 верасьня 1590
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Лідзкі
Плошча: 80 км²
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 101 616 чал.[2]
шчыльнасьць: 1270,2 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1561
Паштовы індэкс: 231300
СААТА: 4236501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′44″ пн. ш. 25°17′45″ у. д. / 53.89556° пн. ш. 25.29583° у. д. / 53.89556; 25.29583Каардынаты: 53°53′44″ пн. ш. 25°17′45″ у. д. / 53.89556° пн. ш. 25.29583° у. д. / 53.89556; 25.29583
Ліда на мапе Беларусі ±
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт (рас.)

Лі́да — места ў Беларусі, на рацэ Лідзеі. Адміністрацыйны цэнтар Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 101 616 чалавек[2]. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог на Вільню, Баранавічы, Горадню, Маладэчна.

Ліда — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак вялікага князя Гедзіміна, выдатны помнік гісторыі і абарончай архітэктуры. Апроч таго, у месьце знаходзяцца Фарны касьцёл у стылі віленскага барока і комплекс былога кляштару піяраў з касьцёлам Сьвятога Язэпа ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша і касьцёл пры кляштары кармэлітаў, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя расейскімі ўладамі.

Назва

Тапонім «Ліда», відаць, утварылася ад балцкага lydimas — высечка, блізкага да тэрміну «ляда». Менш імаверным зьяўляецца зьвязак назвы места зь летувіскім lydis — ход, плынь. Часам тапонім памылкова прымяркоўваюць да імя Ліда, якое зьявілася ў гэтых мясьцінах значна пазьней[3].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Ліды

Вялікае Княства Літоўскае

Гедзімін

Найбольш раньнія археалягічныя матэрыялы, выяўленыя на тэрыторыі Ліды, датуюцца пачаткам XIV ст.[4] Афіцыйна[5] адлік гісторыі места вядзецца ад 14 верасьня 1323 году — пачатку будаваньня вялікім князем Гедзімінам Лідзкага замка[1], вакол якога паступова вырасла паселішча.

У XIV ст. Ліда беспасярэдне належала вялікім князям Гедзіміну, Кейстуту, Альгерду, Ягайле, Вітаўту. У гэты час места ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва і неаднаразова цярпела ад нападаў крыжакоў. У 1360-я гады ў Лідзе існавала францішканская місія, а ў 1387 годзе Ягайла заснаваў тут адзін зь першых касьцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1396—1398 гадох у Лідзе жыў з сваім дваром выгнаны Тымурам хан Залатой Арды Тахтамыш, а ў 1411—1412 гадох — ягоны сын Джэлал ад-Дзін, які камандаваў татарскімі аддзеламі войска Вялікага Княства Літоўскага ў Грунвальдзкай бітве. З 1413 году места знаходзілася ў складзе Віленскага ваяводзтва[4].

У XV—XVI стагодзьдзях Ліда была значным цэнтрам рамяства і гандлю, зьвязаным зь Вільняй, Наваградкам, Менскам, Полацкам. У гэты час места складалася з Рынка і 4 вуліцаў, таксама існавала прадмесьце Зарэчча. У сярэдзіне XVI ст. у Лідзе зьявіліся кальвіністы, прычым іхная колькасьць неўзабаве так павялічылася, што мескі касьцёл некаторы час ня дзейнічаў празь недахоп вернікаў[4].

Мескі (1840 г.) і павятовы (1846 г.) гербы

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ліда стала цэнтрам павету. 17 верасьня 1590 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «поле шчыта расьсечанае на дзьве часткі: правая — чырвоная з залатым ільвом, левая — блакітная з двума залатымі скрыжаванымі ключамі»[6].

За часамі Крывавага патопу (1654—1661) у 1659 годзе маскоўскае войска І. Хаванскага штурмам узяла замак і спаліла яго[4]. У 2-й палове XVII ст. у выніку войнаў з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй Ліда прыйшла ў заняпад, толькі зь сярэдзіне XVIII ст. пачалося гаспадарчае ажыўленьне. У 1672 годзе тут заснавалі кляштар кармэлітаў.

У 1756[4]—1834 гадох у Лідзе існавала сярэдняя навучальная ўстанова — піярскі калегіюм, выпускнікі якога пакінулі прыкметны сьлед у навуцы і літаратуры. У калегіюме навучаўся будучы прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Станіслаў Юндзіл. На 1792 год у месьце было 242 будынкі[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Слонімскай губэрні (з 1797 году ў складзе Літоўскай, з 1801 году — Гарадзенскай, з 1842 году — Віленскай губэрні). На 1837 год у месьце было 324 будынкі.

У 1863 і 1873 гадох у Лідзе збудавалі 2 бровары, у 1870—1880-я гады — гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвую фабрыку, крухмальны завод. У 1884 годзе празь места праклалі чыгуначную лінію ВільняЛунінец, у 1907 годзе — МаладэчнаМасты. У 1899 годзе ў Лідзе адкрылася лякарня на 25 ложкаў. У 1901 годзе адбыўся запуск чыгуналіцейнага, у 1903 годзе — лесапільнага, у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў — 2 цагельных заводаў.

На 1904 год у Лідзе было 1000 жылых дамоў (зь іх 275 мураваных), 14 дробных прадпрыемстваў (400 работнікаў), 170 рамесных майстэрань, 4 лякарні на 115 ложкаў, 6 пачатковых навучальных установаў (700 вучняў). На 1914 год у месьце працавала каля 40 прадпрыемстваў[7]. У Першую сусьветную вайну ў верасьні 1915 году Ліду занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліда абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары Лідзкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[8]. Увосень 1918 году ў Лідзе сфармавалася Самаабарона Лідзкай зямлі, якая пачала кіраваць местам па адыходзе немцаў, а таксама Нацыянальная рада Лідзкай зямлі і Кола полек у Лідзе. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Ліда ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Гарадзенскага раёну[9], неўзабаве места занялі бальшавікі. 16—17 красавіка 1919 году Ліду адбілі польскія войскі[10]. 7 чэрвеня 1919 году места разам з паветам трапіла ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай управы ўсходніх земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[11]. Улетку 1920 году Ліду зноў занялі бальшавікі, 30 верасьня 1920 году — часткі польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліда апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету ў Наваградзкім ваяводзтве. За польскім часам найбольшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, вядомым вытворцай гумовага абутку, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў 1929 годзе. У месьце таксама працавалі прадпрыемствы па вытворчасьці сельскагаспадарчых прыладаў, вырабаў з дроту, гумы, піва і алею, а таксама кафлярні, тартакі і пякарні.

У 1939 годзе Ліда ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці). З 27 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1989 годзе ў Лідзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Адаму Міцкевічу, у 1993 годзе — помніка Францішку Скарыну. У 2010 годозе ўпершыню з часоў падзеяў 1939 году ў цэнтральную частку Ліды вярнуліся назвы, беспасярэдне зьвязаныя з дасавецкай гісторыяй места: Грунвальдзкая і Замкавая вуліцы, а таксама бульвар імя вялікага князя Гедзіміна.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 1243 чал.[4]
  • XIX стагодзьдзе: 1817 год — 770 чал.; 1837 год — 1366 чал.[12]; 1851 год — 4845 чал.[13]; 1861 год — 4087 чал.[13]; 1862 год — 4077 чал. (2059 муж. і 2028 жан.)[14]; 1897 год — 8626 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 13 401 чал.; 1959 год — 28,5 тыс. чал.; 1972 год — 50 тыс. чал.; 1979 год — 65,5 тыс. чал.; 1996 год — 100,9 тыс. чал.; 1998 год — 99,9 тыс. чал.[15]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 98 231 чал.; 2006 год — 96,5 тыс. чал.; 2009 год — 97 629 чал.[16] (перапіс); 2016 год — 100 443 чал.[17]; 2017 год — 101 165 чал.[18]; 2018 год — 101 616 чал.[2]

Нацыянальны склад (паводле перапісу 1999 году, %): беларусы — 44,2, палякі — 38,3, расейцы — 14,0, украінцы — 2,6. Агулам у месьце жывуць прадстаўнікі каля 50 нацыянальнасьцяў.

Рэлігійнае жыцьцё прадстаўляюць 22 супольнасьці 6 канфэсіяў, у тым ліку 7 праваслаўных, 5 рымска-каталіцкіх, 1 грэка-каталіцкая, 1 мусульманская, 1 юдэйская, 1 эвангелічна-лютэранская і 6 пратэстанцкіх. Дзейных сакральных будынкаў у месьце — 8, у тым ліку 4 касьцёлы, 2 царквы і 2 малітоўныя дамы на ўсіх пратэстантаў.

Адукацыя

Кінатэатар «Кастрычнік»

Сыстэма адукацыі ў Лідзе — гэта 16 сярэдніх, няпоўная сярэдняя школы, гімназія, ліцэй, 33 дашкольныя і 10 пазашкольных установаў, Лідзкі каледж, музычны каледж, 2 прафэсійна-тэхнічныя вучэльні, прафэсійны ліцэй, дзіцячы дом творчасьці, школа мастацтваў і музычная школа.

Мэдыцына

Да паслугаў месьцічаў — лякарня на 1155 месцаў, 5 паліклінік, 3 дыспансэры, 24 пункты аховы здароўя, станцыі хуткай дапамогі і пераліваньня крыві; 11 аптэчных пунктаў, 9 аптэчных шапікаў розных формаў уласнасьці.

Культура

У сыстэму ўстановаў культуры ўваходзяць 3 дамы культуры, 7 бібліятэк, гістарычна-мастацкі музэй, 1 кінатэатар, 46 калектываў мастацкай самадзейнасьці.

