Крымскататарская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 150: Радок 150:


{{Interwiki|crh|крымскай|}}
{{Interwiki|crh|крымскай|}}
[[Катэгорыя:Цюрскія мовы]]

{{Цюрскія мовы}}
{{Цюрскія мовы}}



Вэрсія ад 14:44, 23 траўня 2008

Крымская / Крымскататарская
Qırım /Qırımtatar
Ужываецца ў Крым (Украіна)
Рэгіён Чорнае мора
Колькасьць карыстальнікаў 400 000
Клясыфікацыя Алтайская

 Цюрская
  Кыпчацкая/Агуcкая
   Крымская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў АРК
Статус: 5 Разьвіваецца[d][1]
Пісьмо кірыліца, лацінскае пісьмо і арабскі альфабэт
Коды мовы
ISO 639-2(Б) crh
ISO 639-3 crh
SIL crh

Крымская альбо крымскататарская мова (па-крымску: Qırım альбо Qırımtatar tili) — мова крымцаў (крымскіх татараў). На ёй размаўляюць у Крыму, у Цэнтральнай Азіі (перадусім ва Узбэкістане), а гэтаксама ў крымскай дыяспары ў Турэччыне, Румыніі, Баўгарыі. Яе ня трэба блытаць з татарскай мовай.

Колькасьць носьбітаў

Звыш 260 000 крымцаў жывуць у Крыму, дзесьці 150 000 дагэтуль застаюцца ў Цэнтральнай Азыі (перадусім ва Ўзбэкістане). Па прыблізных ацэнках 5 мільёнаў жыхароў Турэччыны меюць крымскае паходжаньне, гэта нашчадкі тых, хто эміґраваў цягам 19 ды 20 стагодзьдзяў. Меншыя крымскататарскія суполкі існуюць у Румыніі (24 000), Баўгарыі (3 000), Польшчы, Фінляндыі, Злучаных Штатах. Крымская мова адносіцца да тых моў, будучыня якіх у сур’ёзнай небясьпецы.

Дыялекты

Кожная з трох падгруп крымскіх татараў мае свой асобны дыялект. Мова нагаяў - у мінулым жыхароў крымскага стэпу - дакладна належыць да кыпчацкіх. Ялыбайлу (Yalıboylus), якія жылі на паўднёвым беразе Крыму да 1944 году, размаўляюць на агускім дыялекце. Ён больш за іншыя падобны да турэцкай мовы. Сярэдні крымскі дыялект прама паходзіць ад палавецкай мовы, хаця й зазнаў вялікі ўплыў агускіх моваў. На ім і грунтуецца сучасная літаратурная крымская мова, бо гэты дыялект быў родны для 55 адсоткаў крымцаў перад дэпартацыяй і аднолькава зразумелы для дзьвюх іншых.

Гісторыя

Фармаваньне крымскататарскіх размоўных дыялектаў распачалася зь першым прыходам цюркаў ды скончылася расейскай акупацыяй Крыму. Аднак, афіцыйнымі мовамі Крымскага ханства былі чаґатайская ды атаманская турэцкая. Пасьля ісламізацыі крымцы карысталіся пэрсыдзка-арабскай пісьмовасьцю.

У 1876 годзе розныя крымскія дыялекты былі ўнармаваныя Ісмаілам Гаспрынскім (Ґаспыралы) у літаратурную мову. Перавага была аддадзеная паўднёваму, агускаму дыялекту, каб не разрываць сувязь паміж крымцамі ды Асманскай імпэрыяй. Але ў 1928 годзе літаратурная мова была пераарыентаваная на сярэдні дыялект.

Крымскататарскі лацінскі альфабэт

A a [a] B b [be] C c [ce] Ç ç [çe] D d [de] E e [e] F f [ef] G g [ge]
Ğ ğ [ğa] H h [haş] I ı [ı] İ i [i] J j [je] K k [ke] L l [el] M m [em]
N n [en] Ñ ñ [eñ] O o [o] Ö ö [ö] P p [pe] Q q [qa] R r [er] S s [es]
Ş ş [eş] T t [te] U u [u] Ü ü [ü] V v [ve] Y y [yot] Z z [zet]

 â сымбаль, які ня ёсьць асобнай літарай.

IPA
а b c ç d e f g ğ h ı i j k l m n ñ o ö p q r s ş t u ü v y z
[a] [b] [ʤ] [ʧ] [d] [e] [f] [g] [ɣ] [x] [ɯ] [i], [ɪ] [ʒ] [k] [l] [m] [n] [ŋ] [o] [ø] [p] [q] [r] [s] [ʃ] [t] [u] [y] [v], [w] [j] [z]

Крымскататарскі кірылічны альфабэт

А а [a] Б б [бэ] В в [вэ] Г г [гэ] Гъ гъ [гъы] Д д [дэ] Е е [e] Ё ё [ё]
Ж ж [жэ] З з [э] И и [и] Й й [йы] К к [кa] Къ къ [къы] Л л [эль] М м [эм]
Н н [эн] Нъ нъ [энъ] О о [o] П п [пэ] Р р [эp] С с [эc] Т т [тэ] У у [у]
Ф ф [эф] Х х [xa] Ц ц [цэ] Ч ч [чэ] Дж дж [джэ] Ш ш [шa] Щ щ [щa] Ъ ъ [твёрдый знак]
Ы ы [ы] Ь ь [мягкий знак] Э э [э] Ю ю [ю] Я я [я]


IPA
а б в г гъ д е ё ж з и й к къ л м н нъ o п p c т у ф x ц ч дж ш щ ъ ы ь э ю я
[ɑ~a] [b] [w] [g] [ɣ] [d] [ɛ], [jɛ] [ø~ʲɔ] [ʒ] [z] [i] [j] [k/q] [k/q] [l], [ɫ] [m] [n] [ŋ] [o] [p] [r] [s] [t] [u] [f] [x] [ts] [tʃ] [dʒ [ʃ] [ʃtʃ] [(.j)] [ɨ] [ʲ] [ɛ] [y], [ju] [æ], [ja]


гъ, къ, нъ ды дж зьяўляюцца асобнымі літарамі.


Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675