Азначэньне (часьціна сказу): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Renessaince перанёс старонку Азначэньне (часьціна сказа) у Азначэньне (часьціна сказу): Артаграфія
д аздабленьне
Радок 1: Радок 1:
'''Азначэньне'''&mdash; [[Даданы член|даданы]] [[член сказа]], які абазначае прымету прадмета і адказвае на пытаньні '''''які ?''''', '''''чый ?'''''.<br />
'''Азначэньне''' [[Даданы член|даданы]] [[член сказа]], які абазначае прымету прадмета і адказвае на пытаньні '''''які?''''', '''''чый?'''''.

Азначэньні бываюць:
Азначэньні бываюць:
* дапасаваныя
* дапасаваныя
Радок 5: Радок 6:


== Дапасаваныя азначэньні ==
== Дапасаваныя азначэньні ==
Дапасаваныя азначэньні дапасуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе й склоне. Такія азначэньні выражаюцца [[прыметнік]]амі, [[Парадкавы лічэбнік|парадкавымі лічэбнікамі]], [[займеньнік]]амі, [[дзеепрыметнік]]амі:''Я песьні бяру'' '''''свае''''' ''ў дальні паход''. ([[Максім Танк|М. Танк]]). ''Недзе далёка за лугам успыхнулі'' '''''першыя''''' ''зоркі''. (А. Чарнышэвіч). ''Схіляецца долу'' '''''дасьпелае''''' '' жыта''. (К. Буйло).<br />
Дапасаваныя азначэньні дапасуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе й склоне. Такія азначэньні выражаюцца [[прыметнік]]амі, [[Парадкавы лічэбнік|парадкавымі лічэбнікамі]], [[займеньнік]]амі, [[дзеепрыметнік]]амі: ''Я песьні бяру '''свае''' ў дальні паход''. ([[Максім Танк|М. Танк]]). ''Недзе далёка за лугам успыхнулі '''першыя''' зоркі''. (А. Чарнышэвіч). ''Схіляецца долу '''дасьпелае''' жыта''. (К. Буйло).


== Недапасаваныя азначэньні ==
== Недапасаваныя азначэньні ==
Недапасаваныя азначэньні зьвязваюцца з азначаемым словам спосабам кіраваньня або прымыканьня. Такія азначэньні выражаюцца [[Ускосныя склоны|ўскоснымі склонамі]] [[назоўнік]]аў і займеньнікаў (з [[прыназоўнік]]амі ці бязь іх): ''Стук'' '''''дзятла''''' ''й'' '''''зязюлі''''' ''крык сустрэў вясёлае раньне''. ([[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшоў]]). ''Вершы'' '''''паэта''''' &mdash; ''гэта яго біяграфія''. (А. Вялюгін).<br />
Недапасаваныя азначэньні зьвязваюцца з азначаемым словам спосабам кіраваньня або прымыканьня. Такія азначэньні выражаюцца [[Ускосныя склоны|ўскоснымі склонамі]] [[назоўнік]]аў і займеньнікаў (з [[прыназоўнік]]амі ці бязь іх): ''Стук '''дзятла''' й '''зязюлі''' крык сустрэў вясёлае раньне''. ([[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшоў]]). ''Вершы '''паэта''' гэта яго біяграфія''. (А. Вялюгін).

Недапасаваныя азначэньні выражаюцца часам нязьменнымі словамі &mdash; [[прыслоўе]]м і неазначальным{{Заўвага|Або па іншаму інфінітыў}} дзеясловам: ''Праўда, яго гаворка'' '''''па-нямецку''''' ''была нясьмелая''. ([[Кузьма Чорны|К. Чорны]]). ''Букрэй перадаў па ланцужку каманду'' '''''спыніцца'''''. ([[Якуб Колас|Я. Колас]]).<br />
Недапасаваныя азначэньні выражаюцца часам нязьменнымі словамі &mdash; [[прыслоўе]]м і неазначальным{{Заўвага|Або па-іншаму інфінітыў}} дзеясловам: ''Праўда, яго гаворка '''па-нямецку''' была нясьмелая''. ([[Кузьма Чорны|К. Чорны]]). ''Букрэй перадаў па ланцужку каманду '''спыніцца'''''. ([[Якуб Колас|Я. Колас]]).

