Пётар (Карпусюк): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 1: Радок 1:
'''Япіскап Пётар''' (у свеце ''Віктар Пятровіч Карпусюк''; нарадзіўся [[5 студзеня]] [[1959]], [[Берасьце]] — [[6 чэрвеня]] [[2020]]) — беларускі праваслаўны дзеяч, япіскап.
'''Япіскап Пётар''' (у сьвеце ''Віктар Пятровіч Карпусюк''; нарадзіўся [[5 студзеня]] [[1959]], [[Берасьце]] — [[6 чэрвеня]] [[2020]]) — беларускі праваслаўны дзяяч, япіскап.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 10:32, 8 чэрвеня 2020

Япіскап Пётар (у сьвеце Віктар Пятровіч Карпусюк; нарадзіўся 5 студзеня 1959, Берасьце6 чэрвеня 2020) — беларускі праваслаўны дзяяч, япіскап.

Біяграфія

Выхоўваўся бяз бацькі. У 19771979 гадах служыў у арміі. Службу нёс ля Лаўры прыпадобнага Сергія ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскае вобласьці РСФСР. У 1979 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную сэмінарыю, у 1982 годзе ў Маскоўскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1986 годзе са ступеньню кандыдата багаслоўя. 18 сакавіка 1982 году пастрыжаны ў манахі, а 23 красавіка рукапакладзены ў ерадыяканы. Ад 1982 году нёс паслушаньне іпадыякана Найсьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага Пімена (Ізьвекава). 15 красавіка 1989 году рукапакладзены ў ерэі, пасьля ўзьведзены ў сан ігумена. У 1990 годзе ўзьведзены ў сан архімандрыта й прызначаны аканомам Троіца-Сергіевае лаўры. У 1992 годзе прызначаны духоўнікам і будаўніком у стаўрапігіяльны Крыжаўзьнясенскі жаночы манастыр у Дамадзедаўскім раёне Маскоўскае вобласьці.

24 ліпеня 1992 году ў Пакроўскім катэдральным саборы Віцебску хіратанісаны на япіскапа Тураўскага й Мазырскага. 24 сьнежня 2004 году пераведзены на Бабруйскую й Асіповіцкую катэдру. 27 сьнежня 2005 году на рашэньне Сыноду вызвалены ад кіраваньня Бабруйскай япархіяй. 11 красавіка 2006 году прызначаны япіскапам Друцкім, вікарам Віцебскае й Аршанскае япархіі.

Памёр 6 чэрвеня 2020 году [1].

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі