MC Erik & Barbara: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артыкул да Вікі-Вясны (крыніца — ru:MC Erik & Barbara)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:02, 21 траўня 2020

MC Erik & Barbara
Інфармацыя
Гады1995 — 1998, 2010
АдкульСлаваччына
Моваангельская, славацкая
Жанр(ы)эўрадэнс
ВыдавецPolygram, TRUSTIA
Зьвязаныя праектыMaduar
УдзельнікіЭрык Арэста
Барбара Гашчакава
www.mcerik.sk

MC Erik & Barbara (вымаўляецца «Эм-Сі Эрык энд Барбара») — славацкі музычны гурт, існаваўшы ў 1990-х гадох і працаваўшы ў стылі эўрадэнс.

Гісторыя

Гурт быў заснаваны ў сакавіку 1995 году, калі кампазытар і сьпявак Эрык Арэста і сьпявачка Барбара Гашчакава вырашылі пакінуць іншы славацкі эўрадэнс-праект Maduar і заснаваць уласны. У тым жа годзе Эрык і Барбара падпісалі з Polygram кантракт на выданьне трох альбомаў і выдалі свой першы сынгл «I’m Free». Неўзабаве выйшаў іх другі сынгл «U Can’t Stop» і аднайменны альбом, які стаў бэстсэлерам ў Эўропе.

У сакавіку 1996 году MC Erik & Barbara выдалі сынгл «Save the Jungle» і відэакліп, зроблены ў навукова-фантастычным стылі, у жніўні запісалі перавыданьне альбому «U Can’t Stop (’96 version)», які меў вялікі посьпех у Нямеччыне, Бэльгіі, Фінляндыі і Швайцарыі. У 1996 годзе MC Erik & Barbara прадстаўлялі Славаччыну на конкурсе Эўрабачаньне, пасьля якога выправіліся ў вялікі тур па Эўропе.

У 1998 годзе праект Эрыка і Барбары распаўся, бо кожны вырашыў распачаць сольную кар’еру.

У 2010 годзе MC Erik & Barbara з кампаніяй TRUSTIA выдалі новы альбом, які называўся «2010» і складаўся з 14 песьняў: сямі наноў перазапісаных гітоў, пяці новых песень і двух рэміксаў.

Дыскаграфія

Альбомы

Сынглы

  • «U Can’t Stop» (1995 год)
  • «I’m Free» (1995 год)
  • «Summer Nights» (1995 год)
  • «Save the Jungle» (1996 год)
  • «Dancing Queen» (1996 год)
  • «It’s Your Day» (1996 год)

Вонкавыя спасылкі