Недапапасаваныя азначэньні могуць выражацца непадзельнымі спалучэньнямі:
Недапапасаваныя азначэньні могуць выражацца непадзельнымі спалучэньнямі:
* спалучэньнем назоўніка ў [[Родны склон|родным склоне]] з прыметнікам: ''Дзе-нідзе паміж травы рдзелася'' '''''мутна-меднага колеру''''' ''балотная рудаўка''. ([[Зьмітрок Бядуля|З. Бядуля]]). ''Да яго зараз жа падбег рухавы чалавек'' '''''сярэдніх год'''''. (Я. Колас).
* спалучэньнем назоўніка ў [[Родны склон|родным склоне]] з прыметнікам: ''Дзе-нідзе паміж травы рдзелася '''мутна-меднага колеру''' балотная рудаўка''. ([[Зьмітрок Бядуля|З. Бядуля]]). ''Да яго зараз жа падбег рухавы чалавек '''сярэдніх год'''''. (Я. Колас).
* спалучэньнем колькаснага лічэбніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: ''А дарога'' '''''ў пяць нітак''''' ''павіваецца, бяжыць''. (Я. Колас).
* спалучэньнем колькаснага лічэбніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: ''А дарога '''ў пяць нітак''' павіваецца, бяжыць''. (Я. Колас).
* спалучэньнем назоўніка з прыметнікам ці дзеепрыметнікам: ''Сяргей Карага бледны,'' '''''з памутнелымі вачыма,''''' ''стаяў, прыпёршыся да сьцяны''. (Я. Колас). ''На посьцілцы ляжаў чалавек'' '''''зь бледным нерухомым тварам''''' ([[Міхась Лынькоў|М. Лынькоў]]).
* спалучэньнем назоўніка з прыметнікам ці дзеепрыметнікам: ''Сяргей Карага бледны, '''з памутнелымі вачыма,''' стаяў, прыпёршыся да сьцяны''. (Я. Колас). ''На посьцілцы ляжаў чалавек '''зь бледным нерухомым тварам''''' ([[Міхась Лынькоў|М. Лынькоў]]).
* спалучэньнем неазначальнага дзеяслова з колькасным прыслоўем: ''Я вярнуўся дадому з прывычкай'' '''''многа чытаць'''''. (К. Чорны).
* спалучэньнем неазначальнага дзеяслова з колькасным прыслоўем: ''Я вярнуўся дадому з прывычкай '''многа чытаць'''''. (К. Чорны).


== Глядзі таксама ==
== Глядзіце таксама ==
* [[Аднародныя члены сказа]]
* [[Аднародныя члены сказа]]
* [[Галоўныя члены сказа]]
* [[Галоўныя члены сказа]]
Радок 26: Радок 29:


[[Катэгорыя:Просты сказ]]
[[Катэгорыя:Просты сказ]]
[[Катэгорыя:Сказ]]
[[Катэгорыя:Члены сказа]]
[[Катэгорыя:Даданыя члены сказа]]
[[Катэгорыя:Даданыя члены сказа]]

Вэрсія ад 15:34, 2 чэрвеня 2020

Азначэньнедаданы член сказа, які абазначае прымету прадмета і адказвае на пытаньні які?, чый?.

Азначэньні бываюць:

  • дапасаваныя
  • недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэньні

Дапасаваныя азначэньні дапасуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе й склоне. Такія азначэньні выражаюцца прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, займеньнікамі, дзеепрыметнікамі: Я песьні бяру свае ў дальні паход. (М. Танк). Недзе далёка за лугам успыхнулі першыя зоркі. (А. Чарнышэвіч). Схіляецца долу дасьпелае жыта. (К. Буйло).

Недапасаваныя азначэньні

Недапасаваныя азначэньні зьвязваюцца з азначаемым словам спосабам кіраваньня або прымыканьня. Такія азначэньні выражаюцца ўскоснымі склонамі назоўнікаў і займеньнікаў (з прыназоўнікамі ці бязь іх): Стук дзятла й зязюлі крык сустрэў вясёлае раньне. (А. Куляшоў). Вершы паэта — гэта яго біяграфія. (А. Вялюгін).

Недапасаваныя азначэньні выражаюцца часам нязьменнымі словамі — прыслоўем і неазначальным[a] дзеясловам: Праўда, яго гаворка па-нямецку была нясьмелая. (К. Чорны). Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца. (Я. Колас).

Недапапасаваныя азначэньні могуць выражацца непадзельнымі спалучэньнямі:

  • спалучэньнем назоўніка ў родным склоне з прыметнікам: Дзе-нідзе паміж травы рдзелася мутна-меднага колеру балотная рудаўка. (З. Бядуля). Да яго зараз жа падбег рухавы чалавек сярэдніх год. (Я. Колас).
  • спалучэньнем колькаснага лічэбніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: А дарога ў пяць нітак павіваецца, бяжыць. (Я. Колас).
  • спалучэньнем назоўніка з прыметнікам ці дзеепрыметнікам: Сяргей Карага бледны, з памутнелымі вачыма, стаяў, прыпёршыся да сьцяны. (Я. Колас). На посьцілцы ляжаў чалавек зь бледным нерухомым тварам (М. Лынькоў).
  • спалучэньнем неазначальнага дзеяслова з колькасным прыслоўем: Я вярнуўся дадому з прывычкай многа чытаць. (К. Чорны).

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ Або па-іншаму інфінітыў