Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
гэта Вікіпэдыя клясычным правапісам
артаграфія
Радок 128: Радок 128:
|
|
|-
|-
| [[Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада|Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»]] || Сяргей Черечень || -
| [[Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада|Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»]] || Сяргей Чэрачэнь || -
|
|
|-
|-
Радок 157: Радок 157:


== Адзіны спаборнік ад праціўнікаў А. Лукашэнкі ==
== Адзіны спаборнік ад праціўнікаў А. Лукашэнкі ==

Перад выбарамі паўстала пытаньне аб адзіным спаборніку ад праціўнікаў Лукашэнкі<ref>[https://www.racyja.com/palityka/tsi-patrebny-adziny-apazitsyjny-kandyd/ Ці патрэбны адзіны апазыцыйны кандыдат?]</ref>. 24 студзеня прэс прэс-служба АГП заявіла пра рашэнне апазыцыі вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах.
Перад выбарамі паўстала пытаньне аб адзіным спаборніку ад праціўнікаў Лукашэнкі<ref>[https://www.racyja.com/palityka/tsi-patrebny-adziny-apazitsyjny-kandyd/ Ці патрэбны адзіны апазыцыйны кандыдат?]</ref>. 24 студзеня прэс прэс-служба АГП заявіла пра рашэнне апазыцыі вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах.


Радок 186: Радок 185:
| {{Партия/Места|18,7
| {{Партия/Места|18,7
|-
|-
! Сьвятлана Ціханоўская
! Сьвятлана Ціханоўская
| {{Партия/Места|14,8
| {{Партия/Места|14,8
|-
|-

Вэрсія ад 07:53, 9 чэрвеня 2020

2015
 Сьцяг Беларусі
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году
9 жніўня 2020
Кандыдат Аляксандар Лукашэнка Алесь Таболіч Юры Губарэвіч
Партыя беспартыйны беспартыйны Рух "За свабоду"

Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Белару́сі 2020 го́ду — шостыя прэзыдэнцкія выбары з часу атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе. Адбудуцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году[1][2][3]. Дзень правядзеньня будзе прызначаны на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў. На выбары выдзелена 36 000 000 рублёў[4].

Умовы ўдзелу ў галасаваньні

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выбіраюць на 5 гадоў; ён уступае на пасаду пасьля прынясеньня прысягі (артыкул 81 Канстытуцыі). Выбары Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазьней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазьней чым за два месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў дзеючага Прэзыдэнта (артыкул 81).

Патрабаваньні да кіраўніцы ці кіраўніка краіны

Прэзыдэнтам можа быць абраны:

  • грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэньню,
  • узрост ад 35 гадоў і болей,
  • валодае выбарчым правам,
  • пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ня менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі (артыкул 80),
  • ня мае судзімасьці.

Патрабаваньні да выбаршчыкаў

Галасаваць на выбарах прэзыдэнта маюць права:

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь,
  • узрост ад 18 гадоў і болей.

Патэнцыйны сьпіс удзельнікаў

На этапе падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп была зарэгістравана 55 прэтэндэнтаў. Ранейшы рэкорд быў пастаўлены ў 2001 годзе, тады падалі заяўкі на рэгістрацыю груп 27 прэтэндэнтаў. Большая частка прэтэндэнтаў — «кандыдаты пратэсту» Міколы Статкевіча, якія не выказвалі намеру зьбіраць подпісы, а мелі выкарыстаць магчымасьці рэгістрацыі адно для палітычнай агітацыі[5].

З 55 пададзеных у ЦВК заяў адразу адхілілі 10, у тым ліку блогера Сяргея Ціханоўскага[6] і 8 «кандыдатаў пратэсту». Сьвятлана Ціханоўская, жонка Сяргея Ціханоўскага, падала дакумэнты, калі ЦВК вырашыла, што блогер няправільна аформіў заяву (там не было ягонага подпісу, сам ён адбываў у гэты час пакараньне — 15 сутак арышту)[7].

Ініцыятыўная група лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада Міколы Статкевіча, які мае непагашаную судзімасьць і таму не мае права ўдзельнічаць у выбарах, не была зарэгістравана. Адмовілі таксама ягонай жонцы і іншым паплечнікам. Адмову старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла тым, што магчыма, сябры іх ініцыятыўных груп згаджаліся працаваць з кімсьці адным з патэнцыйных кандыдатаў, але прэтэндэнты абменьваліся зьвесткамі людзей без іхняй згоды і не інфармавалі пра ўключэньне ў свае ініцыятыўныя групы.

Як заўважыў палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч, ЦВК на пачатковым этапе адсекла радыкальную частку апанэнтаў рэжыму[8].

Для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у выніку было зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп. Зьвесткі аб асобах, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя.

Магчымыя ўдзельнікі

  • Мікалай Статкевіч — старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), кандыдат у Прэзідэнты на выбарах 2010 году (ня мае права балятавацца на гэтую пасаду з-за судзімасьці);
  • Тацяна Караткевіч — сябра руху «Гавары праўду», кандыдат у Прэзыдэнты на выбарах 2015 году;
  • Сяргей Скрабец — дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2 скліканьня (2000—2004);
  • Аляксей Янукевіч — былы старшыня партыі БНФ (2009—2017).

Вынікі

Партыя Вынік
Магчымы кандыдат Працэнт галасоў
Лібэральна-дэмакратычная партыя Алег Гайдукевіч -
Аб’яднаная грамадзянская партыя Мікалай Казлоў -
Партыя БНФ Аляксей Янукевіч -
Камуністычная партыя Беларусі - -
Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» - -
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) -
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці - -
Беларуская патрыятычная партыя - -
Беларуская партыя «Зялёныя» - -
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ - -
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Сяргей Чэрачэнь -
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды - -
Рэспубліканская партыя - -
Беларуская аграрная партыя - -
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя - -
Партыя свабоды і прагрэсу - -
Партыя Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Павал Севярынец -
Беларуская партыя працоўных - -
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч -

Адзіны спаборнік ад праціўнікаў А. Лукашэнкі

Перад выбарамі паўстала пытаньне аб адзіным спаборніку ад праціўнікаў Лукашэнкі[13]. 24 студзеня прэс прэс-служба АГП заявіла пра рашэнне апазыцыі вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах.

«27 студзеня апазыцыя абвесьціць аб пачатку кампаніі адзінага кандыдата. Пасьля сур’ёзных і доўгіх дыскусый апазыцыя здолела дамовіцца аб тым, каб вылучыць адзінага кандыдата, і выпрацавала мэханізм яго вызначэньня. Адзіны кандыдат павінен аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы краіны і стаць лідэрам сумеснай барацьбы за вяртаньне Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцьця. Прэс-канфэрэнцыя адбудзецца 27 студзеня ў 12.00», — гаворыцца ў паведамленьні[14].

27 студзеня 2020 году праціўнікі А. Лукашэнкі (Рух «За Свабоду», АГП, БСДП, партый БХД і БНФ) правялі супольную сустрэчу са СМІ. На ёй абвясьцілі аб пачатку выбараў супольнага кандыдата на будучых выбарах[15][16].

Але раней экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік «Таварыства беларускай мовы ім. Францыска Скарыны» Алена Анісім заявіла, што падчас сходу Усебеларускага кангрэса «За незалежнасьць» адзіны кандыдат, якога можна вылучыць на выбарах прэзыдэнта краіны ў 2020 годзе, прадстаўлены не будзе.

Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі мае намер вылучыць прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Беларусі на маючых адбыцца выбарах кіраўніка партыі Алега Гайдукевіча, паведамілі ў прэс-службе ЛДП.

«9 лютага адбылося пасяджэньне Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта ЛДП з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структур. У мэтах выкананьня рашэньняў зьезда партыі ЛДП вылучае прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь лідэра партыі, дэпутата парляманта, намесьніка старшыні камісіі па міжнародных справах Алега Гайдукевіча», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

Будуць удзельнічаць у выбарах грамада «Справядлівы сьвет»[17].

Інтэрнэт-апытаньні

Паводле стану на 6 чэрвеня 2020 папулярнасьць кандыдатаў паводле зьвестак спэцыяльнага сэрвісу https://primaries.by/ выглядае наступным чынам.

Кандыдат Адсотак галасоў
Віктар Бабарыка 59,4
Валер Цапкала 18,7
Сьвятлана Ціханоўская 14,8
Аляксандар Лукашэнка 3,01
Ганна Канапацкая 0,7

У апытаньні ўзялі ўдзел 48 258 чалавек[18]

Крыніцы

  1. ^ Лукашэнка: прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі ў 2020 годзе
  2. ^ Ярмошына: аптымальная дата прэзідэнцкіх выбараў — 30 жніўня 2020 года
  3. ^ Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе
  4. ^ Прэзідэнцкія выбары-2020 будуць даражэйшыя за папярэднія на $ 6,6 млн
  5. ^ Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў: бунтароў адсеялі адразу, Радыё Свабода
  6. ^ С. Ціханоўскі ў Ют’юбе
  7. ^ ЦВК адмовіла блогеру Ціханоўскаму ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, Лукашэнку і Гайдукевіча зарэгістравалі, Радыё Свабода
  8. ^ Што паказаў этап рэгістрацыі прэтэндэнтаў. Разбор ад Карбалевіча, Радыё Свабода
  9. ^ «Я сваю кандыдатуру прапаную»: Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 года
  10. ^ Лукашэнка анансаваў «зьезд народа Беларусі»
  11. ^ Статкевіч і Няпомняшчых: «Каб атрымаць аднаго кандыдата пратэсту, давялося вылучаць 30», Радыё Свабода
  12. ^ Пераемнік Шушкевіча будзе вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты
  13. ^ Ці патрэбны адзіны апазыцыйны кандыдат?
  14. ^ Апазіцыя вырашыла абраць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары
  15. ^ Экс-дэпутатка Канапацкая заявіла пра намер стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі
  16. ^ Апазіцыя прыдумала складаную схему абрання адзінага кандыдата
  17. ^ Апазіцыйныя камуністы пачалі сваю прэзідэнцкую кампанію
  18. ^ Данные опросов на 6 июня: В избирательной гонке лидируют Бабарико, Цепкало и Тихановская (рас.) Рогачев Онлайн Праверана 9 чэрвеня 2020 г.