Польская кампанія 1939 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Напярэдадні кампаніі: выпраўленьне спасылак
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[File:Battle of Poland.png|thumb|300px|Польская кампанія 1939 году]]
{{Бітвы польскай кампаніі 1939 году}}
{{Бітвы польскай кампаніі 1939 году}}
'''Уварваньне ў Польшчу''', '''Польская кампанія 1939 року''', у Польшчы вядомая як '''''Абарончая вайна 1939 року''''' ({{Мова-pl|Wojna obronna 1939 roku}}) або '''''Верасьнёўская кампанія''''' ({{Мова-pl|Kampania wrześniowa}}), у Нямеччыне '''''Польская кампанія''''' ({{Мова-de|Polenfeldzug}}) — першая ваенная кампанія [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], баявыя дзеяньні ўзброеных сілаў [[Трэці райх|нацысцкай Нямеччыны]], [[Савецкі Саюз|Савецкага Саюзу]] і невялікага [[Славацкае ўварваньне ў Польшчу|славацкага кантынгенту]] па акупацыі [[Польшча|Польшчы]]. Баявыя дзеяньні пачаліся 1 верасьня і скончыліся 6 кастрычніка 1939 [[Дамова аб сяброўстве і межах між СССР і Нямеччынай|падзелам Польшчы між Трэцім райхам і Савецкім Саюзам]].

Радок 26: Радок 27:

== Вынікі кампаніі ==
== Вынікі кампаніі ==
[[File:Polish kid in the ruins of Warsaw September 1939.jpg|thumb|250px|]]
У ходзе Польскай кампаніі Нямеччына страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашынаў, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі (звыш 7 тыс. беларусаў)<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Уладзімер Давыдаў]].|загаловак=Цярністы шлях узьяднаньня|арыгінал=|спасылка=http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_343908.pdf|выданьне=[[Беларуская думка]]|тып=[[часопіс]]|год=Верасень 2009|нумар=9|старонкі=19-27|issn=0023-3102}}</ref> і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (зь іх было 70 тыс. беларусаў).

Вэрсія ад 22:31, 21 траўня 2020

Польская кампанія 1939 году

Уварваньне ў Польшчу, Польская кампанія 1939 року, у Польшчы вядомая як Абарончая вайна 1939 року (па-польску: Wojna obronna 1939 roku) або Верасьнёўская кампанія (па-польску: Kampania wrześniowa), у Нямеччыне Польская кампанія (па-нямецку: Polenfeldzug) — першая ваенная кампанія Другой сусьветнай вайны, баявыя дзеяньні ўзброеных сілаў нацысцкай Нямеччыны, Савецкага Саюзу і невялікага славацкага кантынгенту па акупацыі Польшчы. Баявыя дзеяньні пачаліся 1 верасьня і скончыліся 6 кастрычніка 1939 падзелам Польшчы між Трэцім райхам і Савецкім Саюзам.

Напярэдадні кампаніі

Плян нападу на Польшчу «Вайс» («Белы») быў распрацаваны нямецкім вярхоўным камандаваньнем у красавіку 1939, сыходзіў са стратэгіі «маланкавай вайны» і меў на мэце раптоўным уварваньнем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраваньне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з Сылезіі, Памяраніі і Ўсходняй Прусіі разьбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк Вісла і Нараў.

Нямецкія сілы ўварваньня пад агульным камандаваньнем генэрала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзэрвамі 62) дывізіі, зь іх 6 танкавых і 4 матарызаваныя (усяго 1,6 млн чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гарматаў і мінамётаў, 2,5—2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (зь іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн чал.), 4,3 тыс. гарматаў і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.

Пачатак вайны

Разьмяшчэньне войскаў па стане на 14 верасьня

Зачэпкай, якую Нямеччына выкарыстала для нападу на Польшчу 1 верасьня 1939, паслужыла правакацыя ў прыгранічным нямецкім месьце Гляйвіц (цяпер горад Глівіцы, Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэнавала напад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыю (апэрацыя «Гімлер»).

У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў Заходняй Беларусі (тут было мабілізавана каля 100 тысячаў беларусаў).

Польскае камандаваньне на чале з маршалам Эдвардам Рыдзь-Сьміглым плянавала весьці абарончыя баі на захад ад Віслы з разьлікам на хуткую дапамогу заходніх хаўрусьнікаў — Вялікабрытаніі і Францыі. 3 верасьня гэтыя краіны абвясьцілі вайну Нямеччыне, але рашучых ваенных дзеяньняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеяньняў 1-8 верасьня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава Вестэрплятэ (ягоны гарнізон на чале з маёрам Г. Сухарскім супраціўляўся да 7 верасьня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжох уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да Варшавы. 7 верасьня Рыдзь-Сьміглы са штабам эвакуяваўся ў Берасьцейскую крэпасьць. 9-16 верасьня нямецкія войскі акружылі польскія часткі на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасьня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуляваў 18 верасьня).

Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы

Разьмяшчэньне сілаў пасьля савецкага ўварваньня
Асноўны артыкул: Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году

Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласьці адказнасьць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражаньне нэўтралітэту, адцягваў выступленьне. Толькі 17 верасьня 1939 г., калі польская армія ў цэлым была разьбітая, савецкі ўрад аддаў распараджэньне камандаваньню Чырвонай Арміі перайсьці мяжу і «ўзяць пад сваю абарону жыцьцё і маёмасьць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі».

Сканчэньне вайны

У ноч на 18 верасьня польскі ўрад пакінуў краіну.

Нямецкія войскі завяршылі заваяваньне Польшчы. 28 верасьня капітулявалі абаронцы Варшавы, 29 верасьня — цьвердзі Модлін, 2 кастрычніка — паўвострава Хель. Пасьля абарончых баёў 2-5 кастрычніка пад горадам Коцк 6 кастрычніка капітулявала самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» пад камандаваньнем генэрала Ф. Клеебэрга, у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флятыліі.

Вынікі кампаніі

У ходзе Польскай кампаніі Нямеччына страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашынаў, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі (звыш 7 тыс. беларусаў)[1] і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (зь іх было 70 тыс. беларусаў).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Польская кампанія 1939 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў