Барбара Гашчакава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артыкул да Вікі-Вясны (крыніца — ru:Гашчакова, Барбара)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:24, 21 траўня 2020

Барбара Гашчакава
Barbara Haščáková
Дата нараджэньня 11 сьнежня 1979
Месца нараджэньня Кошыцэ, Чэхаславаччына
Дата сьмерці 22 лістапада 2023(2023-11-22)[1][2] (43 гады)
Месца сьмерці
Грамадзянства Славаччына, ЗША
Прафэсія сьпявачка
Навуковая сфэра музыка[3] і сьпеў[3]
Гады дзейнасьці 1994 — наш час
Жанры поп, эўрадэнс
Вакал сапрана[d]
Інструмэнты фартэпіяна
Гурты Maduar, MC Erik & Barbara
Бацька Jozef Haščák[d][4]
Сайт Афіцыйны сайт

Барбара Гашчакава (па-славацку: Barbara Haščáková, па-ангельску: Barbara Hascakova; нар. 11 сьнежня, 1979, Кошыцэ, Чэхаславаччына) — славацкая сьпявачка, якая зь сьнежня 1999 году пражывае ў ЗША.

Біяграфія

Барбара нарадзілася ў горадзе Кошыцэ, Чэхаславаччына. У раньнім дзяцінстве зацікавілася сьпевам і музыкай, з шасьці гадоў пачала вучыцца граць на фартэпіяна. Ва ўзросьце 12 гадоў узяла ўдзел у «Mini-Playback-Show», у якім імітавала сваіх поп-ідалаў: Майкла Джэксана, Мадонну і 4 Non-Blondes. Пазьней удзельнічала «Talent Show».

Новы этап у ейнай кар’еры пачаўся ў лютым 1994 году, калі яе папрасілі сьпець высокім вакалам песьню «Pár bielych ruží» эўрадэнс-гурта «Maduar», у склад якога ўваходзіў і MC Erik Aresta. Гурту вельмі спадабаўся яе голас, і яна прыняла ўдзел у запісы ўсіх першых альбомаў гурту.

Нягледзячы на вялікі посьпех альбому «I Feel Good», Эрык і Барбара вырашылі пакінуць Maduar і стварылі свой гурт — MC Erik & Barbara. Неўзабаве выйшаў іх першы альбом — «U Can’t Stop». З прычыны вялікага посьпеху гурту Барбара была вымушана кінуць вучобу і навучацца па індывідуальным пляне. Гімназыю яна скончыла ў 1997 годзе.

У 1997 годзе яна пачала сольную кар’еру. Ейным першым сольным сынглам стаў «Láska drž ma nad hladinou», а 20 кастрычніку таго ж году выйшаў першы сольны альбом сьпявачкі. У 1999 годзе выйшаў другі альбом — «Ver, že ja», пасьля чаго яна пераехала ў ЗША.

Бацька Барбары — мастак славацкай Акадэміі Мастацтваў, маці працавала гукарэжысэрам на славацкім ТБ. Мае брата, які старэйшы за яе на 4 гады.

У ЗША Барбара займаецца пераважна сольнай кар’ерай.

Сольныя альбомы

  • 1997 — «Barbara»
  • 1999 — «Ver, že ja»
  • 2002 — «Moje Naj»
  • 2004 — «Christmas Album»
  • 2003 — «Secrets of Happiness»
  • 2006 — «Me & My Music»
  • 2014 — сынгл «Nepozeram» (зь Міра Ярашам)

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ а б https://domov.sme.sk/c/23251972/vo-veku-43-rokov-zomrela-slovenska-spevacka-barbara-hascakova.html
  2. ^ Slovak Singer Barbara Hascakova Dies in Florida Aged 43 (анг.)News Agency of the Slovak Republic, 2023.
  3. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ https://www.expres.cz/celebrity/barbara-hascakova-smrt-usa-florida-mozkova-cevni-prihoda-slinivka-problemy-zdravi-pojisteni.A231204_113258_dx-celebrity_vlt