Вікіпэдыя:Форум/Архіў 15: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4: Радок 4:
10 красавіка Анастасія Пятрова зь «Вікімэдыі Ўкраіны» напісала мне на электронную пошту пра [https://mbasic.facebook.com/photo.php?fbid=2869299126488298&id=100002247178983 8-е] міжнароднае фотаспаборніцтва «[[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020|Вікі любіць Зямлю]]» ад 1 траўня па 31 ліпеня на [[Вікісховішча|Вікісховішчы]]. Прапаную [[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020/Organise|зладзіць]] спаборніцтва ў Беларусі. Змагу дапамагчы пасьля 31 траўня, калі скончу весьці [[Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2020]]. Летась [[Удзельнік:Renessaince]] стварыў па-беларуску старонку [[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2019/be-tarask|ВікіСховішча:Вікі любіць Зямлю-2019]], якую можна перарабіць да сёлетняга спаборніцтва. У лісьце Анастасіі таксама згадвалася: «Мы заклікаем Вас зьвярнуцца па імклівы грант (да $2000) ад Фундацыі «Вікімэдыя». Тэрмін бягучага цыклю заявак доўжыцца ад 1 да 15 траўня». «Ёсьць узнагароды на кожную краіну. Мясцовыя каманды могуць мець узнагароды для пераможцаў у мясцовых турах». Па дапамогу заклікала пісаць на wle-team@wikimedia.org.ua.--[[Удзельнік:W]] 11:59, 24 красавіка 2020 (UTC+3)
10 красавіка Анастасія Пятрова зь «Вікімэдыі Ўкраіны» напісала мне на электронную пошту пра [https://mbasic.facebook.com/photo.php?fbid=2869299126488298&id=100002247178983 8-е] міжнароднае фотаспаборніцтва «[[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020|Вікі любіць Зямлю]]» ад 1 траўня па 31 ліпеня на [[Вікісховішча|Вікісховішчы]]. Прапаную [[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020/Organise|зладзіць]] спаборніцтва ў Беларусі. Змагу дапамагчы пасьля 31 траўня, калі скончу весьці [[Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2020]]. Летась [[Удзельнік:Renessaince]] стварыў па-беларуску старонку [[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2019/be-tarask|ВікіСховішча:Вікі любіць Зямлю-2019]], якую можна перарабіць да сёлетняга спаборніцтва. У лісьце Анастасіі таксама згадвалася: «Мы заклікаем Вас зьвярнуцца па імклівы грант (да $2000) ад Фундацыі «Вікімэдыя». Тэрмін бягучага цыклю заявак доўжыцца ад 1 да 15 траўня». «Ёсьць узнагароды на кожную краіну. Мясцовыя каманды могуць мець узнагароды для пераможцаў у мясцовых турах». Па дапамогу заклікала пісаць на wle-team@wikimedia.org.ua.--[[Удзельнік:W]] 11:59, 24 красавіка 2020 (UTC+3)
:30 красавіка пераклаў у Вікісховішчы [[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020/be-tarask|міжнародную старонку спаборніцтва]] і стварыў [[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020 in Belarus|старонку спаборніцтва ў Беларусі]]. 1 траўня падаў [[:m:Grants:Project/Rapid/User Group Belarus/Wiki Loves Earth Belarus 2020|заяўку на грант]] у [[Мэта-Вікі]]. Сёньня стварыў старонку [[Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю]]. Запрашаю ўдзельніцаў і ўдзельнікаў у журы спаборніцтва, бо патрабуецца [[:m:Grants talk:Project/Rapid/User Group Belarus/Wiki Loves Earth Belarus 2020|«прынамсі 3 сябры ў журы»]].--[[Удзельнік:W]] 11:39, 6 траўня 2020 (UTC+3)
:30 красавіка пераклаў у Вікісховішчы [[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020/be-tarask|міжнародную старонку спаборніцтва]] і стварыў [[:commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020 in Belarus|старонку спаборніцтва ў Беларусі]]. 1 траўня падаў [[:m:Grants:Project/Rapid/User Group Belarus/Wiki Loves Earth Belarus 2020|заяўку на грант]] у [[Мэта-Вікі]]. Сёньня стварыў старонку [[Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю]]. Запрашаю ўдзельніцаў і ўдзельнікаў у журы спаборніцтва, бо патрабуецца [[:m:Grants talk:Project/Rapid/User Group Belarus/Wiki Loves Earth Belarus 2020|«прынамсі 3 сябры ў журы»]].--[[Удзельнік:W]] 11:39, 6 траўня 2020 (UTC+3)
:: Добры дзень, шаноўнаму спадарству. Нешта я заблытаўся з правіламі ў гэтым праекце. Падкажыце, калі ласка, тую старонку, дзе неабходна рэгістравацца. І як адзначыць здымкі для ўдзелу ў праекце (дадаць катэгорыю, ці як інакш)?--[[Удзельнік:Dehty|Dehty]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Dehty|гутаркі]]) 14:35, 31 траўня 2020 (+03)


== Транслітарацыя ==
== Транслітарацыя ==

Вэрсія ад 14:36, 31 траўня 2020

Скарачэньне:
ВП:Ф
Архівы

  • be-tarask: Тут Вы можаце абмеркаваць тэхнічныя і арганізацыйныя пытаньні Вікіпэдыі. Агульныя пытаньні, якія датычацца ўсіх праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», лепей абмяркоўваць на Мэта-Вікі, паведамленьні пра праграмныя памылкі — на phabricator.wikimedia.org.

    Калі ласка, дадавайце новыя пытаньні ўверсе старонкі, адказы зьмяшчайце ў адпаведнай сэкцыі. Калі ласка, заўсёды выкарыстоўвайце подпіс (~~~~).

    Адказы і пытаньні ня будуць пакідацца на гэтай старонцы навечна. Яны будуць перанесеныя ў архіў ці ў больш спэцыялізаваныя старонкі.

  • en: Requests for the bot flag should be made on this page. This wiki uses the standard bot policy, and allows global bots and automatic approval of certain types of bots. Other bots should apply below, and then request access from a steward if there is no objection.

10 красавіка Анастасія Пятрова зь «Вікімэдыі Ўкраіны» напісала мне на электронную пошту пра 8-е міжнароднае фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю» ад 1 траўня па 31 ліпеня на Вікісховішчы. Прапаную зладзіць спаборніцтва ў Беларусі. Змагу дапамагчы пасьля 31 траўня, калі скончу весьці Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2020. Летась Удзельнік:Renessaince стварыў па-беларуску старонку ВікіСховішча:Вікі любіць Зямлю-2019, якую можна перарабіць да сёлетняга спаборніцтва. У лісьце Анастасіі таксама згадвалася: «Мы заклікаем Вас зьвярнуцца па імклівы грант (да $2000) ад Фундацыі «Вікімэдыя». Тэрмін бягучага цыклю заявак доўжыцца ад 1 да 15 траўня». «Ёсьць узнагароды на кожную краіну. Мясцовыя каманды могуць мець узнагароды для пераможцаў у мясцовых турах». Па дапамогу заклікала пісаць на wle-team@wikimedia.org.ua.--Удзельнік:W 11:59, 24 красавіка 2020 (UTC+3)

30 красавіка пераклаў у Вікісховішчы міжнародную старонку спаборніцтва і стварыў старонку спаборніцтва ў Беларусі. 1 траўня падаў заяўку на грант у Мэта-Вікі. Сёньня стварыў старонку Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю. Запрашаю ўдзельніцаў і ўдзельнікаў у журы спаборніцтва, бо патрабуецца «прынамсі 3 сябры ў журы».--Удзельнік:W 11:39, 6 траўня 2020 (UTC+3)
Добры дзень, шаноўнаму спадарству. Нешта я заблытаўся з правіламі ў гэтым праекце. Падкажыце, калі ласка, тую старонку, дзе неабходна рэгістравацца. І як адзначыць здымкі для ўдзелу ў праекце (дадаць катэгорыю, ці як інакш)?--Dehty (гутаркі) 14:35, 31 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Транслітарацыя

Дапамажыце ў змаганні з транслітарацыяй 1979 года ў Англійскай Вікіпедыі: [1], [2] --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 16:28, 4 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

  • Вельмі паказальна, што супраць беларускага лацінскага напісаньня там (і ня толькі) найбольш актыўна выступае этнічны расеец Удзельнік:Ymblanter. Высновы кожны можа зрабіць сам. Свае меркаваньне я, вядома, пакінуў і заклікаю зрабіць гэта ўсіх, каго хвалюе лёс беларускай мовы. Хоць гэта і не касуе ідыятызму афіцыёзу, які даўно як мог абвясьціць наяўнасьць у беларускай мове дзьвюх афіцыйных графічных сыстэмаў, што б значна ўзмоцніла пазыцыі беларусаў у азначаным пытаньні. Зрэшты, менавіта такімі рэчамі (у тым ліку такімі) — прасоўваньнем беларускіх інтарэсаў на міжнародных пляцоўках — мусяць займацца нармальныя ўлады, а не эўрагулькамі, какеем, азіёпцкія базарамі і інш. бздурамі за грошы беларускіх платнікаў падаткаў. Прыкра, што пакуль нейкі ўраднік-дармаед задарма для яго будуе элітны катэдж у Драздах, ты мусіш задарма для сябе выконваць яго беспасярэднюю працу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:15, 4 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Для мяне больш паказальным з'яўляецца тое, што ў час абмеркавання правілаў у 2006 годзе, якое чамусьці назвалі "кансэнсусам", найбольш актыўны ўдзел прыняў расійскі нацыяналіст. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 20:06, 4 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Ну гэта, увогуле, гамон. Такое пачуцьце, што там сабраліся нейкія доўбні, ня здатныя да мінімальнага лягічнага аналізу. Прывёў ім дыф на выказваньне нэўтральнага адміністратара, дзе той сьцьвярджаў, што расейская мова нібыта ёсьць роднай для 95% беларусаў. Зрэшты, баюся, каб не атрымалася як з той божай расой. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 02:46, 5 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Цікава, чаму Grodno, Gomel, Vitebsk не паводле правілаў, якія яны навязваюць? --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 14:01, 9 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Нам патрэбнае пагадненне па назвах як для Украіны, бо абсалютна не зразумелыя прычыны, чаму беларускія абласныя цэнтры больш традыцыйныя за ўкраінскія ў англійскай мове --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 21:51, 9 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Таксама праглядзеў, што сьпярша хтосьці зрабіў штучны вынятак у en:WP:Naming conventions (geographic names)#Europe and North Asia для абласных цэнтраў Беларусі (і сапраўды, варта заўважыць, што для той жа Ўкраіны такога вынятку няма і, здаецца, ніколі не было). Потым пачалі даводзіць, што нібы ў ангельскамоўных крыніцах расейскія назвы гэтых местаў ужываюцца значна часьцей. Пры гэтым спрабавалі спасылацца на вынікі пошуку ў Гугл-кнігах (які цяпер асабіста ў мяне не працуе). Напрыклад, вось так у свой час зрабілі перанос пад расейскую назву Grodno (якая выпадковы супала з польскай, што значна павялічыла вынікі адпаведнага пошуку): en:Talk:Grodno#Requested move. Зрэшты, тыя ж Gomel, Vitebsk і Mogilev, увогуле, перанесьлі на падставе немаведама чаго. Выглядае, што трэба альбо ініцыяваць праз чарговы en:WP:RfC выдаленьне фармулёўкі пра абласныя цэнтры з асноўнага правіла, бо яна, сапраўды, прыцягнутая за вушы, альбо ў кожным з артыкулаў ініцыяваць en:WP:Requested move, але ў гэтым выпадку трэба прыводзіць сьпіс вартых даверу ангельскамоўных крыніцаў, на падставе якіх трэба зрабіць той перанос. А магчыма, варта увогуле, зрабіць новы en:WP:RfC і прапанаваць падрабязнае беларускае пагадненьне на падставе ўкраінскага, тады хаця б ня будзе зачэпкі да працэдуры, якую цяпер спрабуюць выкарыстоўваць у бягучым запыце. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:03, 9 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Апрабацыя новых артыкулаў

Як яна адбываецца і колькі часу займае? Як даведацца, ці правільна аформленая старонка і якія вынікі? Наогул, дзе знаходзіцца захаваная старонка і ці льга наладзіць двухбаковы абмен (напрыклад, цераз электронную пошту)?--Удзельнік:Калядны 13:22, 23 сакавіка 2020 (UTC+3) (напісаў, але не падпісаўся) Прабачце. Вагонь (гутаркі) 19:34, 31 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Старонка Мікола Калядны. У афармленьні варта скарыстаць Вікіпэдыя:Памятка.--Удзельнік:W 16:59, 23 сакавіка 2020 (UTC+3)

Вагонь рэагуе: Вы пішаце: "... так трымаць". Дзякуй! Трымаю! Але - у якіс сэнсе? Старонку "Мікола Калядны" я напісаў, дзе зьмясьціў усё дасяжнае. Іншых дадаткаў пакуль рабіць не зьбіраюся. Безумоўна, зь цягам часу зьявіцца нешта патрэбнае для старонкі - унясема. А цяпер што? На маю думку, варта яе зьмяшчаць на шырокі агляд. Ці у Вас ёсьць нейкія іншыя меркаваньні? Тады паведаміце, калі ласка, і што канкрэтна ад мяне патрабуецца. Шчыра ўдзячны за разуменьне! І посьпехаў усім нам!Вагонь (гутаркі) 19:34, 31 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Бачыць старонкі ў Інтэрнэце Адчаго пошукавік Інтэрнэту (напрыклад, Google) не выдае для прагляду новыя старонкі, прынамсі - "Мікола Калядны" й "Касьмічная літаратура"? Што за гэтым стаіць? Дзякуй! Вагонь (гутаркі) 22:38, 2 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Мае прайсьці пэўны час, пакуль пошукавыя машыны зробяць індэксацыю новых старонак: гэта можа быць і некалькі дзён, і нават некалькі тыдняў — тут як пашчасьціць, нейкіх спосабаў паскорыць гэты працэс асабіста я ня ведаю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:31, 2 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Суцешна ад тлумачэньня. Дзякуй. Будзьма чакаць. Посьпехаў усім нам! Вагонь (гутаркі) 02:49, 3 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Як кажуць, праз пэўны час трэба таўхнуць. Адкажыце, калі ласка, а дзе адбываецца (геаграфічнае месца) ідэнтыфікацыя аб’екта Вікізьвесткі і хто, так бы мовіць, "падсоўвае" тэксты гэтым пошукавым машынам, то бок хто завіхаецца-распараджаецца на "варэльні"? У яго таксама ёсьць крытэры альбо ён "давярае"? Цікавы працэс! І, безумоўна, без чалавека ён не існуе. Растлумачце, калі мажліва. Дзякуй за ўвагу! Вагонь (гутаркі) 23:22, 22 траўня 2020 (+03)[адказаць]
Мне б самому хацелася даведацца, як тое працуе ў Гугле і чаму часам у выніках гэтай працы няма ніякай лёгікі (штосьці індэксуе вельмі доўга, штосьці падае ніжэй за аб'ектыўна горшы аналяг і г.д.). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:19, 24 траўня 2020 (+03)[адказаць]