Спорт

У Лідзе працуе 3 спарткомплексы, 2 ФАКі, стадыён, плавальны басэйн, 12 міні-басэйнаў, 27 спартовых заляў, 6 стралковых ціраў, 64 прыстасаваныя памяшканьні, 79 плоскасьцевых будынкаў.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
8 сакавіка вуліца Крупаўская вуліца
Камсамольская вуліца Замкавая вуліца
Кірава вуліца Школьная вуліца[19]
Леніна плошча Рынак пляц
Ленінская вуліца Каменская вуліца Гарадзенская вуліца
3 мая вуліца
Перамогі вуліца Сьвянцянская вуліца[19] Адама Фалькоўскага вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца Сувальская вуліца
Не існуе Крывая вуліца Мацкевіча вуліца

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Ліды: Вісманты, Выган, Дварцовая Слабада, Дзяканка, Закасанка, Зарэчча, Каменка, Кузьмішкі, Куроўшчына, Маргі, Мастоўшчына, Навапрудцы, Пастаўшчына, Расьлякі, Сойкішкі, Стругі, Фэрма, Школьны Двор.

Эканоміка

Лідзкі камбайн
Лідзкае піва

Ліда — буйны прамысловы цэнтар. У месьце працуюць прадпрыемствы машынабудаваньня, харчовай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, абутковай прамысловасьці.

  • ААТ «Лідсельмаш»
  • ААТ «Лідаграпраммаш»
  • РУП «Ліцейна-мэханічны завод»
  • РУП «Досьледны завод „Нёман“»
  • ААТ «Лідзкае піва»
  • ААТ «Лідкан»
  • ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • ДАУП «Лідзкі малочнакансэрвавы камбінат»
  • ААТ «Лакафарба»
  • АУВП «Лідзкая мэблевая фабрыка»
  • ААТ «Лідабудматэрыялы»
  • ААТ «Лідзкая абутковая фабрыка»
  • РУП «Завод „Оптык“»
  • РУП «Лідзкі завод электратэхнічных вырабаў»
  • ІПВУП «Белтэкс-Оптык»
  • ЗАТ «Белэўратара»
  • Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Завод Ізатрон»[20].

У будаўнічы комплекс Ліды ўваходзяць 17 будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацыяў, найбуйнейшай зь якіх зьяўляецца ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19».

Да паслугаў насельніцтва і гасьцей места маецца 480 аб’ектаў раздробнага гандлю і грамадзкага харчаваньня ўсіх формаў уласнасьці, шэраг прадпрыемстваў побытавага абслугоўваньня. Дзейнічаюць 2 стацыянарныя і 4 міні-рынкі.

Транспарт

Ліда — чыгуначны вузел. Таксама маецца аўтобусная станцыя, якая абслугоўвае каля 10 міжмескіх маршрутаў і каля 30 мясцовых маршрутаў. Мескі грамадзкі транспарт улучае 13 аўтобусных маршрутаў і 12 маршрутаў маршрутных таксі.

Грузавыя і пасажырскія перавозкі ў Лідзе ажыцьцяўляюць ААТ «Лідатрансаўта», ААТ «Лідаспэцаўтатранс», «Ілона», грузавая аўтастанцыя ААТ «Горадняінтэртранс», аўтобусны парк № 2 і чыгуначны вузел.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Файл:Francysk Skaryna statue in Lida.jpg
Помнік Францішку Скарыну

Ліда — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[21]. У месьце працуе Лідзкі гістарычна-мастацкі музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ліда» або ў трохзоркавым гатэлі «Кантынэнт»[22].

Славутасьці

Касьцёл кармэлітаў у час руйнаваньня расейскімі ўладамі

Найбольш вядомая славутасьць Ліды — Замак Гедзіміна, збудаваны вялікім князем у 1330-я. Іншыя выдатныя мясьціны:

Страчаная спадчына

  • Капліца Сьвятога Крыжа (XIX ст.)
  • Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (XVIII ст.)
  • Ратуша (XVIII ст.)
  • Сынагога Галоўная (1891)
  • Царква Сьвятога Юрыя (1875)

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

Крыніцы

  1. ^ а б Маргарыта Сідар. Усе — у Ліду, каб выпіць квасу з Гедымінам // Зьвязда : газэта. — 14 верасьня 2013. — № 173 (27538). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 202.
  4. ^ а б в г д е ё Баравы Р. Ліда // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 197.
  5. ^ История, Лидский районный исполнительный комитет
  6. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  7. ^ Коўкель І. Ліда // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 362.
  8. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  9. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  10. ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 87-90.
  11. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  12. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  13. ^ а б Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  14. ^ Sulistrowski F. Lida // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 217.
  15. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 248.
  16. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ а б Лаўрэш Л. Па старонках нашай гісторыі. З жыцця вуліцы Школьнай – сучаснай Кірава // «Лідская газета», 22 ліпеня 2017.
  20. ^ Завод «Ізатрон» плануе да канца года наладзіць выпуск трох лекавых сродкаў // «БелТА», 23 лютага 2007
  21. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  22. ^ Гостиницы, Лидский районный исполнительный комитет

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў