Казачына: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Населены пункт/Летува |Назва = Казачына |Статус...'
 
Радок 50: Радок 50:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню Казачына ўпамінаецца ў XVII ст. як двор у [[Браслаўскі павет|Браслаўскім павеце]] [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]].
Упершыню Казачына ўпамінаецца ў XVII ст. як [[Дворышча (тып паселішча)|двор]] у [[Браслаўскі павет|Браслаўскім павеце]] [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]].


У XVIII ст. Казачына перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базылянаў з царквой Раства Багародзіцы.
У XVIII ст. Казачына перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базылянаў з царквой Раства Багародзіцы.

Вэрсія ад 21:13, 14 траўня 2020

Казачына
лет. Kazitiškis
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва: 343 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°26′30″ пн. ш. 26°8′40″ у. д. / 55.44167° пн. ш. 26.14444° у. д. / 55.44167; 26.14444Каардынаты: 55°26′30″ пн. ш. 26°8′40″ у. д. / 55.44167° пн. ш. 26.14444° у. д. / 55.44167; 26.14444
Казачына на мапе Летувы
Казачына
Казачына
Казачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Казачына[a][1] (лет. Kazitiškis) — вёска ў Летуве, на рацэ Швагіне і Гілуцкім возеры. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскі павету. Насельніцтва на 2011 год — 343 чалавекі. Знаходзіцца за 11 км на поўнач ад Ігналіны.

Казачына — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся комплекс базылянскага манастыра з царквой Раства Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Казачына ўпамінаецца ў XVII ст. як двор у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У XVIII ст. Казачына перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базылянаў з царквой Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казачына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Беліковічаў.

На 1893 год у Казачыне было 3 двары.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казачына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Казачына апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Казачыну Летуве.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1893 год — 31 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 343 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Станіслава (1908)

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянаў (1745)

Заўвагі

  1. ^ таксама Казачызна (польск. Kozaczyzna)

Крыніцы

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 535.

Вонкавыя спасылкі

Казачынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў