Шчасьце трэба берагчы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Сюжэт: артаграфія
д -Катэгорыя:Беларускія фільмы; ± 2 катэгорыі з дапамогай HotCat
 
Радок 25: Радок 25:
|imdb =
|imdb =
}}
}}
«'''Шчасьце трэба берагчы'''» ({{мова-ru|Счастье надо беречь}}) — мастацкі фільм (мэлядрама), зьняты ў 1958 годзе на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» па матывах аповесьці [[Аляксей Кулакоўскі|Аляксея Кулакоўскага]] «Нявестка». Прэм’ера фільму адбылася 9 красавіка 1958 году ў [[Масква|Маскве]] і ў траўні 1958 году — у [[Менск]]у.
«'''Шча́сьце трэ́ба берагчы́'''» ({{мова-ru|Счастье надо беречь}}) — мастацкі фільм (мэлядрама), зьняты ў 1958 годзе на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» па матывах аповесьці [[Аляксей Кулакоўскі|Аляксея Кулакоўскага]] «Нявестка». Прэм’ера фільму адбылася 9 красавіка 1958 году ў [[Масква|Маскве]] і ў траўні 1958 году — у [[Менск]]у.


== Сюжэт ==
== Сюжэт ==
Радок 55: Радок 55:
* [https://www.kino-teatr.ru/kino/movie/sov/9047/annot/ Фільм «Шчасьце трэба берагчы» на сайце www.kino-teatr.ru]{{ref-ru}}
* [https://www.kino-teatr.ru/kino/movie/sov/9047/annot/ Фільм «Шчасьце трэба берагчы» на сайце www.kino-teatr.ru]{{ref-ru}}


[[Катэгорыя:Беларускія фільмы]]
[[Катэгорыя:Фільмы 1958 году]]
[[Катэгорыя:Савецкія фільмы]]
[[Катэгорыя:Фільмы «Беларусьфільму»]]
[[Катэгорыя:Беларусьфільм]]

Цяперашняя вэрсія на 16:11, 8 ліпеня 2020

Шчасьце трэба берагчы
Счастье надо беречь
Жанр драматычны фільм[d]
Рэжысэр Язэп Шульман
Сцэнарыст Андрэй Макаёнак
Кампазытар Дзьмітры Лукас, Ісак Любан
Апэратар Георгій Удавенкоў
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 1958
Працягласьць 84 хвіліны
Краіна СССР
Мова расейская

«Шча́сьце трэ́ба берагчы́» (па-расейску: Счастье надо беречь) — мастацкі фільм (мэлядрама), зьняты ў 1958 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» па матывах аповесьці Аляксея Кулакоўскага «Нявестка». Прэм’ера фільму адбылася 9 красавіка 1958 году ў Маскве і ў траўні 1958 году — у Менску.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня тэрміну вайсковай службы Віктар вярнуўся ў родную вёску. На агульным сходзе ён быў прызначаны брыгадзірам і з вялікім энтузіязмам стаў працаваць ў калгасе. Даніла, бацька Віктара, увесь час пакутуе з-за бруднай плёткі — нібыта бацькам Віктара зьяўляецца ня ён, а былы брыгадзір Шандыбовіч. Шандыбовіч таксама працуе ў калгасе, па-бацькоўску раіць Віктару, як кіраваць калгаснай гаспадаркай: як атрымоўваць прэміі за звышплянавы ўраджай, як змагацца з бюракратычнай валакітай, як спісваць нястачу сьвіньняў.

На Віктара зьвяртаюць увагу ўсе вясковыя дзяўчыны, а асабліва Кацярына. Але Віктар любіць Ларысу і яна адказвае яму ўзаемнасьцю. Неўзабаве маладыя гуляюць вясельле. З гэтага часу Ларыса стала дапамагаць мужу, які сутыкаўся з цяжкасьцямі працы брыгадзіра (пачаў піць на працы) і спакусамі (падчас уборкі лёну ўзяў амаль усіх коней, каб прывезьці лес для новай хаты).

Вольга, дачка Шандыбовіча, знайшла ў бацькі акт аб неправамерным сьпісаньні сьвіней і паказала яго Ларысе. Калі Шандыбовіч даведаўся, што дачка ідзе супраць яго, ён выгнаў яе з хаты. Дзеяньні Віктара абмяркоўвалі на сходзе актыву камсамолу, дзе Вольга і Ларыса выступілі з абвінавачваньнямі супраць яго. Сумленная і прынцыповая калгасьніца Ларыса не магла скрываць праўду пра махінацыі мужа. Вярнуўшыся дадому, Віктар стаў вінаваціць жонку, што тая пайшла супраць яго, бо магла і прамаўчаць. У запале гневу выпаліў бацьку, што ён не бацька яму. Даніла пайшоў з дому ў Забалоцьце да стрыечнай сястры, але ня змог дабрацца. Старога знайшлі на балоце і адвезлі ў Каменку ў медпункт. Калі ён даведаўся, што Ларыса цяжарная, адразу вырашыў ехаць дадому.

Віктар таксама пайшоў з дому. Праз нейкі час ён прыйшоў да старшыні калгасу з пакаяньнем. Старшыня параіў вяртацца дадому, стаць на калені перад бацькам і жонкай і прасіць у іх прабачэньня. Калі яны даруюць, то і ён даруе. Віктар цалкам парваў усе кантакты з Шандыбовічам і прыйшоў дадому прасіць ва ўсіх прабачэньня.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]