WikiGap Belarus

11 сакавіка разам з Амбасадай Швэцыі ў Беларусі ў адной са школаў Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці будзе праведзены майстар-клас на тэму "Жанчыны – гістарычныя асобы" у рамках міжнароднага праекту WikiGap на напісаньні артыкулаў для Вікіпэдыі пра жанчын. Калі ёсць сярод вікіпэдыстаў жадаючыя дапамагчы правесьці гэтае мерапрыемства, дык далучайцеся! DobryBrat (гутаркі) 23:53, 3 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вікі-ўоркшоп для БШ. Ч.2

Шаноўныя калегі! 20.02.2020 зноў плянуецца правядзеньне ўоркшопу па напісаньні артыкулаў у Вікіпэдыі для Беларусаў Швэцыі, на гэты раз — пры падтрымцы Амбасады Беларусі ў Швэцыі. Вялікая просьба: не чапляцца да пачаткоўцаў :) З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:39, 9 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Пачынаем!--Lesnas ättling (гутаркі) 18:59, 20 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Гаджэты

Для раздзела тарашкевіцай зусім не працуе PetScan на даданне элементаў у Вікідату? Які варыянт коду не спрабаваў - ніяк. Ці ведае хто, як абысці праблему? Можа хто звязваўся са стваральнікам? -- Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 15:48, 19 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]

Магчыма, гэта праз праблему з рознымі прэфіксамі: be-tarask паводле факту і be-x-old у Вікізьвестках. Раней сутыкнуўся з ігнараваньнем разьдзелу ў {{Wikibox}} у Вікісховішчы і мусіў зьвяртацца на тамтэйшы форум і далей у тэхнічную падтрымку, пад яны дзесьці ўручную прапісалі адпаведнасьць паміж be-tarask і be-x-old, і толькі тады ўсё запрацавала. Ня ведаю, чаму ў Вікізьвестках абралі састарэлы прэфікс, як і чаму яго дагэтуль ня могуць выправіць на актуальны. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:00, 19 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]

Запоўніў заяўку рэгістрацыі на «Вікісаміт 2020» у Бэрліне, што пройдзе 3-5 красавіка. Рэгістрацыя сканчаецца праз тыдзень апоўначы 16 сьнежня ў нядзелю. 6 сьнежня Удзельнік:Mr._Zabej, які езьдзіў на «Вікінараду 2017» і «Вікісаміт 2019», напісаў: «Раю» паўдзельнічаць. 9 сьнежня нашая кантактная асоба Удзельнік:Raviaka_Ruslan напісаў, што не падаецца. Запрашаю запоўніць уласную заяўку, прапанаваць іншых удзельніцаў і ўдзельнікаў або падтрымаць маю заяўку. 11-13 кастрычніка ў Бялградзе ўдзельнічаў у Сустрэчы Вікімэдыяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, пра што распавядаў на 37-й Вікісустрэчы 28 лістапада.--Удзельнік:W 13:50, 10 сьнежня 2019 (UTC+3)

Удзельнік:W Калі маеш энтузіязм і жаданне рухаць супольнасць да новых гарызонтаў, наведай. Гэта дасць магчымасць лепш бачыць, як мы можам улічваць і кантэкст 2030 і уласныя патрэбы супольнасці. Таму, калі там запоўніш сваю заяўку падтрымаю. Вядома умова: зрабіць цягам двух тыдняў пасля прыезда сустрэчу са справаздачай для супольнасці. Плёну --Mr. Zabej (гутаркі) 14:42, 11 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]
Удзельнік:W Рада чуць пра ваш энтузіязм, Уладзімір! Падтрымліваю! Важна, каб той досвед, які вы атрымаеце, вы потым перадалі супольнасці. Як на нейкай агульнай сустрэчы, так і пісьмова, можна тут на форуме, можна у групе вікі-суполкі ў фб, можна ў блогу Фаланстэра:)
Я вельмі жадаю, каб нашая суполка ўзмацнялася і праводзіла больш офлайн падзеяў.
Можаце перадаваць сусветнай супольнасці, што асабіста я дык працягваю працу са студэнтамі і яны дадаюць артыкулы пра фізіку)))--Svetit (гутаркі) 14:09, 14 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]
Удзельнік:W Падтрымліваю тваю заяўку на ўдзел у Вікісаміце 2020, бо веру, што твой энтузіязм будзе рухаць нашу агульную супольнасць у правільным накірунку, а для гэтага патрэбна прымаць удзел у сусветных мерапрыемствах. Раю завесці карысныя знаёмствы на івэнце, распавесці пра нашу супольнасць іншым удзельнікам, а па вяртанні зладзім сустрэчу і заслухаем цябе са справаздачай. --Ihar Dorinel (гутаркі) 16:33, 15 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]

Магчымасць змяняць імёны ўдзельнікаў без звароту на мету

Спадарства, добры дзень. Я атрымаў сцяг Global rename, цяпер я магу выконваць простыя запыты на перайменаванне ўдзельнікаў тут, без звароту на мету. Складаныя запыты (узурпацыя і г.д.) па-ранейшаму будуць выконвацца на меце. Калі суполька згодна, то стварыце, калі ласка, старонку накшталт ru:ВП:ПУЗ, прыміце ваша правіла аб імёнах (альбо дамоўцесь выкарыстовываць ru:ВП:ИУ ці en:WP:USERNAME). Дзесьці раз на тыдзень я буду іх выконваць. Track13 (гутаркі) 19:22, 5 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Зорка свабоды

Чытачы нашага тэлеграм-каналу ўжо ведаюць, што ў чэскай Вікіпэдыі цяпер праходзіць вялікі конкурс «Зорка свабоды» па стварэньні артыкулаў з нагоды 30-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці.

Дык мо й мы падтрымаем нашых братоў-славакаў і чэхаў, зладзіўшы ў сябе падобны конкурс па напісаньні артыкулаў на чэхаславацкую тэматыку (у іх паводле правілаў у конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы па гісторыі Чэхаславаччыны пасьля 1948 року)? Можна будзе зладзіць, напрыклад, тэматычны тыдзень (або месяц). Каму цікавая гэткая тэматыка? -- Renessaince 09:19, 4 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Red Winged Duck. Толькі разам мы можам прыпыніць недапушчальныя паводзіны ад адміністратара Red Winged Duck. Тое, што зараз адбываецца ў праекце з боку ўдзельніка Red Winged Duck падрывае нармальнае, спаконае і добразычлівае функцыянаваньне гэтага разьдзелу. Калі ласка, не ігнаруйце праблему, бо замоўчваньне праблемы вядзе да яшчэ большых праблемаў. --Ліцьвін (гутаркі) 16:00, 30 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Прашу таксама падтрымаць намінацыю Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Ліцьвін.--Artsiom91 (гутаркі) 13:41, 5 верасьня 2019 (+03)[адказаць]

Таксама прапаную супольнасьці абраць новага бюракрата — Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič. --Ліцьвін (гутаркі) 13:51, 12 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

Я аднавіў галасаваньне Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič, бо, як высьветлілася, нашыя правілы ў дачыненьні да галасаваньняў не распаўсюджваюцца на такія выпадкі. Удзельнік:Ruslik0 напісаў, што для таго, каб камусьці надаць правы бюракрата патрэбныя ня менш за 15 галасоў. Таму нам застаецца толькі галасаваць да таго моманту, пакуль не назьбіраецца 15 галасоў і толькі пасьля гэтага вырашаць ці можна пісаць запыт на Meta. --Ліцьвін (гутаркі) 18:59, 2 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Другі этап галасаваньня Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Ліцьвін. --Ліцьвін (гутаркі) 19:15, 11 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Майстар-кляс для БШ

Шаноўныя калегі! 15-га жніўня зь 17 да 19 гадзіны плянуецца правядзеньне майстар-клясу па напісаньні артыкулаў у Вікіпэдыі для сяброў суполкі Беларусы Швэцыі. Большасьць удзельнікаў не валодае клясычным правапісам, таму вельмі папрашу не чапляцца да пачаткоўцаў. З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:15, 11 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Пачатак правядзеньню майстар-клясаў па рэдагаваньні Вікіпэдыі для Беларусаў Швэцыі пакладзены. Акрамя арганізатару (мяне) на сустрэчы прысутнічалі тры пачаткоўцы, якія пазнаёміліся з працай у Вікіпэдыі. Праз абмежаваныя тэхнічныя і часавыя магчымасьці, толькі адна ўдзельніца пасьпела паспрабаваць зарэгістравацца і рэдагаваць, аднак супольна было вырашана і ў далейшым праводзіць падобныя мерапрыемствы.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:46, 16 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Вось фатаграфіі: 1, 2, 3.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:49, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Праверка

У сувязі з тым, што ўжо адбылося ў Расейскай Вікіпэдыі (гл. ru:Платный троллинг#Рускоязычная википедия), я прапаную і нам нейкім чынам абараніцца ад магчымых узьдзеяньняў дэструктыўных элемэнтаў. Як варыянт: кожны ўдзельнік, які галасуе, павінен паведаміць сваё сапраўднае імя і прозьвішча, а таксама паказаць сябе. Таксама трэба павялічыць патрабаваньні да колькасьці рэдагаваньняў і часу знаходжаньня ў Вікіпэдыі. Пры гэтым усе існыя адміністратары таксама павінны пацьвердзіць сябе: сапраўднае імя і прозьвішча, фотаздымак. --Ліцьвін (гутаркі) 11:34, 21 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Ня думаю, што нашаму разьдзелу пагражае штосьці падобнае (прынамсі на цяперашнім этапе). Платныя «тролі» будуць занадта дарагімі, бо патрабуюцца высілкі ня толькі на нармальнае авалоданьне беларускай мовай, але і на вывучэньне БКП-2005. У кожным разе ў нас дзейнічае ВП:КС, згодна зь якім Такім чынам, прыняцьце таго або іншага варыянту разьвязаньня праблемы ў Вікіпэдыі не засноўваецца на фармальным падліку галасоў: Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі. Галасаваньні або апытаньні самі па сабе не зьяўляюцца асновай для прыняцьця нейкага варыянту, і ніхто ня мусіць падпарадкоўвацца іх вынікам, з выняткам пэўных асобных выпадкаў, калі гэта абумоўліваецца правіламі.
Сапраўдны кансэнсус выпрацоўваецца менавіта ў выніку дыскусіі
. Увогуле, патрабаваць ад удзельнікаў паказаць сябе, пакуль у краіне расейскія спэцыяльныя службы пачуваюцца як дома і, увоглуе, кожны псыхічна хворы «адтуль» можна вольна заехаць сюды, бо граніцы няма, — гэта непрымальна. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:46, 21 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Як варыянт рабіць праверку па-за межамі Вікіпэдыі. Праверку праводзіць абраны ўдзельнік. Асабістыя зьвесткі нідзе не публікуюцца і нікому не перадаюцца. --Ліцьвін (гутаркі) 16:47, 21 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Мапа заўтрашняга дня запрашае распрацоўшчыкаў Wikidata

Спадары вікіпедысты, вітаю!

Мы ў Фаланстэры ствараем прыўкрасны опэнсорс праект "Мапа заўтрашняга дня". І жадаем яго звязаць з Wikidata, Wikipedia, Openstreetmap, стварыць API для імпарта і экспарта дадзеных.

Самімі дадзенымі будуць звесткі пра грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Беларусі. (Іх дадаванне паспрыяю развіццю беларускай Вікіпедыі:)

Запрашаем да ўдзелу хакераў з ведамі Wikidata і Openstreetmap! І тых, хто жадае такімі стаць:)

Калі ў вас есць пытанні - пішыце!

--Svetit (гутаркі) 23:08, 18 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Фармулёўка правілаў

У Вікіпедыі афіцыйным правапісам на старонцы Вікіпедыя:Правілы ёсць шэраг патрабаванняў да старонак правілаў і рэкамендацый (якія я перакладаў з англавікі), як то зразумеласць, лаканічнасць, недвухсэнсоўнасць, адсутнасць празмернасці. У вікіпедыі класічным правапісам на старонцы Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі такіх патрабаванняў няма, і, на жаль, правілы і рэкамендацыі, распрацаваныя ўдзельнікам Ліцьвін, гэтым патрабаванняў не адпавядаюць. Яны маюць нейкія экскурсы, размытыя фармулёўкі, параўнальныя табліцы, якія замінаюць зразумець фактычную сутнасць і дух правіла. Вядома, гэтая інфармацыя можа быць карыснай, але не на самой старонцы правіла, а на старонцы па прыняцці правіла і ў абмеркаваннях, каб даць удзельнікам зразумець прычыны яго распрацоўкі і прыняцця, патлумачыць сутнасць. З-за размытых фармулёвак атрымоўваецца, што ўдзельнікі спасылаюцца на правілы ў тых месцах, якія тыя яўна не абгаворваюць. У сувязі з гэтым прашу вопытных удзельнікаў, у першую чаргу Kazimier Lachnovič:

  1. Дапісаць на старонку Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі патрабаванні пра лаканічнасць, недвухсэнсоўнасць і іншыя падобныя да тэксту правілаў;
  2. Прывесці створаныя Ліцьвін старонкі правілаў у адпаведнасць з гэтым патрабаваннямі. У прыватнасці, як высветлілася ў абмеркаванні Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Пра вашыя неабгрунтаваныя пераносы, правіла Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову па сутнасці можна замяніць адным сказам "Вікіпедыя класічным правапісам не прызнае афіцыйны ТКП-Украіна і крыніцы, створаныя на яго падставе", бо што з фармулёўкай пра "традыцыйныя назвы", што без яго насамрэч прапануецца карыстацца назвамі, пацверджанымі аўтарытэтнымі крыніцамі згодна з Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу;
  3. Сачыць за спасылкамі на правілы ў абмеркаваннях і разглядзець пытанне аб адмене правіла, калі спасылка на яго выкарыстоўваецца ў сітуацыях, якія правіла яўна не прадугледжвае.

--Artsiom91 (гутаркі) 09:05, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

У адрозьненьне ад ВП:БТГН асабіста ў мяне, на жаль, няма часу і сілаў займацца ВП:УН і, увогуле, украінскімі, расейскімі, польскімі і інш. назвамі па-за межамі Беларусі, беларускай этнічнай тэрыторыі і пашырэньня ВКЛ. Асабіста я на цяпершнім этапе лічу гэтую дзейнасьць марнаваньнем часу і асабістага здароўя. Перапрошваю. Калі хтосьці лічыць, што з фармулёўкай гэтага правіла ёсьць пэўныя праблемы (пісалася яно, відаць, паводле ВП:БТГН, але тое правіла, на маю думку, адлюстроўвае дух і спэцыфіку менавіта гэтага разьдзелу, як напрыклад ВП:БКП, і ня можна быць шаблёнам для напісаньня іншых правілаў), то — будзьце рашучымі. Калі новая фармулёўка не выкліча спрэчак і ня зьменіць сутнасьці правіла (ТКП не аўтарытэтная крыніца, украінскія назвы абіраюцца паводле іншых беларускіх крыніцаў), то супольнасьць за гэта толькі падзякуе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:07, 17 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Прапаную таксама адмяніць правіла Вікіпэдыя:Правапіс, бо яно мела сэнс шмат гадоў таму, калі вікіпедыі (афіцыйным і класічным правапісам) не аддзяліліся і правапіс артыкулаў трэба было вызначаць адмысловыя чынам. Зараз жа яно па факце не вырашае ніякіх пытанняў, бо гэтая вікіпэдыя па назве тарашкевічная, а толькі выкарыстоўвацца для спасылак у абмеркаваннях, кшталту Абмеркаваньне:Троіцкае, дзе як і ў папярэднім прыкладзе, яго намагаюцца няслушна выкарыстаць для адстойвання сваёй пазіцыі, намагаючыся ў правіле знайсці тое, чаго там няма.--Artsiom91 (гутаркі) 23:35, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Няслушнае выкарыстаньне спасылак на пэўнае правіла ў абмеркаваньнях ня ёсьць дастатковай падставай да яго скасаваньня. На ВП:БКП зручна спасылацца ў тым жа кароткім апісаньні зьменаў для новых удзельнікаў, якія ня ведаюць пра існаваньне клясычнага правапісу і пачынаюць пісаць новыя або выпраўляць наяўныя артыкулы паводле правілаў афіцыйнага правапісу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:34, 18 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Для таго, каб спасылацца на старонку, яна не абавязана мець статус правіла. Можна ператварыць старонку ў старонку дапамогі, накшталт Вікіпэдыя:Частыя пытаньні. Гэтага будзе дастаткова для спасылкі на яе для тлумачэнняў, у той жа час не атрымаецца маніпуляваць ёй як правілам.--Artsiom91 (гутаркі) 14:37, 18 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
У мяне ёсьць досьвед падобных выпраўленьняў у гэтым разьдзеле і магу сказаць дакладна, што ў выпадку неабазнаных новых удзельнікаў патрабуецца як раз такі статус правіла, бо гэта адразу здымае ўсе залішнія пытаньні. А маніпуляцыя правіламі — гэта шырокая праблема, якая разьвязваецца з дапамогай перакладу uk:Вікіпедія:Не грайтеся з правилами з далейшым яго зацьверджаньнем у якасьці правіла, а ня шляхам выдаленьня нейкіх наяўных правілаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:15, 18 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Аб цэнзуры УдзельнікRed_Winged_Duck

УдзельнікRed_Winged_Duck займаецца вандалізмам: выдаленьне допісаў без абмеркаваньня. Сьпіс допісаў: Лесьбіянства, Сэксуальныя адхіленьні, Сэксуальная асьвета, Жорсткая парнаграфія, Жорсткае парнаграфічнае кіно, Самаробная парнаграфія, Мяккая парнаграфія, эратычнае кіно, парнафільм, Лесьбійская эротыка. Такія паводзіны былі раней: глядзі: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Форум/Архіў_14#Аб_цэнзуры_ад_Удзельнік:Red_Winged_Duck . Зараз той удзельнік дакаціўся да таго, што выстаўляе допісы на выдаленьне і абмяркоўвае з самім сабой (так выдалены эратычнае кіно, парнафільм, Лесьбійская эротыка, Сэксуальная асьвета, Лесьбіянства). Хачу дадаць усе названыя допісы — пераклады з ангельскае вікіпэдыі і там яны існуюць.

Гутаркі з цэнзарам немагчымыя. Напрыклад Сьвінг быў перанесены ў Сўінг пасьля "абмеркаваньня". За перанос у "Сўінг" не было НІКОГА. ЗА перанос быў ТОЛЬКІ цэнзар УдзельнікRed_Winged_Duck. Такія паводзіны НЕПРЫМАЛЬНЫЯ!!!

З павагаю (Ясамойла (гутаркі) 17:05, 2 ліпеня 2019 (MSK))[адказаць]

У гэтым разьдзеле дзейнічае правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Пра правільную форму «Суінг/Сўінг» пісаў вам ня толькі ўдзельнік Red_Winged_Duck, але і я таксама. Калі ласка, пачытайце ўважліва абмеркаваньне:Сўінг (сэкс). Калі нават хтосьці ня згадвае пра тое, што ён згодзен з тым, што ў нас дзейнічае правіла Вікіпэдыя:Правапіс, то гэта ня значыць, што ён супраць гэтага правіла. Гэтае правіла фактычна зьяўляецца асноўным правілам гэтага разьдзелу, бо гэты разьдзел на беларускай мове клясычным правапісам. Што тычыцца артыкулаў Лесьбіянства, Сэксуальныя адхіленьні, Сэксуальная асьвета, Жорсткая парнаграфія, Жорсткае парнаграфічнае кіно, Самаробная парнаграфія, Мяккая парнаграфія, Парнафільм, калі ласка, пішыце нармальныя артыкулы, з спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы і тады ніхто гэтыя артыкулы ня выдаліць. Пакуль жа вы дэманстратыўна ня чуеце ўдзельніка Red_Winged_Duck. Пры гэтым ён кажа вам трапныя рэчы. Ня трэба крычаць пра «цэнзуру», а лепш адрэагуйце свае артыкулы, як гэтае зроблена ў іншых разьдзелах Вікіпэдыі. Вядома і я мог бы гэтае зрабіць, але мяне больш не цікавіць гэтая тэма. Пры гэтым я ўсё ж вырашыў падрабязна вам растлумачыць сытуацыю, бо ўпэўнены, што ад вашых паводзінаў ужо стаміліся ўсе ўдзельнікі і таму вам проста ніхто больш не адкажа. Таму, калі ласка, менш крыкаў, а больш рэдагаваньняў, калі вы сапраўды жадаеце таго, каб вашыя артыкулы ўсё ж засталіся ў Вікіпэдыі. --Ліцьвін (гутаркі) 19:13, 2 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
За 2 ліпеня ўдзельнік аднавіў 8 раней выдаленых артыкулаў, факты пра гэтыя артыкулы наступныя:
Такім чынам, удзельнік праігнараваў усе заўвагі да артыкулаў, што былі зробленыя на яго старонцы гутарак, а таксама ніякім чынам не палепшыў артыкулы перад аднаўленьнем і не дадаў ніякіх крыніц, вартых даверу. Я пакіну на некалькі дзён гэтыя артыкулы, каб усе зацікаўленыя ўдзельнікі маглі азнаёміцца зь імі і самі ацаніць унёсак удзельніка, пасьля чаго артыкулы будуць выдаленыя. --Red_Winged_Duck 14:05, 3 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Так, згодзен, удзельнік мае час палепшыць артыкулы. У адваротным выпадку апошнія трэба выдаліць. Таксама заклікаю асабіста вас выправіць ужо свае памылкі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:21, 3 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вышэй калегі зрабілі слушныя заўвагі: варта дапрацаваць артыкулы. І зрабіць гэта зусім няцяжка, дастаткова хаця б часткова перакласьці зьмест ужо наяўных артыкулаў у іншых моўных разьдзелах. Напрыклад, існуюць en:Sex education, ru:Половое просвещение або uk:Статеве виховання. Калі ласка, перакладзіце адтуль зьвесткі, пацьверджаныя вартыямі даверу крыніцамі, і дадайце іх у наяўныя артыкулы і ўсе пытаньні адразу здымуцца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:23, 5 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Дзякую за пераклады з ангельскае вікіпэдыі. Паводле Вікіпэдыя:Пераклад: абавязак пацьверджаньня інфармацыі крыніцамі ляжыць на вас незалежна ад таго, ці пішаце вы артыкул самастойна, або перакладаеце яго. Таму варта асвоіць прынамсі Шаблён:Навіна. Таксама пажадана скарыстаць Шаблён:Пераклад. Заклікаю іншых, у тым ліку адміна, трымацца Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў і Вікіпэдыя:Не чапляйцеся да пачаткоўцаў дзеля захаваньня Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі.--Удзельнік:W 10:51, 8 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вітаю, спадар W! Як ідзе вашае шэфства над удзельнікам Ясамойла, якому нядаўна мінуў год? Якія дасягнутыя посьпехі, колькі артыкулаў палепшыў удзельнік, якія вашыя заўвагі ўлічыў і ці зьмянілася за год яго стаўленьне да працы ў Вікіпэдыі? Раскажыце нам, бо гэта цікавы досьвед, які можа быць карысны ў будучыні. --Red_Winged_Duck 11:28, 9 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Добра. Ад 25 чэрвеня 2018 году дадаўся 51 створаны артыкул. Улічыў прынамсі 3 заўвагі з 8 паводле Шаблён:Парады навічку: 1) зьвярнуў увагу на артаграфічныя памылкі, 2) стаў карыстацца вікі-фарматаваньнем, 3) пачаў прастаўляць унутраныя спасылкі. Стаўленьне адпаведна палепшылася. Досьвед сапраўды можа быць карысны, бо на яго падставе падаў заяўку на Сустрэчу Вікімэдыі ЦУЭ 11-13 кастрычніка ў Бялградзе.---Удзельнік:W 9:03, 10 ліпеня 2019 (MSK)

Калі ласка, падтрымайце кандыдатуру — Kazimier Lachnovič. --Ліцьвін (гутаркі) 14:51, 19 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Лічбы ў назвах тысячагодзьдзяў

Удзельнік:Renessaince зрабіў прапанову перанесьці Катэгорыя:1 тысячагодзьдзе да н. э. пад назву з ужываньнем рымскай лічбы. Пры гэтым у нас у пагадненьнях зафіксаваны толькі варыянт для стагодзьдзяў. Я пашукаў крыніцы і знайшоў наступную: Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусі. У ім запіс гадоў і стагодзьдзяў адпавядае нашым пагадненьням, а вось назвы тысячагодзьдзяў запісваюцца наступным чынам: 5-е тысячагодзьдзе да н. э., 1-е тысячагодзьдзе і да т. п. Магчыма, нехта мае дадатковыя крыніцы, калі ж не, то прапаную дадаць у пагадненьні прыведзены фармат для запісу тысячагодзьдзяў з выкарыстаньнем арабскіх лічбаў. --Red_Winged_Duck 16:36, 17 траўня 2019 (+03)[адказаць]

Пакуль знайшоў вось такое:
« У роднай мове рымскія лічбы выкарыстоўваюцца абмежавана: найчасцей пры нумарацыі стагоддзя ці тысячагод-дзя, нейкай важнай падзеі або пунктаў спіса: ХХІ ст., ІІ тысячагоддзе да н.э, ІІІ Усебеларускі нацыянальны сход, V пастулат Еўкліда. »

—Віктар Іўчанкаў, «Одинънадесяте», ці Правапіс складаных лічэбнікаў

Калі ласка, прымеце ўдзел у абмеркаваньні рэкамэндацыі — Вікіпэдыя:Беларускія асабовыя ўласныя імёны. --Ліцьвін (гутаркі) 16:52, 16 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Заклікаю супольнасьць адхіліць гэтую прапанову, бо яна зьяўляецца арыгінальным дасьледаваньнем, падрабязьней глядзіце ў абмеркаваньні. --Red_Winged_Duck 11:04, 17 траўня 2019 (+03)[адказаць]

Запыт на пераклад артыкулаў пра авіяцыю Азэрбайджана

Запыталі перакласьці en:Heydar Aliyev International Airport/ru:Международный аэропорт Гейдар Алиев і en:Azerbaijan Airlines/ru:Азербайджанские авиалинии. Я намякнуў, што не перашкодзіць пашырыць адпаведныя артыкулы пра беларускую авіяцыю. --EugeneZelenko (гутаркі) 21:55, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Дзе ты столькі прападаў? У нас тут запарка. Жыта шмат, а жняцоў мала. :) --Raviaka Ruslan (гутаркі) 23:35, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Тое ж датычыцца en:List of heads of state of Azerbaijan, be:Пячоры Азербайджана, en:Baku State University/ru:Бакинский государственный университет. --EugeneZelenko (гутаркі) 17:12, 27 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
А яшчэ be:Спіс палітычных партый Азербайджана.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:24, 28 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Гэтыя просьбы дасылаліся шмат якім беларускім вікіпэдыстам у надзеі, што нехта зробіць DobryBrat (гутаркі) 11:26, 29 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Гомель у родным склоне

Ці падкажа хтосьці крыніцы, на варыянты напісаньня назвы гораду Гомелю ў родным склоне? У нас часам сустракаецца напісаньне «Гомля», але нейкіх крыніц, якія б маглі пацьвердзіць такое напісаньне я не знайшоў. У БКП няма непасрэднай згадкі Гомелю, але найбольш блізкай ёсьць заўвага В да пункту 27. Адпаведна, з улікам ранейшага абмеркаваньня, прапаную прывесьці ўсе варыянты напісаньня ў назвах старонак да варыянту «Гомелю». --Red_Winged_Duck 11:46, 14 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Варыянт з выпаданьнем «е» напраўду сустракаецца ў крыніцах клясычным правапісам і выглядае як мясцовая форма. Але нейкіх аўтарытэтных меркаваньняў, якія б сьцьвярджалі слушнасьць менавіта такой формы асабіста я не сустракаў. Калі хтосьці мае выхад на пана Вячорку, то можна было б запытацца. Пакуль жа статыстыка на Радыё Свабода: 457 вынікаў для Гомлю супраць 9940 для Гомелю. Таму асабіста я ня супраць уніфікацыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:17, 15 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
А для Гомля — 9 050 вынікаў. Напрыклад кажуць «з Рубля». Можа існуе нейкая залежнасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 16:26, 15 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Так могуць казаць пад уплывам грашовай адзінкі. А вось паводле таго ж нарматыўнага даведніка «е» ў родным склоне не выпадае, прычым і для падобных назваў (Рамель, Хотамель) таксама. --Red_Winged_Duck 16:49, 15 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Так кажуць не пад уплывам грашовай адзінкі. Мясцовыя кажуць з Рамля, з Ольгомля, з Рубля, з Хотомля... Таксама палешукі кажуць з Гомля. --Ліцьвін (гутаркі) 20:19, 15 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, існуе «Тураўскі слоўнік» (1982—1987). Тамака сьцьвярджаецца, што мясцовыя зусім кажуць Ольгомле, Хотомле. Таму «е» выпадае і ня толькі ў родным склоне. --Ліцьвін (гутаркі) 03:09, 15 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Цікава, што на мапе «Карта РККА Беларуси и Литвы • 2 км» (1935) мы бачым вёску з назвай Хотомля. Хутчэй за ўсё ўсё адбывалася менавіта так — у мясцовых пытаюць: «вы адкуль будзеце?», а яны ў адказ: «з Хотомля». Так і запісалі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:49, 25 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
А зараз паглядзім на «Атляс Расейскай імпэрыі» (1800), а менавіта на мапу Менскай губэрні. І тамака мы бачым населеныя пункты з наступнымі назвамі — Бережня, Будимля, Могілня, Огломля, Ремля, Рубля, Хотомля, Ястребля. Зноў жа адказы на пытаньне «вы адкуль будзеце». І ў наступстве толькі вёсцы Будымель не вярнулі сапраўдную назву. Пры гэтым на мапе Расейскай імпэрыі 1850 году мы ўжо бачым населеныя пункты з пераходнымі назвамі — Ольгомель, Ольпень, Ремель, Рубль, Хотомля; на мапе Расейскай імпэрыі 1917 году («мапа Стральбіцкага») — Будымля, Ольгомель, Ольпень, Ремель, Рубель, Хотомель, Ястребля. --Ліцьвін (гутаркі) 03:24, 29 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Выхад на спадара Вячорку заўжды ёсьць праз фэйсбук. Спойлер: ён схіляецца да «Гомля». -- Renessaince 18:50, 15 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, што запыталі. Калі пан Вячорка схіляецца да варыянту ў родным склоне «Гомля», то мабыць, і нам варта арыентавацца на гэты варыянт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:48, 15 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

ВікіВясна

21 сакавіка ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе пачынаецца ВікіВясна. Ці плянуем удзельнічаць? -- Renessaince 09:31, 13 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкулы я ствараць трохі змагу, але весьці саму Вясну - сёлета не стае часу. Тры гады я яе веў, можа хто на гэты год іншы ахвотны знойдзецца. Падстрахаваць некалькі дзён магу думаю. Самае цяжкое - стварыць шалёны (па аналёгіі з леташнімі), ды весьці штодзённый улік створаных артыкулаў. Ну і ізноў усім трэба прыдумаць сьпіс артыкулаў, якія б мы хацелі, каб пераклалі іншыя эўрапейскія вікі. Было б добра, каб мы прысутнічалі, хаця б у сьпісах той вясны - дзеля рэклямы нашай вікіпэдыі. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 10:00, 13 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Паводле правілаў праведзенай «Віківясны-2019» на міжнародным узроўні (m:Wikimedia_CEE_Spring_2019/Rules), «3. Мясцовыя конкурсы ладзяцца такім спосабам, каб абраць пераможцаў да 30 чэрвеня 2019 году»; «4. ... суполка ўдзельнікаў ... 2. рыхтуе набор правілаў мясцовага конкурсу і прадстаўляе іх міжнародным арганізатарам для ўхваленьня; ... 4. вызначае спосаб адбору мясцовых пераможцаў, аднак той мае быць дакладна азначаным і ўхваленым міжнародным каардынацыйным камітэтам». Тамсама: «Мясцовыя каардынатары маюць свабоду ў стварэньні мясцовых правілаў, калі тыя ажыцьцявімыя і адпавядаюць міжнародным правілам». Ці пакідаем мясцовыя правілы 2018 году? (m:Wikimedia_CEE_Spring_2018/Rules#Belarusian_classic) «Часавы пояс: UTC+3. Артыкулы маюць быць створаныя ў пэрыяд з 21 сакавіка 2018[2019] году а 12:00 і 31 траўня 2018[2019] году а 23:59. Артыкул мае зьмяшчаць крыніцу(-ы). Артыкул не мае складацца з машыннага перакладу. Артыкулы пра Беларусь не бяруць удзелу ў спаборніцтве.Тры пераможцы будуць вызначаныя: за найбольшы лік створаных артыкулаў (2 пераможцы); за дзейнае паляпшэньне існых [артыкулаў]».--Удзельнік:W 13:49, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Паводле Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2019/Сьпіс, 177 артыкулаў у рамках конкурсу з крыніцамі без машыннага перакладу пра краіны ЦУЭ, акром Беларусі, стварылі 9 удзельнікаў (m:Wikimedia_CEE_Spring_2019/Rules#Belarus_(classical)): Удзельнік:Renessaince — 92 (17+75 праз робат Удзельнік:Knedlik-Pod), Удзельнік:Raviaka_Ruslan — 39, Удзельнік:W — 23, Удзельнік:Bulhkin — 10, Удзельнік:Lesnas_ättling — 6, Удзельнік:Jarash — 3, Удзельнік:Ясамойла — 2, Удзельнік:Makenzis і Удзельнік:Red_Winged_Duck — па 1. Першыя 2 месцы за створаныя артыкулы — пераможныя. Таксама 5 удзельнікаў палепшылі 11 артыкулаў у рамках мясцовага конкурсу: Удзельнік:Red_Winged_Duck — 5, Удзельнік:Lesnas_ättling — 3, Удзельнік:НСНУ, Удзельнік:Jarash і Удзельнік:Pr12402 — па 1. Першае месца за палепшаныя артыкулы — пераможнае. Калі падлік памылковы, заўвагі вітаюцца.--Удзельнік:W 16:51, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Падлік памылковы, мякка кажучы. У адной толькі катэгорыі Вёскі Гарыйскага муніцыпалітэту ўжо 152 артыкулы, а паводле вынікаў ВікіВясны ў мяне 92 артыкулы з улікам створаных з дапамогай робата. Ня кажучы ўжо пра афіцыйныя вынікі — 231 артыкул — але там улічваліся ўсе створаныя, незалежна ад пэўнай краіны і тэматыкі. -- Renessaince 18:54, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

3 ліпеня Манфрэд Ўэрнэр зь Вікімэдыі Аўстрыі напісаў мне на пошту: «Датычна ўзнагародаў на €400 ёсьць 2 спосабы абыходжаньня, для кожнага зь якіх мне спатрэбіцца пратакол:

  • Калі Вы аплацілі ўзнагароды, калі ласка, дашліце мне запоўненую копію пратаколу з копіямі інвойсаў. Тады я перавяду грошы на банкаўскі рахунак, які Вы падаеце.
  • Калі жадаеце, каб мы наўпрост аплаціцілі ўзнагароды ў анлайн-краме або прадаўцу, мне спатрэбіцца пратакол і зьвесткі пра тое, якія ўзнагароды варта набыць, у якой краме і куды іх даслаць».

За адсутнасьцю інвойса застаецца 2-і спосаб. Просьба да 3 пераможцаў Удзельнік:Renessaince, Удзельнік:Raviaka_Ruslan і Удзельнік:Red_Winged_Duck даслаць мне адпаведныя зьвесткі, пажадана праз тэлеграм.--Удзельнік:W 16:42 20 ліпеня 2019 (MSK)

Прашу перадаць маю частку прызу на дабрачыннасьць ці на падтрымку фонду «Вікімэдыя», на выбар арганізатараў. Дзякуй! --Red_Winged_Duck 21:07, 20 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Сёньня 23 ліпеня Манфрэд Ўэрнэр зь Вікімэдыі Аўстрыі напісаў: «Калі ён (Удзельнік:Red_Winged_Duck) жадае, то можа ўведаміць мяне наконт пэўнай дабрачыннасьці ці каб Фундацыя Вікімэдыя атрымала грошы, і я перавяду іх».--Удзельнік:W 20:46 23 ліпеня 2019 (MSK)

Тэматычныя тыдні ў 2019 годзе

На вікісустрэчы 10 студзеня 2019 года была агучана прапанова зладзіць тэматычны тыдзень пра беларускія прадпрыемствы. Ужо створаная адпаведная старонка.

Іншыя прапановы на 2019 год можна вылучыць, грунтуючыся на сьпісе незавершаных тэматычных тыдняў. DobryBrat (гутаркі) 11:50, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Я б лепей дарабіў якія-небудзь з падрыхтаваных тыдняў. Найперш цікавяць тыдні беларускай літаратуры, другой сусьветнай, бліжэй да восені — 505-рочча Аршанскай бітвы. -- Renessaince 18:11, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
За любыя тэматычныя тыдні, асабліва калі будзе асабіста для мяне цікавая тэма. Але, у любым выпадку прыму ўдзел, калі нічога ня будзе замінаць. --Dymitr 22:43, 16 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Мы тыя тыдні ўжо паўгады рыхтуем. І прэмія для іх ёсьць, але ж нешта замінае распачаць... Летась і тэматычны тыдзень да 100 годзьдзя БНР супаў з Віківясной і вытрымалі. хаця я пас, таму самі.--Raviaka Ruslan (гутаркі) 22:11, 13 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Набліжаецца верасень, да 8-га верасьня варта прымеркаваць тэматычны тыдзень Аршанскае бітвы. DobryBrat ды Dymitr выказвалі раней зацікаўленасьць. Пажадана да гэтай тэматыкі далучыцца талакой. -- Renessaince 11:57, 25 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Што ж, далей адцягваць няма куды. З наступнага тыдню пачнём, запрашаю далучацца! -- Renessaince 20:50, 11 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Такім чынам, пачынаем ужо праз колькі гадзінаў! Няблага б вывесьці артыкул Аршанская бітва ў абраныя ці добрыя, але й любы ўдзел будзе каштоўны. -- Renessaince 22:45, 14 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Саміт Вікімэдыі

29—31 сакавіка ў Бэрліне адбудзецца Саміт Вікімэдыі (раней вядомы як Канфэрэнцыя). Ня буду доўга распавядаць, бо падрабязьней можна прачытаць на старонцы ў Мэце. Каротка толькі скажу, што на беларускіх удзельнікаў зарэзэрваванае адно месца, і ёсьць кандыдат на паездку, які мае жаданьне і пляны на ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Падтрымаць ягоную кандыдатуру ці прапанаваць іншую можна на старонцы ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. -- Renessaince 00:16, 14 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…

FileExporter beta feature

Johanna Strodt (WMDE) 12:41, 14 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

No editing for 30 minutes 17 January

You will not be able to edit the wikis for up to 30 minutes on 17 January 07:00 UTC. This is because of a database problem that has to be fixed immediately. You can still read the wikis. Some wikis are not affected. They don't get this message. You can see which wikis are not affected on this page. Most wikis are affected. The time you can't edit might be shorter than 30 minutes. /Johan (WMF)

17:47, 16 студзеня 2019 (MSK)

Talk to us about talking

Trizek (WMF) 18:00, 21 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

New Wikipedia Library Accounts Available Now (March 2019)

Hello Wikimedians!

The TWL OWL says sign up today!

The Wikipedia Library is announcing signups today for free, full-access, accounts to published research as part of our Publisher Donation Program. You can sign up for new accounts and research materials on the Library Card platform:

  • Kinige — Primarily Indian-language ebooks — 10 books per month
  • Gale — Times Digital Archive collection added (covering 1785-2013)
  • JSTOR — New applications now being taken again

Many other partnerships with accounts available are listed on our partners page, including Baylor University Press, Taylor & Francis, Cairn, Annual Reviews and Bloomsbury. You can request new partnerships on our Suggestions page.

Do better research and help expand the use of high quality references across Wikipedia projects: sign up today!
--The Wikipedia Library Team 20:40, 13 сакавіка 2019 (MSK)

You can host and coordinate signups for a Wikipedia Library branch in your own language. Please contact Ocaasi (WMF).
This message was delivered via the Global Mass Message tool to The Wikipedia Library Global Delivery List.

Read-only mode for up to 30 minutes on 11 April

13:56, 8 красавіка 2019 (MSK)

Wikimedia Foundation Medium-Term Plan feedback request

Калі ласка, дапамажыце перакласьці на вашую мову

The Wikimedia Foundation has published a Medium-Term Plan proposal covering the next 3–5 years. We want your feedback! Please leave all comments and questions, in any language, on the talk page, by April 20. Дзякуй! Quiddity (WMF) (talk) 20:35, 12 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Editing News #1—July 2019

21:32, 23 ліпеня 2019 (+03)

Update on the consultation about office actions

Hello all,

Last month, the Wikimedia Foundation's Trust & Safety team announced a future consultation about partial and/or temporary office actions. We want to let you know that the draft version of this consultation has now been posted on Meta.

This is a draft. It is not intended to be the consultation itself, which will be posted on Meta likely in early September. Please do not treat this draft as a consultation. Instead, we ask your assistance in forming the final language for the consultation.

For that end, we would like your input over the next couple of weeks about what questions the consultation should ask about partial and temporary Foundation office action bans and how it should be formatted. Please post it on the draft talk page. Our goal is to provide space for the community to discuss all the aspects of these office actions that need to be discussed, and we want to ensure with your feedback that the consultation is presented in the best way to encourage frank and constructive conversation.

Please visit the consultation draft on Meta-wiki and leave your comments on the draft’s talk page about what the consultation should look like and what questions it should ask.

Thank you for your input! -- The Trust & Safety team 11:02, 16 жніўня 2019 (+03)

New tools and IP masking

17:18, 21 жніўня 2019 (+03)

The consultation on partial and temporary Foundation bans just started

-- Kbrown (WMF) 20:14, 30 верасьня 2019 (+03)[адказаць]

Feedback wanted on Desktop Improvements project

10:18, 16 кастрычніка 2019 (+03)

Beta feature "Reference Previews"

-- Johanna Strodt (WMDE) 12:47, 23 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Editing News #2 – Mobile editing and talk pages

14:12, 29 кастрычніка 2019 (+03)

Movement Learning and Leadership Development Project

Hello

The Wikimedia Foundation’s Community Development team is seeking to learn more about the way volunteers learn and develop into the many different roles that exist in the movement. Our goal is to build a movement informed framework that provides shared clarity and outlines accessible pathways on how to grow and develop skills within the movement. To this end, we are looking to speak with you, our community to learn about your journey as a Wikimedia volunteer. Whether you joined yesterday or have been here from the very start, we want to hear about the many ways volunteers join and contribute to our movement.

To learn more about the project, please visit the Meta page. If you are interested in participating in the project, please complete this simple Google form. Although we may not be able to speak to everyone who expresses interest, we encourage you to complete this short form if you are interested in participating!

-- LMiranda (WMF) (talk) 22:01, 22 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Additional interface for edit conflicts on talk pages

Sorry, for writing this text in English. If you could help to translate it, it would be appreciated.

You might know the new interface for edit conflicts (currently a beta feature). Now, Wikimedia Germany is designing an additional interface to solve edit conflicts on talk pages. This interface is shown to you when you write on a discussion page and another person writes a discussion post in the same line and saves it before you do. With this additional editing conflict interface you can adjust the order of the comments and edit your comment. We are inviting everyone to have a look at the planned feature. Let us know what you think on our central feedback page! -- For the Technical Wishes Team: Max Klemm (WMDE) 17:14, 26 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Editing news 2020 #1 – Discussion tools

22:24, 8 красавіка 2020 (+03)

Help with translation

(I apologize for posting in English ): Dear colleagues, We are organizing a project called WPWP that focus on the use of images collected as part of various contest and photowalks on Wikipedia articles across all languages and our team needs your help with translations into the language of this community. Here is the translation link: https://meta.wikimedia.org/w/index.php?title=Special:Translate&group=page-Wikipedia+Pages+Wanting+Photos&language=en&action=page&filter= I am sorry if I post in the won't venue. Thanks in anticipation. T Cells (гутаркі) 21:41, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]